- •Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Навуковы стыль
- •Рэферат як сродак каспрэсіі навуковага тэксту
- •Анатацыя як сродак кампрэсіі навуковага тэксту
- •Структура і правілы афармлення навуковага рэзюмэ
- •Тэзісы як сродак кампрэсіі навуковай інфармацыі
- •Тыпы канспектаў і патрабаванні да іх афармлення
- •Ііі. Літаратура для самападрыхтоўкі:
- •Назва рэферата
Анатацыя як сродак кампрэсіі навуковага тэксту
Анатацыя (ад лац. annotatіo – заўвага) – гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.
Існуюць асаблівасці анатавання розных відаў выданняў:
Пры анатаванні выданняў навуковага характару і вытворчай літаратуры асабліва важна адзначыць наяўнасць дакументальных матэрыялаў, статыстычных дадзеных, улічваць галіну ведаў, да якой адносіцца тэкст, падкрэсліць форму анатуемага выдання (практычны дапаможнік, вытворчая ці метадычная інструкцыя), выкарыстоўваць прынятую тэрміналогію і дакладнае найменне працэсаў.
Пры анатаванні даведачных выданняў неабходна ахарактарызаваць іх тэматыку, паўнату і навізну звестак, крыніцы, на аснове якіх яны складзены, чытацкае і мэтавае прызначэнне.
Анатацыя зборніка артыкулаў ці матэрыялаў можа межавацца агульным указаннем яго тэматыкі, пералічэннем аўтараў, а таксама загалоўкаў артыкулаў, уключаных у зборнік. Пры неабходнасці можна даць разгорнутую характарыстыку найбольш важных артыкулаў, што ўвайшлі ў зборнік ці ўсіх артыкулаў.
Патрабаванні да анатацыі:
структура анатацыі павінна быць лагічнай і можа адрознівацца ад анатуемага тэкста;
анатацыя павінна быць кароткай, напісанай простай і яснай мовай, не ўжываюцца доўгія і складаныя сказы, фармальныя штампы;
аб’ём анатацыі: 2000 - 12000 друкаваных знакаў.
Анатацыя можа быць разгорнутай і кароткай.
Структура разгорнутай анатацыі (манаграфія, дысертацыя, дыпломная работа, курсавая праца):
- тэма;
- актуальнасць праблемы;
- мэта даследавання;
- задачы даследавання;
- вывучаемыя з’явы;
- аб’екты і прадмет даследавання;
- чакаемыя вынікі;
- магчымая галіна прымянення;
- формы выкарыстання.
Структура кароткай анатацыі (кнігі, дапаможніка, артыкула):
- бібліяграфічнае апісанне (аўтар, назва, выхадныя дадзеныя);
- тэма тэксту (выкарыстоўваюцца наступныя выразы: Кніга (артыкул, тэкст) прысвечана тэме (праблеме, пытанню); ...
- праблематыка (пералічваееца кола пытанняў ці праблем, якія закранаюцца ў тэксце);
- адрасат (указваецца, каму адрасаваны, прызначаны тэкст).
Напрыклад:
Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. – Мінск: «Бел. асац. «Конкурс», 2006. – 544 с.
Упершыню кніга апублікавана ў 1996 г. выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя». Другое, значна дапоўненае, выданне выйшла ў 2002 г. у выдавецтве «Беларуская навука».
У слоўніку апісваецца больш за 1600 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуацыйная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказках ёсць даведкі пра іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць прыказак і сінанімічныя адносіны паміж імі.
Прызначаецца для шырокага круга чытачоў.
Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні:
1) у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – фармулёўкамі рэферэнта;
2) рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;
3) рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі.