Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Техническая документация / Программа дисциплины

.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
60.42 Кб
Скачать

ГІДРАЛОГІЯ СУШЫ

Прадмова. Дысцыпліна «Гідралогія сушы» знаеміць студэнтаў з сістэмай ведаў і метадаў даследванняў у вобласці гідралогіі і гідраграфіі. Асноўная мэта курсапаказаць агульныя заканамернасці працэсаў у гідрасферы, паказаць узаемасувязь гідрасферы і гідралагічных працэсаў. Пазнаеміць студэнтаў з асноўнымі заканамернасцямі геаграфічнага размеркавання водных аб’ектаў розных тыпаў: рэк, азер, вадасховішшаў і балот, падземных вод, ледавікоў, а таксама з асноўнымі гідралагічнымі регіянальнымі асаблівасцямі гэтых аб,ектаў ва умовах Беларусі.

Студэнт павінен ведаць сутнасць асноўных гідралагічных працэсаў у гідрасферы у цэлым і водных аб,ектаў розных тыпаў у прыватнасці; практычную значнасць гідралагічных працэсаў у гаспадарцы і вырашэнні задач па ахове прыроды; умець працаваць з асноўнымі прыборамі і метадамі вывучэння водных аб’ектаў і асаблівасцямі іх прымянення ў практыцы; прадстаўляць рэгіянальныя і правінцыяльныя асаблівасці водных аб,ектаў Беларусі і іх гаспадарчага выкарыстання.

Гідралогія сусветнага акіяна і мораў у дадзеным курсе не разглядаецца. Асноўныя пытанні гэтай часткі дысцыпліны вывучаюцца у курсах «Фізічная геаграфія мацерыкоў» і «Геаграфія сусветнага акіяна».

Уводзіны. Вада – адзін з галоўных кампанентаў геаграфічнага асяроддзя і элемент ландшафтаў і галоўных фактараў у развіцці прыродных працэсаў на Зямлі; Вада у гідрасферы, атмасферы і літасферы.

Рух вады. Змяненне яе агрэгатнага стану. Роля вады у абмене рэчываў і энергіяй паміж геаграфічнымі сферамі. Роля вады у існаванні грамадства, жыцця на Зямлі.

Водныя рэсурсы Беларусі. Асноўныя аспекты рацыянальнага іх выкарыстання. Забяспечанасць воднымі рэсурсамі краін СНД. Нераўнамернасць размеркавання вады на тэрыторыі Беларусі і на працягу года. Агульная гідралогія як навука, якая вывучае найбольш агульныя заканамернасці гідралагічных працэсаў у гідрасферы і водных абьектах розных тыпаў і іх узаемасувязі, яе прадмет і задачы. Састаўныя часткі курса. Месца гідраграфіі Беларусі сярод дысцыплін гідралагічнага цыкла. Гісторыя гідралагічных і гідраграфічных даследванняў у Беларусі, асноўныя яе этапы

Асноўныя хімічныя і фізічныя уласцівасці прыродных вод. Будова, ізатопны склад вады. Фізічныя уласцівасці прыродных вод. Агрэгатны стан вады. Дыяграма стану вады і фазавыя пераходы. Шчыльнасць вады і яе залежнасць ад тэмпературы, мінералізацыі, утрымання завіслых рэчываў і ціску. Залежнасць тэмпературы замярзання і тэмпературы, найбольшай шчыльнасці ад мінералізацыі вады.Цеплаемістасць і цеплаправоднасць вады. Вязкасць вады. Паверхневае нацяжэнне.

Вада як растваральнік. Мінералізацыя і саленасць прыродных вод. Хімічны састаў прыродных вод. Асаблівасці хімічнага саставу атмасферных ападкаў, рачной, азернай і марской вады. Раствораныя газы, біягенныя і арганічныя рэчывы, мікраэлементы і завісь у прыродных водах, іх характарыстыка. Асноўныя группы раствораных рэчываў. Класіфікацыя прыродных вод па велічыні мінералізацыі.

Забруджванне прыродных водаў і барацьба з ім. Самаачышчэнне вод. Цеплавое і радыеактыўнае забруджванне водных абектаў.

Гідралагічнае і фізіка-геаграфічнае значэнне фізічных і хімічных уласцівасцей вады.

Гідралагічныя працэсы і іх фізічныя асновы. Сцек як сусветны гідралагічны працэс. Асноўныя фактары фарміравання паверхневага сцеку. Роль фізіка-геаграфічных фактараў і гаспадарчай дзейнасці на сцек. Падземны і паверхневы сцек.

Рух вады. Віды вады ў глебе і грунтах. Віды руху вады. Заканамернасці ламінарнага і турбулентнага руху вады. Формулы Шэзі і Дарсі, іх аналіз.

Гідралогія ледавікоў. Баланс снегу і снеговая лінія. Кліматычная і араграфічная снегавыя лініі. Снежныя лавіны, селі, ледавікі і іх тыпы.

Утварэнне ледавікоў і іх будова. Рух леду ў ледавіках. Хуткасць руху ледавікоў і яе сувязь з геаграфічнымі фактарамі. Жыўленне і адтаяванне ледавікоў. Працэсс рэжэляцыі і утварэнне глетчараў. Ледавікі як крыніца жыўлення рэк. Рэкі з ледавіковым жыўленнем і асаблівасці іх гідралагічнага рэжыму. Гаспадарчае значэнне ледавікоў.

Гідралогія падземных вод. Паходжанне падземных вод. Тэорыя кандэнсацыі і фільтрацыі. Тэорыя Лебедзева. Віды падземных вод па ўмовах залягання. Глебавыя, грунтовыя безнапорныя, напорныя (артэзіянскія) воды. Рух падземных вод. інфільтрацыя вады. Ламінарны і турбулентны рух падземных вод. Закон Дарсі: каэфіцыент фільтрацыі, метады яго вызначэння. Віды жыўлення і гідралагічны рэжым падземных вод. Хімічны састаў падземных вод і іх мінералізацыя. Мінеральныя воды, іх асаблівасці.

Геаграфічнае распаўсюджванне грунтовых вод. Занальныя і азанальныя грунтовыя воды, іх заляганне і мінералізацыя. Узаемадзеянне паверхневых і грунтовых вод. Пастаянная і часовая гідраўлічная сувязь. Перыядычная сувязь, поўная адсутнасць гідраўлічнай сувязі.

Падземныя воды Беларусі, тыпы і ўмовы залягання, іх фізічныя і хімічныя ўласцівасці. Прэсныя падземныя воды. Мінеральныя воды, расолы. Роля падземных вод у гідралагічных, фізіка-геаграфічных працэсах і ў гаспадарцы. Гідратэрмальныя крыніцы, іх медыцынскае і гаспадарчае значэнне.

Гідралогія рэк. Вадазабор і басейн ракі. Тыпы рэк. Гідраграфічная сетка: яе элементы. Рэчышчавая і гідраграфічная сетка. Тыпы рачной сеткі Беларусі. Колькасць і даўжыня рэк Беларусі. Марфаметрычныя показчыкі рэк і водазбораў. Фізіка-геаграфічныя характарыстыкі вадазбораў рэк.

Асаблівасці фарміравання гідраграфічнай сеткі Беларусі (басейны Балтыйскага і Чорнага мора). Роля тэктонікі ў развіцці гідраграфічнай сеткі. Роля сучасных геамарфалагічных працэсаў і меліярацыі у развіцці сучаснай гідраграфічнай сеткі Беларусі.

Узровень вады рэк і метады яго вымярэння, гідраметрычны створ і гідралагічны пост. Тыпы пастоў. Хуткасці цячэння вады і метады яе вымярэння. Расход вады і метады яго вызначэння. Сувязь расходаў і ўзроўняў вады (крывая расходаў), разлік штодз¨ннага сцеку.

Водны рэжым рэк. Водны баланс бассейна ракі. Віды жыўлення рэк: снегавое, дажджавое, ледавіковае, падземнае. Шматгадовыя, сезонныя, кароткачасовыя змяненні воднага рэжыму рэк. Фазы воднага рэжыму рэк. Гідрограф ракі і яго расчляненне па відам жыўлення. Класіфікацыя рэк па відам жыўлення і воднаму рэжыму.

Рух вады ў рэках і яго прычыны. Падоўжная і папярочная раўнавага сіл у рачной плыні. Размеркаванне хуткасці цячэння па глыбіні і шырыні рэчышча.

Рачны сцек як працэс і адна з галоўных гідралагічных характарыстык. Віды рачнога сцеку: сцек вады, раствораных рэчываў, наносаў. Колькасныя характарыстыкі сцеку вады. Шматгадовыя ваганні рачнога сцеку. Унутрыгадовае размеркаванне рачнога сцеку. Уплыў гаспадарчай дзейнасці чалавека на рэжым сцеку.

Цеплавы і лядовы рэжым рэк. Тэмпература вады ў рэках і яе змяненні. Заторы і зажоры. Лядовы рэжым рэк. Перамярзанне і прамярзанне рэк.

Гідрахімічны рэжым рэк. Хімічны склад рачных вод і яго тыпы. Мінералізацыя рачных вод і яе змяненні. Сцек раствораных рэчываў. Характарыстыкі іеннага сцеку. Галоўныя рысы гідрахімічнага рэжыму рэк.

Рачныя наносы. Тыпы наносаў. Асаблівасці руху завіслых і цягнутых наносаў. Транспартуючая здольнасць плыні. Закон Эры. Мутнасць вады і сцек наносаў. Геаграфічныя заканамернасці сцеку наносаў рэк зямнога шара.

Рэчышчавыя працэсы. Мікра-, макраформы рэчышча. Меандраванне рэк. Віды меандравання. Перакат і яго элементы. Законы Фарга.

Вусце ракі як зона ўзаемадзеяння ракі з водапрыемнікамі (морам, возерам). Асаблівасці гідрахімічнага рэжыму на вусцевым адрэзку ракі і вусцевым узмор’і. Прыліўныя і згонна-нагонныя з’явы ў вусцях рак. Працэс утварэння дэльт.

Гаспадарчае значэнне рэк.

Гідралогія азер. Паходжанне азер. Класіфікацыя азер па паходжанню катлавін і характару водаабмену.

Марфалогія азер. Марфаметрычныя характарыстыкі азер.

Водны рэжым. Водны баланс сцекавых і бязсцекавых азер. Ваганні ўзроўня, абумоўленыя ваганнямі аб’¨му вады ў возеры або пераразмеркаваннем вады ў возеры. Ветравое хваляванне, элементы ветравых хваляў. Згонна-нагонныя з’явы, сейшы.

Цячэнні ў аз¨рах. Тыпы цячэнняў і іх роля ў аднаўленні і перамешванні водных мас. Цеплавы і лядовы рэжым аз¨р. Тэрмічныя класіфікацыі аз¨р.

Цеплавы баланс возера. Вертыкальная і гарызантальная тэмпературная дыферэнцыяцыя (неаднароднасць) вады возера. Лед у аз¨рах і яго формы. Фазы лядовага рэжыму.

Гідрахімічны рэжым аз¨р. Мінералізацыя аз¨рнай вады. Баланс соляў у возеры.

Гідрабіялагічны рэжым аз¨р. Трафічная класіфікацыя аз¨р. Біялагічная прадуктыўнасць аз¨р. Донныя адклады і іх выкарыстанне. Буйнейшыя аз¨ры зямнога шара і аз¨рна-рачныя сістэмы Беларусі. Аз¨рныя районы.

Эвалюцыі аз¨р. Зарастанне аз¨р. Ахова аз¨р.Аз¨рныя гідралагічныя заказнікі.

Гідралогія вадасховішчаў. Прызначэнне і тыпы вадасховішчаў. Рачныя і азерныя вадасховішчы. Характарыстыкі вадасховішчаў. Асаблівасці воднага рэжыму. Гідралагічныя раены. Віды рэгулявання. Поўнае і няпоўнае рэгуляванне сцеку.

Разбурэнне берагоў вадасховішчаў. Занясенне і заглейванне вадасховішчаў. Асаблівасці цеплавога і лядовага рэжыму. Буйнейшыя вадасховішчы свету. Вадасховішчы Беларусі.

Зарастанне вадасховішчаў. Пытанні эвалюцыі малых і буйных вадасховішчаў.

ўплыў азер і вадасховішчаў на гідралагічны рэжым рэк і прыродныя ўмовы прылягаючых да іх зямель.

Гідралогія балот. Балоты як прыродныя аб,екты і іх паходжанне. Геамарфалагічныя і гідраграфічныя асаблівасці балот.

Тыпы балот. Умовы іх жыўлення, характар расліннасці.

Жыўленне і водны рэжым балот. Водны баланс балот. Рух вады ў верхавых і нізінных балотах.

Цеплавы рэжым балот. Умовы замерзанўя і адтайвання.

Уплыў балот на гідралагічны рэжым рэк, азер і падземных вод.

Геаграфічнае распаўсюджванне балот і іх гаспадарчае значэнне. Буйнейшыя балотныя масівы Беларусі.

Сажалкі. Размяшчэнне, прызначэнне , выкарыстанне і асноўныя тыпы. Роля сажалак ў рэгуляванні паверхневага сцеку і фарміраванні сучасных ландшафтаў. Асаблівасці гідралагічнага рэжыма. Рэжым узроўня вады. Выпарэнне з воднай паверхні. Рыбагаспадарчыя комплексы. Водагаспадарчае раянаванне тэрыторыі Беларусі.

Заглейванне сажалак. Зарастанне сажалак. Барацьба з зарастаннем.

Кар’ерныя вадаемы. Асноўныя напрамкі рэкультывацыі кар’ерных ландшафтаў. Водная рэкультывацыя. Тыпы кар’ерных вадаемаў. Марфамеірыя і марфалогія катлавін. Асаблівасці гідралагічнага рэжыму кар’ерных вадаемаў.

Заглейванне і зарастанне карьерных вадаемаў.

Каналы. Галоўныя каналы і іх выкарыстанне. Тыпы каналаў. Меліяратыўныя сістэмы. Каналізаваныя рэчышчы. Характарыстыка асноўных каналаў рэспублікі (Дняпроўска-Бугскі, канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, Мікашэвічскі, Бярэзінскай воднай сістэмы, Аўгустаўскі і Агінскі).

Гідралагічнае раянаванне Беларусі. Прынцыпы гідралагічнага раянавання. Характарыстыка асноўных гідралагічных ра¨наў: Паўночна-Дзвінскі, Неманскі, Цэнтральна-Бярэзінскі, Нарачана-Вілейскі, Верхне-Дняпроўскі і Прыпяцкі.

Схемы комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.

Роля вадаемаў у фарміраванні сучасных ландшафтаў. Пытанні ўзаемадзеяння прыродных і штучных вадаемаў з навакольным асяродзем. Тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння штучных вадаемаў з сумежнымі землямі. Эвалюцыя прыродных і штучных вадаемаў і іх уплыў на сучасныя прыродныя комплексы. Водагаспадарчыя ландшафты. Пытанні аховы малых водных аб’екта.

Літаратура

Асноўная

  1. Лопух П.С. Гідраграфія Беларусі. – Мн.: БДУ, 2004.

  2. Лопух П.С., Макарэвіч А.А. Гідралогія сушы. Практыкум. – Мн.: БДУ, 2004.

  3. Михайлов В. Н., Добровольский А. Д. Общая гидрология. – М: Высшая школа, 1991.

Дадатковая

  1. Богословский Б. Б. Самохин А. А., Иванов К. Е., Соколов Д. П. Общая гидрология (гидрология суши). – Л.: Гидрометеоиздат, 1984.

  2. Базыленко Г. М., Емельянов Ю. Н. Гидрология ледников: Учебное пособие. – Мн: Ротапринт БГУ, 1992

  3. Базыленка Г. М. Лабараторна-практычныя заняткі па агульнай гідралогіі. – Мн: Універсітэцкае, 1992.

  4. Базыленко Г. М. Лопух П. С. Гидрологическая практика. – Мн: БГУ, 1979.