Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 курс 1 семестр 21 вариант.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
144.9 Кб
Скачать

3 Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.

Другая палова XIX ст. была адзначана асабліва шпаркім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці. Прагрэс тэхнікі і новыя інжынерныя распрацоўкі прывялі да колькаснага змянення яе прадукцыі (рост аб'ёму, пашырэнне асартыменту).

Алнак панаванне памешчыцкага землеўладання было вельмі ўласцівай рысай Беларусі. Яшчэ ў 1877 г. памешчыцкая зямля складала тут 50,3 % ад агульнай плошчы. Буржуазнае землеўладанне на Беларусі хоць і марудна, але расло: з 1877 па 1905 гг. яно павялічылася з 5,1 да 16,5 % агульнай плошчы.

Менавіта памешчыцкія гаспадаркі Беларусі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі на мясцовы, усерасійскі і заходнееўрапейскі рынкі. У 60-70-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходнееўрапейскі рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўночнай Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Да таго ж расійскі ўрад праз тарыфную палітыку спрыяў вывазу збожжа на захад кантынента з паўднёвых раёнаў імперыі. У выніку вырошчванне таварнага хлеба на Беларусі стала нявыгадным, і яе сельская гаспадарка пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю. За перыяд 1883-1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла амаль што ўдвая. Павышалася таксама значэнне тэхнічных культур і бульбы, якая стала асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. У 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася ў 3,3 раза.

Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся раён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебская і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне вырошчвалі каноплі. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Мінскай губернях паспяхова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Аднак к пачатку XX ст., у сувязі з канкурэнцыяй аўстралійскай воўны, яна прыйшла ў заняпад.

Саракагадовы парэформенны перыяд у развіцці прамысловасці Беларусі падзяляецца на 2 этапы: 60-70-я і 80-90-я гг. На першым этапе прамысловасць расла марудна. На другім рост значна паскорыўся, і асабліва ў 90-я гг., што было звязана з агульным прамысловым уздымам у свеце.

Найадметнейшай рысай прамысловасці Беларусі 2-й паловы XIX ст. была яе шматукладнасць. Суіснавалі ўласцівыя яшчэ феадалізму рамесныя майстэрні, пераходныя да капіталізму мануфактуры і капіталістычныя прадпрыемствы - фабрыкі і заводы. Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84% ад усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, у той час як мануфактуры - 7,4%, а фабрыкі - 9%. Аднак з цягам часу сітуацыя мянялася, значэнне фабрык і мануфактур расло. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі ўжо 46,8% прадукцыі, мануфактуры - 15,4%, а дробныя прадпрыемствы - 37,8%. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы (з колькасцю працоўных менш за 50 чалавек на кожным). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чалавек і болей, было вельмі мала. На 1900 г. іх было толькі 9. Самым вялікім прамысловым прадпрыемствам на Беларусі была тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, дзе ў 1900 г. працавала 1445 рабочых.

Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная (у 1890 г. у пяці беларускіх губернях дзейнічала 18% вінакурных заводаў Расійскай імперыі), дрэваапрацоўчая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно- і пенькаапрацоўчая, металаапрацоўчая (на прывазной сыравіне). У 2-й палове XIX ст. у шэрагу гэтых галін адбыўся прамысловы пераварот: у папярова-кардоннай - у сярэдзіне 80-х, у вінакурнай, дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай - у 90-х гг. Для параўнання, у Расіі прамысловы пераварот адбыўся спачатку ў тэкстыльнай і баваўнянай галінах.

Адным з важных фактараў фарміравання нацыянальнага рынку і развіцця гаспадаркі ўвогуле было пашырэнне сеткі шляхоў зносін, і ў першую чаргу чыгунак. Пры будаўніцтве чыгунак на Беларусі ўрад зыходзіў з ваенна-стратэгічных (геаграфічнае становішча края на надзвычай важным заходнім накірунку), а таксама з эканамічных меркаванняў. Першая чыгуначная лінія (участак Пецярбургска-Варшаўскай дарогі) прайшла па тэрыторыі Беларусі ў 1862 г. На пачатку XX ст., з пабудовай Рыга-Арлоўскай, Маскоўска-Брэсцкай, Лібава-Роменскай, Палескай і Пецярбургска-Адэскай чыгунак іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склала 2985 км. Наша краіна набыла адну з самых густых чыгуначных сетак у Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак дало моцны штуршок росту гарадоў, якія сталі буйнымі вузламі, некаторым галінам прамысловасці (напрыклад, дрэваапрацоўчай), сельскагаспадарчай вытворчасці.

Пра пашырэнне і паглыбленне рыначных сувязяў сведчаць глыбокія зрухі ў гандлі. На змену кірмашам, якія праводзіліся перыядычна, прыходзіў сталы крамны гандаль. Гэта асабліва ўласціва гарадам, дзе к канцу XIX ст. на яго прыпадала ўжо 95% усяго ўнутранага абароту. Кірмашовы гандаль паступова дэградаваў. Кірмашы сталі асяродкамі лакальных рынкаў на вёсцы, дзе прадавалі і куплялі сельскагаспадарчую прадукцыю, жывёлу і рэчы хатняга ўжытку.

Пад уплывам эканамічных пераўтварэнняў капіталістычнага характару мянялася і сацыяльная структура насельніцтва Беларусі. Адбывалася сацыяльнае і маёмаснае яго расслаенне, фарміраваліся класы буржуазнага грамадства. Пасля адмены прыгоннага права паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. На канец XIX ст. найбагацейшы яго слой (т. зв. кулакі) складаў каля 8%, сярэдні - прыблізна 32% і найбяднейшы - прыкладна 60% ад агульнай лічбы сялянскіх гаспадарак. Са збяднелых сялян, саматужнікаў, рамеснікаў фарміраваўся рабочы клас (пралетарыят). Напрыканцы XIX ст. прамысловы пралетарыят Беларусі налічваў 143 тыс. чалавек. Размешчанасць пераважнай большасці фабрык і заводаў у мястэчках і маёнтках, а таксама іх дробныя памеры абумовілі асаблівасці айчыннага рабочага класа. Ён усё яшчэ быў трывала звязаны з сельскай гаспадаркай. Толькі невялікая доля рабочых была сканцэнтравана на буйных прадпрыемствах. У склад буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы (вельмі часта адначасова памешчыкі), заможныя рамеснікі і саматужнікі, купцы, фінансісты, вярхушка сялянства.

Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900-1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" (РускаБельгійскае акцыянернае таварыства), трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажнапапяровай вытворчасці). У гэты час былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб'яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі "Нёман" (былая фабрыка Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык "ПрагрэсВулкан" у Пінску і "Маланка" ў Мазыры.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі існавалі 34 акцыянерныя таварыствы. Але па ўзроўні манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут паранейшаму вялікую ролю адыгрывалі дробныя рамесныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50 % валавой прадукцыі прамысловасці.

У 1900-1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў.

Дзяржаўны банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў у Беларусі ў асноўным буйны гандаль і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Камерцыйныя банкі, як правіла, не ўкладвалі свае капіталы непасрэдна ў прамысловасць. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемггвЫ Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі Ў прамысловасць і гандаль.

3 развіццём транспарту ў Беларусі памяншалася роля кірмашовага гандлю і ўсе большае значэнне набываў крамны [тагазінны гандаль. За 1900 — 1913 гг. рознічны тавараабарот павялічыўся на 72 %. Рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак рабіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі. У рознічным тавараабароце пераважаў прыватнакапіталістычны гандаль, які ў 1913 г. складаў 78,9 %.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычназаводскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзе (1863 1913) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 раза (з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек), прычым найбольшая частка гараджан (у 1913 г. 54,8 %) канцэнтравалася ў буйных гарадах, якія налічвалі болып за 40 тыс. чалавек. У 1913 г. самым буйным горадам быў Мінск, другім па значэнні Віцебск, трэцім Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў "мяжу яўрэйскай аселасці" прывяло да таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Беларусі не былі беларускімі. Па даных перапісу 1897 г., большую частку гараджан Беларусі складалі яўрэі 53,5 %, каля 18 % рускія, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала 17 %.

Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ не завяршылася. 3за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка. У пачатку XX ст. сярод сялян было 61 % беднякоў, 28 % сераднякоў і толькі 11 % заможных сялян. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці ў Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. За 1877 1905 гг. дваране ў беларускіх губернях страцілі толькі 10,8 % сваіх зямель, а ў Цэнтральнай Расіі 27,2 %. У першую чаргу гэта з'яўлялася вынікам большай эканамічнай устойлівасці памешчыцкіх гаспадарак Беларусі, што было звязана са значным развіццём тут таварнаграшовых адносін. Феадальныя перажыткі і ўрадавая палітыка стрымлівалі развіцце капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. у Беларусі складала толькі 16,5 % агульнай зямельнай плошчы.

У першае дзесяцігоддзе XX ст. Беларусь паранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць толькі 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёваэканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна павялічылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, заатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

Развіваўся транспарт Беларусі. Агульная працягласць чыгуначных пуцей склала ў 1914г. 3,9 тыс.км. Хутка ішло будаўніцва шашэйных дарог. Па-ранейшаму важную ролю адыгрываў водны транспарт.

Ў пачатку XX ст. капіталістычныя адносіны ўсё больш і больш укараняюцца і ў сельскай гаспадарцы. Яны пранікалі як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку.

Такім чынам, 1900 - 1913 гг. сталі важным этапам у далейшым прамысловым развіцці Беларусі. Калі ў 1900 г. праысловасць давала толькі 15% ад усяго нацыянальнага даходу, то ў 1913 г. яе доля ўзрасла на 5,4% і ўдзел у даходзе Беларусі стаў набліжацца да памеру ўдзелу ўсёй прамысловасці Расійскай імперыі - 24% у яе нацыянальным даходзе.

Соседние файлы в предмете История Беларуси