Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
34
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
868.35 Кб
Скачать

П.С. Лопух

Уводзіны.

Гідраграфія з’яўляецца адной з частак гідралогіі сушы. Слова“гідраграфія”азначае“гідра”- вада,“графо”- пішу, падрабязна — апісанне водаў.

Гідраграфія як самастойная галіна гідралогіі сушы, адна з найбольш значных прыродазнаўчых дысцыплін сярод навук аб Зямлі, разглядае агульныя заканамернасці геаграфічнага размеркавання паверхневых вод, апісанне канкрэтных водных аб'ектаў і іх сувязь з геаграфічнымі умовамі разглядаемай тэрыторыі, а таксама асаблівасці іх рэжыму, гаспадарчае значэнне і выкарыстанне.

У сваю чаргу, гідраграфію можна падзяліць на фізічную гідраграфію і прыватную, ці рэгіянальную гідраграфію. Фізічная гідраграфія разглядае пытанні марфалогіі і марфаметрыі водных аб’ектаў і заканамернасці іх размеркавання па тэрыторыі і прыродным (ландшафтным) зонам. Рэгіянальная гідраграфія разглядае асаблівасці водных аб’ектаў па асобным раёнам з улікам гідралагічнага раянавання, рачных басэнаў і мажлівасці іх выкарыстання ў гаспадарцы.

Прыродныя водныя аб’екты (рэкі, азёры, вадасховішчы, і інш.) з’яўляюцца адным з элементаў геаграфічнага ландшафта, які вывучаецца фізічнай геаграфіяй, таму гідраграфія, як і гідралогія увогуле, цесна звязана з гэтай дысціплінай. З гэтага пункту гледжання апісанне вадаёмаў і вадатокаў уключае не толькі іх колькасную і якасную характэрыстыку, але і агульныя пытанні, якія тычацца заканамернасцей геаграфічнага размеркавання вод па тэрыторыі Беларусі, вывучэння іх тыповых уласцівасцей і узаемасувязяў з другімі элементамі ландшафтаў.

Акрамя гідралогіі сушы гідраграфія цесна звязана з возеразнаўствам, гідралогіяй вадасховішчаў, сажалак і іншымі навукамі як гідралагічнага цыкла, так і ўвогуле з фізічнай геаграффіяй. Таму пры апісанні і вывучэнні водных аб’ектаў карыстаюцца усімі метадамі даследаванняў, якія ужываюцца у пералічаных дысцыплінах як састаўных частках асноўнага курса — гідралогіі сушы.

“Гідраграфія Беларусі” адносіцца больш да рэгіянальнай гідраграфіі з элементамі фізічнай гідраграфіі і возеразнаўства. Гэта тлумачыцца асаблівасцямі прыроды тэрыторыі Беларусі, вялікай колькасцю азер і вадасховішчаў і іх значэннем для гаспадаркі рэспублікі, іх месцам у прыродных комплексах.

Рэкі і азёры Беларусі выконваюць важную ролю у гаспадарцы Беларусі, у прыватнасці водны шляхі мелі вялікае значэнне у гістарычным мінулым. На сённяшні дзень галоўныя галіны гаспадаркі, якія карыстаюцца вадой як прыродным рэсурсам з’яўляюцца: гідраэнергетыка, судаходства, вадазабяспячэнне гарадоў і прамысловых аб’ектаў, арашэнне, абвадненне, меліярацыя і рэкрэацыя.

Прадметам вывучэння курса з’яўляюцца усе вадаемы і вадатокі тэрыторыі Беларусі, асаблівасці іх прыроды і гідралагічнага рэжыма, гаспадарчага выкарыстання.

1. Гідраграфія як частка гідралогіі сушы

    1. Метады даследаванняў

Асноўнымі і галоўнымі метадамі даследаванняў у гідраграфіі з’яўляюцца экспедыцыйны і стацыянарны, якія шырока выкарыстоўваюцца і арганічна дапаўняюць адзін другога. У мінулым амаль адзіным метадам апісання водных аб’ектаў быў экспедыцыйны метад, якім карысталіся даследчыкі. Пасля арганізацыі рэгулярных назіранняў за гідралагічным рэжымам стацыянарны метад даследаванняў стаў амаль адзіным з галоўных метадаў у гідраграфіі і гідралоггіі увогуле.

Сёння на тэрыторыі Беларусі дзейнічае больш ста вадамерных гідралагічных пастоў, якія вядуць назіранні за гідралагічным рэжымам рэк, азёр, вадасховішчаў і другіх водных аб’ектаў (рыс. 1.1). Перыяд рэжымных назіранняў на большасці з іх перавышае 3-4 дзясяткі год і дастатовы для спецыяльных гідралагічных разлікаў і састаўлення гідралагічных прагнозаў. Спецыяль ныя гідралагічныя назіранні праводзяцца на Нарачанскай азёрнай сіанцыі (Рэспубліканскі гідраметеацэнтр) і біалагічная санціі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Спецыяльныя гідралагічныя даследаванні праводзяцца на азёрах нацыянальных паркаў “Браслаўскія азёры”, “Нарачанскі”, “Прыпяцкі” і другіх асобна ахоўваемых тэрыторыях.

Па спецыяльным навуковым праграмам праводзяцца даследаванні на азёра, вадаёмах-ахаладжальніках пры Навалукомльскай і Бярозаўскай ГРЭС. У сувязі з развіццём меліярацый былі дадаткова арганізаваны гідралагічныя пасты на некаторых азёрах Цэнтральнай часткі Беларусі (воз. Кромань, і інш.),

Рыс. 1.1. Схема размеркавання гідралагічных пастоў назірання за рэжымам рэк Беларусі (1 - сцёкавыя, 2 – узроўневыя, 3 – азёрныя, 4 - межы гідралагічных раёнаў)

штучных вадаёмах (Сяляўскае, і інш.), дзе назіранні праводзілісь Міжраённымі упраўленнямі асушальных меліярацый. На большасці вадасховішчах пры гідраэлектрастанцыях вядуцца некаторыя гідралагічныя назіранні у верхнім і ніжнім б’ефах (за узроўнем, тэмпературай, лядовымі з’явамі).

Паўстацыянарныя даследаванні вадаёмаў і вадатокаў вядуцца навуковымі установамі пры выкананні мэтанакіраваных дзяржаўных навуковых праграм (“Экалогія”, “Экалагічная бяспека”), міжнародных прагрнам (“Тасіс”, і інш.). На сённяшні дзень фарміруецца адзіная сістэма назіранняў за якасным станам паверхневых вод у рамках развіцця Нацыянальнай сістэмы маніторынгу.

Экспедыцыйныя даследаванні праводзяцца у сувязі з выкананнем шэрагу навуковых даследаванняў навуковымі установамі, якія у рознай ступені вывучаюць гідралагічныя аб’екты. Даследаванні вядуцца эпізадычна, па порам года, у выніку якіх вырашаюцца канкрэтныя навуковыя задачы. Прыкладам такіх даследаванняў з’яўляецца комплекснае лімналагічнае даследаванне буйнейшыых азёр Беларусі. У выніку была выканана праграма пашпартызацыі найбольш буйных азёр Беларусі і выдадзены даведнік “Азёры Беларусі” у дзвух тамах, у якіх прыводзіцца комплексная характарыстыка больш 700 азёр.

У лабараторных умовах розных устаноў вывучаюцца фізічныя і хімічныя ўласцівасці азёрных і рачных вод, хімічны склад донных адкладаў вада1маў, утрыманне у грунтах і водных раслінах мікраэлементаў і г.д.

    1. Гісторыя гідраграфічных даследаванняў на Беларусі

Вывучаючы гісторыю гідраграфічных даследаванняў можна яскрава убачыць і зразумець сённяшнія вадагаспадарчыя праблемы, акрэсліць шляхі вывучэння водных аб’ектаў Беларусі для вырашэння розных вадагаспадарчых задач.

Першыя гідраграфічныя даследвавнні мы сустракаем у дапятроўскай Русі. У летапісах XII стагоддзя мы сустракаем апісанні водных шляхоў, паводак і навадненняў, тэрмінаў замярзання і крыгалому на рэках, іншых гідралагічных з’яў. У гэты час насельнцтвам гідраграфічныя звесткі выкарыстоўвалісь для характэрыстыкі рэк як шляхоў зносін.

Пачаткам гідраграфіі з’яўляецца “Древняя Российская гидрография, содержащая описание Московского государства рек, озер, протоков, клодязей и какие по них города и урочища и на каком оные разстоянии”, вядомая як “Вялікі Чарцёж”. У гэтай першай самастойнай гідраграфічнай працы былі прыведзены звесткі аб 964 рэках і 62 азёрам на тэрыторыі ад “Студзенага” да Чорнага мора і ад “Котліна возера” (Фінскага заліва) амаль да Енісея, якія уключалі і самыя буйныя рэкі Беларусі. Як і “Вялікі Чарцёж”, так і “Чарцёжная кніга Сібіры” С. У. Рэмезава сведчыць аб тым, што у межах Маскоўскай дзяржавы у гэты час былі даволі правільныя звесткі аб будове рачной сеткі.

Першае найбольш падрабязнае апісанне гідраграфіі тэрыторыі Беларусі было выканана у канцы ХУ1 стагоддзя, калі па распараджэнню Мікалая Радзівіла Сіроткі яго асабістаму каморніку Макоўскаму было прапанавана скласці карту Вялікага княства Літоўскага. Дагэтуль, як ен даведаўся за мяжой мала ведалі аб гэтай дзяржаве. Для састаўлення карты спатрэбілася амаль 16 гадоў. Макоўскі даволі падрабязна склаў карту, а у прылажэнні пералічыў усе рэкі і азёры, падрабязна апісаў тэрыторыю Беларусі і Літвы, удакладніў памылкі папярэдніх даследчыкаў. На фоне градуснай сеткі даволі дакладна паказаны гідраграфічныя аб’екты, паселішчы. Карта на чатырох вялікіх лістах была выдадзена на латыні ў 1613 годзе у Амстэрдаме у майстэрні Г.Гертіса. Пазней карта перадрукавалася на лацінскай (двойчы) і французскай мове. Упершыню прыведзены звесткі аб Беларускім Палессі. “Подлесия, иначе Полесье, жители называются Полешуки..., соседние с Волынью, забитое и заболоченное (место), откуда и название “топкие”.

Гідраграфічныя даследаванні у часы Пятра I займаюць значнае месца у вывучэнні водных аб’ектаў Беларусі і звязаны у першую чаргу з развіццем рачнога транспарту, прамысловасці, гандлю і навукі. Гэта патрабавала паляпшэння водных шляхоў, будаўніцтва каналаў. У жніўні 1700 года быў замераны першы расход вады на Волзе каля горада Камышына, а у 1715 годзе быў пабудаваны першы вадамерны пост на Няве каля Петрапаўлаўскай крэпасці. Па загаду Пятра 1 у гэтыя часы праводзяцца назіранні за узроўнямі вады на рэках.

Найбольш вядомыя выданні таго часу (“Атлас Российский”, 1745; “Гидрографический Атлас Российской империи”, 1832; “Гидрография России” у шасці тамах, 1844-1849) мелі вялікае значэнне для развіцця гідраграфіі як самастойнай навукі. Аднак фундаментальнае значэнне меў пяцітомны “Географо-статистический словарь Российской империи” П. П. Сямёнава-Цяньшанскага, выдадзены Рускім геаграфічным таварыствам у 1863-1866 гадах.

Дальнейшая актывізацыя гідраграфічных даследаванняў у дзевятнадцатым стагоддзі была вызвана адменай крэпаснога права і бурным развіццём капіталістычных адносін. Пачалась эпоха хуткага росту прамысловасці, гандлю і адпаведна, воднага транспарту і даследаванняў вадаёмаў і рэк як водных шляхоў. На буйных рэках пачынаецца рэгулярнае судаходства. Спецыяльныя даследаванні вадаемаў і вадатокаў праводзяцца ў сувязі з развіццём чыгуначнай сеткі.

У выніку дзейнасці Навігацыйна-апісной камісіі Міністэрства шляхоў зносін (1874-1894) былі выканана здымка і апісанне амаль усіх буйных рэк Расіі, заснавана вадамерная сетка і першыя гідраметрычныя станцыі.

З мэтай развіцця сельскай гаспадаркі была праведзена заходняя экспедыцыя па асушэнню балот Палесся (1873-1898 гг.), экспедыцыя І. І. Жылінскага на поўдні Рассіі (1880-1891 гг.) і экспедыцыя А. А. Тілло па даследаванню вытокаў буйнейшых рэк Еўрапейскай часткі Расіі (1894-1904 гг.). Для каардынацыі даследаванняў розных устаноў у 1902 годзе Расійская Акадэмія навук арганізавала спецыяльную Вадамерную камісію.

У гэты перыяд было выдадзена шэраг прац у галіне гідраграфіі. Сярод іх найбольш вядомыя: А. І. Ваейкаў “Кліматы зямнога шару, у асаблівасці Расіі” (1894); М. А. Рыкачоў “Ускрыцце і замярзанне рэк Расійскай імперыі” (1886); В. М. Лахцін “Аб механізму рачнога рэчышча” (1895) і інш.

У савецкі перыяд у сувязі з індустрыялізацыяй краіны на пярэдні план былі пастаўлены пытанні развіцця гідраэнергетыкі, воднага транспарту, арашэння і іншыя, што патрабавала шырокіх даследаванняў рэжыма сцёку рэк. Таму у 1919 годзе быў арганізаваны Расійскі гідралагічны інстытут, які стаў буйным навуковым і метадычным центрам вывучэння водных аб’ектаў тэрыторыі СССР. Планамернае даследаванне водных рэсурсаў Беларусі праводзілася у сувязі з выкананнем плана ГОЭЛРО. Акрамя гідраэнергетыкі вырашаюцца пытанні лесасплава, развіцця сельскай і рыбнай гаспадарак, вывучэння азёр і балот.

На развіцце гідраграфіі Беларусі значна паўплывалі даследаванні азёр. Першыя навуковыя працы вядомых рускіх вучоных Р. Ю. Верашчагіна, С. Д. Муравейскага былі пакладзены у аснову возеразнаўства, наукі аб азёрах. У 1894-1900 гадах была праведзена экспедыцыя Маскоўскага універсітэта пад кіраўніцтвам Д. Н. Анучына, якая правяла гідраграфічнае даследаванне некаторых азёр і рэк Беларусі. Значныя навукова-практычныя работы праводзіла Віцебская рыбагаспадарчая экспедыцыя (1914-1916 гг.). Завяршэннем даследаванняў азёр першай паловы ХХ стагоддзя было выданне першага айчыннага дапаможніка Б. Б. Багаслоўскага і С. Д. Муравейскага “Возеразнаўства” (1937).

На працягу значнага часу на развіцце гідраграфіі Беларусі уплывала Навукова-даследчая станцыя рыбнай гаспадаркі пры Наркомземе БССР (1928), якая у 1957 годзе была пераўтворана у Беларускі інстытут рыбнай гаспадаркі, які садзейнічаў даследавнням азёр, сажалак і некаторых вадасховішчаў на тэрыторыі Беларусі.

У 30-х гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзіліся даследаванні азер Браслаўскай азернай группы, Палесся вядомымі польскімі вучонымі С. Лянцэвічам і Е. Кандрацкім.

Пасля другой сусветнай вайны даследаванні водных аб’ектаў былі сканцэнтраваны у Беларускім НДІ водных праьлем (пазней Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў) і шэрагу праектных інстытутаў: Белгіправадгас (г.Мінск), Саюзгіправадгас (г.Пінск), лабараторыя возеразнаўства БДУ, Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (зараз НДІ лугаводства), аддзелы гідралогіі і гідраграфіі Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра.

Даследаванні водных аб’ектаў у канцы ХХ стагоддзя праводзіліся з мэтай іх выкарыстання у гідраэнергетыцы, абгрунтавання меліяратыўных работ, арганізаціі буйной рыбнай гаспадаркі, развіцця воднага транспарту і арганізацыі мерапрыемстваў па ахове водных рэсурсаў, распрацоўкі схем комплекснага выкарыстання водных і зямельных рэсурсаў Беларусі.

13

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ