Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
экза мен / экзамен / шпоры гидра.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
78.41 Кб
Скачать

9. Виды залегания подземных вод. Воды почвенные, грунтовые и межпластовые, безнапорные, напорные (артезианские)

ваданосныя слаі ці гарызонты

капілярным праслойкам ( есть кап. Вода)

Напорны ваданосны гарызонт узнікае ў тых выпадках, калі калі водапранікальны воданосны слой залягае паміж двумя водаўпорамі

Глебавыя воды – гэта падземныя воды, якія ўтрымліваюцца ў глебе і гідраўлічна не звязаны з ніжэй залягаючымі грунтовымі водамі.

Грунтовыя воды – гэта ўсе безнапорныя грунтовыя воды, якія ляжаць ніжэй слоя глебы і дрэніруюцца вадацёкамі

Воды, якія залягаюць у водапранікальнай тоўшчы парод і заключаны паміж двумя водаўпорамі, называюць міжпластавымі водамі.

Воды, якія насычаюць водапранікальны слой, залягаюць паміж двумя водаўпорамі і якія маюць гідрастатычны напор, называюцца напорнымі, ці артэзіянскімі, падземнымі водамі. Звычайна яны знаходзяцца ў геалагічных структурах асадкавых парод пры адпаведным напластаванні водапранікальных і водаўпорных слаёў.

Грунтовыя воды, пры ўскрыцці якіх свідравінаці калодзежам, прыймаюць той жа ўзровень, які яны прыймаюць і ў грунтах, з’яўляюцца безнапорнымі.

10. Движение подземных вод. Инфильтрация воды. Ламинарный и турбулентный режим движение подземных вод. Формула Дарси.

Рух падземных вод у залежнасці ад памераў пустотаў, па якім яны перамяшчаюцца, можа быць ламінарным і турбулентным. Ламінарны рух назіраецца пры фільтрацыі падземных вод у дробназярністых грунтах, турбулентны – пры руху вады ў больш буйных шчылінах і пустотах.

Згодна тэорыі інфільтрацыі папаўненне падземных вод ідзе шляхам прасочвання атмасферных ападкаў у глебу і грунт.

Пры ламінарным руху часцінкі вады перамяшчаюцца па паралельным траекторыям у адным і тым жа напрамку. Пры такім руху яе хуткасць (v) прапарцыянальна падзенню напора на адзінку адлегласці, ці гідраўлічнаму ўхілу (i):

V = k, i

дзе k – каэфіцыент фільтрацыі грунтоў, які прадстаўляе хуткасць руху вады ў грунце пры гідраўлічным ухіле роўным адзінцы. Залежнасць хуткасці руху вады грунтовых вод ад ўхілу называецца законам Дарсі. Колькасць вады (Q) яна фільтруецца праз некаторае папярочнае сячэнне грунта (F), раўняецца здабытку плошчы гэтага сячэння на хуткасць:

Q = v F, ці v = k i F,

дзе k – каэфіціент фільтрацыі; i = h1 – h2 /l = h/l – гідраўлічны ухіл; h- велічыня напору; l – адрэзак, на якім адбываецца фільтрацыя вады; F – папярочнае сячэнне, праз якое адбываецца фільтацыя вады ў грунце.

Пры турбулентным руху часцінкі вады рухаюцца хаатычна, уздоўж і поперак агульнага напрамку цячэння. У гэтым выпадку хуткасць (v) можна выразіць у выглядзе формулы Шэзі:

V= С √RI,

дзе R – гідраўлічны радыус, ці адносіны плошчы папярочнага сячэння да змочанага перыметру; I – гідраўлічны ўхіл; С – каэфіцыент, які залежыць ад шурпатасці і няроўнасцей сценак ёмкасці (рэчышча), па якім рухаецца вада. У сваю чаргу змочаны перыметр есць даўжыня лініі, па якой плошча сячэння змочваецца воднай плынню.

11. Типы питания и режима почвенных и грунтовых вод.

Прамыўны тып – тып рэжыму глебавых вод, характэрны для абласцей, у якіх сума гадавых ападкаў (Х) значна перавышае выпарэнне (Z).

Непрамыўны тып характэрны для вобласці, дзе ападкі значна меншыя, чым выпарэнне (Х < Z). Такім чынам, у глебе назіраецца дэфіцыт вільгаці

Выпатны тып рэжыму глебавых вод назіраецца толькі ва ўмовах засушлівага клімату (Х << Z) і блізкага залягання грунтовых вод. Грунтовыя воды звычайна мінералізаваны і атрымліваюць дадатковае жыўленне збоку.

Па даследаванням вучоных выдзяляецца тры тыпы жыўлення і і рэжыма грунтовых вод:

• Кароткачасовага, пераважна летняга жыўлення («мярзлотны»);

• Сезоннага жыўлення (пераважна вясенне-асенняга);

• Круглагадовага жыўлення («пераважна зімовага»).

Выдзяленне гэтых тыпаў рэжыму абумоўлена занальнымі асаблівасцямі жыўлення і расходавання грунтовых вод.

Мярзлотны тып адрозніваецца не толькі кароткачасовым жыўленнем, але і кароткім летнім перыядам сцёку грунтовых вод.

Сезоннае жыўленне грунтовых вод характэрна для кантынентальнага клімату з прцяглайі халоднай зімой.

Кругагадовае жыўленне грунтовых вод характэрна для клімату з непрпцяглай мяккай зімой, на працягу якой інфільтрацыя атмасферных ападкаў у грунт неперапыняецца.

Соседние файлы в папке экзамен