- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
-
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
Сінтаксіс - |
раздзел мовазнаўства, які вывучае словазлучэнні і сказы. |
Марфалогія - |
раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму часцін мовы. |
Лексікалогія - |
раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы (лексіку). |
Словаўтварэнне- |
раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы ўтварэння слоў. |
Марфеміка - |
раздзел мовазнаўства, які даследуе марфемы. |
Фанетыка - |
раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх утварэнне і класіфікацыю, склад і націск. |
Арфаграфія - |
раздзел мовазнаўства, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. |
Арфаэпія - |
раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення. |
Графіка - |
раздзел мовазнаўства, які вывучае сродкі перадачы гукавой мовы на пісьме, а таксама сама сістэма пісьмовых знакаў. |
Мова – універсальная, поліфункцыянальная знакавая сістэма, якая склалася гістарычна разам з узнікненнем і развіццем грамадства і абслугоўвае патрэбы камунікацыі.
Мова складаецца з адзінак, паміж якімі існуюць адносіны ўзаемаабумоўленасці і падпарадкавання. Асноўныя адзінкі мовы - гук, марфема, слова, словазлучэнне, сказ.
Асноўныя функцыі мовы:
-
Інфармацыйная.
-
Камунікатыўная.
-
Кагнітыўная (мова як сродак зносін).
4. Метамоўная (мова як сродак ідэнтыфікацыі).
5. Эматыўная.
-
Агітацыйная.
Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
Беларуская мова належыць да славянскіх моў, якія ўтвараюць тры групы:
Усходнеславянскую: беларуская, руская, украінская мовы;
Заходнеславянскую: польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая мовы;
Паўдневаславянскую: балгарская, сербскахарвацкая, македонская, славенская мовы.
Тры славянскія моўныя групы склаліся гістарычна. Назвы “усходне-, заходне-, паўдневаславянскія мовы” адпавядаюць геаграфічнаму размяшчэнню - тэрыторыі, якую засяляюць носьбіты гэтых моў. Славянскія моўныя групы выдзяляюцца на аснове агульных асаблівасцей, уласцівых мовам, што ўтвараюць пэўную групу.
Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
Выдзяленне славян з агульнаеўрапейскага адзінства адбылося да пачатку III тысячагоддзя да нашай эры. Мову славян гэтага перыяду называюць праславянскаю; у навуцы есць і другая назва - агульнаславянская мова-аснова. Зразумела, у гэтай мове адбываліся агульныя працэсы па ўсей тэрыторыі, дзе жылі славяне; з другога боку, у ей былі дыялектныя адрозненні.
У VI ст. нашай эры наступіў канец агульнаславянскай эпохі і пачынаецца гісторыя аднаго з адгалінаванняў агульнаславянскай мовы – агульнаўсходнеславянскай (старажытнарускай ці старарускай) мовы, якая захавала ад агульнаславянскай асновы асаблівасці граматычнага ладу, фанетычнай сістэмы, лексічнага фонду. Ва ўсходнеславянскай мове адбываюцца працэсы і змяненні, вынікі якіх аднолькавыя для заходніх і паўдневых славян, адначасова – працэсы і змяненні, вынікі якіх з’яўляюцца самабытнымі, усходнеславянскімі. З дапісьмовай пары ва ўсходнеславянскай мове развіліся змяненні, вынікамі якіх яна адрозніваецца ад паўднева- і заходнеславянскіх моў. Напрыклад:
-
Гук ж на месцы *дй(*dj) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна – у беларускай, украінскай, рускай мовах, жд – у балгарскай, дз – у польскай.
*садйа – бел. сажа, балг. сажда, польск. sadza
-
Гук ч на месцы *тй(*tj) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна – у беларускай, рускай, украінскай мовах, щ – балгарскай, ц(с) – у польскай.
*светйа – бел. свеч(к)а, балг. свещ, польск. swieca
-
Поўнагалосныя спалучэнні ва ўсходнеславянскай мове, адпаведна – у беларускай, рускай і ўкраінскай мовах; няпоўнагалосныя – у паўдневаславянскіх і заходнеславянскіх мовах. Поўнагалосныя спалучэнні ў беларускай мове ў выніку фанетычных змяненняў атрымалі гучанне: ара (гарадскі), аро (варожыць), ора (горад), ала (галава), ола (холад), ало (малоць), ера (перад), ярэ (бярэзнік), яро (бяроза).