Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№9.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
60.42 Кб
Скачать

4. Сінтаксічныя асаблівасці

  1. Шырокае выкарыстанне пасіўных канструкцый, у якіх канкрэтная асоба гаворачага не абазначаецца дзейнікам, а называецца даданым членам сказа ў форме творнага склону або наогул апускаецца: Аўтарам упершыню выяўлены недастатковы ўзровень дасведчанасці ўрачоў-стаматолагаў Беларусі ў галіне ўласнай анатоміі зубоў і выяўлены памылкі, якія найбольш распаўсюджаны ў стаматалагічнай практыцы.

  2. Частотнасць сказаў з састаўным іменным выказнікам, што абумоўлена задачай навуковых тэкстаў – вылучаць прыметы, уласцівасці, якасці прадметаў і з’яў, якія даследуюцца.

  3. Выкарыстанне простых сказаў, ўскладненых аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, дзеепрыметнымі и идзеепрыслощными зваротами: Па значэнні для жыццяздольнасці організма мікраэлементы раздзяляюць на абсалютна неабходныя (кобальт, жалеза, медзь, цынк, марганец, ёд, фтор,бром) і відавочна неабходныя (селен, нікель, крэмній, ванадзій, хром, малібдэн і інш.).

  4. Перавага розных па структуры сказаў над простымі.

  5. Выкарыстанне складаназалежных сказаў, даданая частка якіх заключае асноўную інфармацыю, а галоўная частка зусім або амаль зусім пазбаўлена зместу. Гэта канструкцыі, дзе ў ролі галоўнай часткі выступаюць фармуліроўкі тыпу: Трэба сказаць, што ... Варта падкрэсліць, што ... Неабходна адзначыць, што ... і г.д. Трэба адзначыць, што ўсе вышэйпералічаныя вывады і абагульненні дазваляюць лічыць дысертацыйную работу завершанай. Кожны ўрач павінен памятаць, што бязбольнасць усіх дыягнастычных і лячэбных маніпуляцый з’яўляецца важнай умовай эфектыўнага лячэння стаматалагічных захворванняў.

  6. Нярэдка выкарыстоўваюцца і складаныя бяззлучнікавыя сказы: Матэрыял даследавання паказаў наступнае: ... .

Варта адзначыць наступнае: ... .

  1. Расшчапленне выказніка (дзеяслоў з канкрэтным лексічным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дзеясловам з аслабленай семантыкай): знаходзіць прымяненне - прымяняць, рабіць назіранні - назіраць, рабіць вымярэнні - вымяраць, аказваць уплыў - уплываць, рабіць разлікі - разлічваць і інш.)

  2. Прамы парадак слоў: Усе вітаміны падзяляюцца на тлушчарастваральныя і водарастваральныя.Фізіялагічная патрэба ў вітамінах індывідуальная для кожнага арганізма і залежыць ад полу, узросту, стану здароўя, характару працоўнай дзейнасці.

  3. Апавядальны характар мовы - адсутнасць пытальных, клічных, пабуджальных сказаў.

ІІІ. ЛІТАРАТУРА ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ:

  1. Беларуская мова: энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал. Б.І. Сачанка (гал. рэд.). – Мінск: БелЭН, 1994. – 655 с.

  2. Красней В.П. Грані слова: факультатыўны курс “Лексіка і фразеалогія беларускай мовы”: вучэбны дапаможнік. – 3-е выд., дапрац. – Мінск: Народная асвета, 1996. – 272 с.

  3. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямашка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

  4. Семянькова Г.К. Функцыянальная стылістыка беларускай мовы: вучэбны дапаможнік / Г.К. Семянькова. – Віцебск: Выдавецтва УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2005. – 42 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]