Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Іст.Бел.экзамен.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
48.62 Кб
Скачать
  1. Асноўныя напрамкі ў развіцці гістарыяграфіі гісторыі Беларусі

Першыя звесткі пра падзеі, асоб на сённяшніх беларускіх землях адлюстраваныя ва ўсходнеславянскім летапісным зводзе «Аповесць мінулых гадоў» (напісана ў Кіева-Пячэрскім манастыры ў пачатку XII ст. на аснове больш ранніх крыніц). Там даволі шырока адлюстраваная эпоха Полацкай зямлі, пачынаючы з IX ст. Пра заклад падмурку ВКЛ прыкладна ў 1246 г. ёсць асобныя звесткі ў Галіцка-Валынскім летапісе (звод канца XIII ст., ахоплівае падзеі за 1201 – 1292 гг., апошнія запісы датычаць Пінскай зямлі). У XV – XVII стст. вялося беларускае летапісанне («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца», Баркулабаўскі летапіс, «Магілёўская хроніка» і інш.; усіх захавалася каля 50 спісаў беларускіх летапісаў). Першым вядомым даследчыкам ВКЛ лічыцца польскі храніст XVI ст. М. Стрыйкоўскі, які ў сваёй «Хроніцы...» (1582) выкарыстаў разнастайныя дакументальныя крыніцы для асвятлення ягонай гісторыі. У XVII – XVIII стст. агульныя пытанні гісторыі ВКЛ (у прыватнасці беларускіх зямель) у ім распрацоўвалі А. Віюк-Каяловіч (1609 – 1677; спрабаваў сістэматызаваць названы курс), Я. Пашкоўскі, С. Богуш-Сестранцэвіч (дзядзька В. Дуніна-Марцінкевіча) і інш. Выдаўшы ў 1824 г. зборнік «Беларускі архіў старажытных грамат», прыняўшы ўдзел у выданні 5-томнай працы «Акты Заходняй Расіі (1846 – 1853), пачынальнікам беларускай археаграфіі стаў I. Грыгаровіч (1792 – 1862). Адным з першых даследаваць беларускае краязнаўства пачаў М. Без-Карніловіч (1796 – 1862). У XIX – пач. XX стст. з'явілася ўжо шмат прац па гісторыі Беларусі рускіх і польскіх даследчыкаў, але многія з іх, на жаль, былі перапоўненыя шавіністычным цяжарам: рускія аўтары бачылі Беларусь і беларускі люд як найперш спадчынную састаўную частку Расіі, польскія – Польшчы. Пры гэтым не прытрымліваліся навуковай прыстойнасці: пэўныя гістарычныя факты ігнаравалі, а некаторыя фальсіфікавалі на карысць сваіх канцэпцый. Супраць іх у 1810 – 1820-х гг. выступіў гурт прафесараў Віленскага універсітэта (I. Даніловіч (1787 – 1843), Т. Нарбут (1784 – 1864) і інш.), якія падкрэслівалі дамінуючую ролю беларускіх зямель, іх культуры ВКЛ, самастойнасць яго на працягу многіх стагоддзяў, дзяржаўнасць у ім беларускай мовы – адпаведна, выказваліся за аднаўленне былой суверэннасці ВКЛ. У канцы 1870 – 1-й пал. 1880-х беларусазнаўства распрацоўвалі народнікі (часопіс «Гомон»). На пачатку XX ст. гэтая турбота была ў цэнтры ўвагі навукова-публіцыстычных распрацовак Беларускай сацыялістычнай грамады (1902 – 1918; грунтоўнымі аўтарамі па названых праблемах былі I. і А. Луцкевічы), газеты «Наша Ніва». Важнай вяхой у станаўленні беларускай гістарыяграфіі сталі даследаванні «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910) В. Ластоўскага (1883 – 1938), а таксама некаторыя працы М. Доўнар-Запольскага (1867 – 1934) і А. Цвікевіча (1888 – 1937). У 1917 – 1919-х важкі уклад у беларускую гістарыяграфію ўнеслі шматлікія беларускія дзеячы, некаторыя з якіх ажыццяўлялі ідэю ўтварэння БНР, а іншыя, БССР – скажам, Я. Лёсік (1883 – 1940), Зм. Жылуновіч (1887 – 1937) і інш. Пасля ўтварэння БССР, на думку сучасных даследчыкаў, выдзяляецца некалькі перыядаў у новай беларускай гістарыяграфіі (1919 – 1930-я, 1930-я – сяр. 1950-х, 2-я пал. 1950-х – 1980-я), калі на першы план вылучаліся гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка, марксісцка-ленінска-сталінская метадалогія, асуджэнне «беларускіх буржуазных нацыяналістаў» (апрача названага ўжо М. Доўнар-Запольскага, выгадна выдзяляліся працы і У. Ігнатоўскага (1881 – 1931), У. Пічэты (1878 – 1947), але ім былі прад'яўлены дагматычна-фальшывыя палітычныя абвінавачванні, у выніку якіх, напрыклад, У. Ігнатоўскі скончыў жыццё самагубствам). У 1930 – 1950-я гісторыя Беларусі фактычна не вывучалася ў сістэме сярэдніх навучальных устаноў, а ў выдадзенай у канцы 1950-х двухтомнай «Гісторыі Беларускай ССР» у аснову былі пакладзены ацэнкі сталінскай «Гісторыі ВКП(б). Кароткі курс». Пазнейшыя даследаванні шматлікіх гісторыкаў у асноўным мелі папраўкі толькі касметычнага характару, не выходзячы за межы афіцыёзу КПСС-КПБ. Якасна новы (адпаведна, чацвёрты) этап у развіцці беларускай гістарыяграфіі пачаўся на пераломе 1980 – 1990-х у сувязі з крахам камуністычнай ідэалогіі і распадам СССР, з утварэннем суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь, калі была дадзена больш дакладная, на аснове фактаў і іх новага асэнсавання гісторыі эпохі Полацкага і Тураўскага княстваў, уваходжання Беларусі ў склад ВКЛ і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і СССР, калі былі вернутыя многія палітычна асуджаныя, калі было сказана глыбокае і слушнае слова пра трагічныя вынікі сталінскіх рэпрэсій, калі інакш была ацэнена дзейнасць беларускай эміграцыі і інш. Гэта яскрава выявілася ў выданні і перавыданні раней забароненых навуковых прац, у шырокіх публікацыях новых архіўных знаходак, пачатку выпуску першых тамоў запланаванай тады 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», у публікацыі прац М. Улашчыка, М. Ермаловіча, В. Чамярыцкага, Г. Штыхава, А. Грыцкевіча, Л. Лыча і іншых сур'ёзных даследчыкаў, высновы якіх ужо грунтаваліся не на падтасоўках і домыслах, а на гістарычных дакументах, справядлівай ацэнцы фактаў, падзей, удзелу ў іх пэўных асоб не толькі беларускага паходжання, але і светапогляду, патрыятызму.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]