Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_2_OTL.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
358.4 Кб
Скачать

31. Систэмы вершаскладання (Сістэмы вершаскладання).

Вершаванне (вершаскладанне) – сістэма арганізацыі мовы, у аснове якой – паўтарэнне пэўнага рытмастваральнага кампанента. Мерай рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы з’яўляецца радок верша.

Антычнае (метрычнае) вершаванне – сістэма вершавання, заснаваная на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Узнікла ў 8 ст. да н.э. ў Старажытнай Грэцыі, у 3 ст. перайшло ў Рым, шырокае развіцце атрымала ў антычнай літаратуры. Склады злучаліся ў стопы, паўтор якіх утвараў верш і абумоўліваў яго пявучы рытм. Паэты антычнасці не чыталі вершы, а спявалі ў суправаджэнні ліры - ад назвы гэтай музычнай прылады і адбываецца слова "лірыка". Не было рыфмы. Танічнае вершаванне (ад “націск”) – сістэма вершавання, у аснове якой прыблізна аднолькавая колькасць моцных, або апорных націскаў у вершаваных радках. Колькасць ненаціскных складоў розная – ад ніводнага да васьмі. Асноўнае – чаргаванне пэўнай колькасці моцных націскаў у радках. Узнікла ў 19 – п. 20 ст. на аснове народнага вершавання (галоўнае адрозненне – функцыя націску). Сілабічнае вершаванне (ад “слог”) – сістэма вершавання, у аснове якой – чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у радках. Ужываецца пераважна з пастаянным месцам націску. Есць міжрадковыя паузы, рыфмы, цэнзуры. 11 – 12 ст. – франц. і італ. паэзія, 15 ст – польская, 16 ст. – беларуская. Сілаба-танічнае вершаскладанне – раўнамернае чаргаванне націскных і ненаціскных складоў + чаргаванне аднолькавай колькасці складоў. 16 ст. – першае ўжыванне ў беларускай паэзіі. Пануючая сістэма – 19 – 20 ст. Асноўныя метры сілаба-танічнага вершаскладання - ямб, харэй, дактыль, амфібрахій, анапест. Сілаба-танічнае вершаскладанне было ўведзена на Русі Трэдзіакоўскім і Ламаносавым, замяніўшы сілабічнае вершаскладанне. Памеры верша Найболей распаўсюджаныя двухскладовыя і трохскладовыя памеры, але не варта думаць, што імі ўсё і абмяжоўваецца. Існуюць і звышдоўгія памеры (ад чатырох складоў і вышэй), хоць далёка не ўсе аўтары выкарыстаюць іх.

Двухскладовыя памеры:Ямб – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках кароткіх (ненаціскных) няцотных складоў і доўгіх (націскных) цотных (націск на другі склад, чацверты, шосты і г.д.). Беларусь – Зізаній “Грамматіка словенска”, Расія – Ламаносаў, Украіна – Катляроўскі.

Харэй – адзін з метраў антычнай ісілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках доўгіх (націскных) няцотных і кароткіх (ненаціскных) цотных складоў (націск на першы склад, трэці, пяты і г.д.). Багдановіч, Колас (“Сымон-музыка”).Трохскладовыя памеры: Дактыль – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках дактылітычных стоп (націск на першы склад, чацверты, семы і г.д.). Зізаній.

Амфібрахій – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках амфібрахічных стоп (націск на другі склад, пяты, восьмы і г.д.) Р.Семашкевіч. Анапест - адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках анапестычных стоп (націск на трэці склад, шосты, дзевяты і г.д.). Багдановіч “Песняру”, А. Вялюгін “Прызнанне ў любві”, Колас, Купала.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]