Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контр-зачетные мат-лы_2008г.doc
Скачиваний:
45
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
846.85 Кб
Скачать

Марфалогія Назоўнік

1. З якiмi сцверджаннямi нельга пагадзiцца?

  1. Непаўназначныя часцiны мовы выражаюць адносiны памiж прадметамi, працэсамi, прыметамi i г.д.

  2. У сказе назоўнiк выступае толькi ў ролi дзейнiка i дапаўнення.

  3. Калi назоўнiк заканчваецца ў назоўным склоне адзiночным лiку на -а, -я, то гэты назоўнiк жаночага роду.

  4. У сiстэме скланення адушаўлёных назоўнiкаў супадаюць формы вiнавальнага склону множнага лiку з формамі роднага, а ў неадушаўлёных – з формамі назоўнага склонаў.

  5. Уласныя назоўнiкi – словы нематываваныя.

  6. У выпадку канкрэтызацыi значэння абстрактныя назоўнiкi могуць ужывацца ў формах множнага лiку.

  7. Важнейшай граматычнай адзнакай зборных назоўнiкаў з'яўляецца тое, што яны заўсёды ўжываюцца ў формах адзiночнага i множнага лiку.

2. У дужках укажыце род назоўнiкаў: м. – мужчынскі, ж. – жаночы, н. – ніякі.

Івасi ( ), бра ( ), СНД ( ), кальрабi ( ), ЕШКА ( ), Смаргонь ( ), Тбiлiсi ( ), сабака ( ), мiкада ( ), рысь ( ), палын ( ).

3. Дапасуйце да назоўнiкаў адпаведныя прыметнікі?

Назоўнік

прыметнік

назоўнік

прыметнік

Жырафа

шаль

Iнкогнiта

ранцье

Кармэн

калiбры

Шампунь

цень

БНР

ВДНГ

4. Падкрэсліце нескланяльныя прозвішчы.

Эрнэст Хеменгуэй, Ларыса Арочка, Валерыя Паўловiч, Альфонс Дадэ, Вiктар Гюго, Сымон Баранавых, Зінаіда Бандарэнка, Галіна Каско, Люда Корань, Канстанцыя Буйла, Сцяпан Лаўшук.

5. Да назоўнікаў дапасуйце адпаведныя прыметнікі. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Назоўнік

Прыметнік

Беларускія адпаведнікі

жираф

большой

жырафа

вялікая

телёнок

гармонь

аташэ

такси

жаль

россыпь

темя

кенгуру

вуаль

степь

6. Падкрэсліце адушаўлёныя назоўнiкi.

Прыгожы грыб, зялёная русалка, дэсантны батальён, непатрэбнае насякомае, таварыства з абмежаванай адказнасцю, нябачныя бактэрыi, малады горац, жывы труп, непажаданы пакойнiк.

7. Падкрэсліце адушаўлёныя назоўнiкi.

  1. Пачуўшы званок, аўдыторыя весела загаманiла.

  2. Па вулiцы iмчаўся табун коней.

  3. Андрэй прымацаваў дворнiкi да шкла аўтобуса.

  4. Дзецi з цiкавасцю слухалi казку пра добрую фею.

  5. Вучнi на ўроку чыталi Купалу.

  6. Дзяўчынкi бегалi, крычалi, вазiлi на калясках лялек.

8. Адзiночналiкавыя (1), множналікавыя (2), маюць форму адзіночнага і множнага ліку (3). Пастаўце адпаведную лічбу каля прыведзеных назоўнiкаў.

Рыба ( ), радня ( ), патуга ( ), акуляры ( ), ламачча ( ), сені ( ), чалавек ( ),

Вугаль ( ), задача ( ), туфель ( ), красоўкі ( ), радасць ( ), студэнцтва ( ), лыжы ( ), вясёлка ( ).

9. Запоўніце табліцу

Назоўнік

Прыметнік

Беларускія адпаведнікі

чернила

блюдце

накипь

дрова

риск

хлопоты

обручение

дрожь

конопля

земляника