Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
377.86 Кб
Скачать

10.2. Рэкультывацыя кар'ераў

Рэкультывацыя кар'ерна-адвальных комплексаў адбываецца рознымі шляхамі. Найбольш часта выкарыстоўваецца комплексны метад, які рэалізуецца ў два этапа: тэхнічны і біялагічны. Тэхнічная рэкультывацыя ўключае запаўненне выемкі пустой пародай з краевых (перыферыйных) адвалаў. Пры гэтым дно і барты кар'ераў планіруюцца, выраўноўваюцца, пакрываюцца слоем глебы, якая ранейбыла знята і складзіравана недалека ад кар'ера. Тэхнічная рэкультывацыя прадугледжвае падрыхтоўку тэрыторыі для наступнай біялагічнай стадыі рэкультывацыі, мэтай якой з'яўляецца аднаўленне ўрадлівасці сельскагаспадарчых і лясных земляў.

Другім шляхам рэкультывацыі, які адрозніваецца сваей экалагічнасцю і прастатой, з'яўляецца захаванне кар'ераў і запаўненне іх вадой, гэта значыць утварэнне на месцы адпрацаваных радовішчаў кар'ерных вадаемаў разнамэтавага прызначэння. Зараз у рэспубліцы каля 10 % такіх распрацовак сталі аб'ектамі водагаспадарчай рэкультывацыі.

Кар'ерныя вадаемы – гэта рукатворныя прыродна-антрапагенныя водныя экасістэмы, станаўленне і функцыянаванне якіх яшчэ дасканала не вывучаны.

Кар'ерныя вадаемы Беларусі выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых і эстэтычных інтарэсах грамадства ў якасці:

  1. сажалак для рыбаразвядзення;

  2. вадасховішчаў;

  3. вадаемаў для адпачынку і спорту (рэкрэацыі);

  4. для мясцовых патрэб (арашэнне);

  5. адстойнікаў для водаў з прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Геаэкалагічнае забяспячэнне воднагаспадарчай рэкультывацыі ажыццяўляеццэ паэтапна (Хоміч А.А.,2001):

  • распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання асваення радовішча і яго рэкультывацыі;

  • карэкцыя і дэталізацыя праекта рэкультывацыі кар’ерна-адвальнага комплексу, які атрымліваецца на месцы адпрацаванага радовішча;

  • кіраванне функцыяніраваннем сфарміраванага вадаёма кар’ернага тыпу.

На першым этапе вызначаецца магчымасць і мэтазгоднасць стварэння вадаёма. Паслядоўна вызначаюцца гідралагічныя, гідрагеалагічныя, геамарфалагічныя, горна-геалагічныя, ландшафтныя ўмовы воднагаспадарчай рэкультывацыі. І напрамак іх гаспадарчага выкарыстання. Ацэньваецца крыніцы жыўлення будучага вадаёма, іх дастатковасць для фарміравання аптымальнага аб’ёма воднай масы і забяспячэння надзейнага вадаабмену. З улікам тыпа радовішча, тэхналогіі яго распрацоўкі, вызначаюцца параметры будучага вадаёма.

Па вынікам ацэнкі магчымых марфаметрычных паказчыкаў вызначаецца перспектывы фарміравання біалагічнага тыпу вадаёма, яго прадукцыйныя магчымасці і адпаведнасць аптымальным суадносінам паміж імі. Адначасова прадугледжваюцца мерапрыемствы па арганізацыіі вадазбора будучага вадаёму, геаэкалагічнай яго рэкультывацыі. Характарыстыкі вадаёма і вадазбора з’яўляюцца асновай для планіруемага яговыкарыстання.

Другі этап уключае геаэкалагічны аналіз самога кар’ера як адмоўную форму рэльефа і дно будучага вадаёма. На гэтым этапу удакладняюцца межы вадазбора, памеры прыбярэжных водмелей, берагавая лінія, пляж, мерапрыемствы па планіроўцы дна вадаёма. Плануюцца мерапрыемствы па біялагічнай рэкультывацыі малога вадазбора і гідрабіялагічнай рэкультывацыі прыбярэжнай мелкаводнай зоны, ліквідацыя патэнцыяльных крыніц забруджвання.

Трэці этап уключае маніторынг за станам новых гідраэкасістэм і кіраванне іх функцыяніраваннем з мэтай ацэнкі адпаведнасці назіраемых іх лімналагічных паказчыкаў разліковым і і санітарна-гігіенічным параметрам.

Соседние файлы в папке Курс лекциий. Часть 1 Гидрография