Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Складаны сказ

Тып сказа

Структура

Прыклад

Злучні-кавы

Складана-злучаны

Пры дапамозе злучальных злучнікаў звязваюцца сінтаксічна раўнапраўныя часткі

Раны гояцца часам, а дружбаю – гора.

Складаназа-лежны

Пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ці злучальных слоў звязваюц-ца нераўнапраўныя часткі; адна частка падпарадкоўваецца другой

Я праз два дні наведаў кут, які душу тры-вожыў.

Бяз-злучні-кавы

Бяззлучні-кавы скла-даны сказ

Часткі аб’ядноўваюцца ў адно цэлае пры дапамозе граматычных сродкаў, без злучнікаў або злучальных слоў.

Куваюць зязюлі, клякочуць буслы па маей Беларусі.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Часткі звязваюцца рознымі сродкамі – злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі, або злучнікавай і бяззлучнікавай сувяззю.

Я разумею: міне ўсе, што сустракаецца ў жыцці.

Дзелавыя паперы

Дзелавая карэспандэнцыя – адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Да яе адносяцца заявы, аўтабіяграфіі, распіскі, акты, афіцыйныя лісты, паведамленні, пратаколы, справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні.

Дзелавыя паперы афармляюцца такім чынам, каб іх асноўная думка была зразумела. Яны пішуцца лаканічна, проста і акуратна. Словы ў тэксце ўжываюцца пераважна адназначныя, каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці. Мове службовых дакументаў і дзелавой перапіскі не ўласціва эмацыянальна афарбаваная лексіка, размоўная і ўзнеслая фразеалогія. Сінтаксічныя канструкцыі ў дзелавых паперах выразна адлюстроўваюць думку.

У дзелавых зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, адны з іх строга захоўваюцца ў афіцыйных паперах (заява, даверанасць, пратакол), другія служаць узорам, якога прытрымліваюцца ў асноўных рысах (аб’ява, справаздача, афіцыйны ліст).