Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел. контрольная.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.07.2019
Размер:
43.37 Кб
Скачать

17

КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

З МЕТАДЫЧНЫМІ ЎКАЗАННЯМІ

ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ

УВОДЗІНЫ

Сярод разнастайных відаў самастойнай работы студэнтаў-завочнікаў пры вывучэнні курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” важнае месца займае выкананне кантрольных работ. Мэта прапанаваных кантрольных заданняў – садзейнічаць паглыбленню і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў па беларускай мове, павышэнню арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці студэнтаў. Значная частка матэрыялу прысвечана лексіцы і тэрміналогіі эканамічнай прафесійнай сферы, многія заданні накіраваны на практычнае вывучэнне асаблівасцей беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівая ўвага пры выкананні работы надаецца тэкстам па спецыяльнасці: праца студэнтаў над іх перакладам не толькі спрыяе авалоданню адпаведнай тэрміналогіяй, але і фарміруе ўяўленне пра беларускую мову як пра складаную сістэму багатых і разнастайных сродкаў выражэння думкі, неад’емны кампанент нацыянальнай культуры.

МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ

ПА ВЫКАНАННІ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ

Пры выкананні кантрольнай работы рэкамендуецца карыстацца наступнай навучальнай літаратурай:

  1. Антанюк Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія. - Мн., 2002.

  2. Беларуская мова: дапаможнікі для абітурыентаў. - Мн., 1998 і наст.

  3. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства.Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мн., 1994.

  4. Лепешаў І.Я, Малажай Г.М., Панюціч К.М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.

  5. Ляшчынская В.А. Студэнту аб мове: Тэрміналагічная лексіка. – Мн., 2003.

  6. Руденко Е.Н., Кожинова А.А., Задворная Е.Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн.,2005.

  7. Слоўнікі руска-беларускія, беларуска-рускія.

  8. Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

Заданні да кантрольных работ складзены ў пяці варыянтах. Выбар варыянта залежыць ад апошняй лічбы нумара заліковай кніжкі студэнта.

Пры выкананні кантрольнай работы рэкамендуецца выконваць наступныя патрабаванні:

  1. Кантрольная работа павінна быць выканана і прадстаўлена ў тэрмін, устаноўлены дэканатам факультэта.

  2. Кантрольная работа падпісваецца на беларускай мове.

  3. У пачатку кантрольнай работы ўказваецца нумар варыянта.

  4. Перад кожным заданнем павінна быць поўнасцю прыведзена яго ўмова.

  5. Кантрольная работа выконваецца акуратна, разборліва, без выпраўленняў і закрэсліванняў. Забараняецца скарачаць словы.

  6. На старонках кантрольнай работы адводзяцца палі для заўваг выкладчыка.

  7. У канцы работы неабходна падаць спіс выкарыстанай літаратуры (аўтар, назва падручніка, год і месца выдання).

  8. Калі ў рабоце выкладчыкам адзначаны памылкі і недакладнасці, іх неабходна выправіць, пасля чаго работу перад залікам здаць выкладчыку.

Студэнты, якія не атрымалі заліку па кантрольнай рабоце, да экзамену не дапускаюцца.

ВАРЫЯНТ 1

  1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Чай со сливками, приготовить салат из свёклы, поджарить овощи, разложить на тарелке фрукты, выпить чашку чёрного кофе, добавить ложечку душистого кориандра, запастись крупой и макаронами, перемыть всю посуду, сварить борщ из щавеля.

  1. Дапішыце канчаткі назоўнікаў у наступных тэрмінах і тэрміналагічных словазлучэннях.

Аплата адпачынк…, адносіны абмен…, адлічэнні ад прыбытк…, рынкі капітал..., страхавога запас..., таварнага дэфіцыт…, працоўнага калектыв…, фінансавага план…, гаспадарчага разлік... каштоўнага чэк…, эканамічнага суверэнітэт…, асартымент… прадукцыі, брыгаднага падрад…, унутрызаводскага абарот…, дапаможнага цэх…, грамадскага прадукт… .

  1. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў, растлумачце іх сутнасць і выпраўце. Запішыце сказы ў выпраўленым выглядзе.

  1. Антось ніколі не бачыў чыста апранутых і сыта наетых сялян. 2. Кожны студэнт пры жаданні можа атрымаць у бібліятэцы спіс рэкамендуючай літаратуры. 3. Міхалка хацеў сказаць ёй што-небудзь вострае і зневажаемае. 4. У старой хаце на вокны былі папрыбіваты крыж-накрыж дошкі. 5. Няцвёрдым хістаючымся крокам Марыля пасунулася ў бакоўку. 6. Вынутыя з вокнаў дубэльты аднеслі ў вазоўню. 7. Так доўга трымаўшаеся за жыццё дрэва ў лістападзе ўсё ж спілавалі.

4 Перакласці словазлучэнні на беларускую мову.

Смеяться над взяткодателем, беспокоиться о приватизации, знать о финансовом плане, поблагодарить бизнесмена, удивляться цене, видеть своими глазами, написать письмо директору, забыть про денежные фонды, по причине занятости диспетчера, не сделал из-за конкурента.

  1. Да прыведзеных тэрмінаў падбярыце антанімічныя.

Знешні гандаль, дапаможны цэх, ускосныя выдаткі, актыў, вадкае паліва, ласось высакародны, горны рэльеф, пераменны ток, рэнтабельнасць, баланс.

  1. Утварыце ад прыведзеных словазлучэнняў і спалучэнняў складаныя прыметнікі-тэрміны.

Адзін элемент, варыяцыйны і сеткавы, вострыя вуглы, дзве грані, дробавы і рацыянальны, косыя вуглы, крывая лінія, многа лічбаў, многа ліній, розныя бакі, хутка згасаць, два фактары.

  1. Прачытайце наступнае выказванне-цытату. Запішыце яго у выглядзе канструкцый а) з простай мовай, б) з ускоснай мовай.

Кожная рэшаная мною задача станавілася ўзорам, які служыў у далейшым для рашэння іншых задач. (Р. Дэкарт).

  1. Вызначце межы сказаў, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку ў тэксце.

Механізацыя гэта пераход ад ручной працы да працы з дапамогай машын а ва ўсякай машыне ёсць нешта што рухаецца і пры стварэнні машыны нельга абысціся без выкарыстання законаў механікі пабудаваныя чалавекам машыны паспяхова працуюць тым самым даказваючы правільнасць і дакладнасць законаў механікі механізацыя гэта пазбаўленне чалавека ад цяжкай ручной працы шматразовае павелічэнне яе прадукцыйнасці некалі пры будаўніцтве будынкаў рабочыя пераносілі на сабе цэглу і іншыя матэрыялы цяпер гэта робяць пад’ёмныя краны пры будаўніцтве чыгунак прыладамі будаўнікоў былі лем рыдлёўка кірка тачка цяпер на дапамогу будаўнікам прыйшлі экскаватары бульдозеры пуцеўкладчыкі і іншыя машыны механізацыя карэнным чынам змяніла адну з асноўных галін гаспадаркі земляробства механізацыя працэс бесперапынны ўдасканальванне машын павышэнне іх прадукцыйнасці аблягчэнне працы на іх усім гэтым пастаянна займаецца прамысловасць усё большую ролю пры гэтым пачынаюць адыгрываць робаты (Кікоін І.К., Кікоін А.К.).

9. Вызначце стыль тэксту і спосаб выкладу інфармацыі ў ім (апавяданне, апісанне, разважанне).

Феадальнае грамадства было пераважна неграшовае грамадства. Людзі працавалі не за заробак, а проста каб вырабляць сабе прадукты харчавання. Яны не плацілі рэнту за сваю зямлю, а замест гэтага працавалі шмат дзён на землях гаспадара. Грошы выкарыстоўвалі, каб набыць вялікую колькасць тавараў, якія не вырабляліся ў той мясцовасці. Аднак за некалькі стагоддзяў становішча змянілася і адбылася манетарызацыя эканомікі: людзі выраблялі прадукты харчавання не для ўласнага спажывання, а на продаж; працавалі за заработную плату; за зямлю пачалі плаціць рэнту; падаткі плацілі каралю. Так развілася цэнавая сістэма (Бэрджоў Дж.).

  1. Напішыце аб’яву пра сустрэчу з заслужаным настаўнікам Рэспублікі Беларусь.

11. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Обращение к зарубежным источникам финансирования экономики Беларуси следует рассматривать в комплексе мер по реализации антиинфляционной политики, оживлению производства и ускорению структурной перестройки.

Привлечение прямых иностранных инвестиций в экономику Беларуси преследует следующие взаимосвязанные цели: привлечение новой техники и технологии, современных методов международного маркетинга и передового управленческого опыта; приток дополнительных материальных и финансовых ресурсов, обеспечивающих ускорение научно-технического прогресса; более полное насыщение внутреннего рынка качественной продукцией, в том числе импортозамещение; решение проблем занятости населения; развитие экспортной базы страны и постепенное интегрирование в мировую экономику.

Мировой опыт свидетельствует, что экономический рост, эффективное включение страны в существующую систему международного разделения труда требуют активного использования возможностей, связанных с привлечением зарубежного капитала. До настоящего времени прямые иностранные инвестиции пока не стали действенным инструментом преобразовательных процессов в экономике нашей страны. Это подтверждает анализ деятельности предприятий с иностранными инвестициями на территории Беларуси.

ВАРЫЯНТ 2

1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову

Глиняная посуда, сладкое какао, мясной салат, копчёная селёдка, кислый щавель, спелое яблоко, жареный гусь, злая собака, синие чернила, открытая дверь.

2. Запішыце наступныя тэрміны ў форме роднага і меснага склонаў адзіночнага ліку.

Акцыянер, асартымент, банк, гандаль, агент, бізнес, дакумент, офіс, дэпазіт, дагавор, дыспетчар, падатак, тавар, чэк, праект.

3. Падбярыце беларускія адпаведнікі (не абавязкова дзеепрыметнікі) да прыведзеных рускіх дзеепрыметнікаў.

Невидимый луч, трепещущие крылья, угрожающее положение, протопленная печь, плачущий голос, развенчанный авторитет, шумящий лес, осознанная ошибка, поклёванная шишка, выжатый лимон, странствующий музыкант, невыносимая боль, трудящийся человек, почитаемый коллега, выдающийся писатель, соответствующие выводы, разлезшийся мешок.

4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Насмехаться над подчинёнными, послать за товаром, говорить о товарообороте, благодарить продавца, продукция вне конкуренции, заболеть «звёздной» болезнью, простите меня, жениться на коллеге, готовиться к аудиторской проверке, из зависти к конкуренту.

5. Утварыце з прыведзенымі словамі словазлучэнні так, каб у адным выпадку яны былі тэрміналагічнымі, а ў другім – свабоднымі словазлучэннямі.

Узор выканання: Клетка – клетка матрыцы, жалезная клетка; пучок – пучок сфер, пучок саломы.

Аўтамат, база, хваля, выраз, ружа, ланцуг, дроб, зарад, сетка, поле.

6. Да прыведзеных іншамоўных тэрмінаў падбярыце беларускія адпаведнікі-сінонімы.

Бартэр, ліцэнзія, кантракт, гарантыя, эмісія, экспарт, імпарт, крэдыт, адміністрацыя, менеджэр.

7. Прачытайце наступнае выказванне-цытату. Запішыце яе ў выглядзе канструкцый а) з простай мовай, б) з ускоснай мовай.

У свеце не адбываецца нічога, у чым не бачны быў бы сэнс якога-небудзь максімума ці мінімума (Л.Эйлер).

  1. Вызначце межы сказаў, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку ў тэксце.

У апошнія дзесяцігоддзі механізацыя вытворчасці стала дапаўняцца аўтаматызацыяй аўтаматызацыя заключаецца ў тым што кіраванне машынамі кантроль за іх работай перадаюцца спецыяльным прыстасаванням аўтаматам якія самі з’яўляюцца механізмамі машынамі у прыватнасці робаты гэта таксама аўтаматычныя прыстасаванні машыны

механізацыя і аўтаматызацыя гэта даброты для людзей але нельга забывацца і аб шкодных выніках звязаных з імі сучасная тэхніка прама або ўскосна ўздзейнічае на навакольны свет цяжкія трактары і іншыя сельскагаспадарчыя машыны ўшчыльняюць глебу на палях чым зніжаюць яе ўрадлівасць плаціны гідраэлектрастанцый і вадасховішчы губяць рыбныя запасы затапляюць лугі і ворныя землі электрастанцыі на якіх спальваецца паліва забруджваюць атмасферу атамныя электрастанцыі маюць небяспеку радыеактыўных забруджванняў і г. д. таму ў найвышэйшай ступені важна развіваючы гаспадарку ўлічваць даныя экалогіі навукі аб узаемадзеянні арганізмаў раслін і жывёл паміж сабой і з навакольным асяроддзем (Кікоін І.К., Кікоін А.К.).

9. Вызначце стыль тэксту і спосаб выкладу інфармацыі ў ім (апавяданне, апісанне, разважанне).

Многія тавары павінны прайсці праз некалькі стадый вытворчасці перад тым, як яны дасягнуць канчатковай формы. Возьмем такі прадукт, як хлеб: спачатку неабходна вырасціць пшаніцу, затым змалоць яе на муку, мука ператвараецца ў цеста і выпякаецца хлеб, і, нарэшце, тавар трэба прадаць спажыўцу. Агульнай вартасцю хлеба ў нацыянальным прадукце будзе яго канчатковая прадажная цана. Метад падліку нацыянальнага прадукту паводле выдаткаў патрабуе абагульнення ўсіх выдаткаў на канчатковы прадукт. Хлеб, безумоўна, - канчатковы прадукт, бо яго спажываюць і ён знікае з працэсаў эканомікі. Аднак прадаецца і купляецца шмат прамежкавых прадуктаў, і калі мы вывучым іх вартасць, дык зможам выявіць вартасць, што дадаецца эканоміцы (дадатковая вартасць) кожнай галіной вытворчасці. Мы можам таксама прыйсці да яшчэ аднаго крытэрыю нацыянальнага прадукту, які называецца “нацыянальны аб’ём вытворчасці” (Бэрджоў Дж.).

10. Напішыце заяву дэкану з просьбай дазволіць датэрмінова здаць экзамены.

11. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Валютные отношения – это экономические отношения, возникающие в результате движения мировых денег и обслуживания разных форм хозяйственных связей между странами. Валютные отношения функционируют в сфере распределения и обмена. Различают мировую, международные (региональные) и национальные валютные системы. Национальные валютные системы – это совокупность экономических отношений, с помощью которых осуществляется международный платёжный оборот, формируются и используются валютные ресурсы, необходимые для нормального процесса общественного воспроизводства. Национальная валютная система – форма организации валютных отношений страны, определяемая национальным законодательством, она является составной частью денежной системы. Её основными элементами являются: национальная валютная единица; состав официальных золотовалютных резервов; паритет валюты и механизм формирования валютного курса; условия обратимости валюты; наличие или отсутствие валютных ограничений; порядок внешних расчётов страны; режим национального валютного рынка и рынка золота; статус национальных учреждений, регулирующих валютные отношения страны. Особенности национальной валютной системы определяются условиями и уровнем развития экономики страны, а также её внешнеэкономическими связями.

ВАРЫЯНТ 3