Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел. мова. метадычка.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
12.07.2019
Размер:
189.95 Кб
Скачать

Другі варыянт

  1. Падбярыце і перакладзіце тэкст на беларускую мову па спецыяльнасці (0,5 старонкі ліста фармату А4). У перакладзеным варыянце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання.

  2. Які гук вымаўляецца на месцы літары і ў наступных словах і спалучэннях слоў. Узор: у маі – [ji], мароз і вецер [ы].

Краіна, брат і сястра, у гаі, іхні, дождж ішоў, цацкі і цукеркі, па іголку, заіскрыўся, педінстытут, аб’інець, іскра, контрігра, у Іры, мозаіка, з Італіі, сёння і заўтра, снег ідзе, вазьму і застануся.

  1. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Бл..ха, бр..зент, хр..стаматыйны, каш..лёк, д..сант, ч..мадан, Токі.., д..мантаж, лод..р, др..зіна, ж..мчужына, д..легат, гл..ток, р..спубліканскі, Ватэрло.., ш..сцісот, р..сора, вод..р, зж..ваць, ч..рада, ж..тон, ш..снаццаць, тр..вога, ц..гельня, пр..зідэнт, хр..шчэнне, зач..сцвець, семдз..сят.

  1. Раскрыйце дужкі і запішыце, дзе трэба, вялікую літару.

(в)ершы (к)упалы, (о)рдэн (а)йчыннай (в)айны І ступені, (м)ележаўскія (р)аманы, (к)оласаўскія чытанні, (п)олацкі (дз)яржаўны (ў)ніверсітэт, (м)іністэрства (а)дукацыі (р)эспублікі (б)еларусь, (м)лечны (ш)лях, (д)зень (н)астаўніка, (в)ыбары ў (н)аваполацкі (г)арадскі (с)авет (н)ародных (д)эпутатаў, (п)аўночны (л)едавіты (а)кіян, (г)енрых (ч)ацвёрты, (з)аслужаны (н)астаўнік, (в)ыканаўчы (к)амітэт (в)іцебскага (а)бласнога (с)авета (н)ародных (д)эпутатаў, (г)рузінскае (в)іно, (с)ізіфава (п)раца.

  1. Напішыце па-беларуску тлумачэнне наступных тэрмінаў.

Прэамбула, мажор, мінор, чартар, сюррэалізм, рэкламацыя, ідыёма.

  1. Падбярыце беларускія сінонімы да наступных слоў.

Воўчы апетыт, ружовыя мары, срэбны голас, светлыя падзеі, залатыя рукі, залатое сэрца, жалезны характар, жалезныя нервы, рэдкі выпадак, тонкі намёк, халодны прыём, гарачы час.

  1. Перакладзіце словы і словазлучэнні на беларускую мову.

Комментарии к переводу на французский язык; написано красными чернилами; к местному самоучке; казался тихоней; простите меня; извиниться перед преподавателем; жениться на Марии; забыть про уроки; вымытая посуда; чужой карман; смотреть за собой; заведующая детским садом; мне не на кого пенять – сам виноват; протопленная печь; наливалась поспевающая в поле рожь; разрумяниваться от волнения; по одноимённому роману; три новых дома; необразованный; жизнерадост- ный; добросовестный; въехать; сугроб; развивающиеся страны; невыноси- мая боль; поехать за дровами; начало в семь часов вечера; церемониал; фиорд; богатство; молодёжью; путешествие; охра; можжевельник.

8. Праскланяйце наступныя словы і спалучэнні слоў.

Коля Рыбка, стэп, кураня, 539, сам.

9.Праспрагайце наступныя дзеясловы.

Збегчыся, ссекчы, залежаць, нанесці, звесці.

10. Выпраўце недакладнасці.

1. Купала пісаў, што «ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…». 2. Гуляючы па парке, нам трапляліся старажытныя дубы. 3. Зблізку вочы Ганны здаваліся яшчэ больш вішнёвымі. 4. Студэнты-падарожнікі падышлі да таго возера, акаймаванага высокім чаротам. 5. Уваходзячы ў аўдыторыю, выкладчык пачаў заняткі. 6. Ідучы да дому, з’явілася жаданне наведаць сябра. 7. Волька нікому не паскардзілася: не хацела, каб над ёю смяяліся людзі.

11. Напішыце распіску аб атрыманні ад гарадской турысцкай базы ў часовае карыстанне спартыўнага інвентару (5 палатак, 15 спартыўных касцюмаў, 15 рукзакоў, 15 компасаў).