Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2 курс / 1 семестр / Беларуская мова / КСР №2. Афіцыйна-справавы стыль.doc
Скачиваний:
168
Добавлен:
07.07.2018
Размер:
95.74 Кб
Скачать

Глава 3 роля клішаваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў

Заява – гэта дакумент, які ўтрымлівае просьбу якой-небудзь асобы.

Адрасуюць заяву арганізацыі ці службовай асобе ўстановы.

Клішыраваныя формы

1) Просьба выражаецца:

прашу + inf. (дазволіць, дапусціць і г.д.)

Прашу Вашага дазволу (згоды) + на што?

2) Канструкцыі ўводу аргументацыі:

у сувязі з тым, што...; на падставе таго, што...; таму што... .

Дэкану гістарычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага

універсітэта

праф. Камароўскаму А.Е.

аспіранткі кафедры гісторыі

Беларусі

Тамашовай Вольгі Іванаўны

заява.

Прашу камандзіраваць мяне ў Санкт-Пецярбург у бібліятэку Акадэміі навук тэрмінам на 10 дзён дзеля азнаямлення з архіўнымі матэрыяламі па тэме дысертацыі.

Дата (подпіс)

Даверанасць – дакумент, з дапамогай якога адна асоба прадастаўляе

другой асобе паўнамоцтвы зрабіць за яе якое-небудзь дзеянне (часцей за ўсё – атрымаць што-небудзь).

Клішыраваныя формы

Хто? + давяраю + каму? + іnf. (атрымаць...).

Даверанасць

Я, студэнт другога курса сацыяльна-эканамічнага факультэта ІПП Белікаў Іван Іванавіч, давяраю студэнту першага курса Кісялёву Сяргею Аляксандравічу атрымаць мае падручнікі ў бібліятэцы інстытута.

Дата (подпіс)

Подпіс студэнта Белікава А.І. сведчу

Дата (подпіс)

Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове ці ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы.

Клішыраваныя формы

Я, + прозвішча, імя, імя па бацьку + пасада + атрымаў...

Распіска

Я, Барысюк Павел Сямёнавіч, студэнт 3 курса эканамічнага факультэта Мінскага інстытута кіравання 18 чэрвеня 2009 года атрымаў ад загадчыцы склада інстытута Навіцкай Тамары Сяргееўны 1 (адну) брызентавую палатку і 5 (пяць) рукзакоў.

Пасля 28 чэрвеня ўсё атрыманае вярну на склад.

18 чэрвеня 2009 г. (подпіс)

Глава 4 пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў

Узроўні перакладу адпавядаюць парадку моўных адзінак: фанеме, марфеме, слову, словазлучэнню, сказу, абзацу i ўсяму тэксту. Часцей за ўсё ўзроўні перакладу сумяшчаюцца, утвараючы камбінаваны тып.

Пераклад на ўзроўні фанем. Перакладаюцца ўласныя назвы i некаторыя рэаліі жыцця. Часцей за ўсё слоўнік у гэтым выпадку не можа быць памочнікам, таму што змясціць мільёны прозвішчаў i геаграфічных найменняў не па сіле ніводнаму акадэмічнаму выданню. Таму неабходна ведаць фанетычныя законы беларускай мовы i ix замацаванне ў якасці арфаграфічных нормаў. Напрыклад, трэба пе ракласці прозвішча Дюдяев. Фанетычны закон «дзекання» падказвае, што абедзве д у слове павінны пісацца як «дз», закон пераходу «в» на канцы слова ў «ў» патрабуе напісання гэтай літары. Такім чынам, атрымліваем: Дзюдзяеў. Другі прыклад: Шредер. Адчуваецца, што гэта прозвішча замежнага паходжання, таму, дзе б ні знаходзіўся націск, у слове будуць два э: Шрэдэр. Трэці прыклад: г. Горнозаводск. Складанае па структуры слова мае пабочны націск, таму ў напісанні змяняецца толькі злучальная галосная: г. Горназаводск.

Пераклад на ўзроўні марфем. З'яўляецца больш высокім у адносінах да папярэдняга. Напрыклад, полез-н-ый – карыс-н-ы. У прыметніках дзвюх моў аднолькавая толькі адна марфема – суфікс – н-. Пры перакладзе слова не-вес-ом-ость — бяз-важ-к-асць заўважаецца, што пераклад на ўзроўні марфем не што іншае, як калькаванне. Іншыя прыклады: кол-хоз — кал-гас, ликвид-иров-а-тъ — ліквід-ав-а-ць (але: завхоз — загадчык гаспадаркі). Нельга перакладаць на ўзроўні марфем геаграфічныя найменні, напрыклад: Североморск не можа гучаць як Паўночнаморск, а толькі Севераморск.

Пераклад на ўзроўні слоў. Можа закрануць увесь сказ, калі кожнае слова перакладаецца асобна i спалучаецца з іншымі. На это нельзя надеяться. – На гэта нельга спадзявацца. Пераклад на ўзроўні слоў найбольш лёгкі, але не заўсёды бывае адпавядае арыгіналу: часта ўзнікаюць сэнсавыя адрозненні ў некаторых выразах. Напрыклад, сказ: Органы управления района заняли неопределенную позицию и не информировали заведующих магазинами о новом постановлении, нятворча перакладзены на ўзроўні слоў, можа мець наступны выгляд: Органы ўпраўлення раёна занялi неазначальную пазіцыю i не інфармавалі загадчыкаў магазінамі аб новым пастанаўленні. Усе словы гэтага сказа фіксуюцца слоўнікамі беларускай мовы, аднак пераклад не ідэнтычны арыгіналу i патрабуе праўкі: Органы кіравання раёна занялі нявызначаную пазіцыю i не інфармавалі загадчыкаў магазінаў аб новай пастанове.

Пераклад на ўзроўні словазлучэнняў. Перакладаюцца ўстойлівыя выразы. Але часам бывае так, што i свабодныя словазлучэнні па значэнні складнікаў могуць у дзвюх мовах не супадаць, i тады пераклад ажыццяўляецца на ўзроўні словазлучэнняў. Прыклад: В случае чего обращайтесь к нам. – Калі што якое, звяртайцеся да нас. Відаць, што тут выкарыстаны камбінаваны ўзровень перакладу: у першай частцы сказа – на ўзроўні словазлучэнняў, у другой – на ўзроўні слоў.

Пераклад на ўзроўні сказаў. Не ахоплівае гэту сінтаксічную адзінку. Часам пасля перакладу не супадае колькасць слоў са сказам арыгінала (напрыклад, пры замене нехарактэрных формаў дзеепрыметнікаў, устойлівых выразаў i інш.). Галоўным для сакратара з'яўляецца захаванне сэнсу сказа пры перакладзе, адсутнасць розначытанняў i г. д. Пераклад на ўзроўні сказаў з'яўляецца самым распаўсюджаным.

Такім чынам, найбольш пашыраныя ўзроўні перакладу — гэта пераклад на ўзроўні сказаў і словазлучэнняў. Аднак пераклад толькі на нейкім адным узроўні практычна не сустракаецца.