Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 4. Пошук гістарычных крыніц..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
41.98 Кб
Скачать

4. Выяўленне крыніц у архівах. Архіўная эўрыстыка. Сетка архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь

Пасля выяўлення апублікаваных крыніц даследчыку неабходна пераходзіць да пошуку крыніц у архівах, рукапісных аддзелах бібліятэк, фондах музееў і прыватных калекцыях, прыёмы якога распрацоўвае архіўная эўрыстыка. На першым этапе пошуку неабходна ўдакладніць, выкарыстоўваючы архіўныя (альбо музейныя) даведнікі, наяўнасць у архіве (альбо музее) крыніц па выбранай тэме. Затым неабходна сістэму арганізацыі крыніц у архіве. Часцей за ўсё крыніцы ў архіве знаходзяцца ў складзе фондаў, вопісаў і спраў. Пры знаёмстве з фондамі мэтазгодна ўдакладніць гісторыю іх камплектавання і паступлення ў архіў, а таксама гісторыю іх фондаўтваральнікаў (устаноў, арганізацый, прыватных асоб).

Першым цэнтралізаваным дзяржаўным архівам на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь быў Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актавых кніг, які пачаў дзейнічаць у 1863 г. Ён быў створаны для захавання актавых кніг судовых устаноў былой Рэчы Паспалітай за перыяд з XVI да канца XVIII ст. на тэрыторыі, якая знаходзілася ў граніцах Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Расійскай імперыі. Актавыя кнігі па Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губерням захоўваліся ў Віленскім цэнтральным архіве старажытных актавых кніг (на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі).

У 1963 г. Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў быў пераведзены з Магілёва ў Мінск. У 1964 г. у яго былі ўключаны дакументы нясвіжскага архіва Радзівілаў, некаторыя іншыя фонды дарэвалюцыйнага часу, якія раней знаходзіліся ў архіве Мінскай вобласці.

У красавіку 1992 г. былы Цэнтральны партыйны архіў КПБ і Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў у Мінску былі аб’яднаны ў Нацыянальны архіў Рэсрублікі Беларусь. Абласныя партыйныя архівы Брэсцкай і Віцебскай абласцей былі далучаны да адпаведных дзяржаўных архіваў, а партыйныя архівы Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей былі пераўтвораны ў філіалы дзяржаўных архіваў.

У кастрычніку 1992 г. Галоўнае архіўнае ўпраўленне было пераўтворана ў Камітэт па архівам і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Белкомархіў). У маі 1993 г. ЦДАКР перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны архіў, а Цэнтральны дзяржаўны гістарычных архіў у Гродно – у Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў.

У 1994 г. быў прыняты Заеон “Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь” (у 1998 г. у Закон былі ўнесены змены і дапаўненні, і ён быў прыняты ў новай рэдакцыі).

У чэрвені 1995 г. былы Нацыянальны архіў быў расфарміраваны. Комплекс дакументаў былога Цэнтральнага партыйнага архіва быў перададзены ў Беларускі дзяржаўны архіў, пераўтвораны ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Дакументы былога партыйнага архіва Мінскай вобласці былі перададзены ў дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, а на базе фондаў былога Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Мінску ўтвораны Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Тады ж Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў быў перайменаваны ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродна.

У 1996 г. філіалы абласных архіваў былі пераўтвораны ў занальныя дзяржаўныя архівы, а былыя партыйныя архівы Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей – у дзяржаўныя архівы грамадскіх аб’яднанняў. У студзені 1997 г. Белкомархіў пераўтвораны ў Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводству.