Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсавая.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Гістрычны факультэт

Кафедра гісторыі старажытнага свету

і сярэдніх вякоў

Перапяліца Максім Сяргеевіч

ПАТЭСТАРНЫЯ ЎТВАРЭННІ НЕМЦАЎ У ЛІВОНІІ

КАНЦА XII – ПАЧАТКУ XIII СТСТ.

Курсавая работа студэнта 1 курса вочнага аддзялення

Спецыяльнасць: Гісторыя (па накірунках)

Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук,

Дацэнт А.А. Прохараў

____________________

(подпіс)

«__»__________2012 г.

Мінск

2012

Змест

Уводзіны 3

Раздзел 1 Лівонія напярэдадні заваявання 8

Параграф 1.1 Лівонія да крыжовага заваявання 8

Параграф 1.2 Прычыны паходаў крыжакоў у Лівонію 12

Раздзел 2 Узнікненне дзяржаўных утварэнняў немцаў у Лівоніі і іх характарыстыка 16

Параграф 2.1: Рыжскае і іншыя лівонсія біскупствы. 16

Параграф 2.2: Ордэн мечаносцаў. 25

Параграф 1.3: Рыга. 32

Раздзел 3 Сувязі і адносіны паміж дзяржаўнымі утварэннямі немцаў ў Лівоніі 36

Заключэнне 42

Літаратура 44

Уводзіны

Сярэднявечная Лівонія з’яўляецца ўнікальным і вельмі своеасаблівым рыгіёнам. Унікальнасць гэта выяўляецца ў тым, што ў Лівоніі ў канцы XII ст. сутыкнуліся некалькі культур. Ваяўнічыя немцы, датчане шведы належалі да заходнееўрапейскага каталіцкага свету; усходніе славяне былі ў сферы візантыйскай праваслаўнай традыцыі, а балцкія і фіна-вугорсія плямёны заставаліся паганцамі. І так атрымалася, што тры гэтыя культуры сутукнуліся ў крывавай бойцы менавіта ў Лівоніі. Унікальна Лівонія і тым, што яна пасля заваявання немцамі ў XIII ст. уяўляла як бы частку Свяшчэнна Рымскай імперыі, вакол якой распасціраўся варожы свет паганцаў, праваслаўных і нават каталікоў датчан. У Лівоніі немцамі былі створаны патэстарныя ўтварэнні. Адныя былі утвораны ў нямецкай традыцыі дзяржаўнасці – нямецкія біскупы былі імперскімі князьмі, іншыя – як Ордэн былі аўтэнтчнымі ўтварэннямі. Тым не менш, нам уяўляецца што гісторыю Лівоніі трэба вывучаць і таму, што гэта гісторыя сумежных з тэрыторыяй сучаснай Беларусі зямель. Актуальнасць працы заключаецца і ў тым, што менавіта ў гісторыі Лівоніі пачатку XIII ст. трэба шукаць карані тых працэсаў, якія склалі змест усіх далейшых унутраналівонскіх адносінаў і стасункаў наступных трох стагоддзяў

Мэтай дадзенай працы з’яўляецца выяўленне агульных тэндэнцый развіцця нямецкай дзяржаўнасці ў Лівоніі. Гэтая праца з’яўляецца першым і неабходным этапам для далейшай і больш глыбокай працы з гісторыяй сярэднявечнай Лівоніі. Таксама за агульную мэту можна палічыць і выяўленне перспектыўных праблем, якія б патрабавалі вырашэння ў бліжэйшай будучыні.

Задачамі працы з’яўляюцца:

  1. правядзенне рагляду сітуацыю ў Лівоніі на момант першага пранікнення немцаў у вусце Заходняй Дзвіны ў канцы XII ст;

  2. выяўленне асноўныя прычыны экспансіі немцаў у Лівонію;

  3. вызначэнне асноўныя рысы і ўдакладніць некаторую спецыфіку такіх нямецкіх патэстарных утварэнняў у Лівоніі, як Рыжскае, Эстонскае (пасля Леальскае) і Земгальскае біскупствы, Ордэн мечаносцаў і горад Рыга;

  4. рэканструявання адносіны паміж вышэй адзначанымі ўтварэннямі.

Ніжняй храналагічнай мяжой дадзенай працы з’яўляецца апошняя чвэрць XII ст., верхняя мяжа праходзіць прыкладна напрыканцы другога дзесяцігоддзя XIII ст.; з назвы працы вынікае, што ў дадзенай працы будзе разгледжаны пэўны перыяд гісторыі Лівоніі, за межы якой дадзенае даследвання сягаць ня будзе.

Нельга казаць, што пытанне аб дзяржаўных утварэннях немцаў у Лівоніі зусім не асветлена. Але на мой погляд, у гістарычнай навуцы назіраецца некаторы перакос у бок вывучэння гісторыі менавіта Ордэна мечаносцаў. Першай, і да нядаўняга часу адзінай, грунтаўнай працай аб Ордэне мечаносцаў з’яўляецца артыкул Ф.Г. Бунге “Орден Меченосцев” [2], які быў надрукаваны ў 1879 г. Адной з галоўных заслуг Бунге з’яўляецца тое, што ён паступіўся прыгажосцю мастацкага выкладання, што вельмі характэрна для прац XIX – п.XX стст., на карысць структураванагя выкладання матэр’ялу. У гэтым артыкуле асветлены такія пытанні, як стварэнне Ордэна, ягонае ўнутранае ўладкаванне, знешнія сувязі з іншымі ўладавымі структурамі. Грунтоўнасцю вызначаюцца трохтомная (трэці том застаўся няскончаным) праца Е.В. Чашыхіна “История Ливонии с древнейших времён” 1884г. [21] Нас жа цікавіў толькі першы том, у якім можна знайсці вычарпальную інфармацыю аб Лівоніі XII-XIII стст. Дадзеная праца выдзяляецца дэталёвым разглядам падзей у Лівоніі, але ў той жа час аўтар не губляе глабальнага позірку на сітуацыю ў Лівоніі. Трэба адзначыць і тое, што характэрнай рысай дадзенай працы з’яўляецца яе пазітывісцкі характар, па суці аўтар добрасумленна (але памылкі ўсё ж такі час ад часу сустракаюцца) перапісвае крыніцы, зводзіць усю даступную яму інфармацыю ў адну працу, а калі ж аўтар выказвае свае думкі, то яны адносяцца хутчэй да нейкіх лакальных праблем, выкладанне ідзе простым храналагічным шляхам. Тыя ж рысы ўласцівы і для працы Л.А. Арбузава “Очерк истории Лифляндии, Эстляндии и Курляндии” 1912 г. [1]. Л.А. Арбузаў зноў жа спыняецца на канстатацыі фактаў, выкладанне, за некаторымі выключэннямі, ідзе па храналагічнаму прынцыпу.

Праца В.Т. Пашуты “Страны прибалтийского региона” [17] адрозніваецца глыбокім падыходам да вывучэнне грамадства лівонскіх плямёнаў у данямецкі перыяд, гэта тое, што адрознівае яго ад даследчыкаў ранейшага часу, бо ў іх мы можам знайсці толькі канстатацыю пэўных фактаў, у сваю чаргу В.Т. Пашута праводзіць усебаковы аналіз грамадства гэтых плямёнаў (не трэба нагадваць, што канцэпцыя гэтага даследвання ішла ў марксісцка-ленінскім рэчышчы). В.Т. Пашута разглядаў дзейнасць Ордэна беумоўна як варожую Русі, на гэта ўласна і было скіравана даследванне [Пашуто В.Т. Героическая борьба русского народа …. М., 1956]

Заслугоўвае ўвагі і праца Е.Л. Назаравай і В.І. Матузавай “Крестоносцы и Русь, конец XII в. – 1270г. Тексты переводы и комментарии” [14] 2002г., але ўжо з назвы вынікае, што гэта хутчэй крыніцазнаўчая праца. Аднак у каментрах да крыніц можна сустрэць вельмі слушныя заўвагі, якія вырашаюць ня толькі нейкія лакальныя моманты, але ж і тлумачаць больш глабальныя праблемы звязаныя з дадзеным рэгіёнам. Карысную інфармацыю можна знайсці ў невялікім аглядзе лівонскай гісторыі, які змешчаны напачатку дадзенай працы.

Яскрава паказвае ўзровень распрацаванасці дадзенай тэмы факт таго, што на дадзены момант мы маем толькі адну сучасную працу, якая прысвечана сітуацыі ў Лівоніі пачатка XIII ст., якая асвятляе праблемы гісторыі Ордэна Мечаносцаў. Назва дадзенай працы гучыць так – “Орден меченосцев в політіческой истории Ливонии” [9], гэта кандыдацкая дысертацыя саратаўскага навукоўцы А.А. Канапленкі, напісаная ў 2005 г. Дадзеная праца прымячальна новым падыходам да гісторыі Лівоніі, бо раней яе разгядалі толькі ў дачыненні да гісторыі Паўночна-Заходняй Русі, тут жа Лівонія, і ўпрыватнасці Ордэн, паказаны знутры, Канапленка разглядае менавіта арганізацыю, яе клад, ворганы кіравання і інш, разглядае унутраналівонскі канфлікт Ордэна і Рыжскага біскупства, які ўласна і складае сутнасць унутранай лівонскай палітыкі. Аўтарству дадзенага даследчыка належыць і артыкул “К вопросу о причинах и движущих силах начального этапа немецко-католической экспансии в Ливонии (конец XII – начало XIII века)”[7]. Адзначым тое, што Канапленка выступае тут як паслядоўнік матэр’ялізму, бо тлумачыць нямяцкую экспансію ў Лівонію выключна прагай да спажывы і палітычнага ўплыву абсалютна не разглядаючы спецыфікі сярэднявечнага мыслення. З беларускіх даследчыкаў адзначым у першую чаргу А.І Дзярновіча, які ў сваёй кнізе “…in nostra Livonia” дае невялікі нарыс гісторыі Лівоніі [6]. З заходніх даследчыкаў адзначым такога амерыканскага навукоўцe, як W.L.Urban. Ён папісаў шэраг артыкулаў [26-30]. Гэтыя артыкулы прысвечагы асэнсаванню паўночных крыжовых паходаў. У тым ліку W.L.Urban падыходзіць да прчын крыжовых паходаў з пазіцыі асабістых матывацый і зацікаўленасцей сярэднявечных людзей. Напрыканцы адзначым латышскага навоўкоўцу А.А. Плаканса, які напісаў падручнік па гісторыі Латвіі [25], але гэта не больш чым падручнік. Аўтар дае ўсебаковы, але даволі невялікі, агляд лівонскіх плямёнаў і ўзровень развіцця грамадства гэтых плямёнаў на XII-XIII стст.

Такім чынам мы бачым, што гісторыкі XIX-XX стст. паклалі пачатак навуковаму вывучэнню сярэднявечнай Лівоніі, іх даследванні цалкам адпавядалі духу таго часу, яны былі пазітывісцкімі і скіраванымі на храналагічнае выкладанне матэр’ялу. Перыяд з сярэдзіны - другой паловы XX ст. характаразаваўся адкрытым зябяспячэннем ідэалогій патрэбным гістарычным матэр’ялам. З іншага боку ідзе працэс звяртання да эканамічнай гісторыі, разгляду стану грамадства ліонскіх плямёнаў. У гэты перыяд гісторыкі пачынаюць выуврыстоўваць больш прагрэсіўныя мэтады гістарычнага даследвання. На мяжы XX і XXI стст. адбываецца адыход ад марксісцкай тэорыі бачання гістарычнага працэсу. У гэты перыяд адбываецца звяртанне да вывучэння гісторыі Лівоніі знутры, а не ўдачыненні да гісторыі Русі. Тым не менш, даследванняў прысвечаных сярэднявечнай Лівоніі даволі няшмат, а такія аспекты, як ментальная гісторыя, гісторыя паўсядзённасці ці праблемы асэнсавання сярэднявнчнымі людзьмі фэномэна дзяржаўнасці амаль што не распрацаваны.

Пры напісанні дадзенай працы, аўтар абапіраўся на пэўную крыніцавую базу. Перш за ўсё гэта пісьмовыя крыніцы, якія прадстаўлены двума групамі: апвядальнымі і дакументальнымі. Да апавядальных крыніц адносяцца хронікі. Найважнейшай крыніцай па гіторыі Лівоніі к.XII – п.XIII стст. з’яўляецца Хроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага [4], якая напісана на лацінскай мове. Большасць даследчыкаў (Е.Л. Назарава, В.І. Матузава, С.А. Анніскі) прыходзіць да наступнай атрыбуцыі Хронікі – аўтарства хронікі належыць святару з латгальскай вобласці Імера Генрыху. Хроніка напісана ў 1225-1227 гг., гісторыкі не выказваюць ніякіх думак наконт месца напісання Хронікі, трэба меркаваць, што яна магла быць напісана Генрыхам у ягоным прыходзе на Імеры, але больш верагоднай нам уяўляецца версія таго, што Генрых працаваў у Рызе. Такое меркаванне падцвярджае факт таго, што Генрых карыстаўся дакумэнтамі канцэлярыі рыжскага біскупа [14.33]. Падзеі ў Хроніцы выкладзены ў храналагічным парадку па гадох біскупства Альберта (першыя дзве невялікіх кнігі прысвчаны дзейнасці першых юкскюльскіх біскупаў – Мейнарда і Бертольда). Напісанне Хронікі звязана з прыбыццём у Лівонію папскага легата Вільгельма Мадэнскага. Хроніка з’яўляецца своеасаблівай справаздачай Альберта легату, то бок заказчыкам Хронікі быў Альберт. Гэты твор павінен быў дапамагчы Вільгельму Мадэнскаму лепш разабрацца ў лівонскіх справах. З тым, што заказчыкам Хронікі быў рыжскі біскуп Альберт звязана і спецыфіка дадзенага помніка. Аповед Генрыха скіраваны на тое, каб паказаць дзейнасць біскупа Альберта і ўвогуле прадстаўнікоў лівонскай царквы ў самым лепшым свеце. У той жа час звестак аб Ордэне ня так шмат, і яны больш стрыманыя. Безумоўна, Генрых быў часткай заходняга каталіцкага свету, ён шчыра верыць у правату дзеянняў крыжакаў, а калі асуджае ордэнскіх братоў у прыгнёце мясцовага насельніцтва, то робіць гэта хутчэй не з-за міласэрнасці, а з-за варожасці да Ордэна. Другая не менш важная крыніца па гісторыі Лівоніі разглядаемага намі часу, на жаль перакладзена на рассійскую мову толькі фрагментарна. Такі фрагментарны пераклад Старэйшай Рыфмаванай Хронікі [18] прыведзены ў вышэй узгаданай кнізе Е.Л. Назаравай і В.І. Матузавай [14]. Хроніка ананімна, нам вядома толькі тое, што напісаў яе ордэнскі брат прыкладна ў 80-90 ыя гг. XIII ст. (такую выснову робяць з-за таго, што Хроніка напісана відачна з ордэнскіх анты,іскупскіх пазіцый). Хутчэй за ўсё аўтар Хронікі быў ці герольдам ці пасланнікам магістра Мечаносцаў. Е.Л. Назарава і В.І. Матузава лічаць, што Хроніка была напісана напрыканцы XIII ст. у Лівоніі. Старэйшая Рыфмаваная Хроніка ўяўляе з сябе вершаваны твор, які складаецца з 12017 строф і напісаны на сумясі сярэдневерхненямецкай мовы з дамешкамі ніжненямецкай. Хроніка была напісана ў першую чаргу дзеля таго, каб прыцягнуць еўрапескіх рыцараў у Лівонію дзеля барацьбы з земгаламі і літоўцамі. Больш позняй крыніцай па гісторыі Лівоніі к.XII-п.XIII стст. з’яўляецца лацінамоўная Лівонская Хроніка Германа Вартберга [13]. Вартберг быў капеланам лівонскага правінцыйнага магістра, то бок быў духоўным братам Тэўтонскага ордэну. Сам Вартберг з’яўляецца ў Лівоніі толькі ў 1352 г.; трэба думаць, што апісаў Хроніку Вартбртберг праз некалькі год пасля апошняга запісу Хронікі, які датуецца 1378 г. Пры напісанні сваёго твору Вартберг карыстаўся дакумэнтамі ордэнскай канцэлярыі. У цэлым, Хроніка Вартберга працягвае антыбіскупскую скірванасць Старэйшай Рыфмаванай хронікі, яна працягвае ўсхваляць дзейнасць Ордэна.

Другой групай пісьмовых крыніц з’яўляюцца дакументальныя крыніцы да якіх адносіцца актавы матэр’ял. Акты ў адрозненні ад хронік даюць нам больш аб’ектыўную інфармацыі. У дадзенай працы я выкарыстоўваў такія актавыя дакументы, як “Пасланне папы Клімента III ад 1.X.1188”, якім папа падцвярджае прзначэнне Мейнарда на пасаду Юкскбльскага біскупа; таксама вельмі каштоўным дакументам з’яўляецца “Пасланне папы Ганорыя III рыжскай гарадской грамадзе аб дараванні рыжскім біскупам гораду Рызе Гоцкага права ад 19.XI.1226”.

Пры напісанні дадзенай працы я таксама выкарыстоўваў мапы, якія змешчаны ў выданні Хронікі Генрых Латвійскага [4]. У іх вельмі дэталёва адлюстраваны межы унутраных вобласцей Лівоніі, якія часцяком сустракаюццы ў тэксце Хронікі. Структуа дадзенай курсавой працыя выглядае наступным чынам: Уводзіны, тры раздзела, заключэнне і спіс выкарастаных крыніц і літаратуры.