Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЗО ВМСиС 1ый семестр КР.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
85.5 Кб
Скачать

Заданне №1.

Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў

і складзіце да яго тэзісны план:

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

1. Індаеўрапейская мова – мова-крыніца.

2. Вылучэнне агульнаславянскай мовы з індаеўрапейскай сям’і.

3. З’яўленне трох славянскіх моўных груп як вынік узнікнення тэрытарыяльных дыялектаў.

4. Фарміраванне беларускай мовы ў складзе княстваў IX-XVIстст.

Мова – гэта аснова культуры. Беларуская мова – аснова нацыянальнай культуры беларусаў.

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вяліх груп – інда-еўрапейскую. Інда-еўрапейская сям’я налічвае 16 моўных груп. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў інда-еўрапейскай сям’і. Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай”, ці “індаеўрапейскай прамовай”.

Сення цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна у IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора.

Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую.

Славяне выдзяліліся з індаеўрапейскага адзінства недзе на пачатку IIIтысячагоддзя да новай эры. Доўгі час яны жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян. Мову гэтага перыяду называюць праславянскай, або агульнаславянскай, якая і стала роданачальніцай усіх славянскіх моў. Праславянская мова не была аднолькавай на ўсей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў.

Паступова славяне пашырылі тэрыторыю свайго рассялення, а гэта прывяло да паслаблення сувязей паміж імі, а затым да поўнага распаду агульнаславянскага моўнага адзінства(VIст. н.э.). Пачалося выдзяленне асобных славянскіх груп, асобных моў. Такім чынам з агульнаславянскай мовы выдзялілася 3 групы:

• усходнеславянская

• паўднёваславянская

• заходнеславянская

Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек).

Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў.

Асноўная тэрыторыя ўсходніх славян вызначылася ў VI-VIIст. н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусі засялілі такія славянскія плямёны, як крывічы, палачане (заснавалі Полацкае княства), дрыгавічы (заснавалі Тураўскае княства), радзімічы (аселі ля ракі Сож). Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія саюзы не распаліся, а паступова перараслі ў дзяржаўныя саюзы і пазней атрымалі назвы Полацкае і Турава-Пінскае княствы. Ужо напачатку VIIIст. узнік самы буйны цэнтр крывічоў – Полацк, які ў Ixст. стаў адным з наймагутнейшых культурных, палітычных цэнтраў ва Усходняй Еўропе.

Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыі становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі абласцей, якія аб ядноўваліся ў эканамічных і палітычных адносінах вакол пэўнага горада – маглі супадаць са старымі племяннымі дыялектамі, але маглі і не супадаць, паколькі з утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка і нівеліроўка дыялектаў.

Пытанне аб дыялектнай аснове мовы беларускай народнасці даволі складанае і да канца не высветленае з-за слабой распрацаванасці гістарычнай дыялекталогіі беларускай мовы. Аднак можна меркаваць, што, напрыклад, характэрныя фанетычныя рысы беларускай мовы – дзеканне і цеканне, цверды (р), фрыкатыўны (г) – спачатку маглі ўзнікнуць на захадзе былой тэрыторыі дрыгавічоў і пашырацца з захаду на ўсход. З’ява акання, якая ў наш час з’яўляецца агульнанацыянальнай нормай, была больш пашырана на паўночным усходзе Беларусі.

Прыкладна ў гэты ж час умацоўвае свае пазіцыі і Кіеўская Русь. Яна праіснавала да XIIIст. У канцы Хст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам прыходзіць пісьменнасць, пачынае складвацца свой варыянт пісьмовай мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. На гэтай мове створаны “Слова аб палку Ігаравым”, летапіс “Аповесць мінулых гадоў”. Але сувязі паміж дзяржавамі не былі моцнымі і трывалымі. Іх палітычную і эканамічную стабільнасць падрывалі міжусобныя войны. Полацкае княства страчвае сваю моц і распадаецца на дробныя ўдзельныя княствы. Цэнтр эканамічнага і палітычнага жыцця паступова пераходзіць у Літву. Так утвараецца Вялікае княства Літоўскае, у складзе якога ў XIV-XVIстст. сфарміравалася беларуская народнасць і беларуская мова. Вучоныя называюць гэту мову старабеларускай.

Заданне №2.

Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

«Юнкерсы» з'явіліся раптоўна.

Іх крыжастыя імклівыя цені нечакана выслізнулі з-за стромкіх, разбітых мінамі чарапічных дахаў і абрынулі на горад імпэтны грымотны рэў. Запаволіўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамі неба і, заўважыўшы, што ад бліжэйшага самалёта ўжо адваліліся першыя бомбы, скочыў пад чыгунную агароджу, збоч вуліцы. Некалькі доўгіх секунд гэты немалады ўжо, крутаплечы і рукаты баец у шапцы і цеснай старой гімнасцёрцы, сціснуўшыся нутром, чакаў. Бомбы рванулі ў скверыку за агароджай, зямля сударгава скаланулася, тугая гарачая хваля ўдарыла Валоку ў спіну, балюча аддалася ў вушах, нешта коратка і звонка бразнула побач, і затым вуліца, шэрыя дамы і сквер патанулі ў віхуры шызага пылу.

«Паўтонная, не меней», — падумаў Валока, выплёўваючы з рота пясок. Наўкола лапацела — ляскала аб дол каменне, цэгла, кавалкі асфальту; у паветры пыльнымі струменямі церушыла зямля; паволі асядаючы, доўга матляліся дробныя лісткі акацый, шматкі паперы, нейкае паленае рыззё. Недзе ўгары сярод дыму і рэву матораў прагрукацеў кулямёт — ад пашкрэбанага з балконамі дома насупраць сыпнула жарствой, і вялікая, з бабовы струк, жоўтая куля, цокнуўшы па камянях, шалёна закруцілася на тратуары. На чарговым заходзе зноў раўлі пікіроўшчыкі.

Трэба было бегчы далей.

У скверы між тоненькіх дрэўцаў ужо замільгалі прыгнутыя спіны, нехта выскачыў з-за агароджы і адразу кінуўся на другі бок вуліцы. Па цёмнаму лапіку на спіне Валока пазнаў сяржанта, аддзялённага з іхняга ўзвода. Узрадаваўшыся, што наперадзе чалавек, баец ускочыў і, прыгнуўшыся, падаўся следам.

… Так, яго добра заваліла тут. Заваліла лесвіцу і склеп, уцалеў толькі змрочны закутак за прыступкамі ды якіх метры са два ля выхаду. Той бок склепа, насупраць ад увахода, быў зусім забіты цэглай, бетоннымі глыбамі; столь над ім скасабочылася, разламаўшыся на кавалкі, і з чорных шчылін дзе-нідзе тырчала ржавая арматура.

рванулі ў скверыку – взорвалис в скверике

патанулі ў віхуры- утанули в вихре

цокнуўшы па камянях – цокнув по камням

Па цёмнаму лапіку – по тёмному лоскуту

ля выхаду – возле выхода

патанулі ў віхуры шызага пылу – сизого дыма

выплёўваючы з рота пясок – выплёвывая изо рта песок

кавалкі асфальту – куски асфальта

сярод дыму – среди дыма

сярод рэву – среди рёва

аддзялённага з іхняга ўзвода – отделённого от ихнего взвода

Да немца, мёртвага, у байца злосці ўжо не было – на немца, мёртвого, у бойца злости уже не было

Валока падлез да яго ў змрок і, зусім зацяўшы ў сабе падазронасць, спытаў:

— Як цябе зваць?

Валока подлез к нему в сумрак и, совсем отбросив подозрительность, спросил:

- Как тебя завут?

Зноў на імгненне сустрэліся іх вельмі сур'ёзныя позіркі, але ніводзін нічога не сказаў другому — абодва толькі слухалі, як прастор наверсе калацілі стрэлы, і стараліся як-небудзь угадаць, хто там. Толькі ўгадаць не было як.- Опять на мгновение встретились их очень серьезные взоры, но никто ничего не сказал второму - оба только слушали, как простор наверху содрагали выстрелы, и старались как-нибудь угадать, кто там. Только угадать не получалось.

Валока чуў блізкае няроўнае немцава дыханне, тупанне яго ботаў побач са сваімі, і ад гэтае блізкасці ці ад суладнасці агульных намаганняў тое варожае, што ўвесь час жыло ў ім да гэтага немца, начало меншаць, раставаць і прападаць. - Валока слышал близкое неровное дыхание немца, топанье его сапог рядом со своими, и от этой близости или от слаженности общих усилий то вражеское, что все время жило в нем к этому немцу, начало уменьшаться, таять и погибать.