Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контр-зачетные мат-лы_2008г.doc
Скачиваний:
45
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
846.85 Кб
Скачать

16. Якiя пары слоў не з'яўляюцца сiнонiмамi? Падкрэсліце іх.

Бурштын – янтар, сподак – спаднiца, канюшына – дзяцелiна, каберац – коўрык, дыван – канапа, талерантнасць – цярпiмасць, асадка – накрыўка, канюшня – стайня, скарбнiк – казнакрад, асобнiк – кулак, перапынак – антракт.

17. Абвядзіце кружком нумары сказаў, у якiх выдзеленыя словы з'яўляюцца аказiяналiзмамi (словамi-метэорамi, аўтарскімі наватворамі). Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі.

  1. I ў з..л..нiне слоў юнее кожны лiсцiк (Ю.Голуб).

  2. Для сту(дзе, дэ)нтаў унiверсi(це, тэ)та штогод праводзiцца санацыя (Зв.)

  3. Языкачосаў безадказных было ў нас калiс..цi шмат (П.Панчанка).

  4. Лiгiтымнасць парламент(а, у) прызналi амаль усе краiны Еўропы (Зв.)

  5. За ра..коцiстым, дальнiм Дунаем снежнагорылася Балгарыя (А.Лойка).

  6. Кiраўнiк беларускай д..л..гацыi азнаёмiў на брыфiнгу зацiкаўленых асоб са сваiм пунктам гледжан..я адносна ра..пачатых перагавораў (Нар. газета).

  7. І абвiсаюць лозы аблачыста, крынiцу ..ольха мацае ступнёй (К.Камейша).

  8. Ой ты, дзед-барадзед, не калiся б..р..дой, палiвай яе в..дой (Н.Тулупава).

  9. У Бруселі адбыўся саміт кіраўнікоў дзяржаў (Зв.).

18. Да ўстарэлых слоў падбярыце сучасныя адпаведнiкi-сінонімы.

Адзёр

балона

Вогнiк

зельнiк

Сухоты

скарбнік

Прывён

Варункі

Жабка

Аблуда

атрамант

вой

19. Падкрэсліце ў сказах антытэзу адной рыскай, аксюмаран дзвюма.

  1. Iдуць нябожчыкi жывыя (Я.Купала).

  2. Вазы адскрыпелi ў нiзiне i стаў аглушальны спакой (П.Панчанка).

  3. Родная зямля – мацi, чужая старонка – мачаха (Прыказка).

  4. Усяго сем нот, а колькi цяжкай i лёгкай музыкi (ЛiМ).

  5. Без яе не герой я – ахвяра, не змагар я, а раб без яе (А.Вярцiнскi).

  6. Шумела маўчаннем лiсце (К.Чорны).

  7. Зiмой i летам адным цветам(Загадка).

  8. Нязнайка на печы ляжыць, а знайка па дарожцы бяжыць (Прыказка).

  9. Тут гняздо маiх бацькоў, тут душы маёй прапiска – так далёка ўсё i блiзка (А.Пысiн).

20. З якiмi меркаваннямi нельга пагадзiцца?

  1. Слова як асноўная адзiнка мовы мае лексiчнае i граматычнае значэнні.

  2. Лексiчнае значэнне – гэта асноўнае прадметнае значэнне слова, яго ўнутраны змест.

  3. Граматычнае значэнне – гэта фармальны бок слова, якi забяспечвае здольнасць слова ўступаць у адносiны з iншымi словамi па законах граматыкi мовы.

  4. Лексiчнае значэнне ўласцiва цэламу класу слоў i вывучаецца лексiкалогiяй.

  5. Граматычнае значэнне iндывiдульнае для кожнага канкрэтнага слова.

  6. Лексiчнае значэнне названа ў слове i ўласцiва ўсiм яго формам.

  7. Агульнае лексiчнае значэнне выражаецца каранёвымi марфемамi.

  8. Граматычнае значэнне выражаецца каранёвымi марфемамi.

  9. Змена лексiчнага значэння прыводзiць да змен i ў граматычнай характарыстыцы слова.