Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
69.63 Кб
Скачать

7)Утварэнне ВКЛ. Роля беларускіх зямель у станаўленні беларуска-літоўскай дзяржаўнасці.Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці.Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, Полацкаге княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.Заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў.Яшчэ большая небяспека навісла над княствам быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце.Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі.Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай.Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб’яднаць большасць літоўскіх княстваў.Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс.Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.

10)Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Статуты ВКЛ.На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі, які з’яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржаве, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні. На прыступак ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы – князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны. Далей ішлі баяры, самая шматлікая група сярод пануючага класа. Былі буйныя баяры, якія блізка стаялі ад князёў. Былі сярэднія – складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву “шляхта”.Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю.На працягу ХV–ХVІ стст. ідзе працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў баярства, шляхты. Паступова баяры-шляхта спляліся з верхнімі пластамі сялянства. Ад апошніх яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім гарантавана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. Урэшце ў першай пал. ХVІ ст. шляхта была ўроўнена ў правах з феадальнымі магнатамі, ёй была гарантавана палітычная, асабовая і маёмасная недатыкальнасць. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У ХІV ст. пры ім існавала вялікакняская Дума, па аналогіі з Маскоўскай.У склад Рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, камандзіры мясцовых палкоў, дзяржаўныя чыны. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай Рады.Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўляў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў Вялікага князя і зацверджваў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады.Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з’яўляўся стараста.Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган – сеймік. Сеймікі збіраліся ў паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты і ў вальны сейм.Такім чынам, у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.

8)Унутрыпалітычная барацьба ў ВКЛ у другой палове ХІІ-першай палове ХIV. Палітычны крызіс 1241 г.

Унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага вялікакняжацая ўлада не раз апынялася ў палітычным крызісе.На першым часе пасля ўваходу заходнерускіх зямель у склад ВКЛ яшчэ захоўвалася іх адносная самастойнасць, унутраны лад і самабытнасць.ВКЛ ў ХІV ст. прадстаўляла складалася з паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб’яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе ВКЛ.Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Пасля смерці Гедыміна ВКЛ было падзелена на восем удзелаў.Узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі.Прывесці палітыку – да цэнтралізацыі спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржаве.Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341 г.). Ён завяшчаў вялікакняскі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі. Скончылася гэта дзяржаўным пераваротам. На вялікакняскі прастол быў узведзены Альгерд. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту. Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда.На вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы. Але гэтая задача была для Ягайлы надта няпростай.Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы – гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы.Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі, і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі, і тады ён робіць стаўку на Польшчу.У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім.У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На праваслаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмаўляецца ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайле і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам становіцца на чале руху.На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 г. па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ. Пасля паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ.

11) Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямельПачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка.Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў.Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка.. Уся зямля, якой карысталіся ўсе жыхары сяла, лічылася маёмасцю сялянскіх абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў.За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту.К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі.Людзі служэбныя складалі даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба.Вялікакняскі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжаскіх зямель. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы памерам 21,3 га кожны.Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю.Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Судзі выбіраліся гараджанамі.Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад.Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаныя ў цэхі.У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі.Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастае.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

9) Знешняя палітыка ВКЛ у XIII-першай палове XVI ст.Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ.У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. 12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла. Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт.У сярэдзіне XV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся.У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай.К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага.Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва.Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг.У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны.Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г.Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г.Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV–ХVІ стст.

12-13) Культура беларусі другой пловы XII-першай палове XVI. Фарміраванне беларускай народнасці.Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Гэтаму садзейнічала мноства фактараў.Першая група – палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы са знешняй агрэсіяй.Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явілася далейшае развіццё сельскай гаспадаркі, замена двухполля парнай зерневай сістэмай трохполля, удасканаленне рамяства, пашырэнне гандлю.Паступова ў ВКЛ усталёўвалася адзіная грашовая сістэма гандлёва-вымяральных стандартаў.З папярэднімі фактарамі цесна звязаны і сацыяльныя ўмовы.Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі пэўную ролю адыгрываў і канфесійны фактар. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба народа з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.У XV–XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленяў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца.Адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць беларусаў. У ВКЛ жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў. Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазіла працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў.Беларуская культура другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых умоў.У другой палове XIII – першай палове XVI ст. паралельна з працэсамі стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы.З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы.У другой палове XVI ст. летапісы сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам.У канцы XV – пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.). У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям’і вялікакняскага лоўчага і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі.На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін.Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія адначасова з’яўляліся адмістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XVI ст.У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў.У культавай архітэктуры канца XV – першай паловы XVI ст. з’яўляецца новы тып пабудоў – інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны.У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.

Соседние файлы в папке шпоры по истории бел