- •1. Выданні дробнабуржуазных рэвалюцыйных партый у гады грамадзянскай вайны (“Мінская газета”, “Вітебскій лісток”, “Вольная Беларусь” і інш.).
- •2. Друк Зах Бел ў перыяд барацьбы за стварэнне антыфаш нар фронту (1934-1938)
- •3. Газета “Звезда” у гады грамадзянскай вайны.
- •4. Ствареэнне раеннага друку ў Беларусі.
- •5. Купала – публіцыст (5 вопрос)
- •6. Беларускія часопісы ў 20-30 гг. (7 вопрос)
- •7. “Дзянніца” – першая савецкая газета на беларускай мове.
- •8. Пытанні развіцця народнай адукацыі, навукі, культуры на старонках дуку ў гады даваенных пяцігодак. (немного из 4 и 10 вопросов)
- •9. Я. Колас – публіцыст.
- •10. Газеты палітаддзелаў мтс у гады калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
- •11. Газета “Революционная ставка»
- •13. М. Багдановіч – публіцыст.
- •14. Формы масавай работы рэдакцый у гады першых пяцігодак.
- •15. Першыя рэдактары і супрацоўнікі савецкіх выданняў ў гады грамадзянскай вайны.
- •16. Друк вызваленных абласцей Заходняй Беларусі (1939-1941гг).
- •17. Газета “Савецкая Беларусь”.
- •18. Друк у прадваенныя годы. (17 вопрос)
- •19. Газета “Звезда” у 1921-1925гг. (немного 3 вопроса)
- •20. Сатырычныя выданні ў гады Вялік.Айчын.Вайны. (15 вопрос)
- •21. Выданні беларускай плыні ў перыяд нямецкай і польскай акупацыі (1918-1920гг). (1 вопрос)
- •22. Падполны і партызанскі рух у гады вав. (14 вопрос)
- •24. Выданні калабарацыяністаў (“Беларуская газета”, “Пагоня” і інш.) у гады вав. (16 вопрос)
- •25. Газета “Рабочий”. (1927-1937гг).
- •26. Выхад гаезыт “Звезда” ў мінскім падполлі і партызанскім атрадзе. (14 вопросу)
- •27. Стварэнне і дзейнасць акруговых газет (1924-1930 гг.)
- •28. Беларускія публіцысты ў гады вав.
- •29. Рабеселькораўскі рух у 20-30 гг. , I, II, III Усебеларускія з’езды рабселькораў.
- •35. К. Чорны – публіцыст.
- •30. Друк б ў перыяд пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі. (1946-1955). (17 вопросу)
- •32. Беларускі друк аб эканамічных рэформах 60-х гг.
- •31. Газета “Беларуская веска”.
- •33. Маладзежные выданні 20-30 гг. (8 вопрос)
- •37. Перыядычныя выданні на мовах нацыянальных меншасцяў (20-30 гг).
- •41. Газеты “Полесская правда”, “Соха і молот”, “Изветия Витебского губкома ркп (б) и губисполкома і інш. Мясц выданні ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі (1921-1925гг). (1 вопросу)
- •45. Асноўныя этапы развіцця друку у Заходняй Беларусі (1921-1939гг.). (12 вопрос)
- •43. Выдавецкая дзейнасць дэмакратычных арганізацый Заходняй Беларусі.
1. Выданні дробнабуржуазных рэвалюцыйных партый у гады грамадзянскай вайны (“Мінская газета”, “Вітебскій лісток”, “Вольная Беларусь” і інш.).
У той жа час ленінскi дэкрэт меў дэмакр х-р. Разам з пашырэннем дзейнасцi партыйна-савецкага друку, яго падтрымкай не уводзілася абмежаванняў для газет i часопicaў іншых палiтычных партый, якiя былi апанентамi бальшавiкоў. I толькi буржуазныя i контррэвалюцыйныя органы друку былi закрыты. Спынiлi выхад афіцыйныя газеты i часопісы, губернскія ведамасці, царкоўныя выданнi, манархiчныя i інш. У Мiнску як буржуазныя былi закрыты «Мінская газета», «Вечерніе ізвестія», «Мінскій голос», «Мінская іскра», «Утренніе ведомості». Буржуазныя, контррэвалюцыйныя выданнi спынілi дзейнасць таксама па усей Беларусi. Дэкрэт аб друку i закрыццё савецкімi органамi контррэвалюцыйных газет моцна абвастрылi палiтычную барацьбу. Многiя партыi - кадэты, эсэры, Беларуская сацыялiстычная грамада (БСГ) - выступiлi супраць гэтых мер, расцэньваючы iх як забарону свабоды слова. Аднак, зыходзячы з прынцыпаў
свабоды партыйнага друку, бальшавікi прапанавалi свае умовы яго функцыянавання. Стварэнне партыйна-савецкага друку стрымлiвалi тыя абставiны, што вельмi марудна iшло фармiраванне мясцовых органаў улады.
У шэрагу гэтых выданняу асобна стаіць грамадска-палiтыч-ная, эканамiчная i літаратурная газета «Вольная Беларусь», якая выходзiла з мая 1917 г. Да лiстапада 1918 г. у Пінску. Гэта нацыянальна-дэмакратычнае выданне. Рэдкалегія выступала за дзяржауную аутаномію у складзе Расii, а пасля
абвяшчэння ВНР падтрымала iдэю незалежнай дэмакратычнай Беларусi. Газета раскрывала змест гэтага паняцця i выступала супраць iмпер-й палiтыкi Германii i Польшчы, крытыкавала балыпавікоу за класавы падыход у рэвалюцыйных пераутварэннях i савецкi урад за разбуральную эканамiчную палiтыку i кабальныя для Беларусi умовы савецка-германсшх мiрных перагаворау у Брэсце, куды самастойная беларуская дэлегацыя была не дапушчана.
Газета давала магчымасць выказвання рознабаковых думак аб лесе беларускага народа i уладкаваннi нацыянальнай дзяр-жаунасцi. Рэдкалегiя шукала шляхi для рэалiзацыi гэтых iдэй i iмкнулася друкаваць артыкулы па беларускай гiсторыi, адсто-вала аб'ектыуную неабходнасць развіця беларускай мовы, лiтаратуры i на гэтай падставе вылучала магчымасць аб'яднання патрыятычных сiл. «Вольная Беларусь» на сваiх старонках часта узнімала i сцвярджала заклік: «Жыве Беларусь!». Газета выходзіла адзін раз на тыдзень. Пэуны час рэдагавау яе Я. Лёсiк. У газеце быу вельмi прадстаунiчы лiтаратурна-мастацкi аддзел. Найбольш вядомыя беларускамоуныя празаiкi i паэты змяшчалi свае творы у «Вольнай Беларусi». Упершыню там былi надрукаваны камедыя В. Дунiна-Марцiнкевiча «Пінская шляхта», першая рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка» Я. Коласа i іншыя вядомыя беларускiя творы.
Несумненна, што «Вольная Беларусь» у першы паслярэвалюцыйны час была адным з адметных выданняу у працэсе фармiравання нацыянальнай свядомасцi i, нягледзячы на супярэчлiвасць поглядау членау рэдкалегіі, унесла значны уклад у распрацоуку iдэалогі беларускай дзяржаунасці.
Канфлікт буржуазных i нацыянальна-дэмакратычных партый, з аднаго боку, i балыпавшоу, з другога, усе больш павялiчiвауся. У сваім друку бальшавікі Беларусi адзначалi, што адкрытая буржуазная прапаганда, тэматыка бундаускіх i эсэраускiх газет - гэта звеннi рэакцыйнага наступленія на пазіцыі дыктатуры пралетарыяту. Іх агульная мэта - аслабіць сiлы рабочых i сялян падарваць уплыу бальшавіцкай партыi на насельніцтва. Палемiзуючы з буржуазнымi прапагандыстамi, бальшавiцкая прэса падвяргала крытыцы iдэi апанентау, паказвала перспектыву развiцця iдэйнай барацьбы, да чаго прывядзе той цi iншы антырэвалюцыйны лозунг або антысавецкая прапаганда у цэлым.