Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Змест

Уводзіны

Раздзел І. Беларускія землі ў сярэдзіне XIІІ–XІV стст.

§ 1. Вытокі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага

§ 2. Пачатак Вялікага княства Літоўскага

§ 3. Умацаванне велікакняжацкай улады

§ 4. Княжанне Альгерда. Пачатак праўлення Ягайлы

§ 5. Збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай

§ 6. Дзяржаўны лад ВКЛ ў сярэдзіне XIІІ–XІV стст.

§ 7. Знешняя палітыка ВКЛ ў сярэдзіне XIІІ – XІV стст.

§ 8. Гаспадарчае жыццё

§ 9. Этнічнае і канфесійнае становішча ў ВКЛ

§ 10. Матэрыяльная і духоўная культура

Абагульненне да раздзелу І

Раздзел ІІ. Беларускія землі ў канцы XIV – сярэдзіне XVІ стст.

§ 11. Княжанне Вітаўта

§ 12. “Вялікая вайна” і Грунвальдская бітва

§ 13. Грамадзянская вайна 1432–1439 гг.

§ 14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV ст.

§ 15. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст.

§ 16. Войска і вайсковая справа ў ВКЛ

§ 17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.

§ 18. Развіццё феадальнага грамадства

§ 19. Развіццё гарадоў

§ 20. Гаспадарчыя заняткі жыхароў гарадоў

§ 21. Этнічныя меншасці ў ВКЛ

§ 22. Утварэнне беларускай народнасці

§ 23. Царква і рэлігія

§ 24–25. Культура ў XIV–XV стст.

§ 26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.

§ 27. Францыск Скарына — усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік

Абагульненне да раздзелу ІІ

Выніковае абагульненне

Храналагічная табліца

Раім пачытаць

Уводзіны

У ХІІІ стагоддзі беларускія землі ўвайшлі ў склад новай дзяржавы. Яна ўзнікла на аснове тэрыторыі рассялення двух народаў – літоўскага і беларускага. Пазней у яго склад увайшлі частка украінскіх і рускіх зямель. Аб’яднанне ў гэтай дзяржаве балцкіх зямель і княстваў былой Русі абумовілі яе назву – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Аднак часцей яе называлі проста Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ). З самага пачатку гэта была шматнацыянальная дзяржава, дзе ўсе народы мірна суіснавлі паміж сабой, дапаўняючы і ўзбагачаючы адзін аднаго. Калі кіруючая дынастыя паходзіла з асяроддзя літоўскай знаці, то беларускія землі вызначалі культурнае і гаспадарчае аблічча дзяржавы.

Вялікае княства Літоўскае адыграла важную ролю ў беларускай гісторыі. У складзе гэтай дзяржавы нашы продкі здолелі выстаяць перад абліччам крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі. У складзе ВКЛ праходзіла фарміраванне беларускай народнасці. Можна сказаць, што калі Кіеўская Русь была калыскай беларускага народа, то ў Вялікім княстве адбылося яго сталенне. Менавіта ў гэты час аформіліся асноўныя рысы беларускай культуры і беларускага характару – шматканфесійнасць, рэлігійная і нацыянальная цярпімасць, павага да розных звычаяў і культур, адкрытасць да традыцый суседзяў.

Беларусь знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, паміж Чорным і Балтыйскім марамі, на скрыжаванні гендлёвых шляхоў, якія ішлі з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход. Замежныя купцы, падарожнікі і праведнікі былі тут частымі гасцямі. Яны садзейнічалі развіццю нашага краю, яго гаспадаркі і культуры. Шчыры, сардэчны і гасцінны беларускі народ умеў сустракаць і частаваць тых, хто ішоў да нас з мірам.

Пакуты і выпрабаванні гартавалі беларускі народ, і ён мацнеў, мужнеў, назапашваў сілы, каб выжыць і паўстаць перад усім светам са сваёй уласнай гісторыяй, гераічнай і драматычнай. Гісторыю беларускага народа з поўным правам можна назваць сапраўдным падручнікам жыцця.

Гістарычныя крыніцы. Мы ўжо ведаем, што важнейшыя звесткі аб гісторыі ўсходніх славян да пачатку ХІІ ст. змяшчае пачатковы летапіс “Повесть временных лет”, створаны ў Кіеве. Працягам гэтага пачатковага летапісу з’явіліся пазнейшыя мясцовыя летапісы: Кіеўскі, Галіцка-Валынскі, Наўгародскі.

Кіеўскі і Галіцка-Валынскі летапіс складаюць часткі летапіснага зводу, які называецца Іпацьеўскім летапісам. Ён быў знойдзены ў XVIII ст. у Іпацьеўскім манастыры каля г. Кастрамы. Іпацьеўскі летапіс – найважнейшая крыніца па гісторыі Кіеўскай, Галіцка-Валынскай, Полацкай зямель і пачатку ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. У ім змешчана асноўная частка паведамленняў па гісторыі беларускіх зямель ХІІІ ст.

Для разумення гісторыі Беларусі вялікае значэнне мае беларуска-літоўскае летапісанне, якое складвалася ў XV–XVII стст. Агульнадзяржаўным летапісным зводам з’яўляецца Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Яго аўтар праводзіць ідэю гістарычнай еднасці літоўскіх і славянскіх зямель і абгрунтоўваў заканамернасць іх палітычнага аб’яднання ў складзе Вялікага княства Літоўскага, якое ён лічыў вядучым цэнтрам збірання ўсходніх славян. У сярэдзіне XVI ст. створана “Хроніка Быхаўца”, найбольш поўны летапісны звод беларуска-літоўскага летапісання.

Першым гісторыкам Вялікага княства Літоўскага лічыцца польскі храніст XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі. У сваёй “Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі”, выдадзенай у 1582 г., ён выкарыстаў шмат разнастайных крыніц.

Найважнейшымі крыніцамі па гісторыі Беларусі часоў Вялікага княства з’яўляюцца заканадаўчыя помнікі: Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. Паводле іх можна ўявіць грамадска-палітычныя і эканамічныя адносіны, пра свядомасць, мараль, быт, культуру і мову людзей таго часу.

Неацэннай скабніцай ведаў па гісторыі Беларусі з’яўляецца “Метрыка Вялікага княства Літоўскага” – архіў гэтай дзяржавы, які налічвае тысячы дакументаў.

Асаблівасці перыядызацыі гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі. Назва “Сярэднія вякі” даволі папулярная і выкарыстоўваецца ў многіх школьных курсах гісторыі. У 6 класе вы вывучалі падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга і высокага Сярэдневякоўя.

Трэці перыяд – позняе Сярэдневякоўе звычайна датуецца ў гісторыі краін Заходняй Еўропы XIV–XV стст. Беларускія землі тады былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У навуковай літаратуры выдзяляюцца наступныя асноўныя этапы гісторыі гэтай дзяржавы: першы – ад заснавання ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ ст. да Крэўскай уніі 1385 г., другі – ад Крэўскай уніі да Люблінскай уніі 1569 г., калі Вялікае княства Літоўскае ўвайшло ў склад федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай.

У вучэбным дапаможніку “Гісторыя Беларусі: другая палова ХІІІ – першая палова XVI ст. для 7 класа вывучаецца гісторыя беларускіх зямель ад утварэння Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ ст. да Люблінскай уніі 1569 г., калі ВКЛ стала часткай Рэчы Паспалітай.