Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№9.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
60.42 Кб
Скачать
  1. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

  1. Іменны характар мовы – перавага іменных часцін мовы (назоўнікаў, прыметнікаў і лічэбнікаў) над дзеясловамі. Найбольшай ужывальнасцю ў навуковым стылі вызначаюцца назоўнікі. Гэта тлумачыцца іх намінатыўнай накіраванасцю – абазначыць, назваць з’яву.

  2. Шырокае выкарыстанне абстрактных назоўнікаў для абазначэння адцягненых паняццяў з фіналіямі -нне (лячэнне, павелічэнне, запаленне, нанясенне, адлюстраванне), -цыя (рэалізацыя, дыферэнцыяцыя, прэфіксацыя), -асць (балючасць, своечасовасць, верагоднасць, асаблівасць), -ка (распрацоўка, расшыфроўка, замалёўка), -ант (антыдэпрэсант, кансанант) і г.д.

  3. Шырокае ужыванне іншамоўных, запазычаных назоўнікаў (асабліва з каранёвымі марфемамі грэчаскага і лацінскага паходжання : -логія “навука”, фіта- “расліна”, гідра- “вада”, -трофы “ежа, харчаванне”, -граф (прылада для запісу), -грама (вынік запісу), -метр (вымяральны прыбор), -скоп (прыбор, прызначаны для назірання) (біялогія,фітатэрапія, гетэратрофны, артапедыя, гармон, карыес, геабатаніка, біясфера, антыцыклон).

  4. Абагульнены характар падкрэсліваецца ўжываннем спецыяльных слоў тыпу: звычайна, заўсёды, пастаянна, рэгулярна, кожны і інш.

  5. Адсутнасць асабовых займеннікаў я, ты, вы. Займеннік мы, які выкарыстоўваецца замест названых займеннікаў, мае дадатковыя сэнсавыя адценні мы = мы сумеснасці, мы з вамі.

Мы можам прасачыць, што ... .

Нашы назіранні паказалі, што…

  1. Катэгорыя ліку назоўнікаў мае свае асаблівасці, звязаныя з неабходнасцю абазначаць множнасць праз адзін прадмет, г.зн. ужыванне абстрактных і рэчыўных назоўнікаў у множным ліку (звычайна толькі ў адзіночным): кіслоты, частоты, тэмпературы, смолы, гліны, солі, маслы).

  2. У навуковым стылі пераважаюць формы роднага склону назоўнікаў, за ім па распаўсюджанасці ідуць назоўны і вінавальны. Перавага роднаму склону – асаблівасць, якая вынікае з шырокай ужывальнасці ў навуковых тэкстах субстантантыўных спалучэнняў тыпу вынікі эксперыментаў, хвароба сэрца, дасягненні навукі.

Р.скл.

Недахоп бялкоў у харчаванні абумоўлівае перш за ўсё

Р.скл.

парушэнне ферментатыўных сістэм.

  1. У навуковых тэкстах пераважаюць складаныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання. Найвышэйшая ступень утвараецца пры дапамозе слоў: найбольш, найменш, зрэдку – вельмі, амаль не выкарыстоўваецца – самы (найбольш распаўсюджаны, больш эфектыўныя, менш прадуктыўныя).Простыя формы не ужываюцца, бо яны эмацыяналь экспрэсіўныя.

  2. Шырокае ужыванне прыметнікаў, звязанае з іх выкарыстаннем ў састаўных тэрмінах: інфекцыйнныя хваробы, лекавыя сродкі, страўнікава-кішачны тракт, просты сказ, саляная кіслата, лакальнае поле.

  3. Перавага адносных прыметнікаў над якаснымі і прыналежнымі.

  4. Частотнасць дзеясловаў незакончанаг трывання, якія ў навуковых тэкстах складаюць каля 80%.

  5. Адсутнасць дзеясловаў у форме 1-й и 2-й асобы, большасць дзеясловаў ужыта ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: увага сканцэнтравана на змесце, а не на суб’екце дзеяння, дзеясловы абазначаюць пастаянныя ўласцівасці, прыметы, якія з’яўляюцца пазачасавымі. Пры гэтым асабовыя займеннікі ён, яна, яно, яны паказваюць на паняцці, а не на асоб.

Бялкі з’яўляюцца абавязковым і незаменным кампанентам харчавання, таму што яны забяспечваюць рост і развіццё арганізма.

  1. Высокая частотнасць састаўных адыменных злучнікаў і прыназоўнікаў (пры дапамозе, у адпаведнасці, на аснове, у залежнасці ад, у якасці і інш.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]