Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курач Света.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
11.09.2019
Размер:
212.99 Кб
Скачать

IV. Цэнтральныя героі рамана:Васіль і Ганна

Іван Мележ паказвае ў творы багацце духоўных магчымасцей сваіх герояў. Гэта датычыцца перш за ўсё Васіля і Ганны.

Васіль Дзяцел — цэнтральны герой “Палескай хронікі” І.Мележа. Мележ малюе свайго героя з любоўю, сімпатыяй і разам з тым не хавае адмоўных якасцей яго характару. Нагадаем той выпадак, калі Васіль без асаблівых хістанняў адмаўляецца даць Грыбку, у якога захварэла дзіця, лыжку мёду. Безумоўна, сквапнасць, эгаізм, а таксама недаверлівасць, нявер'е ў людзей, замкнутасць пэўным чынам вытлумачваюцца (уплывам асяроддзя, асаблівасцямі таго складанага часу, умовамі жыцця, выхаваннем, сацыяльнымі прычынамі), але не ўпрыгожваюць чалавека.

Знаёмства з ім адбываецца ўжо на першых старонках рамана “Людзі на балоце”. Ён жыве ў беднай сям'і з маці, старым дзедам і малодшым братам Валодзькам (бацька загінуў на імперыялістычнай вайне). Таму на худыя плечы хлапчука (адзінага работніка ў сям'і) кладуцца клопаты па гаспадарцы. У партрэтнай замалёўцы Васіля падкрэсліваецца яго панурасць, засцярожанасць, супярэчлівасць характару. Нават вочы яго былі рознымі: адно, “як вада, светлае, а другое, як жалудок” [2, с.19]. З дзяцінства ў характары Васіля выспяваюць рысы сапраўднага гаспадара, які не толькі не баіцца цяжкай працы, але і знаходзіць у ёй сапраўднае задавальненне і асалоду. У працы, якая з'яўлялася маральна-філасофскай асновай вобраза Васіля, раскрываецца прыгажосць душы, характару героя.

Прыгажосць і шчырасць душы Васіля асабліва раскрываюцца ў каханні да Ганны. Калі Ганна стала для яго дарагім чалавекам, то жыццё напоўнілася новым, радасным зместам, свет быццам перайначыўся, зазіхацеў рознымі фарбамі. З захапленнем і замілаваннем расказвае пісьменнік гісторыю кахання маладых і шчаслівых людзей, апісвае іх сустрэчы пад шапаткімі грушамі, раскрывае глыбіню пачуццяў, народжаных сярод цяжкай працы і вечных клопатаў пра кавалак хлеба. Здавалася, шчасце будзе бясконцым. Але ў жыцці ўсё склалася інакш. Першае каханне, трапяткое і нясмелае пачуццё, абразіў сам Васіль. Паверыўшы ў брыдкія плёткі, ён растаптаў усё тое прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна, абражаная і пакрыўджаная, насуперак свайму жаданню выходзіць замуж за Яўхіма, спадзеючыся на спрадвечнае “сцерпіцца — злюбіцца”. Але не злюбілася і не сцярпелася... Васіль жа, згубіўшы сваю радасць, сваю прыгожую "рабіну", ажаніўся з багатай Маняй, якую ніколі не кахаў. Багаты пасаг нявесты ёй прамяняў на каханне Ганны. Жаданне стаць заможным гаспадаром, “набіць снапамі гумно” [4, с.175], завесці “пяць кароў і стаенніка” [4, с.175] перамагае. З-за зямлі і багацця Васіль з вялікім унутраным болем, але свядома і канчаткова адмаўляецца ад Ганны. Але яшчэ доўга ён будзе пакутаваць, і пякельны боль ад страты каханай увесь час будзе нагадваць аб сабе.

У планах будучых раздзелаў твора і. Мележ намерваўся правесці героя праз новыя выпрабаванні і драматычныя сітуацыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Васіль спачатку змагаецца на фронце (там яго параніла), пасля — у партызанскім атрадзе. Хроніка павінна была закончыцца прыездам Васіля ў Курані з думкай: “і ўсё-такі мы будзем жыць. Нас — не задушыць. Бо мы — народ!” [4, с.371]

На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Аднак аўтар не хавае асабістай сімпатыі да Ганны, якая ўвасабляе, па прызнанні I. Мележа, яго “ўяўленне пра шчасце, пра каханне, пра самаахвярнасць, пра вернасць... разуменне чалавечай гордасці, асабліва ў моманты найвышэйшага выпрабавання...” [6, с.174].

У характары Васіля над усім пераважае турботная заклапочанасць. У Ганне пульсуе нястрыманая энергія і радасць. “Далучыўшы карову да статка, дзяўчына з дубцом подбегам вярнулася ў хату, але не выпаўз яшчэ статак з вуліцы, як яна ўжо з драўляным вядром у руцэ паявілася зноў на двары. Яна падышла да зруба калодзежа, які другім бокам выходзіў на суседні двор, бразнула, начапіла дужку вядра на крук вочапа. Журавель варухнуўся, падаўся вочапам да вады, задаволена, радасна зарыпеў” [2, с.47].

Чым жа вылучаецца гераіня з галерэі жаночых вобразаў, чаму менавіта ёй прысвечаны самыя лепшыя, найбольш лірычныя старонкі рамана? Тут, безумоўна, і знешняя прыгажосць. Але яркая знешнасць толькі адцяняе, падкрэслівае багацце ўнутранага свету гераіні. Ганна вельмі непасрэдная ў выяўленні сваіх пачуццяў, дасціпная, знаходлівая ў жартах, у словах наогул. Багацце не з'яўляецца для яе самамэтай, асноўнай каштоўнасцю, хоць і зве-дала яна з дзяцінства цяжкую працу і разумее прывабнасць забяспечанага жыцця. Галоўнае для Ганны - душэўная прывабнасць чалавека, узаемаразуменне, уменне слухаць го-лас сэрца і падпарадкоўвацца яму.

Як тонка апісвае I. Мележ зараджэнне першага кахання Ганны і Васіля. Знаёмыя з дзяцінства, яны, здаецца, павінны былі б адносіцца адзін да аднаго без эмоцый. На самой справе, Васіль пабойваўся прыгожай, смелай, вострай на язык дзяўчыны, асцерагаўся кпінаў і падвохаў з яе боку. Ганна ж даўно вылучыла гэтага, не па гадах самастойнага, крыху нязграбнага, сціплага, маўклівага хлопца, разглядзела за невыразнай знешнасцю простага селяніна багаты духоўны свет, дабрыню, пяшчоту і душэўную далікатнасць. Як чакалі яны абое сустрэч у поцемку вечароў пад шапаткой грушай, колькі простых, але цудоўных слоў было сказана тут, колькі выказана роздумаў над жыццём, планаў на будучыню, колькі прызнанняў прагучала тут! Што датычыцца Ганны, то, здавалася, няма такой сілы, якая магла б прымусіць гэту незалежную, з моцным характарам дзяўчыну адмовіцца ад свайго шчасця, аддаць яго амаль без барацьбы.

Пісьменнік хоча паказаць, што “…каханне расцвіло, здавалася, не ў пару, калі трэба было працаваць да знямогі, каб не галадаць зімою, дзе не заўсёды хапала хлеба да новага ўраджаю, расцвіло наперакор абставінам.” [2, с.65]. Жыцце герояў Мележа - прадстаўнікоў беларускога тагачаснага сялянства - гэта штодзенныя клопаты ў хаце і на панадворку, гэта праца не толькі ў поле і на лузе, на балоце. Куранёўцы імкнуцца дадаць нешта да таго, што давала скупая палеская зямля, - грыб, ягаду, рыбу - і неяк дацягнуць да новага ўраджаю. Гэтым клопатам жылі таксама ў тое лета-песню, лета-свята Ганна і Васіль. На фоне гэтага апісання выразней выяўляецца сіла кахання Ганны і Васіля, іх духоўная прыгажосць.

Але жыццё распарадзілася інакш. Пісьменнік паказвае яго праўдзіва, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці, і дае зразумець, што паўплы-вала на разрыў адносін паміж закаханымі: гэта і збег акалічнасцяў, гэта і панурасць, душэўная замкнёнасць Васіля, гэта і Ганніна прынцыповасць.

Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няшчасці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ёю. Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi", нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоў i iдзе працаваць у школу (да настаўнiцы Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху. Лес Ганны склаўся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не апраўдалiся. Зварот у бацькаву хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.

Жыццё герояў пісьменнік паказвае знутры. Шмат увагі надае паказу асабістых, інтымных, сямейных адносін. Чытаючы твор, міжволі звяртаеш увагу на драматызм і напружанне народнага жыцця. Вось, напрыклад, апісанне вячэры ў сям'і Чарнушкаў: «...Цяпер было чуваць толькі дружнае, працавітае сёрбанне, трэск і шыпенне смаляка, ад якога ў хату ішоў пах дыму і смалы, што перамешваўся з пахам грыбнога баршчу. Святло ад прыпечка не магло тут ніяк саўладаць з чырванаватым прыцемкам, які то крыху слабеў, адступаў, то зноў насоўваўся так, што трэба было напружваць вочы, каб бачыць, што бярэш у місцы, што ў ложцы нясеш». Сялянскае жыццё - гэта знясіленая праца, пастаянны клопат за выжыванне.