Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
attachment.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
740.35 Кб
Скачать
  1. Бібліяграфія ў інфармацыйнай інфраструктуры грамадства

Бібліяграфічныя з’явы ўзніклі разам з узнікненнем фіксаваных форм інфармацыі (дакументам) як яго неад’емная частка, сродак іх наймення, распазнавання і пошуку. Кожнаму дакументу давалася назва, магчыма прысвойвалася імя аўтара і ўказвалася дата стварэння; у дакуменце маглі ўпамінацца іншыя крыніцы фіксацыі інфармацыі, да якіх звяртаўся аўтар пры падрыхтоўцы тэкста і ўказанне на якія адпаведна змяшчалася ў тэксце, па-за тэкстам. Гэта і былі першапачатковыя формы праяўлення бібліяграфіі – афінная і латэнтная. Афінная бібліяграфія – дзейнасць па стварэнні ідэнтыфікацыйных элементаў дакумента, якія існуюць як яго неад’емная частка і на аснове якіх ствараецца амаль уся адасобленая ад дакумента (дыагенетычная ці сустракаецца тэрмін постэдзіцыйная) бібліяграфічная прадукцыя. Латэнтная бібліяграфія – дзейнасць па стварэнні ўнутрытэкставых форм бібліяграфічнай інфармацыі: спасылак, спісаў, падрадковых заўваг і да т.п., якія існуюць як неад’емная частка першаснага тэкста7. На аснове латэнтных разнавіднасцей бібліяграфіі стварацца дыагенетычная бібліяграфічная прадукцыя: паказальнікі цытаванай літаратуры, індэксы цытавання, якія дазваляюць выявіць выкарыстаныя (цытуемыя) аўтарам (аўтарамі па галіне, галінах навукі) дакументы пры падрыхтоўцы тэкста і раскрыць такім чынам унутраныя сувязі ў сістэме навуковых камунікацый.

З павелічэннем колькасці дакументаў узнікалі праблемы арыентацыі ў накопленых масівах, уліку кнігі як матэрыяльнай каштоўнасці, пазней – яе эфектыўнага продажу і рэкламы. Бібліяграфія як грамадская з’ява стала праяўляцца не толькі праз першасны дакумент, але і адасоблена ад яго і выконваць у масівах дакументаў ролю навігатара. З’явіліся дыагенетычныя (адасобленыя ад першаснага тэкста) разнавіднасці бібліяграфічнай прадукцыі. Прычым, чым больш і складаней дакументныя масівы, тым складаней і разнастайней станавіліся бібліяграфічныя з’явы. Бібліятэкары Шумерскага царства (ІІІ тыс. да н.э.) дакументы (гліняныя таблічкі з клінапіснымі тэкстамі) захоўвалі ў скрынях, да якіх рабіліся шыльды з пералікам таго, што ляжыць у скрыні. Па сутнасці гэта быў своеасаблівы каталог, у якім адлюстроўваўся пэўны камплект дакументаў.

Каталогі ствараліся ва ўсіх буйных бібліятэках. У VI ст. да н.э. да адной з самых буйных бібліятэк таго часу ў Асірыйскім горадзе Ніневія быў створаны каталог, які ўключаў інфармацыю аб дакументах (дзесяткі тыс. гліняных таблічак з клінапіснымі знакамі) па розных галінах ведаў – граматыка, гіторыя, прыродазнаўства, паэтыка, матэматыка і інш.) 8. У горадзе Эффу (старажытны Егіпет) фонд бібліятэкі (“Дом папірусу”) быў адлюстраваны ў каменным каталозе – пералік дакументаў бібліятэкі быў высечаны на адной з каменных сцен.

Пазней сталі стварацца не толькі бібліяграфічныя матэрыялы, звязаныя з месцам захавання дакументаў, але і адасобленыя ад яго. Адной з першых бібліяграфічных прац такога роду былі «Дыдаскаліі» Арыстоцеля (IV ст да н.э.). Яны змяшчалі пералік твораў, прадстаўленых на драматычных спаборніцтвах у Афінах, у незалежнасці ад таго прысутнічалі яны ці не ў фондзе бібліятэкі.

З пахода Александра Вялікага на старажытную зямлю Траады пачаўся новы перыяд у гісторыі сусветнай цывілізацыі – элінізм. Ён доўжыўся менш трох стагоддзяў. Было заснавана шмат гарадоў, створана шмат культурных каштоўнасцей у тым ліку і Мусейнон з яго бібліятэкай і Фаросскі маяк. Гэтыя збудаванні зніклі, нават невядома месца іх знаходжання, але яны настолькі ўразілі сучаснікаў, што засталіся падрабязныя апісанні, па якіх можна меркаваць аб значымасці для ўсяго элінскага свету. Мусейнон – храм муз у Александрыі (храмы муз ствараліся і раней, але Дынастыя Пталемееў упершыню паставілі падобную ўстанову пад дзяржаўны кантроль. Для вучоных, якіх запрашалі ў Александрыю пастроілі вялікі будынак недалёка ад царскага палаца. Там працавала каля ста вучоных у розных галінах ведаў: стваральнік геаметрыі Еўклід, географ і матэматык Эрастафен, батанік Тэафраст. Гэтая ўстанова спалучала ў сабе рысы сучаснай Акадэміі навук і універсітэта. У Мусейноне была бібліятэка (заснавана ў 3 ст. да н.э., частка яе згарэла ў 47 г. да н.э., частка – у 391 г. н.э., астатняе – у 7–8 ст.). Роля яе была вельмі значнай. Яе захавальнік быў роўным па становішчу царскім родным і па традыцыі лічыўся выхавальнікам наследніка прэстола. Гэтую пасаду займалі Дземетрый Фалерскі, паэты Калімах і Апалон Радосскі (аўтар эпічнай паэмы «Арганаўтыка»). У І ст. да н.э. ў бібліятэцы налічвалася каля 700 000 світкаў. Каллімахам (каля 310 – каля 240 г. да н.э.) быў складзены 120-томны каталог, які меў назву «Каталог пісьменнікаў, якія прасіялі ва ўсіх галінах адукаванасці, і прац, якія яны стварылі» («Табліцы тых, хто праславіўся ва ўсіх галінах ведаў і таго, што яны напісалі»). Праца гэтая не захавалася, але па даных іных крыніц, яна ўяўляла сабой, з аднаго боку, каталог Александрыйскай бібліятэкі, а з другога – уключаў апісанні ўсёй вядомай Каллімаху грэчаскай літаратуры, незалежна ад месца яе захавання. Былі нават спробы ўлічыць усю сусветную літаратуру. У сярэдзіне XVI ст. швейцарскі вучоны Конрад Геснер стварыў вялікую бібліяграфічную працу “Усеагульная бібліятэка”, у межах якой ён імкнуўся ўлічыць усе рукапісныя і друкавакыя кнігі на лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай мовах. Адлюстравана прыблізна 20% тагачаснага дакументнага патоку.

Доўгія часы бібліятэкі захоўвалі манаполію на стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі. У асноўным гэта былі вопісы, рэестры, “бібліятэкі”, якія ўлічвалі дакументы з фондаў розных кнігазбораў, у тым ліку прыватных. У ХVI ст. стаў актыўна развівацца кніжны гандаль. І адпаведна сталі з’яўляцца кнігагандлёвыя каталогі. Напрыклад, у 1564 г. на восеньскай ярмарцы ў Франкфурце ўпершыню з’явіўся каталог кніг, выстаўленых на продаж.

З пашырэннем, ускладненнем інтэлектуальнага развіцця грамадства памнажаліся і ўскладняліся бібліяграфічныя з’явы і сёння бібліяграфія стала інфраструктурным відам дзейнасці, які распаўсюджаны ў розных сферах чалавечага жыцця, звязаных з вытворчасцю навуковых ведаў, адукацыяй, самаадукацыяй, папулярызацыяй ведаў і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]