Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bibliografovedenie_Teoria_Saitova_Kuzminich.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
11.12.2018
Размер:
466.94 Кб
Скачать

Змест дысцыплiны уводзiны

“Бібліяграфазнаўства. Раздзел І. Тэорыя” як навуковая і вучэбная дысцыпліна. Задачы і змест курса. Яго месца ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў. Тэорыя бібліяграфіі ў вучэбным цыкле бібліяграфічных дысцыплін. Агульнае і прыватнае бібліяграфазнаўства. Тэорыя, гісторыя, арганізацыя, метадалогія і методыка бібліяграфіі. Фундаментальны характар тэорыі бібліяграфіі ў адносінах да іншых бібліяграфічных дысцыплін. Сувязь тэорыі бібліяграфіі з дысцыплінамі агульнапрафесійнага цыкла; гісторыяй кнігі, дакументалогіяй, бібліятэказнаўствам, інфарматыкай; тэорыяй інфармацыі і камунікацыі, асновамі інфармацыйных тэхналогій; культурай асобы і інш.

Характарыстыка асноўнай вучэбнай, вучэбна-метадычнай, нарматыўнай, даведачнай літаратуры, спецыяльных часопісаў у дапамогу засваенню дысцыпліны. Асноўныя формы аўдыторнай і пазааўдыторнай работы пры вывучэнні курса. Асноўныя формы кантролю: бягучыя, прамежкавыя і выніковыя.

Раздзел і. Асновы тэорыі бібліяграфіі Тэма 1. Бібліяграфія як грамадская з’ява

Паняцце “бібліяграфія”, яго этымалогія і генезіс. Шматзначнасць сучаснага выкарыстання тэрміна “бібліяграфія”.

Заканамернасць узнікнення бібліяграфічных звестак як неад’емнай часткі дакумента. Бібліяграфія ў структуры інфармацыйных рэсурсаў грамадства. Грамадскія патрэбнасці ў інфармацыі, ведах як важнейшая перадумова функцыянавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.

Паняцце аб метасістэме існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Сістэма дакументных камунікацый (дакумент – спажывец) як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Асноўныя элементы і іх характарыстыка. Супярэчлівасці ці інфармацыйныя бар’еры паміж дакументаванай інфармацыяй і карыстальнікамі. Роля бібліяграфіі ў іх пераадоленні (канцэпцыя А.П. Коршунава).

Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў – свет карыстальнікаў), універсум чалавечых ведаў, як метасістэмы існавання бібліяграфіі. Асноўныя элементы і іх характарыстыка. Роля бібліяграфіі ў свеце тэкставых камунікацый, універсуме чалавечай дзейнасці (канцэпцыі В.А. Факеева і Н.А. Слядневай).

Фактары ўздзеяння на развіццё бібліяграфіі як грамадскай з’явы і фарміраванне яе асноўных элементаў. Заканамернае павелічэнне аб’ёму інфармацыйных рэсурсаў грамадства, ускладненне інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, паскарэнне інфармацыйных працэсаў у грамадстве, стварэнне новых інфармацыйных тэхналогій, з’яўленне новых відаў носьбітаў інфармацыі і асаблівасці развіцця бібліяграфіі. Уздзеянне на бібліяграфію гісторыка-культурных, сацыяльна-эканамічных умоў існавання грамадства.

Тэма 2. Бібліяграфічная інфармацыя як асноўнае паняцце тэорыі бібліяграфіі

Бібліяграфічная інфармацыя як разнавіднасць сацыяльнай інфармацыі і як крытэрый (прынцып) адмежавання бібліяграфічных з’яў ад небібліяграфічных.

З’яўленне паняцця “бібліяграфічная інфармацыя” ў тэрмінасістэме кнігазнаўства, бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства. Уключэнне яго ў слоўнікі, тэрміналагічныя і тэхналагічныя стандарты. Развіццё тэарэтычных поглядаў на аб’ём паняцця “бібліяграфічная інфармацыя”. Дыскусія 80-х гадоў ХХ ст. аб сутнасці бібліяграфічнай інфармацыі. Ю.М.Лаўфер аб другаснай навуковай і бібліяграфічнай інфармацыі. А.В.Сакалоў аб бібліяграфічнай інфармацыі як разнавіднасці фактаграфічнай інфармацыі. А.П.Коршунаў аб бібліяграфічнай інфармацыі як інфармацыі другаснай, адасобленай ад дакумента.

Бібліяграфічная інфармацыя і бібліяграфічныя веды. Погляды В.А.Факеева на бібліяграфічныя веды як сродак пазнання, камунікацыі, каштоўнаснай арыентацыі, рэгулявання і кіравання. Структура бібліяграфічных ведаў: аб’ектная і суб’ектная, фармальная і змястоўная, прасторавая і часавая, колькасная і якасная.

Погляды Н.А.Слядневай на сутнасць бібліяграфічнай інфармацыі. Непарыўная сувязь бібліяграфічнай інфармацыі з тэкстам і адчужанасць ад яго. Прагнозная, латэнтная, афінная, постэдзіцыйная бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфія).

Асноўныя якасці бібліяграфічнай інфармацыі. А.П.Коршунаў, В.А.Факееў, Н.А.Сляднева аб якасцях бібліяграфічнай інфармацыі як пасрэдніка ў сістэме дакументных камунікацый, універсуме чалавечай дзейнасці, свеце тэкставых камунікацый.

Семінар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]