Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История_Беларуси.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
125.44 Кб
Скачать

Навукова-тэарэтычны змест раздзела

  1. Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

  1. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Шляхі ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.). Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.

  1. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.

  2. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні СНД. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі і нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму. Рэспубліка Беларусь - раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

5. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы XX-XXI стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы і царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Балонскі працэс і мадэрніза-цыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.

Тэматычны план

ВЫВУЧЭННЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”

раздзела

Назва раздзела

1

Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь

2

Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь

3

Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі

4

Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.

5

Суверэнная Рэсііубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў

Пытанні і заданні для самакантролю

Раздзел 1

1. Пералічыце і ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця першабытнага грамадства.

2. Назавіце дасягненні першабытных людзей у матэрыяльнай і духоўнай сферах культуры.

3. Ахарактарызуйце этнічныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі бронзавым і ў раннім жалезным вяках.

4. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічных адносін на беларускіх землях у IX – XIII стст.

5. Назавіце імёны вядомых дзяржаўных дзеячаў перыяду Кіеўскай Русі.

6. Знайдзіце на карце княствы, у склад якіх уваходзілі беларускія землі пасля распаду Кіеўскай Русі.

7. Пералічыце найбольш вядомыя ўсходнеславянскія помнікі мураванага дойлідства раннедзяржаўнага перыяду.

8. Ахарактарызуйце барацьбу за палітычную ўладу ў ВКЛ і палітычную сістэму гэтай дзяржавы.

9. Дайце ацэнку знешнепалітычнай дзейнасці Вялікіх князёў Літоўскіх.

10. Прасачыце дынаміку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў на беларускіх землях у перыяд з XIV да XVI ст.

Раздзел 2

1. Ахарактарызуйце дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай.

2. Прааналізуйце працэс усталявання фальваркава-паншчыннай сістэмы.

3. Дайце ацэнку знешнепалітычнаму становішчу Рэчы Паспалітай.

4. Ахарактарызуйце значэнне рэлігійнай барацьбы ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай.

5. Параўнайце культурнае жыццё Беларусі ў розныя перыяды на працягу другой паловы XVI – канца XVIII ст.

6. Ахарактарызуйце палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі.

7. Раскрыйце асаблівасці развіцця капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі.

8. Пакажыце ўзаемасувязь паміж працэсамі фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускай культуры.

Раздзел 3

1. Ахарактарызуйце працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

2. Назавіце прычыны, якімі вызначаліся змены ў савецкай сацыяльна-эканамічнай палітыцы.

3. Дайце ацэнку працэсам, якія адбываліся ў эканоміцы Савецкай Беларусі.

4. Ахарактарызуйце грамадска-палітычнае развіццё БССР у складзе Савецкага Саюза.

5. Назавіце імёны вядомых дзяржаўных дзеячаў Савецкай Беларусі.

6. Ахарактарызуйце складанасці і супярэчнасці ў развіцці беларускай культуры ў савецкі перыяд.

7. Праверце, ці добра вы ведаеце імёны беларускіх дзеячаў літаратуры і мастацтва савецкага перыяду, а таксама іх творы.

Раздзел 4

1. Пералічыце паветы і гарады Беларусі, якія ў 1921 г. апынуліся ў складзе Польскай дзяржавы.

2. Ахарактарызуйце палітыку санацыйнага рэжыму ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

3. Назавіце беларускія грамадска-палітычныя і культурна-асветніцкія арганізацыі, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд з 1921 да 1939 г., а таксама імёны іх лідэраў.

4. Раскрыйце асаблівасці развіцця заходнебеларускай культуры ва ўмовах правядзення палітыкі паланізацыі.

5. Ахарактарызуйце працэс уз’яднання Беларусі ў 1939 г.

6. Раскрыйце антыгуманную сутнасць нацысцкіх планаў захопу і каланізацыі тэрыторыі СССР.

7. Пералічыце асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

8. Параўнайце партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны па наступных прыкметах: формы і метады барацьбы, імёны найбольш вядомыз удзельнікаў, месцы і характар найбольш вядомых акцый.

9. Ахарактарызуйце працэс вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Раздзел 5

1. Пералічыце ў храналагічным парадку падзеі, звязаныя са станаўленнем і ўмацаваннем незалежнай Рэспублікі Беларусь.

2. Раскрыйце сувязь паміж палітычнымі і законатворчымі працэсамі ў Рэспубліцы Беларусь

3.. Ахарактарызуйце стратэгію эканамічнага развіцця незалежнай Беларусі.

4. Раскрыйце сэнс выразу “шматвектарная знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь”.

5.. Ахарактарызуйце працэс беларуска-расійскай інтэграцыі.

6. Назавіце і ахарактарызуйце формы культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.