Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная №1 Вариант №2

.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
27.58 Кб
Скачать

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ

ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ

 

Факультет непрерывного и дистанционного обучения

Специальность: Маркетинг

 

 

 

 

 

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА № 1

ПО БЕЛАРУССКОМУ ЯЗЫКУ

Вариант № 2

 

 

ФИО

Группа XXXXXX

Зачетная книжка XXXXXX-XX

Электронный адрес: 

Минск 2013

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

Есці, зіма, памяць, кніга, смех, выконваць

Майткі, лямешка, саян

Файл, сцэнарый, харэй, база даных, зваротак, мікрасхема

Дуб (чалавек), шпора

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б)тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Тэрмін – слова або словазлучэнне, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце з галіны навукі, мастацтва, вытворчасці, а таксама грамадска-палітычнага жыцця. Тэрміны бываюць вузкаспецыяльныя, вядомыя толькі спецыялістам адпаведнай галіны ведаў, і агульназразумелыя, якія сталі здабыткам агульналітаратурнай мовы, напрыклад, многія літаратуразнаўчыя і мастацтвазнаўчыя тэрміны (вобраз, жанр, стыль), многія навукова-тэхнічныя тэрміны (космас, маса, рэнтген).

Асноўныя рысы: адцягненасць, абагуленасць, лагічнасць, сэнсавая дакладнасць, інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу, бязвобразнасць.

Шырокае выкарыстанне тэрмінаў: вобраз, жанр, стыль, паняцце, вузкаспецыяльныя, агульнаўжывальныя, рэнтген, маса, космас, словазлучэнне, тэрмін.

Словы тыпу: напрыклад, дакладна.

Назоўнікі роднага склону: з галіны навукі, масацтва, вытворчасці, спецыялістам галіны ведаў, здабыткам мовы. Для навуковага тэксту характэрна так званае “нанізванне” роднага склону назоўнікаў.

Назоўнікі з абстрактным значэннем: паняцце, жыццё, вобраз, адлюстраванне.

У навуковых тэкстах пераважаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы, што таксама выразна бачна на дадзеным прыкладзе.

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Небывалы рост аб`ёму ведаў, па сутнасцi, робiць усё больш складаным удзел чалавека ў вытворчасцi iнфармацыi i атрыманнi неабходных для яго ж дадзеных пры дапушчальных затратах часу i фiнансавых сродкаў. Трэба канстатаваць, што сучасныя сiстэмы проста не спраўляюцца з патокам iнфармацыi, а іх магчымасці па-ранейшаму малыя.

Гэты тэкст адносiцца да публіцыстычнага стылю.

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

Кіраванне ў тэхнічных сістэмах - вобласць навукі і тэхнікі, якая ахоплівае пытанні атрымання, пераўтварэння і выкарыстання інфармацыі з мэтай кіравання рознымі тэхнічнымі аб'ектамі і прыладамі. У наш час нікому не трэба тлумачыць, што такое сродкі аўтаматызацыі і які эфект прыносіць іх выкарыстанне. Без іх людзі не абыходзяцца ні ў прамысловасці і побыту, ні на транспарце, ні ў сувязі і энергетыцы. Інжынеры па ІТіУвТС займаюцца праектаваннем, вытворчасцю і эксплуатацыяй розных элементаў, прылад і сістэм аўтаматычнага і аўтаматызаванага кіравання, а таксама распрацоўкай іх праграмнага забеспячэння. Падрыхтоўка такіх адмыслоўцаў вядзецца на кафедры аўтаматычнага кіравання.  Тым з вас, хто захоча засвоіць гэтую спецыяльнасць, неабходна шматлікае вывучыць з нашай дапамогай: кампутарнае кіраванне і праектаванне, машынную графіку, базы дадзеных сістэм кіравання, электроніку і мікрасхематэхніку, элементы і прылады сістэм кіравання, тэорыю аўтаматычнага кіравання і тэлемеханіку, сістэмы кіравання станкамі з ЧПУ і робататэхнічнымі комплексамі, тэхналагічнымі працэсамі і гнуткімі вытворчасцямі. Пры падрыхтоўцы нашых курсаў вялікая ўвага надаецца элементнай базе на аснове аднакрыштальных мікрапрацэсараў, а таксама размеркаваных сістэм кіравання з выкарыстаннем кампутараў і кампутарных сетак.  Сваім студэнтам мы сур'ёзна выкладаем сучасныя мовы і сістэмы праграмавання, такія як Visual C ++, Internet-тэхналогіі, мовы праграмавання баз дадзеных (SQL, Access, Oracle), асемблеры, сістэмы аўтаматызаванага праектавання AutoCAD і Mechanical Desktop, сістэму мадэлявання электронных схем WorkBench, сістэму інжынерных і навуковых разлікаў Matlab, графічныя пакеты Adobe Photoshop і 3D Studio MAX і інш.  Кафедра аўтаматычнага кіравання падтрымлівае цесную сувязь з фірмамі Intel, Phillips і Motorola, якія забяспечваюць вучэбны працэс тэхнічнай літаратурай, апаратнымі і праграмнымі сродкамі для вывучэння мікрапрацэсарных сістэм кіравання. Гэтыя фірмы з'яўляюцца кіроўнымі распрацоўнікамі мікрапрацэсараў для ПЭВМ, аднакрыштальных мікракантролераў і сродкаў спалучэння для лакальных вылічальных сістэм, дысплеяў.  На старэйшых курсах кожны студэнт выбірае, па якой з наступных спецыялізацый ён жадаў бы працягнуць навучанне.  Спецыялізацыя "Інфармацыйныя тэхналогіі праектавання сістэм кіравання" дае веды па праграмным забеспячэнні аўтаматызаванага праектавання сістэм кіравання, машыннай графіцы, па розных інструментальных сродкам і тэхналогіям кампутарнага праектавання.  Па спецыялізацыі "Інфармацыйнае забеспячэнне складаных сістэм кіравання" асноўная ўвага надаецца інфармацыйным тэхналогіям пры праектаванні і эксплуатацыі сістэм кіравання, сучасным метадам іх аналізу і сінтэзу, аптымальнаму кіраванню і Internet-тэхналогіям.  Навучанне нашых студэнтаў будуецца ў адпаведнасці з задачамі аўтаматызацыі прадпрыемстваў радыёэлектроннага, прыборабудаўнічага, машынабудаўнічага профіля, а таксама арганізацый, якія займаюцца выпускам бытавой тэхнікі. У распараджэнні студэнтаў вучэбна-лабараторная база, створаная на аснове мікрапрацэсарнай тэхнікі і персанальных ЭВМ, узоры кіравання, распрацаваныя перадавымі прамысловымі прадпрыемствамі, сучасныя пакеты праграм. На кафедры маюцца два сучасных кампутарных класа. Адзін з іх падораны фірмай Intel, другі - Phillips. На кафедры аўтаматычнага кіравання працуюць чатыры прафесара і дзесяць дацэнтаў. Навукоўцы кафедры маюць цесныя дзелавыя кантакты з універсітэтамі ЗША, Германіі, Польшчы, Фінляндыі, Галандыі, Францыі.  Выпускнікі спецыяльнасці набываюць кваліфікацыю інжынера па інфармацыйных тэхналогіях і кіраванню і могуць працаваць у сферах інфармацыйных тэхналогій праектавання і эксплуатацыі розных аўтаматызаваных сістэм кіравання, стварэнні праграмнага забеспячэння сістэм кіравання на аснове перспектыўных мікракантролераў і кампутарных сетак, а таксама банкаўскіх сістэм і сістэм кіравання прадпрыемствамі.

Тэзісны план тэксту: 1. Кіраванне ў тэхнічных сістэмах – неабходная вобласць навукі і тэхнікі у наш час.  2. Студэнтам па спецыяльнасці ІТіУвТС неабходна засвоіць мноства складаных прадметаў.  3. Студэнтам сур'ёзна выкладаюцца сучасныя мовы і сістэмы праграмавання.  4. Кафедра аўтаматычнага кіравання падтрымлівае цесную сувязь з фірмамі Intel, Phillips і Motorola.  5. На старэйшых курсах кожны студэнт выбірае, па якой з наступных спецыялізацый ён жадаў бы працягнуць навучанне:  а)Інфармацыйнае забеспячэнне складаных сістэм кіравання;  б) Інфармацыйныя тэхналогіі праектавання сістэм кіраванння.  6. Навучанне студэнтаў будуецца ў адпаведнасці з задачамі аўтаматызацыі прадпрыемстваў.  7. Выпускнікі спецыяльнасці набываюць кваліфікацыю інжынера па інфармацыйных тэхналогіях і кіраванню.

Заданне 5. Знайдзiце памылкi ў тэксце. Выпраўце iх.

Аўтаматызаваная сiстэма кiравання складаецца з комплексу ўзаемазвязаных падсiстэм. Выдзяленне падсiстэм ажыццяўляецца ў суадносiнах з iх спецыфiчнымі рысамi па функцыянальных, структурна-арганiзацыйных i iншых прыкметах. Пры гэтым у АСК выдзяляюцца функцыянальная частка і частка забеспячэння. Функцыянальная частка падзяляецца на падсiстэмы ў вынiку яе дэкампазiцыi ў адпаведнасцi з выконваемымi функцыямi кiравання i змяшчае рашэннi па гэтых функцыях. Частка забеспячэння з'яўляецца базай для стварэння i работы функцыянальных падсiстэм.

Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны.

Замест прыёму на радыёсігнал могуць накладацца электрамагнітныя ваганні ад іншых крыніц радыёвылучэнняў, здольныя перашкаджаць правільнаму ўзнаўленню паведамлення і таму яны называюцца перашкодамі радыёпрыёму. Неспрыяльны ўплыў на якасць радыёсувязі могуць аказваць таксама затуханні радыёхваляў, якія змяняюцца ў часе, на шляху ад антэны, якая перадае, да антэны, якая прымае.

Уплыў гэтых перашкодаў на прыём асабліва значны на вялікіх адлегласцях. Выкарыстанне радыёхваляў ў радыёлакацыі і іншых галінах тэхнікі патрабавалі забеспячэння адначасовага функцыянавання, без узаемных перашкод, розных сістэм і сродкаў, якія выкарыстоўваюць радыёхвалі, - забеспячэнне іх электрамагнітнай сумяшчальнасці.

Распаўсюджанне радыёхваляў у адкрытай прасторы робіць магчымым у прынцыпе прыём радыёсігналаў, якія перадаюцца па лініях радыёсувязі, асобам, для якіх яны не прызначаны. У гэтым – недахоп радыёсувязі, у параўнанні з электрасувяззю па кабелях, радыёхваляводах і іншых закрытых лініях.

Таму існуе неабходнасць ужывання аўтаматычных сродкаў сакрэтнасці радыёсігналаў. Такія сродкі сакрэтнасці ўжываюцца сёння рознымі спецслужбамі і некаторымі аддзеламі міліцыі.

Перадача на значную адлегласць дасягаецца за кошт шматразовай рэтрансляцыі ў лініях радыёрэлейнай сувязі ці з дапамогай спадарожнікаў сувязі, якія знаходзяцца ў вялікай вышыні (каля 40 тыс. км. над зямлёй).

Тэрміны: радыёсігнал, электрамагнітныя ваганні, рэтрансляцыя, радыёрэлейная сувязь, радыёсувязь, радыёлакацыя, электрамагнітная сумяшчальнасць, радыёпрыём, радыёхвалі, перадача.

Інтэрферэнцыя:

  • Фанетычная (перадача, электрамагнітныя, прыём), ;

  • Акцэнталагічная (асабліва, шматразовай);;

  • Марфалагічная ( значны, вышыні, могуць, робіць, не прызначаны);

  • Словаўтваральная (забеспячэння, узаемны,знаходзяцца);

  • Сінтаксічная (з дапамогай сувязі).