Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_blok_shpor_na_bel_movu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
96.36 Кб
Скачать
  1. Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй.

Граматыка – навука, якая вывучае правілы пабудовы маўлення. Граматыка складаецца з двух частак: - марфалогія; - сінтаксіс. Ў адпаведнасці з гэтым граматычныя правілы падзяляюцца на дзве групы:

- правілы, што адносяцца да слова, ці “граматыка слова”;

- правілы, якія датычацца сказа, ці “граматыка сказа”. Граматыка слова – гэта правілы ўваходжання слоў у звязнае маўленне. Правілы шматлікія, разнастайныя, у мове ёсць групы слоў з аднолькавымі граматычнымі ўласцівасцямі. Задача марфалогіі – выявіць гэтыя прыметы і ўпарадкаваць паводле іх словы ў пэўныя групы. Самыя вялікія граматычныя групы слоў – часціны мовы.

З лексікалогіяй граматыку звязвае не толькі агульны аб’ект вывучання – словы. Лексічнае значэнне слова можа ўплываць на ўжыванне канчаткаў назоўнікаў. Напрыклад: назоўнікі мужчынскага роду 2 скл. у Р.скл. адз.л. маюць канчатак –а(-я), калі абазначаюць жывых істот (сына, аленя) і канчатак –у(-ю), калі абазначаюць з’явы прыроды (ветру, сухавею). Граматыка цесна звязана і з фанэтыкай: утварэнне форм слова падпарадкоўваецца фанетычным законам. Канчаткі назоўнікаў ў межах аднаго тыпу скланення залежаць ад характару канцавога зычнага асновы (адрозніваюць асновы на цвёрды, мяккі, зацвярдзелы зычныя і на г, к, х). Напрыклад: трава, зямля, дарога.

Веданне фанетыкі дапамагае адрозніваць лексічнае значэнне слова, разабрацца ў яго марфемнай будове. Таму сувязь фанэтыкі з лексікалогіяй і марфалогіяй відавочная.

  1. Суадносіны паміж лексічным і граматычным значэннямі. Граматычнае значэнне і яго асноўныя крытэрыі. Граматычная катэгорыя, граматычная форма. Сродкі і спосабы выражэння граматычных формаў. Сінтэтычны і аналітычны лад мовы.

Граматычныя формы – гэта відазмяненні слова, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне і адрозніваюцца граматычнымі значэннямі. Словазмяненне – гэта ўтварэнне форм аднаго і таго жа слова. Граматычныя формы бываюць простыя (сінтэтычныя), калі граматычны сродак для іх выражэння з’яўляецца часткай формы слова (напіш-у), і складаныя (аналітычная), калі грам. сродкам для іх выражэння з’яўляецца службовае слова (буду пісаць).

Лексічнае значэнне – індывідуальнае, канкрэтнае значэнне; кожнае самастойнае слова мае сваё пэўнае значэнне (зіма, вясна – поры года). Граматычнае значэнне – гэта дадатковае значэнне слова, яно ўласціва цэламу класу слоў і супрацьпастаўляе адны класы слоў другім. Словы, што называюць поры года пры розным іх лексічным значэнні маюць аднолькавыя граматычныя значэнні: прадметнасці, адзіночнага ліку, Н.скл., ж.р. Граматычныя значэнні знаходзяць сваё выражэнне ў моўных сродках: - канчатках (зім-а – зім-ы), - суфіксах (піса-л-а – піса-ў), - прыстаўках (найцікавейшы, найцікавей), - чаргаванне гукаў (сабраць – корань –бр-; сабіраць – корань –бір-), - змене месца націску (рукі(мн.л.) – рукі(адз.л.).

Граматычная катэгорыя – гэта сукупнасць аднародных граматычных значэнняў і іх грам. форм. У марфалогіі вывучаюцца грам. катэгорыі: роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу, асобы і інш. Словы розных часцін мовы маюць свае грам. катэгорыі, некаторыя грам. катэгорыі ўласцівы словам розных часцін мовы, напрыклад род, лік – назоўніку, прыметніку, дзеяслову і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]