Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_IB.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
121.32 Кб
Скачать

2. Змест вучэбнай дысцыпліны

Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну

Метадалагічныя асновы i прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны i цывілізацыйны падыходы да вывучэння гicтopыi. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная). Прадмет вывучэння гicтopыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай i агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гicтopыі Беларусі.

Раздзел 1. Першабытны лад. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

Тэма 2. Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі Матэрыяльная i духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая i вытвараючая гасладарка. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Бeлapyci i славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.

Тэма 3.Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Грамадскі лад усходніх славян у VIІІ—IX стст. Развіццё феадальных адносін у Заходняй Еўропе i узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча. Феадальнае землеўладанне i гаспадарка.

Станаўленне раннефеадальньгх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае i Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам i Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй i набегамі ардынцаў.

Тэма 4. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага (ІІ паловаХІІІ – І палова ХVI ст.)

Caцыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве. Цэнтралізатарская палітыка i ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам i супернітва з Маскоўскай дзяржавай. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай мaнapxii.

Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канпэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя i палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).

Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэдня­вечча. Прыняцце хрысціянства i распаўсюджванне пісьменнасці. Асабліваці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца i роля беларускай культуры ў духоўным жыцці усходніх сла­вян i ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына Новага часу i Беларусь

Тэма 5. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў яе складзе

Эвалюцыя форм дзяржаўнага i сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі i ўваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай i палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў.

Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. i яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-паліычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство i гандлёвыя сувязі Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае i эканамічнае становішча сялян. Войны XVІ-XVIII стст. i ix наступ­ствы.

Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Бeлapyci ў XVІ -ХVIII стст. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная унія. Рэфармацыя i Контррэфармацыя, фарміраванне уніяцкай царквы. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIX пачатку XX ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі i яе наступствы.

Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай iмпepыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай

Тэма 6. Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Беларусь у вайне 1812 г. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Шляxi развіцця капіталістычных адносін Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту i буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

Тэма 7. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства

Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці ix правядзення ў Беларусі Шляхецкія паўстанні i ix уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму. Народніцкі i сацыял-дэмакратычны рух у Беларуci. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянальны pyx i яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Геапалітычнае становішча i сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Белаpyci ва умовах Першай сусветнай вайны.

Тэма 8. Культура Беларусі ХVI – пачатку ХХ стст.

Фарміраванне беларускай нацыі

Асноўныя тэндэнцыі i дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Адраджэння i Асветніцтва. Роля i месца беларускай культу­ры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Зараджэнне i развіццё беларусазнаўства. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных i этнаграфічных даследаваннях. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.

Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў XVI-XVIII стст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя i палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX - пачат­ку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі i яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў.

Раздзел 3. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі

Тэма 9. Беларусь у Кастрычніцкай рэвалюцыыі 1917 г. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на пераломе эпох.

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Pacii i расстаноўка палітычных cіл на Заходнім фронце i ў Беларусі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх ліберальна-дэмакратычных i беларускix нацыянальных партый i арганізацый за выбар шляхоў грамадскага развіцця Pacii i Беларусі. Роля Кастрычнніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Барацьба з германскімі noльскімі інтэрвентамі

Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дзмакратычнай i рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя бальшавікоў у нацыянальным пытанні. Вынікі Усебеларускага з'езда. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля i месца БССР у складзе СССР.

Тэма 10. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў БССР (1919 – 1980-я гг.)

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР i яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы i кіруючай poлi камуністычнай napтыi. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай i судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата, Паліычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму». Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х - 60-я гг. XX ст. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я - першай палове 80-х гг. XX ст. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы пад час палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу i распаду СССР.

Тэма 11. Эканоміка Беларусі ў 20-я – 80-я гады ХХ ст.

Шляхі i метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ўсавецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа у БССР. Ства­рэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.Экстэнсіўныя i інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР. Курс на апераджальны рост у рэспубліцы цяжкай прамысловасці. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва умовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай тэхнагеннай аварыяй. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту i узнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы.

Тэма 12. Культурнае жыццё Беларусі ў 20-я – 80-я гады ХХ ст.

Культурнае i духоўнае жыццё ў БССР. Станаўленне i развіцце савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны да рэлігіі i царквы. Дасягненні i супярэчнасці развіцця культуры i навукі ў 30-я гг. XX ст. Вынікі«культурнайрэвалюцыі» ў БССР. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 60-80-я гг. XX ст. Змены у духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.

Раздзел 4. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва умовах глабалізацыі сусветных працэсаў

Тэма 13. Дасягненне суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь (1991 – 2009 гг.)

Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР i новыя суадносіны ciл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнггэту Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэсnyблікі Беларусь. Шляхі ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі i дапаўненнямі прынятымі на рэспублканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.). Шляхі i асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы i грамадзянскай супольнасці ў Беларусі Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Тэма 14. Эканамічнае і культурнае жыццё незалежнай Беларусі (1991 – 2009 гг)

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі устойпівага эканамічнага развіцця кpaiны. Станаўленне i рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.

Духоўнае i культурнае жыццё беларускага народа на мяжы XX-XXI стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы i царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Балонскі працэс i мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Асэнсаванне гістарычнага мінулага i сучаснасці ў творах літаратуры i мастацтва.

Раздзел 5. Беларусь у сучасным свеце

Тэма 15. Рэспубліка Беларусь на міжнароднай арэне

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні i станаўленні СНД. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі i Pacii. Мес­ца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай i еўразійскай прасторы ва умовах глабалізацыі i нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму. Рэспубліка Беларусь - раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

Тэма 16. Дзяржаўны суверэнітэт і яго сімвалы

Гісторыя дзяржаўнага сцяга, герба, гімна. Гісторыя нацыянальнай валюты.

Фалерыстыка. Філатэлія.

Тэма 17. Беларуская мова: мінулае і сучаснасць

Прыналежнасць беларускай мовы да індаеўрапейскай моўнай сям’і Фарміраванне самабытнай беларускай мовы в эпоху сярэднявечча. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы. Беларуская і іншыя славянскія мовы. Беларуская мова ў ХХ ст.. Сучаснае становішча беларускай мовы.

Тэма 18. Беларусы ў свеце

Узнікненне беларускай дыяспары. Асноўныя этапы её фарміравання. Колькасны склад. Прычыны эміграцыі з Беларусі на розных этапах айчыннай гісторыі. Найбольш значныя калоніі беларусаў ў свеце і іх роля ў прапагандзе беларускай культуры. Сувязі з Бацькаўшчынай.

Тэма 19. Нацыянальны характар беларусаў

Этымалогія і сэнс тэрмінаў ”менталітэт”, ”нацыянальны характар”, ”нацыянальная самасвядомасць”. Вытокі беларускага менталітэта і характара. Уплыў паганства и хрысціянства на станаўленне і эвалюцыю менталітэта і нацыянальнага характару беларусаў.

”Дадатныя” и ”адмоўныя ” рысы беларускага нацыянальнага характару. Спецыфіка беларускага менталітэта і характара ў параўнанні з адпаведнымі характарыстыкамі іншых народаў. Фактары, што паўплывалі на працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]