Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tema_12_Suchasnasts.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
09.12.2018
Размер:
258.05 Кб
Скачать

11.2. Унутрыпалітычнае жыццё Беларусі ў постсавецкі час. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Пасля набыцця незалежнасці для Беларусі распачаўся новы этап гістарычнага развіцця, які ўмоўна можна назваць постсавецкім. Ён характарызаваўся для народа рэспулікі стварэннем уласнай суверэннай дзяржавы, прызнанай на міжнароднай арэне, паступовай эвалюцыяй і ўдасканаленнем сістэмы органаў кіравання, самастойным вызначэннем прыярытэтаў ва ўнутраннай і знешняй палітыцы.

У першыя гады незалежнасці Беларусі працягвала існаваць былая савецкая сістэма органаў улады, што была замацавана яшчэ ў Канстытуцыі БССР 1978 г. Вышэйшым органам кіравання, які прымаў законы і фарміраваў выканаўчую ўладу, выступаў аднапалатны парламент – Вярхоўны Савет. Яго старшыня афіцыйна з’яўляўся кіраўніком дзяржавы і мог прадстаўляць рэспубліку на міжнароднай арэне. Выканаўчая улада знаходзілася ў руках Савета Міністраў, які фарміраваўся і кантраляваўся парламентам. Усё гэта сведчыла пра тое, што ў той час Беларусь была тыповай парламенцкай рэспублікай. Старшыней Вярхоўнага Савета пасля адстаўкі М.І. Дземянцея ў 1991 г. стаў фізік, прафесар БДУ С.С. Шушкевіч. Першы ўрад суверэннай Беларусі ўзначаліў В.Ф. Кебіч.

Юрыдычна менавіта С.С. Шушкевіч з’яўляўся кіраўніком дзяржавы. Але на самой справе сітуацыя была не такой простай. Большасць ў Вярхоўным Савеце складалі прадстаўнікі былой партыйнай наменклатуры, якія аб’ядналіся ў фракцыю “Беларусь” і актыўна падтрымлівалі дзеючы ўрад В.Ф. Кебіча. Акрамя таго, у парламенце меліся незалежныя дэпутаты і апазіцыя, прадстаўленая дэпутатамі Беларускага народнага фронту і членамі шэрагу дробных дэмакратычных партый. Рэальнай падтрымкі ў парламенце С.С. Шушкевіч не меў і з’яўляўся, па сутнасці, кампраміснай кандыдатурай для правячай большасці і апазіцыі. Таму сапраўдная ўлада знаходзілася ў руках старшыні Савета Міністраў В.Ф. Кебіча, які кантраляваў урад і праз фракцыю “Беларусь” меў добрую падтрымку ў парламенце. Падобныя суадносіны сілаў у тагачаснай Беларусі дазволелі некаторым даследчыкам умоўна называць яе “прэм’ерскай рэспублікай”.

У 1991-1994 гг. вялася актыўная праца над новым праектам Канстытуцыі. Найбольшыя спрэчкі ў дэпутатаў вызывала пытанне ўвядзення пасады Прэзідэнта. Апазіцыя прапаноўвала, каб ён выбіраўся парламентам і меў выключна прадстаўнічыя паўнамоцтвы. Але большасць парламентарыяў прапаноўвала ператварыць Беларусь у прэзідэнцкую рэспубліку, дзе Прэзідэнт выбіраецца народам і мае шырокія паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Перамог другі варыянт, так як правячая вярхушка лічыла, што на прэзідэнцкіх выбарах падтрымку атрымае дзеючы прэм’ер-міністр В.Ф. Кебіч у якога, на іх думку, не магло быць моцных канкурэнтаў.

У выніку 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, што дзейнічае і па сёняшні дзень. Яе ў афіцыйнай абстаноўцы падпісаў новы старшыня парламента, былы кіраўнік Упраўлення ўнутранных спраў Віцебскага Аблвыканкаму, генерал-маёр міліцыі М.Грыб. Згодна з Канстытуцыяй рэспубліка абвяшчалася дэмакратычнай, унітарнай, прававой, сацыяльнай дзяржавай. Новы Асноўны Закон уносіў карэнныя змены ў структуру ўлады. Вышэйшым заканадаўчым органам цяпер выступаў аднапалатны Вярхоўны Савет, што выбіраўся на альтэрнатыўнай аснове шляхам ўсеагульнага, тайнага, роўнага галасавання па аднамандатных акругах. Кіраўніком выканаўчай улады і адначасова кіраўніком дзяржавы аб’яўляўся Прэзідэнт, выбіраемы грамадзянамі рэспублікі. Яму падначальваўся ўрад, які прызначаўся парламентам і называўся з 1994 г. Кабінетам Міністраў. Новаўвядзенні былі і ў судовай уладзе. Для забеспячэння выканання Асноўнага Закону і адпаеднасці яму іншых нарматыўна-прававых актаў, прымаемых на розных узроўнях, уводзіўся Канстытуцыйны Суд.

У сувязі з увядзеннем пасады Прэзідэнта Вярхоўным Саветам былі прызначаны выбары, першы тур якіх адбыўся 19 чэрвеня 1994 г. Вынікі галасавання аказаліся даволі нечаканымі для многіх, але цалкам заканамернымі. З 6 кандыдатаў (А.Дубко, В.Кебіч, А.Лукашэнка, В.Новікаў, З.Пазняк, С.Шушкевіч) у другі тур прайшлі А.Р. Лукашэнка (45% галасоў) і В.Ф. Кебіч (17,4%). 10 ліпеня 1994 г. у другім туры прэзідэнціх выбараў А.Р. Лукашэнка атрымаў ужо каля 80 % галасоў, а яго апанент не змог нават паўтарыцць свой вынік, паказаны ў першым туры. І гэта паоўнасцю адпавядала народным настроям. Праўленне В.Ф. Кебіча і С.С. Шушкевіча у свядомасці людзей звязваліся з цяжкім эканамічным крызісам першых гадоў незалежнасці, Белавежскім пагадненнем 1991 г., што выклікала адмоўную рэакцыю. Таму на выбарах перамог кандыдат, які не быў звязаны з гэтымі падзеямі, не прадстаўляў радыкальную апазіцыю ці камуністычную партыю.

Пасля выбрання А.Р.Лукашэнка пачынае праводзіць палітыку скіраваную на стварэнне моцнай і эфектыўнай выканаўчай улады, гэта выявілася ў фарміраванні ў пачатку 1995 г. цэнтралізавынай прэзідэнцкай вертыкалі. На чале гэтай вертыкалі стаяў сам Прэзідэнт, што прызначаў кіраўнікоў абласцей і міністраў урада. Падобная схема дазваляла пазбавіцца супроцьстаяння мясцовых уладаў і цэнтра, кіраўніка дзяржавы і прэм’ера, што часам назіраецца ў іншых дзяржавах свету. Важнае значэнне ў кіраўніцтве дзяржавы пры гэтым адводзілася Адміністрацыі Прэзідэнта, якая забяспечвала работу Прэзідэнта ў галіне кадравай палітыцы, ідэалагіі беларускай дзяржаўнасці, ажыццяўляла кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы.

14 мая 1995 г. ў рэспубліцы прайшлі чарговыя парламенцкія выбары і адначасова па ініцыятыве Прэзідэнта быў праведзены першы рэферэндум. На ім большасцю галасоў выбаршчыкаў руская мова была зацверджана ў якасці другой дзяржаўнай, станоўча вырашалісь пытанні пра змену дзяржаўнай сімволікі (былі прыняты сённяшнія дзяржаўныя герб і сцяг) і развіццё цеснай інтэграцыі Расійскай Федырацыяй. Адначасова народ прагаласаваў за права Прэзідэнта на роспуск парламента ў выпадку сістэматычных грубых парушэнняў ім Канстытуцыі.

На 1996 г. у гісторыі Беларусі прыходзіцца палітычны крызіс, што быў абумоўлены процістаяннем Прэзідэнта і Вярхоўнага Савета. Прычынай крызісу стала жаданне кіраўніка дзяржавы правесці канстытуцыйную рэформу, якая не падабалася многім дэпутатам. У парламенце была нават распачата працэдура імпічмэнта. У такіх складаных умовах 24 лістапада 1996 г. у Беларусі быў праведзены другі рэферэндум. Напярэдадні плебісцыту ў Мінску адбыўся І Усебеларускі народны сход, удзельнікі якога падтрымалі ўнутранную і знешнюю палітыку, праводзімую Прэзідэнтам. Непасрэдна на рэферэндуме разглядаліся два варыянты канстытуцыйнай рэформы (адзін прэзідэнцкі, другі прапанаваны парламенцкімі фракцыямі камуністаў і аграрыяў) і пяць асобных пытанняў. У выніку народ падтрымаў прэзідэнцкі варыянт рэформы Асноўнага Закона, а таксама выказаўся супроць свабоднай куплі і продажу зямлі, выбараў кіраўнікоў мясцовай выканаўчай улады, фінансавання органаў дзяржаўнай улады выключна з бюджэту і адмены смяротнага пакарання. Акрамя таго, большасць удзельнікаў плебесцыту прынялі перанос асноўнага дзяржаўнага свята з 27 ліпеня (дзень абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце) на 3 ліпеня (дзень вызвалення г. Мінска ад нямецка-фашыскіх захопнікаў у 1944 г.).

Згодна з рашэннем рэферэндума ў Канстытуцыю былі ўнесены істотныя змяненні і дапаўненні. Прэзідэнт пераставаў юрыдычна быць кіраўніком выканаўчай улады, а станавіўся кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, праваў і свабод грамадзянаў. Вышэйшым органам выканаўчай улады станавіўся ўрад, што ізноў стаў называцца Саветам Міністраў. Найбольшыя змены адбыліся ў заканадаўчай уладзе. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета ствараўся двухпалатны Нацыянальны сход. Яго нажэйшая палата – Палата прадстаўнікоў – выбіралася насельніцтвам рэспублікі па аднамандатных акругах (усяго 110дэпутатаў) і павінна была распрацоўваць і прымаць законы. Вышэйшая палата парламента – Савет Рэспублікі – станавілася органам тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Яе дэпутаты выбіраліся абласнымі саветамі дэпутатаў (па 8 чалавек ад кожнай вобласці і г. Мінска), а 8 чалавек прызначалася Прэзідэнтам. Асноўная функцыя Савета Рэспублікі – адабрэнне законаў прынятых Палатай прадстаўнікоў. Такая структура органаў улады, прынятая на рэферэндуме 1996 г., дзейнічае і па сёняшні дзень.

У далейшым грамадска-палітычнае жыццё ў рэспубліцы стабілізавалася. Хаця пасля рэферэндума ў адносінах з дзяржавамі Заходняй Еўропы і ЗША адносіны пагоршыліся, там не менш сур’езныя ўнутрыпалітычныя крызісы больш не паўтараліся. У кастрычніку 2000 г. у Беларусі прайшлі чарговыя парламенцкія выбары, на якіх большасць галасоў атрымалі прыхільнікі палітыкі Прэзідэнта. Яшчэ большую падтрымку праўрадавыя дэпутаты атрымалі на парламенцкіх выбарах 2004 і 2008 гг. Па выніках апошніх выбараў Палату прадстаўнікоў узначаліў абраны дэпутатам былы Старшыня Віцебскага аблвыканкаму У.П. Андрэйчанка. А кіраўніком Савета Рэспублікі стаў яго былы магілёўскі калега Б.В. Батура.

9 верасня 2001 г. прайшлі другія ў гісторыі Беларусі прэзідэнскія выбары. Побач з дзеючым прэзідэнтам у выбарчую гонку ўключыліся лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі С.Гайдукевіч і кіраўнік прафсаюзаў У.Ганчарык, якога актыўна падтрымалі апазіцыйныя партыі. Ужо па выніках першага тура перамог А.Р.Лукашэнка (75,6% галасоў).

17 кастрычніка 2004 г. ў Беларусі быў праведзены трэцці рэферэндум на якім былі прыняты змяненні ў Канстытуцыю, здымаючыя юрыдычную забарону аднаму чалавеку займаць прэзідэнцкую пасаду больш двух тэрмінаў запар. Тым самым народ даў дазвол А.Р. Лукашэнка балатавацца ў трэцці раз. 19 сакавіка 2006 г. адбыліся чарговыя прэзідэнскія выбары. У іх прынялі удзел 4 кандыдаты. Сярод іх А.Р. Лукашэнка, лідэр ЛДПБ С.Гайдукевіч, былы рэктар БДУ А.Казулін і стаўленік некалькіх апазіцыйных партый А.Мілінкевіч. На выбарах, згодна з дадзенымі Цэнтральнай выбарчай камісіі, за дзеючага Прэзідэнта прагаласавала 83 % выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні.

Характэрнай з’явай унутрыпалітычнага жыцця рэспублікі з другой паловы 1990-х гг. становіцца рэгулярнае правядзенне кансультатыўных Усебеларускіх народных сходаў. Першы з іх адбыўся, як прыгадвалася вышэй, у 1996 г., наступныя ў 2001 і 2006 г. На іх Прэзідэнтам і Урадам абмяркоўваліся з народам вынікі папярэдняй працы, вызначаліся прыярытэты ў далейшай дзейнасці органаў кіравання, прымаліся пяцігадовыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.

Значнае месца ў правядзенні ўнутраннай палітыкі належыла ўраду. Згодна з дзеючай Канстытуцыяй беларускі ўрад – Савет Міністраў – прызначаецца прэзідэнтам і зацвярджаецца парламентам. На ўрад ускладаецца адказнасць за рэалізацыю пастаўленых Прэзідэнтам і парламентам задач, выкананне дзяржаўнага бюджэта і г.д. Кіраўніком беларускага Саўміна з 2003 г. з’яўляецца С.С. Сідорскі.

З другой паловы 1990-х гг. у Беларусі кіраўніцтвам рэспублікі паслядоўна праводзіцца палітыка пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы, што выражаецца ў падтрымцы сацыяльнанеабароненых слаёў насельніцтва, адстойванні законных інтарэсаў і правоў грамадзян. Паралельна ў эканоміцы ўсе шырэй выкарыстоўваюцца рыначныя механізмы, што садзенічаюць павышэнню эфектыўнасці эканамічнай сістэмы. Такое спалучэнне сацыяльнай арыентацыі дзяржавы і рыначнай эканомікі сярод даследчыкаў і практыкаў ужо атрымала назву “Беларускай мадэлі” дзяржавы, якая, нягледзячы на ваказванні шматлікіх скептыкаў, даказала за апошні час сваю жыццяздольнасць.

Ў апошнія гады для забеспячэння стабільнасці і парадку ў дзяржавае Прэзідэнтам былі прыняты 3 дырэктывы, рэалізацыі на практыцы якіх надаецца асаблівая ўвага. Першая дырэктыва (ад 11 сакавіка 2004 г.) была прысвечана пытанням ўзмацнення грамадскай бяспекі і дысцыпліны, другая (ад 27 снежня 2006 г.) –дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, трэцяя (ад 14 чэрвеня 2007 г.) – эканоміі і беражлівасці.

Паралельна ў постсавецкі час актыўна развівалася грамадска-палітычнае жыццё. Лібералізацыя, распачатая яшчэ ў апошнія гады існавання СССР, прывяла да з’яўлення самых разнастайных палітычных партый і рухаў. У след за сфарміраваным у 1989 г. Беларускім народным фронтам з’явіліся Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Дэмакратычная партыя Беларусі, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі і г.д. Існавала нават экзатычная Партыя аматараў піва, якая калі і магла заваяваць падтрымку выбаршчыкаў, дык толькі назвай. Але большасць з ўзнікшых у пачатку 1990-х гг. палітычных аб’яднанняў сыйшлі з палітычнай арэны, іншыя распаліся. Не здолеў захаваць цэласнасць Беларускі народны фронт які раскалоўся на дзве часткі. Адначасова ў рэспубліцы існавала дзве камуністычныя, некалькі сацыял-дэмакратычных партый, якія нават па назвах было вельмі цяжка адрозніць. З-за гэтага колькасць палітычных партый ў Беларусі пастаянна змянялася і ўплыву на рэальную палітыку як у Еўропе яны не набылі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]