Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 2. Гісторыя крыніцазнаўства..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
40.96 Кб
Скачать

Развіццё крыніцазнаўства ў навейшы час. Дыскусіі аб сутнасці гісторыі і ролі гістарычных крыніц. Школа “Аналаў”.

Першая сусветная вайна прывяла да крызісу ўсіх духоўных каштоўнасцяў XIX ст., у тым ліку гуманітарных навук, сярод якіх было і крыніцазнаўства. Спатрэбіўся перагляд распрацаванага гісторыкамі-пазітывістамі падыхода, заснаванага на крытыцы пісьмовых крыніц і арыентаванага на вывучэнне палітычнай гісторыі. Пастаноўка новых праблем у вобласці сацыяльнай і эканамічнай гісторыі запатрабавалі змены падыходаў да вывучэння крыніц.

Гісторыкі французскай школы “Ананлаў”, якая сфарміравалася ў канцы 1920-х - пачатку 1930-х гг., М.Блок і Л.Февр прапанавалі выкарыстоўваць у даследаваннях прынцып татальнай гісторыі, г.зн. вывучэнне гістарычных падзей з розных пунктаў гледжання: палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, псіхалагічнай. Гэты прыводзіла да больш актыўнага выкарыстання нароўні з пісьмовымі рэчавых, вусных, выяўленчых крыніц, кіна-, фотадакументаў.

У апошні час лідэр школы “Аналаў” Ф.Бродель, а затым Ж. Ле Гофф, звярнулі ўвагу на вывучэнне менталітэта розных народаў, існаваўшых у мінулым эканамічных і сацыяльных структур, што патрабавала прыцягнення новых відаў крыніц.

У 1980-я – 1990-я гг. пад уплывам ідэй постструктуралізма і постмадэрнізма (Ж.Дэррыда і інш.) намеціўся лінгвістычны і антрапалагічны паварот у даследаваннях па гісторыі, арыентаванай на вывучэнне асабістага вопыту чалавека ў гісторыі. Гэта стумулявала развіццё такіх новых накірункаў, як вусная гісторыя, уцягвуючая ў вывучэнне вусныя крыніцы і распрацоўваючая метады іх аналізу; гендэрная гісторыя, якая вывучае крыніцы па ўзаемаадносінам паміж паламі, новая інтэлектуальная гісторыя, якая даследуе крыніцы па гісторыі развіцця ідэй.

Распрацоўка тэорыі крыніцазнаўства савецкімі гісторыкамі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на тэрыторыі Савецкай Расіі, а затым Савецкага Саюза пануючай ідэалагічнай дактрынай быў марксізм-ленінізм, які з’яўляўся тэарэтычнай, метадалагічнай асновай усіх гуманітарных навук, у тым ліку і крыніцазнаўства. У навуковы абарот уводзіліся, а потым вывучаліся крыніцы па эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю краіны, праблемам класавай барацьбы. З новых пазіый растлумачваліся ўжо вывучаўшыяся крыніцы (“Руская Праўда”, летапісы, прыватнаправавыя акты і інш.). На першае месца выходзілі крыніцы па гісторыі рэвалюцыйнага руху, Камуністычнай партыі, гісторыі савецкага часу. У ролі першакрыніц выступалі творы К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна, а затым і І.В.Сталіна.

Нягледзячы на рэпрэсіі ў 1930-я – 1950-я гг., выкладанне і даследаванні ў вобласці крыніцазнаўства працягваліся, аб чым сведчыць выхад у 1940 г. двухтомніка па “Крыніцазнаўству гісторыі СССР” М.Н.Ціхамірава і С.А.Нікіціна. Працягвае традыцыі А.А.Шахматава, М.Д.Прыселкаў і Д.С.Ліхачоў вывучалі летапісы. М.Н.Ціхаміраў і С.В.Юшкоў даследавалі заканадаўчыя крыніцы (і ў першую чаргу “Рускую Праўду”). Працягваючы даследаванні А.С.Лапо-Данілеўскага, С.Н.Валк, А.І.Андрэеў вывучалі актавыя крыніцы.

У пасляваенны час цэнтрамі развіцця крыніцазнаўства былі Гісторыка-архіўны інстытут і Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. У Гісторыка-архіўным інстытуце работалі такіе вядомыя крыніцазнаўцы, як А.А.Зімін, С.В.Шмідт, які распрацаваў у канцы 1960-х гг. уласную класіфікацыю гістарычных крыніц; В.М.Медушэўская, якая абагуліла тэарэтычны вопыт вывучэння гістарычных крыніц XIX – XX ст., С.М.Каштанаў, які даследаваў актавыя крыніцы метадамі дыпламатыкі. У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце І.Д.Кавальчанка і шэраг іншых даследчыкаў вялікую ўвагу ўдзялялі апрацоўцы масавых крыніц з дапамогай колькасных метадаў і новых інфармацыйных тэхналогій. І.Д.Кавальчанка распрацаваў у канцы 1970-х – пачатку 1980-х гг. вучэнне аб гістарычнай крыніцы ў свеце тэорыі інфармацыі, што дазволіла зрабіць вывад аб невычэрпнасці інфармацыі крыніцы. Буйным дасягненнем у вобласці тэарэтычнага крыніцазнаўства стала распрацоўка Л.М.Пушкаровым і А.П.Пранштэйнам у 1970-я гг. класіфікацыі пісьмовых крыніц.