Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гісторыя культуры (ДЭК)2012.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
202.75 Кб
Скачать

Установа адукацыі

«Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар установы адукацыі

«Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт

імя А.С. Пушкіна»

________________М.Э. Часноўскі

«_____»_________________2012 г.

Рэгістрацыйны № УД-_____/ дзярж.

Праграма дзяржаўнага экзамена сусветная і айчынная культура для спецыяльнасці:

1-02 01 02 Гісторыя. Дадатковая спецыяльнасць

(1-02 01 02-07 Гісторыя. Сусветная і айчынная культура)

2012 г.

СКЛАДАЛЬНІКІ1:

А.М. Вабішчэвіч, загадчык кафедрай гісторыі славянскіх народаў Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна», доктар гістарычных навук, дацэнт;

Е. Ю. Занько, выкладчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»

Праграма складзена на падставе тыпавых вучэбных праграм і вучэбных праграм па дысцыплінах «Сусветная мастацкая культура», рэгістрацыйны № ТД-А.297/ тып. ад 16.06.2010 г.; «Тэорыя культуры», рэгістрацыйны № УД-А.1005/баз. ад 30.04.2010 г.; «Гісторыя сусветнай культуры», рэгістрацыйны № УД-А.1006/ баз. ад 30.04.2010 г.; «Гісторыя культуры Беларусі», рэгістрацыйны № УД-А. 1009/ баз. ад 30.04.2010 г.; «Гісторыя культуры паўднёвых і заходніх славян», рэгістрацыйны № УД-А. 996/ баз. ад 30.04.2010 г.; «Гісторыя культуры Еўропы і Амерыкі», рэгістрацыйны № УД-А.1003/ баз. ад 30.04.2010 г.; «Гісторыя культуры Азіі і Афрыкі», рэгістрацыйны № УД-А.1007/ баз. ад 30.04.2010 г.; «Нацыянальна-культурны працэс на Беларусі», рэгістрацыйны № УД-А.1258/ баз. ад 18.03.2011 г.; «Мастацкая культура Беларусі», рэгістрацыйны № УД-А.953/ баз. ад 30.04.2010 г.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай гісторыі славянскіх народаў Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»

(пратакол № 8 от 27.03.2012 г.)

Саветам гістарычнага факультэта Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»

(пратакол № 8 от 28.03.2012 г.)

Навукова-метадычным саветам Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»

(пратакол № ____ ад ___________ 20__ г.)

Тлумачальная запіска

Прапанаваная праграма Дзяржаўнага экзамена прызначана для студэнтаў, якія займаюцца па спецыяльнасці “Гісторыя 1- 02 01 02 з дадатковай спецыяльнасцю “Сусветная і айчынная культура” 1-02 01 02-07.

У праграму Дзяржаўнага экзамена ўключаны 2 праблемныя блокі – гісторыя сусветнай культуры і гісторыя айчыннай культуры. Такі падзел з’яўляецца ўмоўным, аднак зроблены для зручнасці карыстальніка. Праграма мае інтэграцыйны характар, прадугледжвае комплексны падыход пры вывучэнні айчыннай і замежнай культурнай спадчыны. Выкладзены матэрыял дае магчымасць прасачыць агульныя заканамернасці развіцця культуры, яе розныя напрамкі, іх узаемасувязь, ролю культурных каштоўнасцей у жыцці асобы, грамадства. Фактычны матэрыял размешчаны па гістарычнаму прынцыпу, які дазваляе студэнту зразумець залежнасць культурных працэсаў, падзей ад з’яў грамадскага жыцця. Прынцып гістарызму з’яўляецца карысным для выяўлення агульных і спецыфічных рыс, тэндэнцый у развіцці матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры той ці іншай эпохі. Тэкст дадзенай праграмы ўтрымлівае пытанні з разнастайных тэматычных блокаў: гісторыі культуры Беларусі; гісторыі культуры Старажытнага свету; гісторыі культуры Еўропы і Амерыкі; гісторыі культуры азіяцкіх і афрыканскіх цывілізацый; гісторыі культуры ўсходніх, заходніх і паўднёвых славян.

Мэтай Дзяржаўнага экзамена з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў тэарэтычных ведаў па гісторыка-культуралагічных і мастацтвазнаўчых дысцыплінах, іх сістэматызацыя, практычнае выкарыстанне.

Задачы Дзяржаўнага экзамена заключаюцца ў наступным:

абагульненне і сістэматызацыя тэарэтычных ведаў аб сутнасці і заканамернасцях развіцця культуры розных эпох і народаў у кантэксце сусветнага культурнага працэсу;

выяўленне атрыманых тэарэтычных ведаў аб сутнасці і адметных рысах асноўных мастацкіх стыляў і плыняў;

праверка аналітычных здольнасцей студэнтаў пры разглядзе асноўных напрамкаў і тэндэнцый развіцця сусветнай і айчыннай культуры, іх ступені арыентацыі ў праблемах сацыякультурнага развіцця ў розныя гістарычныя эпохі;

сістэматызацыя ведаў студэнтаў аб сацыякультурнай дзейнасці персаналій (мысліцеляў, асветнікаў, прадстаўнікоў мастацтва і інш.), якія ўнеслі значны ўклад у айчынную і сусветную культурную спадчыну;

ацэнка ступені авалодання студэнтам катэгорыямі, паняццямі, тэрміналогіяй па гісторыі і тэорыі культуры;

высвятленне узроўню ведання студэнтамі навейшых навуковых дасягненняў па гісторыі сусветнай і айчыннай культуры.

У ходзе Дзяржаўнага экзамену студэнт павінен паказаць наступныя навыкі і ўменні:

самастойнага аналізу пры вылучэнні агульных рыс і асаблівасцей у працэсах узаемадзеяння культур, высвятленні ролі і месца культурных з’яў у жыццядзейнасці соцыуму;

свабоднага валодання катэгорыямі, тэрмінамі, паняццямі па тэорыі і гісторыі культуры;

самастойнай ідэнтыфікацыі па ілюстрацыйнаму матэрыялу асоб, помнікаў культуры;

правядзення дыялогу па актуальных праблемах духоўнага жыцця Беларусі і замежжа, умення абгрунтавання уласнай пазіцыі;

свабоднага комплекснага аналізу твораў мастацтва ў цэласным адзінстве іх зместу і формы;

умення вызначэння навацый і традыцый у мастацкай культуры;

навыкі самастойнага пошуку інфармацыі пра стан помнікаў культуры пры выкарыстанні фондаў бібліятэк, інтэрнет-рэсурсаў і інш.