Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tema_12_Suchasnasts.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
09.12.2018
Размер:
258.05 Кб
Скачать

11.5. Культура, навука і адукацыя ў Рэспублікцы Беларусь

Культурнае і навукова-адукацыйнае развіцце Рэспублікі Беларусь у постсавецкі час у многім было абумоўлена тымі зменамі, якія адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці і эканоміцы. Дэмакратызацыя жыцця і плюралізм, распачатая ў Савецкім Саюзе не магла не адбіцца на развіцці культуры. Як вынік, у культуры назіраецца ўсплеск і актыўнае развіццё самых разнастайных плыняў і накірункаў. Пры гэтым быў і адваротны бок меўшых месца працэсаў. Дзякуючы няправільнаму разуменю дэмакратыі, якая ў разуменні многіх атаясамлівалася з анархіяй, на экраны тэлебачання, старонкі газет і часопісаў пачаў трапляць неякасны “культурны прадукт”, хуткімі тэмпамі фарміравалася маскультура,

Нягледзячы на існуючыя негатыўныя з’явы, у пачатку 1990-х гг. быў закладзены надзейны юрыдычны падмурак пад развіццё культуры. У прыватнасці парламент прыняў законы “Аб культуры”, “Аб адукацыі”, “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, “Аб музеях і музейным фондзе” і інш., якія карэнным чынам змянялі юрыдычныя ўмовы развіцця культуры, навукі і адукацыі. У далейшым нарматыўна-прававая аснова ў разглядаемых сферах істотна дапаўнялася і перапрацоўвалася, што сведчыла пра паступовую эвалюцыю і ўдасканаленне дзеючых законаў.

Даволі складанай і заблытанай для рэспублікі ў постсавецкі час заставалася моўная праблема. Справа ў тым, што ў выніку працяглай русіфікацыі 1960-1970-х гг. рэзка звузілася сфера ўжывання беларускай мовы і гэта выклікала пэўную трывогу сярод грамадскасці. Была распачата праца па вызначэнні юрыдычнага статуса моў на тэрыторыі рэспублікі. Вынікам яе стаў закон “Аб мовах” ад 26 студзеня 1990 г. Згодна з каторым адзінай дзяржаўнай мовай была аб’яўлена беларуская, руская ж стала ў Беларусі мовай міжнацыянальных зносін. Для рэалізацыі новага закона ў верасні 1990 г. была прынята Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Адначасова пашыралася ўжаванне роднай мовы ў сферы адукацыі, навукі, культуры, рабоце дзяржаўнага апарату і г.д. Але некаторыя крокі ў гэтым накірунку выклікалі адмоўную рэакцыю сярод жыхароў рэспублікі. Вынікам яе стала галасаванне на майскім рэферэндуме 1995 г. па пытанні надання рускай мове статусу дзяржаўнай, на якім большасць ад прыняўшых удзел у плебесцыце выказаліся станоўча. Рэалізуючы волю народа ў ліпені 1998 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Аб мовах”, згодна з якім дзяржаўнымі мовамі ў рэспубліцы аб’яўляліся беларуская і руская.

У постсавецкі час карэнным чынам змяніліся адносіны дзяржавы і царквы. Хаця пэўныя станоўчыя тэндэнцыі ў гэтым накірунку заўважаліся яшчэ ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза. Напрыклад, у 1988 г. па ўсім СССР шырока святкаваўся 1000-гадовы юбілей хрышчэння Русі. Але найбольш заўважнымі змены ў рэлігійным жыцці сталі ў 1990-х гг. Ужо ў верасні 1991 г. у спіс дзяржаўных святаў былі ўнесены і найбольш значныя рэлігійныя святы. Прычым, улічваючы асаблівасці гістарычнага развіцця разнастайных канфесій ў рэспубліцы, дзяржаўнымі сталі праваслаўныя і каталіцкія святы, так як менавіта гэтыя дзве плыні хрысціянства мелі найбольшае распаўсюджванне ў рэспубліцы.

У 1992 г. быў прыняты закон “Аб свабодзе веравызнанняў”, які спрыяў ажыўленню рэлігійнага жыцця і даваў магчымасць свабодна рэгістраваць рэлігійныя абшчыны. У выніку да 2004 г. у Беларусі было зарэгістравана 26 рэлігійных канфесій. Адначасова з пачатку 1990-х гг. пачынаецца актыўны працэс вяртання царкве храмаў і аднаўлення разбураных у савецкія часы царкоўных будынкаў. Так у Віцебску намаганнямі жыхароў горада была ачышчана ад смецця і адрамантавана Пакроўская царква на вул. Леніна, што дазволіла праводзіць у ёй набажэнствы. Акрамя таго, намаганнямі грамадскасці і дзяржаўных органаў былі адноўлены Дабравешчанская царква (ХІІ ст.), Васкрасенская царква, завяршаецца узвядзенне Успенскага сабора. Паралельна ўзводзіліся новыя цэрквы і касцёлы ў розных кутках горада. Часам яны ўзнікалі на месцы закінутых будынкаў магазінаў, басейнаў і г.д., якія прыстасоўваліся і дабудоўваліся.

Самай вялікай з дзеючых у Беларусі канфесій з’яўляецца праваслаўная царква. На тэрыторыі рэспублікі ў 1989 г. быў створаны Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы, які ўзначаліў і кіруе ім па сёняшні дзень Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі Філарэт (К.Вахрамееў). Другой па велічыні ў рэспубліцы з’яўляецца каталіцкая царква, што ўзначальвалася Кардынал К.Свёнтакам, якога затым змяніў Т.Кандрусевіч. Акрамя пералічаных канфесій на сёняшні дзень у рэспубліцы дзейнічаюць прыходы ўніяцкай царквы, існуюць абшчыны мусульман і іўдзеяў, усе большае распаўсюджанне набываюць разнастайныя пратэстанцкія накірункі. Разам з тым, на тэрыторыі рэспублікі рабілі спробу распачаць сваю дзейнасць асобныя дэструктыўныя і таталітарныя секты. Для абмежавання іх уплыву на вераючых ў 2002 г. была прынята новая рэдакцыя закона“Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”, што стварала юрыдычныя бар’еры для дзейнасці падобных арганізацый.

У 1990-я гг. развіваюцца сувязі з беларускай дыяспарай, якія актывізаваліся дзякуючы стварэнню ўласнай дзяржаўнасці. Беларусы ў замежжы пачалі актыўна супрацоўнічаць з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі. Больш таго, прадстаўнікамі дыяспары было створана сваё аб’яднанне – Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына, а ў 1993 г. праведзены Першы з’езд беларусаў свету. Такія мерапрыемствы сталі рэгулярнымі, апошні (пяты) з’езд прайшоў у ліпені 2009 г. у Мінску. На ім прысутнічаў міністр культуры рэспублікі П.П. Латушка.

Змяняюцца ў постсавецкі час і адносіны да ўласнай гісторыі. Калі ў савецкія часы асноўная ўвага звярталася на гісторыю СССР, дык цяпер павялічваецца цікавасць да ўласнага гістарычнага мінулага. У лютым 1993 г. у Мінску была праведзена Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. На ёй была пастаўлена мэта распрацоўкі уласнай беларускай гістарычнай канцэпцыі. Апошняму, праўда, перашкаджала тое, што многія гісторыкі былі выхаваны ў русле савецкай гістарычнай навукі і з цяжкасцю прыстасоўваліся да новых гістарычных умоў. Тым не менш, у 1994–1995 гг. з’явілася першае двухтомнае выданне, што грунтавлася на нацыянальнай канцэпцыі гісторыі – “Нарысы гісторыі Беларусі”. І хаця многія раздзелы дадзенай работы сення выклікаюць нараканні, тым не менш гэта зусім не прыніжае вялізарнай працы аўтарскага калектыву па стварэнні першай ў постсавецкі час грунтоўнай кнігі па гісторыі Беларусі.

Пасля распаду СССР працягваюць развівацца розныя галіны культуры. Новы імпульс у сваім развіцці 1990-я гг. набывае беларуская літаратура. Як і раней актыўна працягвалі працаваць В.У.Быкаў, І. Шамякін, В.Іпатова, І.Чыгрынаў, С.Грахоўскі. Пісьменнікі шмат ўвагі пачалі звяртаць на гістарычную тэматыку. Пра гэта сведчаць работы Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, шматлікія творы У.Арлова, К.Тарасава, Г.Далідовіча, В.Чаропкі, В.Коўтуна.

Паэты: Барадулін (“Самота паламніцтва”, “Міласэрнасць плахі”), Бураўкін, Гілевіч., Дранько-Майсюк С.Грахоўскі С.Законнікаў

Мастак Марачкін напісаў партрэты Скарыны, Гусоўскага, Еўфрасінні. Савіцкі серыя палотнаў пра Чарнобыль “Чорная боль”. Актыўна працавалі Селешчук, Вашчанка.

З 1992 г ў Віцебску праходзяць Шагалаўскія дні. З 1994 Міжнародны Шагалаўскі плэнер.

З’явіліся помнікі С.Буднаму ў Нясвіжы і Лідзе, К.Тураўскаму – у Тураве, Міцкевічу – ў Навагрудку.

Расце колькасць тэатраў Новыя ў Маладзечне, Слоніме, Мазыры.

Драматургі: Дудараў “Вечар”, Матукоўскі “Мудрамер”

Фестывальны рух з 1992 Славянскі базар.

1996 Нясвіж атрымаў статус нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка.

ЮНЕСКА

Актыўна адраджаецца айчынныя геральдыка

Новыя рысы ў Рэспубліцы Беларусь набывае і адукацыя. У школьнай адукацыі ў разглядаемы час стаўка была зроблена на дэмакратызацыю навучання, павышэнне яго якасці і эфектыўнасці, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы. Дзеля дасягнене гэтага ў 1995 г. пачалася планамерная і паступовая рэформа школы. Яе правядзенне было падтрымана Першым з’ездам настаўнікаў Беларусі што прайшоў у 1997 г. У выніку з 1998 г. рэформа агульнаадукацыйнай школы была распачата на практыцы (прадугледжваўся пераход да 12–гадовай сярэдняй і 10–гадовай базавай школы). Паскоранымі тэмпамі ішла перапрацоўка праграм і падручнікаў. Але ў 2008/2009 навучальным годзе Міністэрства адукацыі прыняло рашэнне аб звароце да існуючай раней сістэмы і прыпыніла рэформу, аб’явіўшы яе непаспяховай. Тым не менш, поспехамі ў рэфармаванні школы можна лічыць увядзенне 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў і 5-дзённага навучальнага тыдня.

Данамічна ў рэспубліцы развівалася прафесійна-тэхнічная і сярэдняя спецыяльная адукацыя. Але як паказала жыццё інтарэс да многіх рабочых спецыяльнасцяў знізіўся, хаця на рынку працы назіраецца значны недахоп кадраў. Такі дысбаланс выкліканы

З пачатку 1990-х гг. пачынаецца актыўнае перайменаванне вышэйшых навучальных устаноў з інстытутаў ва ўніверсітэты і акадэміі. Гэта было выклікана тым, што на Захадзе інстытут не лічыўся за ВНУ, як вынік з’яўлялася шмат непаразуменняў. Так, у славутай Брытанскай энцаклапедыі ў артыкуле прысвечаным БССР значылася, што ў рэспубліцы маецца толькі адна ВНУ (Беларускі дзяржаўны універсітэт), так як аснатнія называліся інстытутамі.

З’яўляюцца навучальныя установы новага тыпу гімназіі, каледжы, ліцэі

Працуе 44 універсітэты

Рэфармаванне школы. ДВУСТУПЕНЧАТАЯ

Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ – ХХІ стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы і царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Балонскі працэс і мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]