Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

БелЯз

.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
41.71 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыi

«Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Інфарматыкі і Радыеэлектронікі»

Інстытут інфармацыйных тэхналогій

Спецыяльнасць_________________________________

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па беларускай мове

Вариант №_____

Студэнт-завочник___ курса

Групы №_______________

Прозвiща, iмя___________

_______________________

Адрас__________________

_______________________

Тэл. ___________________

Минск, 2011

План:

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

  1. Паходжанне беларускай мовы.

  2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

  3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  4. Лес беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

  5. Беларуская мова ў XX стагоддзі.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

  1. Паходжанне беларускай мовы.

  2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

  3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  4. Лес беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

  5. Беларуская мова ў XX стагоддзі.

Беларуская мова ў XX стагоддзі.

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але ў складзе Расіі Беларусь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” імперыі.

Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. У 1839 г. ліквідуецца унія - уняты далучаюцца да Рускай праваслаўнай царквы. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы, а беларусаў разглядае як рускую народнасць. Гэта адпаведна адкрывала дарогу рускаму заканадаўству, рускім школам, афіцыйнай рускай мове. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова: “Все дела, как правительственной, так и по судебной части, не исключая и дел дворянских, депутатских собраний и предводителей производить на русском языке”. Беларуская мова ў гэты і пазнейшыя часы ў афіцыйны ўжытак, пісьменнасць, школы не дапускалася. Усе, што знаходзілася над беспісьмовым сялянскім бытам (царква, школа, канцылярыя), павінна было быць рускім.

Менавіта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў – беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны, што толькі на аснове нацыянальных традіцій можна стварыць каштоўнасці агульначалавечага значэння, што пытанні “быць ці не быць беларускай культуры?”, “быць ці не быць самім беларусам?” вырашаюцца праз лес роднай мовы.

Гэтую ісціну першымі ўсвядомілі прадстаўнікі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIX ст. Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Свядома праводзілі яе ў жыцце ў другой палове XIX ст. К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней – Я. Купала, Я. Колас, М. Богдановіч, Цетка, А. Гарун, С. Палуян і інш. пісьменнікі і публіцысты “нашаніўскага” курунку. Іх творчасць, увабраўшая духоўныя здабыткі беларускага народа, і есць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы.

Такім чынам, сучасная літаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваей спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова (без якой-небудзь сувязі з культурай старога беларускага пісьменнства).

Працес фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненне ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, негледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публицыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогіі, кніжна-пісьмовых стыляў.

Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласна граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.

З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізаціі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі.

Уздым у XX-ыя гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывеў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільенаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай і грамамадскія ўстановы, вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу XX-ых гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па “выкрыццю” так званых “нацыял-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскія дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы, г.зн., уся нацыянальна арыентаваная інтэлігенцыя. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстітутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) "Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей"” З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту” нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыўна-дзяржаўная наменклатура, мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання (к 80-ым гадам у гарадах Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы, а большая частка сельскіх школ лічылася беларускімі толькі намінальна). Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публітыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.

Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці.

Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыцце нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб ем камунікацыі на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта апынялася беларуская літаратурная мова, развіцце на ей розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыемы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура. Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

У прыведзеным тэксце можна вылучыць тры сэнсавыя часткi. Асноўныя тэмы i падтэмы тэксту:

1.“Быць ці не быць беларускай культуры?”, “быць ці не быць самім беларусам?”

а)Нацыянальна-культурны заняпад у асяроддзі навукоўцаў – беларусаў.

б)Працес фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы .

в)“Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча.

2.Беларусізацыя як памылка ў вачах партыйных органаў .

а) Сталінскi таталітарны рэжым у 30-ыя гады.

б) Русіфікатарская палітыка органаў улады.

3.Змяненне сiтуацыi ў канцы 80-ых.

а) Закон аб мовах.

б) Дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы.

в) Беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Родны склон:

1. Нет ума - няма розуму;

2. Выйти из леса - выйсці з лесу;

3. Против ветра - супраць ветру;

4. Памятник из мрамора - помнiк з мрамару;

5. Уехать из города - уехаць з гораду.

Месны склон:

1. Отдыхать в саду - адпачываць у садзе;

2. В правой руке - у правай руцэ;

3. Прятаться в стогу - хавацца у стозе;

4. Стоять на дороге – стаяць на дарозе;

5. Лежать на берегу - ляжаць на беразе.

Сінтаксічная інтэрференцыя:

1. Рассказать про Вильнюс – расказаць аб Вiльнi;

2. Сходи по тарелки - схадзi за талеркамi;

3. Смеяться с него - смяяцца над iм;

4. К моему стыду - на мой сорам;

5. Заведующая магазином - загадчыца крамы.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

1. Публіцыстычны стыль:

а) Спякотнае сонца

Справа ў тым, што найпрыгажэйшыя расліны ў большасці сваёй аддаюць перавагу спякотнаму сонцу, а ў халоднай цені чэзнуць і нават выміраюць.

б) Пачынаючы мастак

Пасля таго як пачынаючы мастак паспрабаваў свае сілы ў абстракцыянізму, настае час вярнуцца да рэальнага свету.

в) Праваслаўны крыж

Праваслаўны крыж выглядае як васьміканцовы хрысціянскі крыж і з'яўляецца важным сімвалам праваслаўнай і рускай культуры.

2. Навуковы стыль:

а) Спадарожнiкi Зямлi

У цяперашні час агульнапрызнана, што адзіным натуральным спадарожнікам Зямлі з'яўляецца Луна.

б) Сонечная сістэма

Сонечная сістэма - зорная сістэма, якая складаецца з Сонца і яго планетнай сістэмы, і якая ўключае ў сябе ўсе натуральныя касмічныя аб'екты, якія абарочваюцца вакол Сонца

в) Перыядычная сістэма

Перыяды́чная сістэ́ма хімі́чных элеме́нтаў — спосаб сістэматычнага запісу інфармацыі аб хімічных элементах, вынайдзены ў 1869 годзе расійскім хімікам Дзмітрыем Мендзялеевым.

3. Афіцыйна-справавы стыль:

а) Пасада старшынi

Разгледзеўшы матэрыялы, прадстаўленыя грамадскай камісіяй па жыллёвых пытаннях ад 2011.10.12, было вырашана ўзгадніць на пасаду старшыні жылтаварыства Іванова Івана Іванавіча.

б) Працоўны дзень

У сувязі са святам загадваю перанесці працоўны дзень на наступную суботу.

в) Працоўны дагавор

Нагадываем, што тэрмін вашага працоўнага дагавора мінае 11.11.11, просім паведаміць аб падаўжэнні/ непадаўжэннi дагавора ў аддзел кадраў.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

Файл

Файл

пайменаваная вобласць даных

Бит

Бiт

мінімальная адзінка вымярэння аб'ёму інфармацыі.

Массив

Масiў

у праграмаванні: матрыца элементаў аднолькавага тыпу.

Адресация

Адрасаванне

зварот мікрапрацэсара да зададзенай вобласці памяці або знешняй прыладзе.

Дисплей

Дiсплэй

устройства візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране.

Байт

Байт

адзінка інфармацыі, роўная васьмі бітам.

Сеанс

Сеанс

лагічнае падлучэнне, стваранае паміж двума вузламі для абмену дадзенымі;

Драйвер

Драйвер

абслуговая праграма, якая забяспечвае кіраванне, дадзенымі пры ўвядзенні і вывадзе

Алгоритм

Алгарытм

паслядоўнасць дзеянняў, якая прыводзіць да вырашэння пастаўленай задачы.

Кодирование

Кадаванне

працэс падання дадзеных паслядоўнасцю знакаў.

Магистраль

Магiстраль

асноўная лінія сувязі, да якой падключана камп'ютэрная сетка.

Данные

Дадзеныя

інфармацыя, прадстаўленая ў такой форме, якую можна распазнаць аўтаматычнай прыладзе або чалавеку.

Дискета

Дыскеты

невялікі гнуткі пластыкавы дыск з нанесеным на яго паверхню гнуткім пластом магнітнага рэчывы. Прызначаны для доўгачасовага захоўвання дадзеных.

Дисковод

Дыскавод

механізм, які прыводзіць дыскету ў кручэнне пры счытванні або запісу інфармацыі.

Клавиатура

Клавiатура

набор клавіш для ручнога ўводу дадзеных у ЭВМ.

Адаптер

Адаптар

прылада для ўзгаднення ўваходных і выхадных сігналаў розных прылад.

Программист

Праграмiст

спецыяліст па праграміраванню.

Компилятор

Кампiлятар

праграма, якая пераводзiць праграму, напісаную на якім-небудзь мове праграмавання, на іншую мову.

Дешифратор

Дэшыфратар

пераўтваральнік кода ў кіравальныя сігналы.

Сеть

Сетка

група кампутараў і іншых прылад, такіх як друкаркі і сканары, злучаных лініямі сувязі.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ЮЩ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Программные средства, используемые при разработке программ, делятся на системные и инструментальные, лицензионные и безлицензионные, свободно распространяемые и проприетарные. На практике безлицензионные средства разработки в настоящее время редкость. Все без исключения проприетарные средства разработки лицензионные, распростроняющиеся по ограниченным лицензиям, часто небесплатным. Практически все современные свободно распространяемые средства разработки лицензионные и распространяются по различным публичным лицензиям, разрешающим свободное распространение как самих этих средств так и их исходных кодов. Свободно распространяемые инструментальные средства можно устанавливать и использовать на любых компьютерах с любой операционной системой. На олимпиадах по информатике и программированию с успехом используются только свободно распространяемые лицензионные инструментальные средства работающие в среде Windows, MacOS и Linux и позволяющие разрабатывать программное обеспечение без ошибок. Из языков программирования на олимпиадах по программированию последние годы часто используются языки программирования Паскаль, C/C++ и Java.

Праграмныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы праграм, дзеляцца на сістэмныя і інструментальныя, ліцэнзійныя і безліцэнзійная, вольна распаўсюджваюцца і прапрыетарныя. На практыцы безліцэнзійная сродкі распрацоўкі ў цяперашні час рэдкасць. Усе без выключэння прапрыетарныя сродкі распрацоўкі ліцэнзійныя, што распаўсюджваецца па абмежаваным ліцэнзіях, часта небесплатным. Практычна ўсе сучасныя вольна распаўсюджваныя сродкі распрацоўкі ліцэнзійныя і распаўсюджваюцца па розных публічным ліцэнзіях, якія дазволяюць свабоднае распаўсюджванне як саміх гэтых сродкаў так і іх зыходных кодаў. Вольна распаўсюджваныя інструментальныя сродкі можна ўсталёўваць і выкарыстоўваць на любых камп'ютарах з любой аперацыйнай сістэмай. На алімпіядах па інфарматыцы і праграмаванні з поспехам выкарыстоўваюцца толькі вольна распаўсюджваныя ліцэнзійныя інструментальныя сродкі якія працуюць у асяроддзі Windows, MacOS і Linux і што дазваляюць распрацоўваць праграмнае забеспячэнне без памылак. З моў праграмавання на алімпіядах па праграмаванні апошнія гады часта выкарыстоўваюцца мовы праграмавання Паскаль, C / C + + і Java.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Эндзі Харыс, PHP/MySql для пачаткоўцаў, Кудиц-абзац, Масква 2005

У папярэдняй главе вы пазнаёмiлicя з асноўнымi ведамi, на якiх пабудавана ўсё праграмаванне на PHP. У гэтым раздзеле вы даведаецеся пра тое, як дадзеныя захоўваюцца ў зменных і як программмы маніпулююць імі. ВЫ навучыцеся создавть зменныя, распазнаваць асноўныя тыпы днных, правільна прызначаць імёны зменным. ВЫ пройдзеце ўвесь працэс напісання праграмы, уключаючы самую важную стадыю планавання, распрацоўкі формы для ўводу карыстацкіх дадзеных і на падставе гэтага створыце цікавы вынік.

Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Дырэктару ААТ”ТехСбыт”

Iванову I.I.

Пятрова П.П.

Заява

Прашу даць мне працоўны адпачынак з 11.11.11 у памеры 12 дзён. Нявыкарыстаную частку водпуску прашу выдаць у больш позні перыяд.

30.10.11

______

Подпiс

Дырэктару ААТ

Пятроў П.П.

Аб выкананні умоў дагавора Паважаны Пётр Пятровiч!

У адпаведнасці з дамовай пастаўкі ад 20/08/2011 № 5 / 13 Ваша прадпрыемства ўзяло на сябе абавязаннi пастаўляць у наш адрас турыстычнае абсталяванне рознага асартыменту на працягу года штомесяц, пачынаючы з верасня 2011 года, аднак партыя абсталявання, прызначаная для пастаўкі ў вераснi бягучага года, да гэтага часу не аформлена для адгрузкі ў наш адрас.

Нагадваем Вам, што канчатковай датай адгрузкі вырабаў з'яўляецца 10/09/2011.

Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Адамовiч Я.М., Клачко А.М. Беларуская мова. Мн.: Вышэйшая школа, 1992

  2. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998

  3. Беларуская мова. Як пазбегнуць памылак руска-беларускамоўнай iнтэрферэнцыi / Склад. А.I. Манько, П.I. Малько. Горкi, 1999

  4. Веселов П.В. Современное деловое письмо в промышленности. М., 1990

  5. Веселов П.В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982

  6. Каўрус А.А. документ па-беларуску. Мн., 1994.

  7. Янўсевiч М.С. Беларуская мова. Мн.: Вышэйшая школа. 1991