Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_2.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
203.26 Кб
Скачать

4. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі.

У другой палове 16 ст. адбылася падзея, у выніку якой Беларусь апынулася ў іншых гістарычных абставінах. Люблінскі сейм у 1569 г. прыняў так званую Люблінскую унію, паводле якой ВКЛ і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адной дзяржаве – Рэчы Паспалітай. У гэтай дзяржаве кіруючая палітычная роля сканцэнтравалася у руках польскіх магнатаў, і каб забяспечыць сваё палітычнае і эканамічнае становішча у такіх складаных абставінах, беларуска-літоўская шляхта пачала імкнуцца да ўстанаўлення ў ВКЛ важнейшых дзяржаўных інстытутаў на польскі ўзор. У гэты час польская культура, у тым ліку і польская мова, пачала інтэнсіўна распаўсюджвацца ў грамадстве. Мясцовая знаць выракалася роднай мовы, беларускую мову ганьбілі, называлі “простай”, “мужыцкай”, “грубай”. Каб абараніць беларускую мову, у Статут ВКЛ 1566 г. быў уключаны спецыяльны пункт аб ужыванні ў спарававодстве толькі беларускай мовы (гэты пункт быў захаваны і Статуце 1588 г., і нават у перакледзе Статута на польскую мову 1614 г., але ўжо гэты Статут спецыяльным артыкулам дазваляў каталіцкай царкве ўжываць польскую мову як афіцыйную). Першымі прыкметамі пранікнення польскай мовы ў справаводства стаў звычай беларускіх арыстакратаў пісаць свае прозвішчы польскімі літарамі пад дакументамі на польскай мове. Далей польская мова пранікала ў тэкст саміх дакументаў.

Складаная моўная сітуацыя спрасцілася ў канцы 17 ст., калі была прынята пастанова ў 1696 г. пісаць дзелавыя паперы дзяржаўнага значэння па-польску, а не па-беларуску. Усе наступныя стагоддзі ў афіцыйным пісьменстве на Беларусі панавалі польская і лацінская мовы.

Заняпад беларускай мовы ў афіцыйным справаводстве супаў са звужэннем яе ролі ў іншых галінах культуры. Ужо ў сярэдзіне 17 ст. скарацілася колькасць рукапіснай свецкай і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове, фактычна перасталі друкаваць беларускія кнігі тагачасныя друкарні. Другая палова 17 і ўсё 18 ст. ў гісторыі Беларусі вядомы як эпоха панавання польска-лацінскай кніжнасці.

Адукацыя ў гэты час знаходзілася ў руках рымска-каталіцкіх манаскіх ордэнаў езуітаў. Навучанне вялося на польскай і лацінскай мовах. Жывая беларуская мова тады знаходзілася ў вуснах сялян, дробнай шляхты і гарадскога рамеснага насельніцтва. На беларускай працягвалі стварацца фальклорныя творы – казкі, легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі.

5. Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі.

У канцы 18 ст. ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была канчаткова далучана да Расіі. З аднаго боку, гэты падзел меў важнае значэнне для развіцця беларускай культуры, літаратуры, мовы, бо беларускі народ далучыўся да багатай скарбніцы рускай культуры, пазбавіўся прымусовай паланізацыі. Здругога боку, беларускі народ па-ранейшаму не лічыўся самастойным народам, а беларуска мова разглядалася як “северо-западное наречие”. З гэтага часу афіцыйнай мовай Беларусі стала руская. Беларуская мова не мела сваёй дзяржаўнасці. Аднак да 1830-х гадоў па-ранейшаму шырока ўжывалася і польская мова, якая захоўвалася ў справаводстве і школьным выкладанні, на ёй гаварылі і пісалі польскія мясцовыя памешчыкі і арыстакраты. Беларускай мовай карысталіся, найперш, сялянства, блізкія да яго паводле сацыяльнага становішча дробная шляхта і жыхары мястэчак. На народнай мове працягваў развівацца фальклор.

Новая беларуская літаратурная мова складаецца на аснове жывых народных гаворак. Працяглы перыяд заняпаду (з канца 17 ст.) беларускай літаратурнай мовы прывёў да таго, што папярэднія яе здабыткі выкарыстоўваліся ў новай літаратурнай мове вельмі слаба.

Сярод найбольш ранніх помнікаў беларускага пісьменства 19 ст. найбольш вылучаюцца ананімныя творы, з якімі і звязана ўзнікненне новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Гэта творы, у якіх раскрываецца цяжкае становішча беларускага сяляніна і яго імкненне знайсці лепшую долю: вершаванае апавяданне “Тэатр”, гутаркі “Праўда”, “Вясна, голад, перапала”, “Размова пана з мужыком” і іншыя, а таксама паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Гэтыя творы пісаліся ў розны час і рознымі аўтарамі. У цэлым яны напісаны жывой гутарковай мовай беларускага селяніна, з захаваннем рыс мясцовых гаворак.

Характэрныя рысы народнай гаворкі адлюстроўваюць і творы пісьменнікаў першай паловы 19 ст. Даволі паслядоўна гэтыя рысы перадаюцца ў вершах паэта і вучонага Яна Чачота (зборнік народных песень “з-пад Нёмана і Дзвіны”, які шмат увагі аддаваў вывучэнню фальклору і мовы беларусаў. Нягледзячы на правапісную неаднастайнасць, значную колькасць марфалагічных і фанетычных дыялектызмаў,паланізмаў, русізмаў творы Я. Чачота пабуджалі да творчасці на беларускай мове, заваёўвалі ёй права на развіццё і прызнанне.

Першымі творцамі новай беларускай літаратуры былі, як правіла, выхадцы з бяднейшай мясцовай шляхты, для якой беларуская мова была мовай штодзённага ўжытку. Сярод пісьменнікаў першай паловы 19 ст, якія пісалі на беларускай мове былі Я.Баршчэўскі, У.Сыракомля, А.Рыпінскі і іншыя. Найбольш буйной фігурай гэтага часу з’яўляецца В. Дунін-Марцінкевіч, ад якога, па сутнасці, пачынаецца шлях новай беларускай літаратуры. В.Дунін-Марцінкевіч свядома стаў апрацоўваць жывую мову беларускага народа, адбіраў у ёй найбольш тыповае і характэрнае беларускай мове ўвогуле (недысімілятыўнае аканне, дзеканне, цеканне і інш.), уважліва ставіўся да лексікі і фразеалогіі.

Пасля задушэння паўстання 1863 г. рэзка ўзмацніўся сацыяльны і нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Царскім урадам была распрацавана цэлая сістэма мер, накіраваная на падаўленне развіцця беларускай культуры і літаратуры на роднай мове. На беларускай мове дазвалялася друкаваць толькіфальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, а таксама гістарычныя дакументы і помнікі пісьменства. У гэтых ўмовах замаруджваецца літаратурнае і культурнае жыццё, у афіцыйнай навуцы усталёўваецца думка аб непатрэбнасці развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры на беларускай мове.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у другой палове 19 ст.развіццё мастацкай і публіцыстычнай літаратуры на беларускай мове фактычна не спынялася. Фарміраванне беларускай мовы адбывалася пераважна ў жанрах мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Сярод тых, хто не дазваляў спыніць развіццё беларускай культуры быў Францішак Багушэвіч. Ён адзін з першых беларускіх пісьменнікаў 19 ст. гаварыў пра беларускую мову як важны элемент нацыянальнай культуры. У мове твораў Ф.Багушэвіча, у параўнанні з мовай твораў іншых беларускіх пісьменнікаў 19 ст., было менш адхіленняў ад агульнапашыраных з’яў, яна больш аднатыпная. Увогуле Ф.Багушэвіч узбагаціў літаратурную мову новымі прыёмамі, моўна-выяўленчымі сродкамі.

Важную ролю ў фарміраванні беларускай мовы 19 ст. адыгрывала публіцыстыка – гутаркі, адозвы, пракламацыі. У перыяд падрыхтоўкі і правядзення паўстання 1863 г.з’явіліся нелегальныя пракламацыі і адозвы, сярод якіх асобае месца займае першая нелегальная беларуская газета “Мужыцкая праўда” К.Каліноўскага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]