Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библеотечные Фонды (А.М. Фёдорова).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
532.99 Кб
Скачать

Раздзел 3. Тэхналогія фарміравання бібліятэчнага фонду Тэма 9. Фарміраванне бібліятэчнага фонду як тэхналагічны цыкл

Тэхналагічная структура цыкла фарміравання бібліятэчнага фонду. Іерархія працэсаў, этапаў, стадый, аперацый і элементаў фарміравання бібліятэчнага фонду. Прамая і зваротная сувязі працэсаў фарміравання бібліятэчнага фонду. Алгарытмізацыя працэсаў і аперацый фарміравання бібліятэчнага фонду як перадумова іх аўтаматызацыі. Працэсы, якія паддаюцца і не паддаюцца алгарытмізацыі. Аўтаматызаваная тэхналогія фарміравання бібліятэчнага фонду і яе выкарыстанне ў бібліятэках Беларусі і за мяжой. Патрабаванні да тэхналогіі фарміравання бібліятэчнага фонду. Асаблівасці тэхналогіі фарміравання бібліятэчнага фонду ў бібліятэках розных тыпаў і відаў. Неабходнасць распрацоўкі новай тэхналагічнай мадэлі фарміравання бібліятэчнага фонду ва ўмовах аўтаматызацыі. Маркетынгавы падыход у фарміраванні бібліятэчнага фонду.

Тэма 10. Мадэліраванне бібліятэчнага фонду

Сутнасць і прызначэнне мадэліравання, яго роля ў фарміраванні бібліятэчнага фонду. Рэальныя і ідэальныя мадэлі. Імітацыйныя мадэлі. Прагнастычныя мадэлі. Этапы стварэння мадэлі бібліятэчнага фонду. Апісальная (вербальная) мадэль як метадалагічнае абгрунтаванне матэматычнай і структурнай мадэлі. Матэматычныя мадэлі як рэалізацыя навуковага падыходу да вызначэння рацыянальных межаў фонду на падставе аптымальных паказчыкаў. Міжнародныя стандарты велічыні бібліятэчнага фонду і іх выкарыстанне. Агульныя метады разліку паказчыкаў. Прыватныя метады разліку паказчыкаў. Паказчыкі велічыні і выкарыстання фонду. Дакументазабяспечанасць, чытаемасць, абарачальнасць. Бібліяграфічныя мадэлі. Рэальныя і ідэальныя бібліяграфічныя мадэлі. Структурная мадэль. Параметры і прыметы фонду, якія адлюстроўваюцца ў структурнай мадэлі. Методыка стварэння структурнай мадэлі.

Лабараторная работа. Распрацоўка тэматыка-тыпалагічнага плана камплектавання (структурнай мадэлі) фонду бібліятэкі.

Тэма 11. Камплектаванне бібліятэчнага фонду

Сутнасць і значэнне камплектавання. Камплектаванне бібліятэчнага фонду як двухбаковы працэс. Віды камплектавання. Агульная методыка камплектавання. Этапы камплектавання. Тэхналагічныя аперацыі, якія забяспечваюць папаўненне фонду. Першасны адбор дакументаў са знешніх інфармацыйных патокаў. Крытэрыі першаснага адбору. Аперацыі, якія забяспечваюць выключэнне з фонду непатрэбных дакументаў і ліквідацыю прабелаў у ім. Другасны адбор дакументаў. Крытэрыі другаснага адбору. Даведачны апарат у дапамогу камплектаванню. Неабходнасць стварэння новай арганізацыйна-тэхналагічнай мадэлі камплектавання фонду. Фактары знешняга асяроддзя, якія абумоўліваюць змены ў тэхналогіі камплектавання фондаў: агульнадзяржаўныя па- трабаванні да развіцця інфарматызацыі грамадства і бібліятэк; з’яўленне новых катэгорый карыстальнікаў; з’яўленне новых відаў дакументаў і тэхналогіі іх выкарыстання; стварэнне нацыянальных і міжнародных інфармацыйных сістэм і сетак; змены ў сістэме кнігавыдання і кніжнага гандлю; падаражэнне дакументаў, паштовых, тэлеграфных і транспартных паслуг.

Унутраныя фактары, якія ўплываюць на камплектаванне бібліятэчных фондаў: місія (мэта, задачы, профіль) бібліятэкі, яе статус у краіне, рэгіёне і сістэме падобных бібліятэк; узровень фінансавання; стан матэрыяльна-тэхнічнай базы; ступень асваення новых інфармацыйных тэхналогій; адэкватнасць кваліфікацыі і колькасці персаналу сучасным патрабаванням.

Семінарскія заняткі. Камплектаванне фонду бібліятэкі ва ўмовах новага сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага стану грамадства.

Лабараторная работа. Даведачны апарат у дапамогу камплектаванню фонду бібліятэкі.