Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гісторыя культуры (ДЭК)2012.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
202.75 Кб
Скачать

Гісторыя сусветнай культуры

Мастацтва першабытнага грамадства. Паходжанне мастацтва, яго сувязь з працоўнай дзейнасцю, вераваннямі і абрадамі старажытных людзей. Выяўленчае мастацтва. Роспісы пячор. Першае жыллё, прадметы прыкладнога мастацтва, творы скульптуры. Мегалітычная архітэктура: менгіры, дальмены, кромлехі.

Культура Старажытнага Егіпта. Рэлігія і міфалогія. Узнікненне і развіццё манументальнага будаўніцтва ў Старажытным царстве (піраміда Джосера, ансамбль у Гізе). З’яўленне новых форм у архітэктуры Сярэдняга царства (храм-пахавальня Ментухатэпа І). Грандыёзнае храмавае будаўніцтва перыяду Новага царства. Фіванскія храмы. Храмавыя комплексы ў Луксоры і Карнаку. Скульптура, яе сувязь з памінальным культам, магічнымі ўяўленнямі. Амарнскае мастацтва, адлюстраванне ў ім рэлігійнай рэформы Эхнатона. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мастацтва эпохі Рамсеса ІІ. Навука. Пісьменнасць. Сістэма навучання.

Культура Старажытнай Месапатаміі. Рэлігія, міфалогія. Горадабудаўніцтва. Крэпасная і палацавая архітэктура, храмы. Зікураты. Палац Сарагона ІІ у Дур-Шурукіне. Дойлідства Вавілона. Скульптура, яе сувязь з архітэктурай. Вынаходніцтва пісьма. Адукацыя. Стварэнне бібліятэк і архіваў. Навуковыя веды. Літаратура.

Культура Старажытнай Індыі. Харапская (Індская) культура. Індаарыйская культура. Міфалогія. Ведызм. Культура дынастыі Маур’яў. Кушана-Гуптская культура. “Рыгведа”. Эпічныя паэмы “Махабхарата” і “Рамаяна”. Узнікненне і распаўсюджванне будызму і індуізму, уплыў на мастацкую культуру Старажытнай Індыі. Культавае дойлідства. Навука і пісьменнасць.

Культура Старажытнага Кітая. Рэлігія і міфалогія. Канфуцыянства і даасізм, іх уплыў на развіццё мастацкай культуры. Выяўленчае мастацтва і архітэктура. Пахавальны комплекс Цынь Шы-хуандзі. Пісьменнасць і літаратура. Навука і тэхніка. Будаўніцтва Вялікай Кітайскай сцяны.

Эгейскае мастацтва. Светапоглядныя асновы антычнай культуры, яе гуманістычны характар. Антычная міфалогія. Асаблівасці эгейскага мастацтва. Кноскі палац. Дойлідства Мікен і Тырынфа.

Мастацтва Старажытнай Грэцыі. Архітэктура. Развіццё класічнага тыпу грэчаскага храма. Ордэры (дарычны, іанічны, карынфскі), іх асаблівасці. Ансамбль Афінскага Акропаля – вышэйшае дасягненне грэчаскага сінтэзу мастацтваў. Парфенон. Архітэктура эпохі элінізму. Алтар Зеўса ў Пергаме і іншыя “цуды свету”.

Скульптура Старажытнай Грэцыі. Манументальная скульптура перыяду архаікі. Скульптура грэчаскай класікі. Міран. “Дыскабол”, “Афіна і Марсій”. Паліклет і яго “Дарыфор”. Творы Фідыя. Скопас. Праксіцель. Лісіп. Скульптура эпохі элінізму. З’яўленне розных мастацкіх школ і напрамкаў. “Ніка Самафракійская”. Агесандр. Палідор.

Мастацтва Старажытнага Рыма. Архітэктура. Вытокі рымскай архітэктуры ў этрускім і грэчаскім дойлідстве. Рымскі жылы дом, яго інтэр’ер. Разнастайнасць тыпаў архітэктуры Рыма ў перыяд імперыі (грамадскія будынкі, форумы, тэатры, амфітэатры, тэрмы, акведукі). Калізей. Культавыя пабудовы. Пантэон. Трыумфальныя калоны, аркі.

Скульптура і жывапіс Старажытнага Рыма. Манументальныя роспісы. Пампейскі жывапіс. Скульптура перыяду рэспубліканскага Рыма. Мемарыяльная пластыка, партрэты. Рымская манументальная скульптура перыяду імперыі. Конная статуя Марка Аўрэлія.

Мастацкая культура Візантыі. Уздым мастацтва пры Юстыніяне. Базілікальны і крыжова-купальны тыпы храма. Дойлідства Канстанцінопаля. Храм Cв. Сафіі ў Канстанцінопалі. Манументальны жывапіс і мініяцюра. Іканапіс. Уплыў візантыйскага мастацтва на фарміраванне культуры Заходняй Еўропы, Старажытнай Русі.

Развіццё заходнееўрапейскай сярэдневяковай архітэктуры. Дараманская архітэктура: запазычванне старажытных традыцый, базілікі. Канструктыўныя асаблівасці раманскага стылю. Царкоўнае дойлідства. Манастыр Клюні. Абарончае будаўніцтва. Гатычны сабор, яго каркасная сістэма. Сабор Нотр-Дам у Парыжы, Рэймскі сабор, сабор у Кёльне. Грамадзянскае будаўніцтва (ратушы, палацы). Прынцыпы сінтэзу архітэктуры, жывапісу і скульптуры ў гатычным саборы.

Станаўленне сярэдневяковай сістэмы школьнай адукацыі. Універсітэты. Развіццё гарадоў і гарадской культуры. Школы рыторыкі. Прынцып сямі вольных навук: трывіум і квадрыум. Царкоўныя і гарадскія свецкія школы. Універсітэты.

Развіццё рускага іканапісу ў XIXV стст. Развіццё рускай іканапіснай школы. Багаслоўскія асновы іконы. Структура іконы. Сімволіка праваслаўнага храма, канон роспісу. Творчасць Ф. Грэка, А. Рублёва, Дыянісія.

Руская архітэктура Х – ХVI стст. Культавая архітэктура Русі ў дамангольскі перыяд: чарнігаўская, смаленская, галіцкая і наўгародская архітэктурныя школы. Канструктыўныя асаблівасці праваслаўнага храма. Станаўленне маскоўскай школы архітэктуры. Маскоўскі Крэмль і яго храмы.

Сярэдневяковая архітэктура чэшскіх і мараўскіх зямель. Першыя славянскія дзяржавы. Асноўныя тыпы раманскай архітэктуры: ратонда, базіліка. Архітэктура бенедыктынцаў і прэманстратаў. Гатычная гарадская архітэктура. Прага.

Развіццё выяўленчага мастацтва Чэхіі ў сярэднія вякі. Чэшская гатычная платыка ХІІІ – пачатку XV стст. Школа П. Парлержа. Чэшская гатычная скульптура “прыгожага стылю” канца XIV – пачатку XV стст. Чэшскі гатычны жывапіс XIV – пачатку XV стст.

Сярэдневяковая культура Польшчы. Раманская архітэктура – уплыў заходнееўрапейскай архітэктуры. Готыка ў польскай архітэктуры. Дойлідства Кракава: Вавельскі кафедральны сабор, Касцёл Дзевы Марыі. Гатычны станковы жывапіс, алтарныя абразы.

Архітэктура Рэнесансу Італіі. Архітэктура ранняга Адраджэння. Фларэнцыя – цэнтр італьянскай архітэктуры. Ф. Брунелескі – заснавальнік архітэктуры Адраджэння. Архітэктурная творчасць Л. Альберці. Высокае Адраджэнне: ператварэнне Рыма ў галоўны цэнтр культурнага жыцця Італіі. Дзейнасць Д. Брамантэ. Архітэктурная творчасць Рафаэля і Мікеланджэла. Сабор Св. Пятра ў Рыме. Позняе Адраджэнне: эканамічны і палітычны крызіс Італіі ў сярэдзіне ХVІ ст. Архітэктар Д. Віньёла. А. Паладзіо – тэарэтык і практык архітэктуры позняга Адраджэння.

Выяўленчае мастацтва Рэнесансу Італіі. Протарэнесанс: творчасць М. Пізана, К. Джота. Ранняе Адраджэнне: фларэнційская школа жывапісу і скульптуры. Творчасць Мазачыо, Ф. Брунэлескі, Ж. Данатэла, А. Верок’ё і інш. Асаблівасці венецыянскай школы жывапісу – Д. Беліні. Росквіт манументальнага жывапісу – А. Мантэнья. Высокае Адраджэнне: рымская школа жывапісу – Леанарда да Вінчы, Д. Брамантэ, Рафаэль, Мікеланджэла. Асаблівасці венецыянскай школы жывапісу – Джарджоне, Тыцыян. Позняе Адраджэнне: венецыянская школа жывапісу – творчасць П. Веранезе, Тынтарэта.

Асаблівасці развіцця Паўночнага Адраджэння. Захаванне гатычных традыцый у ренесанснай культуры Нідэрландаў, Францыі і Германіі. Фарміраванне нідэрландскай школы жывапісу: творчасць братоў Г. і Я. ван Эйкаў, І. Босха. П. Брэйгеля Старэйшага. Французскі жывапіс ХV ст.: школа Фантэнбло. Нямецкае Адраджэнне ў ХV–ХVI стст.: творчасць А. Дзюрэра, Г. Гальбейна Малодшага.

Рэнесанс у Польшчы. Вытокі польскага Рэнесансу – уплыў Італіі і Венгрыі. Асноўныя перыяды. Творчасць майстэрні Франчэска і Берэчы. Гатычна-ренесансны напрамак у польскім Адраджэнні. Творчасць С. Гучы.

Развіццё італьянскага і іспанскага барока ў ХVII ст. Рым – цэнтр італьянскага барока. Асаблівасці барочнай архітэктуры культавых і свецкіх будынкаў. Творчасць Л. Берніні і Ф. Бараміні. Жывапіс італьянскага барока: балонскі акадэмізм братоў Карачы і рэалізм М. Караваджа. Залаты век іспанскага жывапісу (канец ХVI – пачатак ХVIІ стст.): прыдворны партрэт – Эль Грэка. Хосе Рыбера – першы жывапісец іспанскага рэалізму. Творчасць Д. Веласкеса і Б. Мурыльё.

Асаблівасці развіцця выяўленчага мастацтва Фландрыі і Галандыі ў XVII ст. Падзел Нідэрландаў. П. Рубенс – заснавальнік фламандскай школы жывапісу. А. ван Дэйк. Росквіт галандскага барока ў першай палове XVI ст. Вядучая роля жывапісу. Рэалістычны жывапіс – Ф. Хальс. Малыя галандцы. Нацюрморт. Рэмбрант.

Рускі жывапіс XVI – першай паловы ХVIII стст. Аружэйная палата – цэнтр рускага жывапісу. С. Ушакоў і І. Уладзіміраў. З’яўленне параднага партрэта. І. Бэзмін. “Абміршчэнне” рускай культуры ў пачатку XVIII ст. Развіццё параднага партрэту: І. Нікіцін, А. Мацвееў.

Культура кітайскай цывілізацыі сярэднявечча і новага часу. Будыйскія пячорныя манастыры ў Лунмэні, Цяньфодуне, Бінлінсы, Майцзішані. Скульптура і жывапіс. Росквіт кітайскага будызму ў перыяд Тан. Чань-будызм, яго ўплыў на развіццё кітайскай культуры. Палацавыя комплексы ў Чанані. Літаратура. Ван Вэй, Лі Бо, Ду Фу. Вынаходніцтвы кітайцаў. Духоўнае жыццё ў перыяд Сунскай дынастыі. Супярэчлівасць духоўнага развіцця ў перыяд дынастыі Мін. Імператарскія палацы як цэнтры развіцця мастацкай свецкай культуры. Палацавы ансамбль Гугун (Забаронены горад) у Пекіне.

Індыйская культура сярэднявечча і новага часу. Рэлігійныя каштоўнасці. Храмы Кхаджураха. Навуковыя дасягненні індыйцаў. Уплыў іслама на індыйскую культуру ў перыяд Дэлійскага султаната. Культура Індыі ў складзе імперыі Вялікіх Маголаў. Інда-мусульманская архітэктура. Кутб-мінар у Дэлі. Маўзалей Тадж-Махал у Агры.

Культура японскай цывілізацыі сярэднявечча і новага часу. Рэлігійныя вераванні і міфалогія старажытных японцаў. Станаўленне рэлігійнай сістэмы сінтаізму. Прыняцце і распаўсюджванне будызму. Храмавае будаўніцтва. Манастырскі комплекс Тодайдзі. Росквіт японскай культуры ў перыяд Хэйан (“Мір і спакой”). Палацава-храмавае будаўніцтва ў Кіёта. Адлюстраванне эстэтыкі дзэн-будызму ў мастацкай культуры. Свецкія матывы ў жывапісе. Ікебана. Бансай. Чайная цырымонія. Пейзажныя, дэкаратыўныя сады, паркі. Сад камянёў Рэандзі. Дойлідства. Традыцыйнае жыллё японцаў. Залаты павільён (Кінкакудзі). Асноўныя віды традыцыйнага японскага тэатра (кёгэн, тэатр Но, народны музычна-танцавальны тэатр Кабукі, лялечны тэатр Бунраку (дзёруры)). Росквіт канфуцыянства ў ХVІІ – ХVІІІ стст. Паэзія М. Басё.

Араба-ісламская культура культура сярэднявечча і новага часу. Каран, яго ўплыў на мастацкую культуру арабскіх краін. Адносіны ісламу да выяўленчага мастацтва. Арабская мова, яе роля ў развіцці культуры, навукі. Літаратура. “Тысяча і адна ноч”. Ісламская архітэктура (мячэці, палацы, рынкі, лазні і інш.). Мячэць Куббат ас-Сахра (Купал Скалы) (мячэць Амара) у Іерусаліме, Вялікая мячэць Амеядаў у Дамаску. Мусульманскі універсітэт аль-Азхар і іншыя ісламскія помнікі ў Каіры. Гарадскія архітэктурныя ансамблі. Арнамент у архітэктуры ісламу. Кніжная мініяцюра ў мастацкай культуры сярэдневяковага Усходу. Навуковыя дасягненні.

Культура Ірана (Персіі) і Сярэдняй Азіі сярэднявечча і новага часу. Мастацкая культура імперыі Ахеменідаў. Мастацтва Парфіі і імперыі Сасанідаў. Зараастрызм. Іслам у духоўным жыцці народаў Ірана і Сярэдняй Азіі. Літаратура фарсі. Рудакі. Фірдаусі. Нізамі. А.Хайям. Мастацкі цэнтр у Шыразе. Дойлідства імперый Цімурыдаў, Сефевідаў. Архітэктурныя ансамблі ў Ісфахане, Самаркандзе, Бухары. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Ткацтва дываноў, паясоў. Развіццё навукі. Аль-Біруні. Ібн Сіна.

Культура афрыканскіх цывілізацый старажытнасці, сярэднявечча і новага часу. Асаблівасці развіцця цывілізацый старажытнасці ў Афрыцы. Керма-кушыцкая культура. Культурнае развіццё цывілізацыі Мероэ. Гараманцкая культура. Копты і іх спадчына. Уплыў старажытнагрэчаскай, эліністычнай, рымскай культур на развіццё афрыканскіх цывілізацый. Візантыйская культура і Афрыка. Арабскія заваяванні, іх уплыў на культурнае жыццё Афрыкі. Ісламская архітэктура. Матэрыяльная культура Аксума. Сярэдневяковая эфіопская цывілізацыя, яе адметныя рысы. Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Цэрквы Лалібелы. Хрысціянская музыка. Культура народаў Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі. Йоруба-беніна-дагамейская цывілізацыя. Архітэктура, рэлігійныя ўяўленні і традыцыі ашанці. Каланізацыя Афрыкі і стан традыцыйнай культуры мясцовых народаў. Крэольскія культуры.

Культура Заходняй Еўропы ў XVIIІ ст. Станаўленне класіцызму. Н. Пусен – заснавальнік класіцызму ў французскім жывапісе. А. Вато, Ф. Бушэ, Ж. Шардэн, Ж. Фраганар. Зараджэнне і заняпад акадэмізму: Ж. Давід, А. Гро, П. Прудон, Ш. Энгр. Нараджэнне англійскай школы жывапісу – У. Хогарт, Т. Гейнсбара, Д. Рэйналдс, Канстэбл.

Руская архітэктура XVIII ст. Будаўніцтва Пецярбурга. Рэформа архітэктуры Пятра І. Будаўніцтва Пецярбурга і ўвядзенне новых прынцыпаў горадабудаўніцтва. Перабудова Масквы. Архітэктура класіцызму. Творчасць В. Бажэнава, І. Старова, М. Казакова. Горадабудаўніцтва: забудова ансамбляў, грамадскія будынкі, тыпавыя праекты.

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці заходнееўрапейскай культуры ў першай палове ХІХ ст. Рамантызм і рэалізм – асноўныя накірункі ў мастацтве першай паловы ХІХ ст. Нараджэнне французскага рамантызму. Творчасць Т. Жэрыка і Э. Дэлакруа. Сутнасць рэалізму. Выбар тэмы і сюжэту. Барбізонская школа жывапісу: Т. Русо, Ж. Дзюпрэ, Ж. Міле, К. Каро.

Руская архітэктура XIX ст. Архітэктура першай чвэрці XIX ст. – дамінанта горадабудаўнічай праблемы. Ампір ў Маскве і Пецярбургу. А. Вараніхін – феномен Казанскага сабора, будынак Горнага інстытута. Тома дэ Томан – ансамбль Біржы. А. Захараў – будынак Адміралцейства. Творчасць К. Росі, В. Стасава, О. Бовэ, Д. Жылярдзі. Эклектыка другой паловы XIX ст.: А. Манферан, К. Тон.

Развіццё рускага жывапісу ў канцы XVIII першай палове XIX стст. Асноўныя стылі і напрамкі. Станаўленне і развіццё класіцызму. Перадумовы станаўлення класіцызму ў Расіі. Асаблівасці рускага класіцызму. Гістарычны жанр: А. Ласенка, Г. Угрумаў. Эвалюцыя партрэтнага жанру: А. Антропаў, Ф. Рокатаў, Д. Лявіцкі, У. Баравікоўскі. Нараджэнне пейзажу: С. Шчадрын, Ф. Алексееў. Свецкая скульптура: Ф. Шубін, Э. Фальканэ. Рускі жывапіс сярэдзіны ХІХ ст.: К. Брулоў, І. Айвазоўскі, А. Іваноў. Крытычны рэалізм П. Фядотава. Жывапіс 60-х гадоў: В. Пяроў, І. Пранішнікаў, В. Пукіраў і інш.

Творчасць рускіх перасоўнікаў. “Бунт 14-ці” у Акадэміі і стварэнне “Арцелі”. “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў”. Арганізацыя, мэты, праграма і формы дейнасці. Гістарычны, партрэтны жанры ў творчасці перасоўнікаў. Жанравы жывапіс. Творчасць І. Рэпіна.

Рускі пейзажны жывапіс другой паловы ХІХ ст. Пейзаж 1860-х – 80-х гадоў. А. Саўрасаў і І. Шышкін – дзве канцэпцыі нацыянальнага пейзажу. Ф. Васільеў, А. Куінджы – варыянт пераўтварэння рамантычнай традыцыі.

Станаўленне і развіццё рускага драматычнага тэатра (ХVІІІ – ХІХ стст.). Дзейнасць Ф. Волкава. Першыя рускія прыдворныя тэатры другой паловы ХVІІІ ст. А. Сумарокаў. Асноўныя напрамкі рускага тэатральнага мастацтва першай паловы ХІХ ст.: класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм. Змены ў тэатральным жыцці ў другой палове ХІХ ст.

Рускія мастацкія аб’яднанні канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Жывапіс памежжа стагоддзяў: М. Урубель, В. Сяроў, А. Архіпаў, М. Несцераў. Стварэнне новых мастацкіх аб’яднанняў: “Свет мастацтва”, “Саюз рускіх мастакоў”, “Блакітная ружа”, “Бубновы валет” і інш. Рускі імпрэсіянізм і яго асаблівасці: К. Каровін, І. Грабар, Ф. Малявін.

Заходнееўрапейскае выяўленчае мастацтва ў другой палове ХІХ – ХХ стст. Крызіс еўрапейскага жывапісу другой паловы ХІХ ст. Імпрэсіянізм: Э. Манэ, К. Манэ, К. Пісаро, Э. Дэга, А. Рэнуар. Постімпрэсіянізм: П. Сезан, Ван Гог, П. Гаген, А. Радэн. Асноўныя плыні авангарднага мастацтва ХХ ст.

Культура азіяцкіх цывілізацый у ХІХ – пачатку ХХ ст. Далейшае адкрыццё Японіі знешняму свету. І. Гашкевіч, яго ўклад у даследаванне японскай мовы і культуры. Рэвалюцыя Мэйдзі 1868 г. Змаганне прыхільнікаў вестэрнізацыі і традыцыяналізму. Адраджэнне сінтаізму. Архітэктурны воблік японскіх гарадоў. Архітэктура і выяўленчае мастацтва Індыі. Індыйская літаратура і тэатр. Р.Тагор. Асаблівасці кітайскай культуры Цынскай дынастыі. Палацавая архітэктура і паркавыя ансамблі Кітая. Кітайскі жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Агульная характарыстыка развіцця рускай культуры ў савецкі перыяд. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і культура. Палітыка бальшавікоў ў галіне культуры. Мастацкая культура ў 1920-я гг. – тэма рэвалюцыі. Палітычныя і ідэалагічныя ўмовы развіцця культуры. Перабудова культуры ва ўмовах ваеннага часу – ўсё для фронту, усё для перамогі. Вайна – галоўная тэма мастацкай культуры. Літаратура: К. Сіманаў, М. Шолахаў, А. Фадзееў, А. Твардоўскі. Агітацыйны плакат і карыкатура. Кукрыніксы, І. Таідзе, “Вокны ТАСС”. Узмацненне адміністратыўна-камандных метадаў кіравання культурай у пасляваенныя гады. “Адліга” ў культурным жыцці. Супярэчнасці ў культурным жыцці пры М. Хрушчове. Савецкая культура эпохі застою. Перабудова і культура.