Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
29
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
307.71 Кб
Скачать

52.1

УТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў 19-ПАЧАТКУ 20 СТСТ.

1. Асаблівасці развіцця культуры

На мяжы: праваслаўна-візантыйскай і каталіцка-лацінскай.

Рэл. і нац. талерантнасць.

Вяскоўцы захавалі абрады, звычаі, традыцыі, культы агню, вады, сонца, продкаў. Любоў да зямлі, роднай бацькаўшчыны. “Народ-дамасед”.

Уплывала афіцыйная рэлігія (праваслаўя). Адмоўнае–прымусовае далучэнне ўніятаў–прыпынення ўжывання старажытна-бел. мовы.

Цэнтры культуры Віцебск, Полацк, Вільна, Магілеў, Гродна, Мінск.

Частка інтэлігенцыі і дваранства прыняла польскую культуру.

Шматнацыянальны склад насельніцтва. Забарона мовы. Нізкі ўзровень адукацыі. Галеча прымушала іх клапаціцца аб сродках існавання, а не аб культурным узроўніі.

Да 1822 польскім уладам давалася поўная свабода дзеянняў на заходніх губернях Расіі. Але потым “Культур-кампф” Аляксандра ІІІ–за адзіную рускую культуру (адна жына з ей і тарабанься)–супраць паланізму–знічтожыў і частку бел.нац.культуры.

Напрамак Расіі: “Западны русізм”, мол бел.нацыі не было. Законы: 1906–бел. школа на рускам; 3 Дзяржаўная дума–выкладанне кат.веры на рускам.

У 4 Дз.думу (1912) з насельніцтва Б.=рус.+пол.+яўр. Карэнныя бел. у Д.д. не трапілі.

Вывад: асаблівасці бел.культуры: адкрытасць, здольнасць акумуліраваць элементы культур іншых народаў, зберагаць самабытнасць. Асаблівасці нац.культуры: рэалізм, дэмакратызм, высокі гуманізм, народнасць, тупасць.

2. Сістэма асветы

Змяненні–пашырэнні свецкіх форм адукацыі. 1802 у Р.–Мін. нар. адукацыі, рэформа, адзіная цэнтралізаваная сістэма асветніцтва.

Еўрапейская частка краіны падзяляецца на 6 вуч.акруг. Віленская = Віцебская + Гродзенская + Мінская + Магілеўская. Наглядальнік–пол. магнат Адам Чартарынскі. Цэнтр–Віл.ун.

Усе агульнаадукацыйныя школы = прыходскія + павятовыя вуч. + губернскія гімн. Замест царкоўна-прыходскіх–нар. вуч. Гарадскія вуч.–вышэйшыя пачатковыя 4-х класныя агульнаадукац. школы выш. узроўню. Праграма навучання–пераймальнасць і няспыннасць адукацыі.

У пачатку 19 стст.: 130 пачатковых школ, 23 вуч. установы пры кат. манастырах.

Да 30-х гадоу 19 стст. значная частка € Ордэну Іезуітаў. Гэта ўступка Польше і Ватыкану. У 1812 Александр І даў згоду на іезуіцкую Полацкую акадэмію з правамі універ. Закрыта у 1820.

Пасля польскага паўстання ў 1830-31 у 1832 закрываецца Віл.ун., ліквідуецца вуч.акруга. З 1833 на Б. афіцыйная мова–руская.

Новая рэформа–на ўзмацненне русіфікацыі, прадухіленне апазіцыі царызму.

Манастырскія вуч. гімназіі. Прыходскія школы пры касцëлах  пачатковыя рус. школы.

Але разбурэння рэл-ых форм навучання пры кат-ай царкве не адбылося.

1836–Віцебская і Магілеўская губерні € Пецярбургскай вуч. акрузе. З 1838 навучанне на рус. мове і ў Мінскай і Гродзенскай губерняў.

1839–аб’яднанне ўніяцкай царквы з правасл.  закрыцця кат. манастыроў і іх навуч. устаноў.

1840–царскі указ–забарона ужывання назвы ”беларускія“ і ”літоўскія“ землі–цяпер “Паўночна-заходні” край.

52.2

У першай палове 19 стст. Узнікаюць школы і прыватныя пансіëны для дзяўчынак.

Гімназіі: Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілëўская, Мазырская. Прагімназіі: Свіслацкая і Маладзечанская. 5 двар. вуч., 9 3-х клас.двар. павятовых вуч.

Развіцце спец. адукацыі. Пры гімназіях агратэхнічныя курсы, землямерна-таксатарскія класы.

Перад 1860: 576 навучальных устаноў: 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вуч., 21 духоўнае вуч. і 453 пачатковыя школы. Навучалася каля 17 тыс. чал.

Вывад: пераўтварэнне ў галіне асветніцтва адаграла станоўчую ролю.

1863–новы ўніверсітэцкі Статут–аднаўляў аўтаномію ўнів. Кіраванне € Савету прафес., які выбіраў рэктараў, дэканаў, утвараў новыя кафедры.

Забарона студ. арганізацый, правядзенне сходак, мітынгаў. Прынімаць на вучобу only boys.

За акціўны ўдзел у паўстанні забаронена дзейнасць шматлікіх навуч. устаноў: Маладзечанская (1863), Навагрудская (1864), Свіслацкая семінарыі (1865); 5-і класныя двар. вуч. у Оршы, Полацку.

Звальняліся настаўнікі католікі.

Май 1846–”Временные правила“ цара–усе навуч. установы € правасл. духавенства.

1864–замена настаўнікаў каталікаў на праваслаўных.

Павялічвалася колькасць вучняў правасл. веры.

Дзейнічалі гімназіі: класічныя і рэальныя.

1865–змяннене зместу навучання ў школе, адраджэнне еднасці рускіх і беларусаў.

1865–пашыраецца падрахтоўка нац. кадраў настаўнікаў.

Спроба адраджэння саслоўнай школы. У 1897 цыркуляр “О кухаркиных детях”–на вучобы тых, хто здолен аплочваць навучэнне. Нельга прымаць дзяцей фурманаў, лакеяў, прачак.

З 1881 па 1899 count вясковыш школ ∆=–200, т.е. на 8-12 весак = адна школа.

У канцы 19 стст. 78% -неадукаваных.

У 1866 быў спынены прыëм на ўсе жаночыя курсы.

1911–закон–гарантаваў жанчынам права атрымліваць дыплом аб заканчэнні ВУЗ’аў.

З 1914 у сувязі з баявымі дзеяннямі на Б. асноўная частка нав. устаноў закрыта.

Вывад: развіццë сістэмы адукацыі цалкам не задавальняла патрэбы грамадства, не складала неабходных абставін для больш шырокага раўспаўсюдвання культуры сярод народных мас, асабліва сялянства.

3. Станаўленне нац. бел. літаратуры.

Ананімная літаратура. Народная паэма «Энеіда навыварат», «Тарас на парнасе».

В.Дунін-Марцінкевіч (1807-1884).

Крытычны рэалізм. Ф.Багушэвіч (1840-1900). Я.Лучына (1851-1897). А.Гурыновіч (1869-1894).

Погляд паэтаў рэвалюцыянераў: сяляне–­­­­­галоўная рэв-ая сіла.

Я.Купала–паэт-патрыëт, пачынальнік нац-ай драматургіі.

Я.Колас. «Новая зямля». «Сымон-музыка».

М.Багдановіч. Удасканаліў бел-ае вершаванне.

Вывад: бел-ая літ-ра рэв-на-дэм-га напрамку замацавалася на агульных прынцыпах рэалізму і народнасці, рабіла станоўчае ўздзеянне на развіццë бел-ай культуры. Бел-ія пісьменнікі бачылі сваю галоўную задачу ў тым, каб служыць свайму народу, абуджаць яго нацыянальную свядомасць.

52.3

4. Станаўленне бел. друкарства.

У мясцовых друкарнях выдавалася рэлігійная літ-ра, падручнікі, слоўнікі на рус., пол., яўр.

“Губернскія ведамасці”, “Епархіяльныя ведамасці”–афіцыйныя, урадавыя выданні.

Вільня: газета "Віленскі веснік", журнал "Веснік Заходняй Расіі" (спынена ў 1871), часопіс "Вясковае пытанне" (1877-78).

"Мінскі лісток" 1886–першая незалежная газета. У 1902 пад назвай "П-З край" (Я.Лучына, М.Багадановіч).

У пачатку 20 ст. у сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі:

  • сацыял-дэмакратычныя: "Салдацкае жыццë", "Мінскі лятучы лісток"

  • кадэцкія: "П-З голас", "Голас правінцыі"

  • акцябрысцка-чарнасоценныя: "Мінская мова", "Беларускі веснік"

Бур-на-дэм-ая рэвалюцыя 1905-07 зняла забарону на бел-ую мову, друкарнае слова.

"Наша доля", з 1 верасня 1906–пачатк легальнага бел-га друку. Only 6 раз.

"Наша ніва", Вільня, з кастрычніка 1906–штотыднëвая–центр нац-га і культурнага руху.

Часопісы: "Лучына" (для дзяцей), "Саха" (с/х), "Крапіва" (сатырычны).

Выдавецтвы: "Вясëлка", "Палачанін", "Мінчук".

Вывад: станаўленне бел-ай друкарскай справы выклікала інтарэс да вывучэння быту і культуры свайго народа. Усюды ў губернях утвараюцца мясцовыя этнаграфічныя центры, раўспаўсюджваецца краязнаўчы рух.

5. Архітэктура.

Утвараецца сістэма плошчаў і галоўных магістраляў, прамавугольнай, або веернай формы, робіцца структура размяшчэння вуліц.

У цэнтры города–добраўпадаркаванне (водаправод, каналізацыя, эл-ае святло). На ўскраінах ххатычна стаялі хаты. У сельскай мясцовасці–драўляенае дойлідства (дэкаратыўная апрацоўка вуглоў, фасадаў, аканіц).

Развіццë архітэкуры пад уплывам акалічнасцей:

  1. амаль да сярэдзіны 19 ст. шматлікі бел-ія гарады належалі ўладальнікам (Кобрын–А.Сувораву, Крычаў–Пацëмкіну, Гомель–Румянцаву)

  2. на тэрыторыі Б-і вельмі хутка будавалася чыгунка

  3. не было навучальных устаноў, якія б вялі падрыхтоўку кадраў архітэктараў

  4. на Б-і жылі прадстаўнікі шматлікіх нацыянальнасцей

Класіцызм (да сярэдзіна 19 ст.): палац Румянцавых (Гомель), Сабор Іосіфа (Магілëў), касцëл у Шчучыне, Прэабражэнская царква ў Чэрыкаве.

У сярэдзіне 19 ст. класіцызм знікае з-за бюракратычнай рэгламентацыі забудоў гарадоў (тыпавых праектаў).

Агульны вывад

Развіццë культуры Б. было непараушна звязана з агульным сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчам Р. Развівалася свецкая школа, утваралася сістэма адукацыі. Адбывалася станаўленне бел. нац. літ. і мовы.

53

УТВАРЭННЕ ВКЛ РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СТАНАЎЛЕННІ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Утварэнне Беларуска-Лiтоускай дзяржавы, якая паслужыла асновай стварэння ВКЛ, звязваюць з дзейнасцю Мiндоуга. Ён быу запрошаны у Навагародак, прыняу праваслауе, а у 1253 годзе каранавауся, прыняушы тытул караля.

Прычыны аб’яднання Беларуска-Лiтоускiх зямель:

  1. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай (крыжакамi, мангола-татарамi).

  2. Iснаванне старажытных беларускiх гарадоу як пунктау абароны.

  3. Развiццё феадальных адносiн i вытворчасцi.

Асаблiвасць: перавага палiтычных прычын над эканамiчнымi.

Вялiкае Княства Лiтоускае (ВКЛ) уяуляла сабой унiтарную дзяржаву, у складзе якой аб’ядналiся такiя буйныя беларускiя землi, як Новагародская, Вiцебская, Полацкая, самастойнасцi якой пагражала агрэсiя крыжакоу i мангола-татарау. Гэта была феадальная манархiя на чале з вялiкiм князем- носьбiтам, а таксама з заканадаучай, выканаучай, судовай, ваеннай уладай. Першай сталiцай дзяржавы быу Новагародак, куды перамясцiуся у 13 ст. цэнтр палiтычнага жыцця беларускiх земляу. У час гэтых двух вялiкiх супрацьстаянняу - з крыжакамi i мангола-татарамi - Новагародак быу адносна бяспечнай тэрыторыяй. З 1323г сталiцай ВКЛ была Вiльня, тады ж быу зацверджаны герб «Пагоня» (князь Гедэмiн). Дзяржаунай мовай была старабеларуская. На ёй гаварыу вялiкакняжскi двор. Гэта была мова судоу, дзяржауных актау, дыпламатыi.

Уваходжанне беларускiх земляу у склад ВКЛ дало магчымасць iм адстаяць сваю незалежнасць ва умовах знешняй небяспекi i стварыла умовы для далейшага сацыяльнага, палiтычнага i культурнага iх развiцця.

54.1

ФАРМIРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ I АСНОЎНЫЯ ПЕРЫЯДЫ ЭТНIЧНАЙ ГIСТОРЫI БЕЛАРУСАЎ

Этнас, этнiчная сўпольнасць–устойлiвая супольнасць людзей, якая склалася гiстарычна на пэўнай тэрыторыi, мае агульную мову, культуру, побыт, псiхалагiчныя рысы i самясвядомасць.

Гiстарычныя формы этнасу–род, племя, народнасць.

Этнiчныя прыкметы этнасу–мова, самасвядомасць, культура, побыт, псiхiка.

Этнiчная тэрыторыя–тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, сфера пражывання, жыццевая аснова.

Мова–сродак захавання, перадачы сацыяльнага вопытў, культурных традыцый, рэалiзацыi пераемнасцi розных пакаленняў i гiстарычных эпох.

Паходжанне беларускага народа (версіі):

  1. беларускi этнагенез  спрошчаная эвалюцыя

  2. паходжанне беларускага народа  мiграцыяй славян на тэрыторыю сучаснай Беларусi i змешваннем iх з мясцовым даславянскiм насельнiцтвам

Продкi беларусаў (версіі):

  • крывiчы–М.Пагодзiн, В.Ластоўскi

  • крывiчы i дрыгавiчы–М.Каяловiч

  • крывiчы, дрыгавiчы, радзiмiчы–Я.Карскi, М.Доўнар-Запольскi, У.Пiчэта

  • частка старажытнарускай народнасцi–К.Калайдовiч, Я.Карнейчык

  • славянi i фiны–I.Ласкоў

  • славянi i балты–I.Станкевiч, В.Сядоў

Этнiчная гiсторыя насельнiцтва Беларусi:

I перыяд. Старажытны (даiндаеўрапейскi)–камены век–2,6 млн. г. назад-3 тыс. г. назад.

II перыяд. Iндаеўрапейскi–канец 3-пачатак 2 тыс. г. да н.э.

<I>. Палеэлiт–пачатак засялення тэрыторыi Беларусi.

Верхнi палеалiт ( 25 тыс. г. назад)–старажытныя стаянкi чалавека: в.Юравiчы (Прыпяць, Мозыр), в.Бярдыж (Чачэрск). Краманьёнцы. Мацярынскi радавы лад.

Мезалiт (10-6 тыс. г. да н.э.)–закончыўся леднiковы перыяд. Радавыя абшчыны адб’ядноўваюцца ў плямены. Археалагiчная культура–агульнасць матэрыяльнай культуры, культурная супольнасць людзей аднаго племенi.

Неалiт (5-3 тыс. г. да н.э.)–верх паляўнiцтва, рыбалоўства, збiральнiцтва. Крамневыя прылады i шахты (Краснасельскi паселак Ваўкавыскага раёна). Выраб глiнянага посуду  захаванне ежы  аседлы вобраз жыцця.

<II>. Вялiкае перасялення народаў (3 тыс. г. да н.э.)–рассяленне iндаеўрапейскiх плямен на Беларусi. Узнiкненне земляробства, жывелагадоўлi. Дэмаграфiчны выбух.

Індаеўрапейцы налічваюць звыш 40 народаў (славяне, балты, германцы, фракійцы, італійцы, іранцы). Іх гістарычная “прарадзіма” (версіі):

  • паўночна-германская

  • балканская (Балканскі паўвостраў і Заходняе Прычарнамор’е)

  • пярэднеазіацкая (Іран, Месапатамія)

Працэс асваення індаеўрапейскімі жывёлаводчымі плямёнамі паўночных краёў Сярэдняй і Усходняй Еўропы праходзіў паэтапна, быў вынікам некалькіх міграцыйных хваляў і расцягнуўся на стагоддзі.

Пачатковы перыяд рассялення Індаеўрапейскіх плямёнаў не закрануў Беларусь. Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы не ўступалі з ім у канфлікты. Мясцовае насельніцтва не было знішчана, а часткова асімілявана. Змяшэнее народаў прывяло да ўзнікнення этнасу балтаў (3-пачатак 2 тыс. г. да н.э.), якіх даследчыкі звязваюць з

54.2

археалагічнай культурай шнуравай керамікі. Новы балцкі этап пачаўся з пачатку 2 тыс. г. да н.э. Ішоў працэсс моўнай і культурнай дыферэнцыацыі балтаў  дняпроўская і вісла-нёманская лакальная група.

У рамках другога перыяду асобна выдзяляецца славянскі этап. У 4-7 стст. н.э. пачаўся працэс пашырэння славянскага арэалу з-за другога “вялікага перасялення народаў” (распад Рымскай імперыі). Прычыны неабходнасць асваення новых земляў:

  1. Перанаселенасць, высокі ўзровень развіцця гаспадаркі

  2. Маëмаснае размяжаванне, грабежніцкія ваенныя напады

  3. Вабілі скарбы Рымскай Імперыі

  4. Моцны націск з боку германцаў, авараў, хазараў

Пачатак славянскага рассялення на тэрыторыі Беларусі супадае з распаўсюджваннем культуры тыпу Прага-Корчак (5-7 стст.) і тыпу Лука Райкавецкая (8-9 стст.). Помнікамі гэтых культур з’яўляюцца ўмацаваныя і адкрытыя паселішчы, грунтавыя і курганныя магільнікі–Хотамель у ніжнім цячэнні Гарыні, Харомск на р.Гарыні, Кажан-Гарадок і Чэрнічы на Прыпяці.

Далей міграцыя славян на тэрыторыі Беларусі і засяленне імі Паазер’я і Падзвіння ішлі праз усходняе Палессе (М.Ярмаловіч, І.І.Саліван, А.І.Мікуліч, М.Ф.Піліпенка). Балцкае мясцовае насельніцтва было асімілявана. У выніку ўзніклі славянскія этнічныя супольнасці (не сфарміраваўшыяся ў народнасці):

  • Дрыгавічы–паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіною. Звычаі пахавання нябожчыкаў у церамах (драўляных дамінах).

  • Радзімічы–паміж Дняпром і Дзясною, басейн ракі Сож.

  • Крывічы–поўнач Беларусі і суседнія раëны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчына і Смаленшчына). Яны жылі ў вярхоўях рэк–Заходняй Дзвіны, Дняпра і Ловаці. Культура дзялілася на полацка-смаленскую і пскоўскую.

Зафіксаваныя балцкія элементы: спіральныя пярсцëнкі, змяінагаловыя бранзалеты, падковападобныя і прамянëвыя спражкі, шыйныя грыўны з заходзячымі канцамі.

Вывады:

  1. Этнічная гісторыя насельніцтва сучаснай Беларусі бярэ свой пачатак х эпохі старажытнакаменнага веку, з часу засялення тэрыторыі Беларусі чалавекам–звыш 40 тыс. г. назад. Вызначыць этнічную прыналежнасць гэтага насельніцтва, яго культуру, мову немагчыма.

  2. Этнічны склад насельніцтва на тэрыторыі Беларусі поўнасцю змяніўся ў эпоху ранняга металу. У гэты час на ўсей яе тэрыторыі рассяліліся індаеўрапейскія плямëны. Змяшэнне гэтых плямён са старажытным неалітычным насельніцтвам прывяло да ўзнікнення новага этнасу–балтаў.

  3. Наступны этап у этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго характэрная рыса–шырокае рассяленне славян, асіміляцыя мясцовага даславянскага балцкага насельніцтва і фарміраванне першапачатковых усходнеславянскіх этнічных супольнасцей–дрыгавічоў, радзімічоў, крывічоў. Змяшанне, зрошчванне гэтых супольнасцей прывяло да ўзнікнення новай агульнаўсходнеславянскай старажытнай этнічнай супольнасці з агульнай тэрыторыяй, атрымаўшай назву ”Русь“.

08

АСАБЛIВАСЦI САСЛОУНАГА I ДЗЯРЖАУНАГА ЛАДУ ВКЛ. СТАТУТЫ ВКЛ

ВКЛ – феадальная дзяржава. Першия 100 гадоу – этап фармиравання ВКЛ. (станауленне феад. ладу). Узникли феадальныя княствы. Першапачаткова ВКЛ узникла и сфармиравалися у 14 стст. як супольнасць княствау и удзелау. Была перанесена Усх Славянская мадэль дзяжавнага киравання и арганизацыи ваеннай справай. Мова – стараславянская.1468 – зъявиуся свой заканадаучы дакумент "Судзебник Казимира". Пазнеу Статут ВКЛ (1566, 1583, 1589 – 3 рэдакцыи). ВКЛ – абмежаваная манархия.

Дзяржауны лад:

  1. Дзяржауны князь – гаспадар, вышэйшая асоба у ВКЛ.

  2. Буйныя феадалы – князи. Вайоры – назва феадалау, а потыв узникла шляхта. Палитычныя правы мели польския феадалы. Сяляне и гараджане не мели гэтых правоу.

  3. Дума (пазней 14 – 15 стст. Рада) – скаладалася з князеу.

  4. Паны – Рада вышэйшы орган у яки уваходзили больш значныя людзи, якия мели вышэйшыя пасады (канцлер).

  5. Сойм – вышэйшы орган, фармиравауся да 15 стст. са шляхты.

  6. Вольны Сойм – усуагульны Сойм у ВКЛ – абвяшчэнне законау, налоги, выбары кандыдатау на вышэйшыя пасады.

Мясцовая систэма киравання:

  1. Ваяводствы (Ваяводы – Князи)

  2. Паветы (Старасты – шляхта)

  3. Воласци (цивун – з феадалау, сотники з сялян). Цэнтр Воласци – горад або замак.

Правы феадалау: вельми значныя – (шляхта – феадалы займали вышэйшыя пасады: Дума, Паны – Рада, Соймики, Шляхта мела правы на зямлю) Па меры зближэння ВКЛ з Польшай правы шляхты узрастали, але иснавала праблема праваслаунай шляхты. 1413 – Гарадзейская уния – артыкул, што вышэйшыя пасады могуць займаць тольки католики (адменеы у 1563). Разграничэнне правоу и пасля Крэускай Унии, але разграничэнне правоу было и да абъяднання з Польшай (тут супярэчнасци памиж праваслаунай и каталицкац шляхтай).

16.1

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПОЛЬСКАЙ IНТЭРВЕНЦЫI (1919 – 1920 ГГ.) I БЕЛАРУСКI НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ. АДНАУЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ССР

Из 9 Класса:

Барацьба з польскай iнтэрвенцыяй.

З першых дзён акупацыi па усёй тэрыторыi Беларусi шырыуся i мацнеу антыпольскi рух. Спачатку ён быу стыхiйным i неарганiзаваным. Але ж хутка стала ясна, што Польшча не збiраецца прызнаваць БНР. Пад кiраунiцтвам беларускiх эсэрау пачала стварацца масавая партызанская армiя, ядром якой стала арганiзацыя «Сувязь беларускага працоунага сялянства». Паустанскiя i партызанскiя атрады былi аб’яднаны у адiную цэнтралiзаваную арганiзацыю - «Народную ваенную дапамогу», якая была, па сутнасцi, зародкам беларускай нацыянальнай армii.

З другога боку, супрацiуленне польскiм акупантам аpганiзоувалi бальшавiкi. З гэтай мэтай было створана бюро нелегальнай рабoты ( Мiцкавiчус-Капсукас, Кнорын, Быгуцкi ), якое занялося арганiзацыяй партызанскiх атрадау ва усходнiх рaёнах i падрыхтоукай iх у заходнiх. У снежнi 1919г памiж бальшавiкамi i беларускiмi эсэрамi было заключана пагадненне аб стварэннi адзiнага фронту барацьбы. Да гэтага пагаднення далучылiся Бунд, Беларускiя сацыялiсты-федэралiсты. На шлях супрацоунiцтва з бальшавiкамi стала беларуская камунiстычная арганiзацыя на чале з Iгнатоускiм.

Адзiны антыпольскi фронт давау свае станоучыя вынiкi. Вясной 1920 года польскiя улады вымушаны былi спынiть ваенныя перавозкi амаль на усiх чыгуначных магiстралях Беларусi. Супрацоунiцтва узмацнялася. У сакавiку 1920 года быу распрацаваны план узброенага паустання i створаны Беларускi паустанскi камiтэт ( БПК ). Але польскiя улады своечасова даведалiся аб маючым адбыцца паустаннi i арыштавалi некаторых кiраунiкоу БПК. I тым не менш, масавы i арганiзаваны рух супрацiулення падрывау баяздольнасць польскай армii, паскорыу выгнанне акупантау з тэрыторыi Беларусi i пасеяу надзеi сярод беларускiх палiтычных партый на супрацоунiцтва з бальшавiкамi у справе стварэння беларускай дзяржавы.

Из конспекта:

Па умовах рыжскага дагавора ад 1921 40% Бел. зямли увайшли у склад Польшчы. Адбыуся администрацыйны падзел, яки адпавядау Польшчы. Виленски, Мински, Навагрудски (40%). 85% сяляни и15% горожан – в Заходняй Беларуси. Памешчыки у асноуным Польския. У сялянстве пераважала малазямелле. В соц структуре Зах. Бел. буржуазныя колы, асадники – удзельники савецка польскай вайны, якия атрымали тут земли усе астатнее аднав. буржуаз дзяржаве.

Польша правяла аграрную рэформу. (43% сялян выведзены на хутора, 5% - заможния сяляне, 79% - бедняки, 10% - серадняки).

Прамысловасць: прадпрыемствы па апрацовке сыравины, традыцыйная прамысловасць: буйныя, дробныя и мелкия. 1928 –33 – сусветны крызис моцна пауплывал на Заходнюю Беларусь – эканамичная миграцыя.

Улады у асноуным праводзили палитыку паланизацыи. Узрасла роля каталицкай царквы. 1918 – 19 гг. – иснуе 350 беларуских школ. Вильня Радашковичы, Навагрудак – гимназии у 29 закрыли 31 год 43% неписьменных. 1929 – выбары у сейм у Польшы, следов, выбрали дэпутутау з Зах. Беларуси, якия утварыли фракцыю: "Беларуски Пасильски Клуб"

Все Беларуския партыи: больш левыя – эсэры узначальвали барацьбу супраць акупацыи Польшы, а потым гта спынили бо Польша моцная и арганизаманая. Бел. аграрн. Бел партыя соц – рэвал. (за права беларусау, идэя Бел. рэспублики разам з Литвой). Бел. Соц. Деликр. партыя (Беларуская интэлегенцыя), Бел хрысцианская партыя. 1926 – 27 Бел. Сац. рабочая грамада. (яе стваральники – Бел дэпутаты, якия выйшли з клуба Сейма)

16.2

1921г. таварыства Бел. школ (з 1926 – 28 буйная), 1932 – таварыства Бел. асветы. Левы накирунак: КПЗБ – камунисты, 1924 – камунистычны саюз моладзи. ПСП – польская соц. партия. БУНД – яурэйская.

Май 1926 у Польшы устаноулена ваена–буржуазная дэктатура Пилсуцкага. (падтрымали рабочыя), яго заклик "Оздоровление". Студ. 1927 – разгромлена БСГ – судовы працэсс над кирауниками. 1934 – конс. лагерь (створаны) заключались кирауники партый, змагиючыхся супраць Польшы. Змена канстэтуцыи – прафашысская. 1935 – 1936 уэдым бел. Нац. Руху (нацыянальны и антыфашысски характар). 1938 – рашэнне камитэта аб роспускуКампартыи Польшы. и др.

1939г. – дагавор миж Расияй и Германияй (сякрэтны). 1 верасня 1939 Германия напала на Польшу. 17 вер. Россия вводит войска на Зах Беларусь. На т. Польшы адбылися выбары у народны сход Зах Бел. (97 - участников). Были прыняты: "Дэкларацыя аб дзярж. уладзе", "Аб уваходзе Зах. Бел у склад БССР", "Дэкларацыя аб канфискаванни памешчацких зямель".

Листапад 1939 – 5 сессия вярх савета СССР аб Зах. Бел. приняць у БССР. Вводзицца администрацыйная систэма БССР, фармируюцца органы улады. Сакавик 1940 – выбраны вярх савет БССР и ССР.

23

ДАЛУЧЭННЕ БЕЛАРУСКIХ ЗЯМЕЛЬ ДА РАСIЙСКАЙ IМПЕРЫI. ПАЛIТЫКА ЦАРЫЗМУ НА БЕЛАРУСI

Далучэнне Бел. зямель 1772, 93, 95, але Бел. землi уваходзiлi раней, паступова. На гэтых землях уводзiлася новае тэр. дзяленне, як i на землях Расii. Гэту сiстэму ламалi 3 разы 1792, 93, 95, т. е. пераменяюцца i расшыраюцца губернii (Мiнская, Гродненская, Магiлеуская, Вiцебская i Вiленская губернii). Дзеляцца на паветы.

Утварэнне адмiнiстрацыйнай сiстэмы адбывалася сфармiраванымi органамi кiравання (губернатор). Губернii уваходзiлi у генерал губернатарствы. (Бел. генерал губернатарства, Мiнскае генерал губернатарства). Пасля Польскага паустання у 1830 – 31 гады Царства Польскае перастала iснаваць (Царства Польскае – Прэвiленскi край).

Вельмi iстотных змен у палiтыцы царызму на т. Бел не адбывалася т. к. (Р.П. – абмежаваная манархiя i Россiя - абмежаваная манархiя), бо шляхта прысягнула царю i палучыла правы расiйскай шляхты (захавалi землю i сялян), хто не хацеу, той пакiдау краiну.

Шляхi усталявання царызму на т. Бел.

  1. Царызм iмкнууся на заходнiх землях стварыць сацыяльную базу

  2. Насадзiць рускае землеуладанне (т. е гэтыя людзi будуць уплываць на жыцце). Царызм вельмi хацеу заваяваць падтрымку сярод шляхты на Заходнiх землях ей нi чога не забараняецца, т. е. iдзе апалячванне, дзейнiчае царква цаталiцкая, але пасля Польскага паустання гэтыя погляды на шляхту пачалi змяняцца. Забаранялася польскае, але не беларускае, бо не было бел школ i т. д. т. е.не было магчымасцi на што наступаць, што арассейваць.

1839 – Полацкi Сабор (Унiяцкiя епiскапы выступiлi за абъяднанне Унiятау i праваслауных, т. е. унiятау перавялi у праваслауных.)

Калi Бел. землi перайшлi да Расii то землi былi раздадзены буйным магнатам i дзяржауныя славяне перауварылiся у маемасных, т. е. палажэнне сялян пагоржылася + паншчына.

1794 – "яурэйская аселасць", месца дзе аселi яурэi, але за межамi не маглi сялiцца, кроме купцов, а пазней яурэям дазволii сялiцца у гарадах, але забаранялася карыстаццi зямлей (землеуладанне).

Зблiжэнне з Расiяй садзейнiчала развiццю эакнiмiкi Беларусi (давала абшытны рынак, стоiтельство каналом, флота), у с/х пашырэнне пасевау тэхн культур, шклянное, суконнае, вiнакураннае). Развiцце мауфактур.

25.1

ЗНЕШНЯЯ ПАЛIТЫКА ВКЛ У XIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI СТ.

Унутраная i знешняя палiтыка ВКЛ

У канцы XII ст. вялiкiм князём стау Вiцень, якi iмкнууся умацаваць Бел-Лiт. дзяржаву. Яго брат Гедэмiн ( 1316г – 1341г ) намагауся таксама умацаваць ВКЛ i пашырыць яго тэрыторыю. Гедэмiн перанёс сталiцу у Вiльню i назвау сябе «Каралём Лiтвы i Русi». У склад ВКЛ спачатку быу далучаны Полацк, потым Вiцебск, Менскае княства, Брэсцкая, Гародзенская i Гомельская землi. Большая частка тэрыторыi сучаснай Беларусi у час княжання Гедэмiна была уключана у склад Бел-Лiт. дзяржавы, 3/4 насельнiцтва - беларусы. У гэты час быу зацверджаны герб пагоня.

Пры князе Ягайле 1385г у замку Крэва была заключана вунiя аб аб’яднаннi ВКЛ i Польшчы. Ягайла прыняу каталiцтва, узяу шлюб з польскай каралевай Ядвiгай i быу каранаваны. Лiтоускае насельнiцтва прыняло хрышчэнне па каталiцкаму абраду, але усё ж у большасцi засталося праваслауным. Бел-Лiт феадалы выступалi супраць аб’яднання ВКЛ i Польшчы. Барацьба закончылася пагадненнем, па якому ВКЛ было перададзена Вiтауту, пры якiм княства дасягнула найбольшай магутнасцi i памерау. ВКЛ было феадальнай манархiей.

Улада у дзяржаве належала вялiкаму князю: ён мог уступаць у саюз з другой дзяржавай, аб’яуляць вайну, заключаць мiр; ён узначальвау узброеныя сiлы; яму падпарадкоувалiся князi i буйныя баяры.

Гаспадарчая рада была толькi дарадчым органам. У XV ст. узнiк новы орган - сейм (сойм), якi выбiрау вялiкага князя, абмяркоувау заканадауствы, дзяржауныя падаткi, прывiлеi шляхты i г. д. У 1463г Уладзiмiр выдау «Судзебнiк» - першы кодэкс законау дзяржавы, напiсаны на беларускай мове.

Знешняя палiтыка.

Напрацягу свайго iснавання князi ВКЛ вялi барацьбу з крыжакамi, з Маскоускiм княствам, супраць мангола-татар i iншых. У 1410г пад вёскай Грунвальд адбылася бiтва памiж войскамi ад ВКЛ, Польшчы, Масковii i крыжакамi. Вялiкую стойкасць праявiлi беларускiя палкi. Бiтва падарвала магутнасць ордэна, прыпынiла агрэсiю на усходзе, паспрыяла эканамiчнаму развiццю ВКЛ i Польшчы.

У знешняй палiтыке ВКЛ можна выделiть 4 накiрункi:

  1. Захад. – Польша. ВКЛ ваявала за Валынь, потым падпiсана перамiръе – Крэускае.

  2. Север – крыжакi (Давiд Гарадзейскi ваявау з крыжакамi). Найбольшая пагроза – Тыутонскi Ордэн, канец 14 кропка 1410 Грунвальдская бiтва, пасля якой крыжакi не былi пагрозай нi для Польшчы, нi для ВКЛ.

  3. Юг – Мангола–татары. з моманта утварэння ВКЛ (як адзiн з фактау абъяднання). Угроза iснавала з 12 ст. для славян, балтау. Падзеi: 1249 – бiтва пад Крутагоръем – перамога славян i лiтоуцау

1275 –77 –87 +(1315, -25, -38) – набегi.

1362 Бiтва на Сiняй Вадзе (рака) – Альгерд разбiу Мангола – татар. Ен

25.2

вызвалiу Кiеушчыну, Падоль i далучыу iх да ВКЛ (т. е. украiнскiя землi былi далучаны да ВКЛ)

1380 Кулiковская бiтва – значна зменьшыла пагрозу набегау Мангола – татар. На т. Бел. землях iга Мангола – татар не было, а на Рускiх – было. Але на беларускiя землях рабiлi набегi. Iга не была, таму што у 13 стст. пачало фармiравацца ВКЛ, якое магло iх супынiць, i таксама мясцовасць не падхадзiль для коннiцы, дрэнна праходзiла. У Кулiкоускай бiтве Андрэй Полацкiй i браты прыймалi удзел ад Беларускiх зямель. У вынiку барацьбы А. Полацкага з Ягайлай, Ягайла хацеу прыняць бок Мангола – татар, але не паспеу да iх далучыцца. Да сярэдзiны 15 стст. прабоужалiся набегi Мангола – татар на ВКЛ. 1455 – Мангола – татары разбiты Кiеускiм князем i набегi спв\ынiлiся. З др. пал 15 стст. важнае значэнне набываюць адносiны з Крымскiм Ханствам. Напружаныя адносiны ВКЛ з Крымскiм Ханствам. 1468 – Крымскi хан арыентавауся на рускую дзяржаву. Гэта пагоршыла адносiна ВК,Л з Крымам. У пач. 15 стст. набегi Ктымскiх татар дасягнулi Бел. зямель. 1506 спалiлi Мiнскi пасад. 1509 – крымскiя татары дайшлi да Вiльнi. 1527 – паражэнне пад Каневам (Рус + ВКЛ). Пабегi татар прывялi да таго, што адбылiся пасяленнi татар на т. ВКЛ. (заключылi пагадненнi на зямлю i вышэйшыя пасады)

4. Восток. – Адносiны з Маскоускай дзяржавай. Альгерда цiкавiлi Расiйскiя землi i др. 1368 i 1370 – паходы на Маскву i Брянск, але не узяу. Вiтаут прадаужыу гэтую палiтыку – паходы на Смаленскую i Псковскую землi – вайна, але помешал Тэутонскi Ордэн – напал ан ВКЛ. Вiтаут пацярпеу паражэнне. 40 15 стст. адбывалася барацьба за Новгород, потым за Тверь, 1485 Тверь далечана да Расii, аВКЛ значна аслабла. Вкл увесь час цярпела паражэнне з канца 15 стст. 1500 каенчатковы разрыв ВКЛ с Москвой. 1500 – 1503 вайна катастрофа з Масквой. 1503 перемiрiе, ВКЛ страцiла ¼ тэрыторыi. 1507 – 1508 паустанне М. Глiнскага за стварэнне асобнай дзяржавы. 1510 Псков да Расii. 1512 – 1523 новая вайна з Расiяй. 1514 адзiная пабеда ВКЛ пад Оршай. 1522 па догавару Смаленск адышоу да Расii, т. е. Вкл нi з чым.

37

ПРАВАВОЕ I ПАЛIТЫЧНАЕ СТАНОВIШЧА ВКЛ У СКЛАДЗЕ РП

Дзяржавнае кiраванне РП аформiлася у першыя гады – Генрыхавыя артыкулы – 2 гады быу пералiк. Артыкулы – правы феадалау i дзяржауны лад. Дзяржауны лад: Кароль, Сейм, Королевскiй совет, посольская iзба (послы), канвакацыйный, элекцiонный, королевскiй сейм – 3 вiда связаны с выбором короля. Сенат выбiраецца Сеймам. На сеймах вызначалася пазiцыя паслоу. У паслоу – права – Лiберум Вета. Паслы прыязджалi на Сейм не ад ВКЛ а ад аддзельных шляхт. У шляхны было права абвяшчаць Канфедэрацыю – саюзы узброеннац шляхты (т. е. маглi падняць узброеннае паустанне супрацi караля). Правы духавенства: Занiмаць высокiя пасады у дзяржаве.

Што засталося у ВКЛ:

  1. Адмiнiстратыуны аппарат

  2. Войска ВКЛ

  3. Заканадаучая сiстэма (1558 – статут)

  4. Забарона iнастранцам набываць зямлю у ВКЛ

  5. Судовая сiстэма – трыбунал.

  6. Аднавiлi Сейм для ВКЛ (т. к. паслоу меньш, чым у польшчы)

Што страцiла ВКЛ:

  1. Тэрыторыю i цэласнасць

  2. Знiкла знешняя палiтыка перайшла да РП.

  3. Юрыдычна перастау суўествовать Сейм.

  4. Бел мова стала вытесняться польской (1496 – дакументы на польском)

  5. Эканамiчныя страты – з-за тэрыторыi

  6. Царкоуная Унiя (1596) – адкрыла шлях да каталiзацыi i для апалячвання, моцна пауплавала на усе жыцце.

ВКЛ педставляла собой некоторый элемент федератiвностi у РП. Знешняя палiтыка ВКЛ была авантурыстычнай.

1558 – 1582 Лiвонская вайна. Руская дзяржава вела барацьбу за выхад да Балтыйскага мора. У час калi Рускiявойскi захапiлi Полацк – была падпiсана Люблiнская Унiя.

1630 – 1634 вайна РП з Расiяй (пачала Расiя)

1654 – 1667 Русака Польская вайна за Бел землi

1667 Андросаускi Мiр. Усе Беларускiя землi, якiя былi былi ахоплены у РП засталiся у Расii, а Смаленск перайшоу да Расii. За час вайны адбылося моцнае усталяванне каталiцтва i апалячвання на насельнiцтва Беларусi.

1700-1721 пауночная вайна (вайна са Швецыяй – (РП + Расiя)), 1705 ваенныя действiя ведуться на т. Беларусi, 1706 РП i Швецыя падпiсалi сепаратны мiр, т. е. РП перахадзiць на бок Швецыi.

1708 Бiтва каля вёскi Лесная

1709 Полтавская бiтва. Беларусь страцiла 1/3 насельнiцтва.

50

УЗНIКНЕННЕ I РАЗВIЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЛIТАРАТУРЫ I КНIГАДРУКАВАННЯ. ВЯДОМЫЯ АСВЕТНIКI БЕЛАРУСI XVI- XVII CТCТ.

Вялiкая роль у фармiраваннi культурных i соц. перадумоу усяго усходнеславянскага кнiгадрукавання. Славянскiя друкаваныя кнiгi распаусюджвалiся у Бел, Укр, Расii. Многiя славянскiя кнiгi знаёмiлi Бел. насельнiцтва з еурапейскай свецкай лiтаратурай, рэнесансавымi, класiчнымi i рэнесансавымi творамi.

Вядомыя дзеячы таго часу – Самуiл Рагань, Гаурыла Iванавiч.

Пачатак кнiгадрукавання на . Бел зямель мы абавязаны Фр. Скарыне. 1520 – ён пераехау у сталiцу ВКЛ – Вiльню, у 1522 – ён узнавiу тут кнiгадрукаванне, выпусцiу "Малую падарожную кнiгу", i "Апостал".

Пераемнiкi Скарыны:

  1. Нясвiжскi выдавец Сымон Будны i Мацей Кавячынскi – гуманiсты, асветнiкi, палемiсты, дзеячы рэфармацыйнага руху у ВКЛ, заснавальнiкi рацыяналiстычнай i фiласофскай крытыкi хрысцiанскiх традыцый. Друкарня выпусцiла некалькi кiрылiстычных выданняу ("Катэхiзiс"б 1562) на бел мове.

  2. Моуныя i асветнiцкiя традыцыi Скарыны працягвау Васiль Цяпiнскi. Ен выпусцiу "Евангелiе" на бел i усходнеславянскай мовах. Васiль Цяпiнскi выступау за абарону антычнай культуры, бел i слав моу, iмкненне згуртаваць шырокiя слаi грамадства у барацьбе за духоунае адраджэнне мела прагрэссiунае значэнне.

  3. Брацкае кнiгадрукаванне. Па iдэалагiчнай накiраванавсцi арыентавалася на уплыу на беларускiя массы. Благодаря брацтвам майстэрства кнiгадруку стала адной з даступных галiн рамеснай вытворчасцi, т. е. узнiкненне шэрагу прыватных друкарняу, а у Бел. i Лiтве во вт. пол. XVI – фармiраванне шырокага кнiжнага рынку.

Аднак пастаянна дзейнiчала тады толькi адна вялiкая – друкарня Мамонiчау у Вiльнi. Янi 3 гады атрымлiвала каралеускiя прывiлеi на права выпускуграмат i стстутау. Але брацкiя выданнi у 1,5 разы апярэджвалi друкарню Мамонiчау. Друкаваныя выданнi брацкiх i iншых друкарняу з пп. XVI ст. сталi адыгрываць галоуную ролю у нармалiзацыi бел пiсьмовай мавы – граматылi, лексiкi i фразеалiгii i арфаграфii.

Кнiгадрукаванне наогул была рэвалюцыйным пераваротам у духоуным жыццi Еуропы, i Беларусь у тым сэнсе не зъяуляецца выключэннем. Прадаужальнiкi Скарынаускiх традыцый садзейнiчвалi распаусюджванню ренесансавай i гуманiстычнай культуры, асветы iдэй вальнадумства, фармiравiнню нац самасвядомасцi.

06

АНТЫФЕАДАЛЬНАЯ БАРАЦЬБА У XVII-XVIII СТСТ. СЯЛЯНСКIЯ ПАЎСТАННI

Антыфеадальная барацьбасфармiравалася з моманта фармiравання феадальных адносiн. Адна з распаўсюджаных форм барацьбы – пабегi сялян (спачатку беглi да лепшых феадалаў, потым у Расiю, да казакоў i iнш.)

З канца XVI стст. – буйныя паўстаннi (у вынiку рэформы Жыгiмонта – Аўгуста, канец XVI чтчт. – Брэсцкая царкоўная Унiя (рэлiгiйныя прыцясненнi).

1. 1595 г. – паўстанне Северына Налiвайкi. (паўстанне украiнска-беларускiх сялян) пачалося у Вiльнi. Яго падтрымала Бел. сялянства + гарадская бедната. Потым атрад быў разбiты шляхтай.

2. 1606 г. – Магiлёў – буйное паўстанне пад кiраўнiцтвам Стахор Мтковiяа (паўстанне рамеснiкаў), была сфармiравана рамесная рада, якая кiравала 2 гады.

3. 1623 – Вiцебск – гарадское насельнiцтва. Быў забiты вiцебскi епiскап Кунцэвiч (католiк), але гэта не была рэлiгiйна-каталiцкая вайна.

  1. У 17 стг. – антыфеадальная вайна 1648 – 1651 – штуршок з Украiны пад уздымам Багдана Хмельнiцкага, якi паслаў шмат атрадаў на Беларусь. 1648 – ВКЛ адправiла атрады на падаўленне. У вераснi 1651 – Хмельнiцкi церпiць паражэнне, што зменшыла актыўнасць, бо гэта была база паўстання.

  2. Але на працягу 1651-53 паўстаннi працягвалiся, але не мелi ужо такую шырыню. У 1654 г. Руска Польская вайна – 2 этап антыфеадальнай барацьбы. Самае буйное паўстанне 1740-1744 – Крычаўскае – Васiль Вашчыла. На гэтай тэрр. Улада была у сялянскага Руху на працягу 4 гадоў. Было падаўлена вельмi жорстка Радзiвiлаўскiм войскам (землi былi зданы iм у арэнду, т. е. гэта былi яго землi).

21

ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ СТАНОВIШЧА БЕЛАРУСI У КАНЦЫ XIX-ПАЧАТКУ XX СТСТ. ФАРМIРАВАННЕ ПАЛIТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ

Грамадска-палiтычныя арганiзацыi, якiя сфармiравалiся у п. п. 19 стст. – Рэвалюцыйны рух, якi паўплываў на беларускi нацыянальны рух. Народнiцтва – сял. Сацыялiзм – прадстаўляў дэмактратыю. На тэр. Белаусi былi дастаткова развiты народнiцкiя гурткi – як агульнарускiя. 1882 г. – Паўдн. – Зах. Арганiзацыя народнай волi. Народнiцкi рух мала падтрымлiва нац. Пытаннi. 80 –90 гг. левае народнiцтва стала лiберальным, т. е. пераарыент. На сац. ператварэннi, на рвалюцыю, на Беларусi гэтага не адбывалася.

Накiрункi народнiцтва:

  1. 80-90 г. правая плынь народнiцтва, як лiберальная плынь.

  2. Эсеры (соцiал – революцiонеры) – было некалькi партый.

  3. Адмовiвшiеся ад народнiцтваў абразавалi маркiстскую группу (сацыял дэмакраты). Левая партыя Расii былi звязаны з Беларусiяй (бо тут не было нi якiх умоў для фармiравання партый, але было добра падпольна працаваць). 1902 – усе эсеры абъядноўваюцца i абразуюць – партыю соцiал революцiонеров.

1895 г. Петербургскiй союз барацьбы за вызваленне рабочага класса – сталi падрыхтоўваюць абъяднанне партый i стварыць партыю соц.-дем.

1898- I з'езд РСДПР у Мiнску, Женевская группа Плеханова, Ленiна.

1903 – II з’езд РСДПР – программа, статут, але у вынiку – падзел на бальшавiкоў i меньшевiков.

IV з'езд РСДПР – толькi з бальшавiкамi. V – разам, а потым разашлiся.

Эсеры, РСДПР – сацыяльныя партыя, левая дэмакратычная партыя, якiя былi створаны да I Рас. Рэвалюцыя.

Нацыянальныя партыi: Бунд – па сутнасцi агульнарасiйская партыя, не была закрытай арганiцай. Бунд – сацыял-дэмакратычная партыя, утвораная у 1897 г.

ПСП – польская соц. партыя, ЛСЛП – соц-дэм. Партыя, Лiберальныя: Кадеты (1905), БСГ – левая.

Монархiческо-консерватiвн. Парт. На т. Бел. не было (iменно Беларускiх). Бел. буржуазные партыi на Беларусi з'явiлiся пасля Лют. Рэв.

45

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЕ I ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСКIХ ГУБЕРНЯЎ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТ.

У першай палове 19 стагоддзя на Беларусi адбывалiся агульныя для Расiйскай Iмперыi працэсы, якiя вялi да распаду феадальна-прыгоннiцкай сiстэмы, узнiкалi адносiны новага капiталiстычнага ладу. Пра гэта сведчылi поспехi прамысловасцi: узрасла колькасць мануфактур, на многiх з iх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца, у мястэчках Хомск i Косава Гродзенскай губернi былi пабудаваны першыя фабрыкi па вырабу сукна. Найбольш распаўсюджанымi былi прадпрыемствы па перапрацоўцы сельска-гаспадарчай сыравiны, вiнакурныя, суконныя, палатняныя, мукамольныя. У сярэдзiне 19 стагоддзя на шэрагу фабрык пачалi ўжывацца першыя паравыя рухавiкi.

Праводзiлiся работы па паляпшэнню шляхоў зносiн, што садзейнiчала ўключэнню гаспадаркi Беларусi ў Расiйскi рынак. Вялiкае значэнне мелi каналы, што злучалi рэкi i басейны Чорнага мора з Балтыйскiм морам: Агiнскi, Бярэзiнскi, Дняпроўска-Бугскi. На гэтых водных шляхах вялi гандаль Брэст, Кобрын, Пiнск, Барысаў. У гэты час павялiчвалася насельнiцтва гарадоў, будавалiся дарогi, якiя звязвалi беларускiя гарады з гарадамi iмперымi. У вывазе з Беларусi пераважалi пераважалi лён, збожжа, гарэлка, спiрт, воўна, сала, лёс. На Беларусь прывозiлi прамысловыя вырабы.

Новыя з'явы ў эканомiцы, выклiканыя фармiраваннем капiталiстычных зносiн, адзначалiся i беларускiя вёскi: сельская гаспадарка усё больш звязвалася з рынкам, павялiчвалася плошча ворных зямель, пашыралiся пасевы тэхнiчных культур, узнiкла танкарунная авечкагадоўля. Акрамя сельска-гаспадарчай працы сяляне займалiся промысламi, наймалiся на розныя работы. Паглыблялася iх маёмаснае расслаенне: выдзялялiся заможныя сяляне, якiя арандавалi зямлю, вялi гандль (Гродзенская губернiя).

Далейшае развiццё прагрэсiўных з'яў у эканомiцы стрымлiвалiся панаваннем феадальнай сiстэмы, iснаваннем прыгоннага права. Памешчыкi з мэтай павелiчэння прыбытковасцi маёнткаў пашыралi ўласныя надзелы за кошт сялянскiх. Сяляне ўсё больш прыгоннай гаспадаркi хутка расла запазычанасць памешчыцкiх маёнткаў прыватным асобам i, асаблiва, казне. Да 1859 году ў 5-i беларускiх губернях каля 60% прыгонных сялян былi закладзены. Адным з паказчыкаў нарастаючага крызiсу iснуючай сiстэмы быў сялянскi рух. У першай трэцi 19 стагоддзя адбывалася 46 буйных сялянскiх хваляванняў, а ў другой трэцi – больш за 90.

41

РАННЕФЕАДАЛЬНЫЯ КНЯСТВЫ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI, IХ ПАЛIТЫЧНАЕ I САЦЫЯЛЬНАЕ РАЗВIЦЦЁ. ВЫТОКI БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦI

Полацк – самы старажытны беларускi горад, а полацкая зямля – найбольш моцнае княства з усiх, якiя iснавалi на Буларусi ў 10-13 ст. Полацкая зямля – гэта летапiсная назва самастойнага дзяржаўнага ўтварэння, якое гiсторыкi называюць Полацкiм княствам. На насельнiцтва дзяржавы пераносiлася iмя горада, i iх называлi палачанамi. Гiстарычным ядром полацкай воласцi з’яўлялася беларускае Падзвiнне (тэрыторыя Вiцебскай вобласцi). Заснавалi Полацк крывiчы. Важнае значэнне Полацка ў гiсторыi Усходняй Уўропы падцвяржаюць усходнеславянскiя летапiсы. У першую чаргу – “Аповесць мiнулых часоў”.

Зручнае размяшчэнне зносiн на водных шляхах спрыяла хуткаму эканамiчнаму развiццю Полацкай дзяржавы.

Полацк i яго воласць упамiнаецца ўпершыню ў летапiсе пад 862 годам. На працягу 10-га стагоддзя Полацк рос, мацнеў i ператвараўся ў буйны цэнтр усходнiх славян. У летапiсе пад 907 годам Полацк названы ягод гарадоў дзе правiлi князi. У канцы 10-пачатку 11 ст. адбывалася значнае павялiчэнне гарадской тэрыторыi. У сярэдзiне 11 ст. пабудаваны Сафiйскi сабор. Старажытны горад быў мнагалюдны, займаў плошчу да 100 гектараў. З поўначы i поўдня, на адлегласцi 2 кiламетра знаходзiлiся Спаса-Ефрасiнеўскi i Барыса-Глебскi манастыры, пабудаваныя ў 12 ст.

Першым гiстарычна вядомым полацкiм князем з’яўляецца Рагвалод. Ён стаў княжыць у Полацку ў 60-70 гады 10 ст.

Уладзiмiру, якi быў тады Наўгародскiм князем i змагаўся са сваiм братам Яраполкам за кiеўскi трон, удалося захапiць Полацк. Рагвалод i 2 яго сыны былi забiты, дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзiмiра. У далейшым полацкая знаць запрасiла Iзяслава (сына Уладзiмiра i Рагнеды) княжыць у Полацку. Так была ўзноўлена мясцовая дынастыя полацкiх князёў Рагвалодавiчаў (па жаночай лiнii).

У 11 стагоддзi Полацкая зямля з’яўлялася моцнай дзяржавай ва Усходняй Еўропе. Яе межы прыкладна адпавядалi тэрыторыi сучаснай Вiцебскай вобласцi. Полацку належала значная частка нiжняга цячэння Зах. Дзвiны на тэрыторыi Латвii.

Князь-правiцель 11-12 ст. адыграваў значную грамадскую ролю, якая адпавядала iнтарэсам усiх людзей таго часу.

У 12 стагоддзi ў грамадска-палiтычным жыццi Полацка набыло важнае значэнне Веча – агульны сход палачан для вырашэння найбольш важных грамадскiх i дзяржаўных спраў.

У сувязi з агульным развiццём вытворчасцi ў краiнах Еўропы на тэрыторыi Беларусi ў 12-13 стг. гарады сталi ператварацца ў цэнтры рамяства i гандлю. Атрымалi больш рамёствы i промыслы. У пачатку 12 ст. Полацкая зямля стала падзяляцца на дробныя тэрытарыяльныя ўтварэннi, так званыя ўдзельныя княствы, у якiх гаспадарылi прадстаўнiкi княжацкiх сем’яў. Гэтыя ўтварэннi ў крынiцах 12-13 ст. называюцца “валасцямi”. У першай палове 12 ст. узнiклi Полацкае, Мiнскае , Iзяслаўскае ўдзельныя княствы, пазней – Вiцебскае, Друцкае, Лагойскае i iншыя. Трон у Полацку лiчыўся галоўным, i гэты горад працягваў заставацца самым буцным палiтычным цэнтрам Полацкай зям’лi.

Тураўскае княства – Паўднёвая Беларусь. – 980 г. Тураў. Дрыгавiчы стварылi сваю дзяржаўнасць. Вядома, што яны плацiлi данiну Кiеву – нейкая залежнасць, але захоўвала пэўную самастоёнасць. Першы летапiсны князь Тур (магчыма мянушка(. 988 – падзел Кiеўскага Княтва – Тураўскае княства атрымаў Святаполк Уладзiмiравiч (хацеў дабiцца незалежнасцi ад Кiева з дапамогай польскага караля Барыслава). 1112 – княства дастаецца Уладзiмiру Манамаху. 1155 – Барыс Юравiч. 1160 – Юры Яраслававiч. У Тураве актыўна дзейнiчала Веча. На палiт. Жыццё Тураўскага княства вельмi паўплывала рэлiгiя (хрiстiанство).

У перыяд ВКЛ Тураўскае i Полацкае княствы достiгают свайго развiцця ў культуры, пiсьменнасцi, рэлiгiя, гандлю i с/г.