Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АБ, 5 курс, 2012г., Пераддипломная, Волчок.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
202.24 Кб
Скачать

2 Змест вытворчай (пераддыпломнай) практыкі

2.1  Арганізацыя і правядзенне вытворчай (пераддыпломнай) практыкі (агульныя патрабаванні)

Студэнты V курса факультэта замежных моў праходзяць практыку на працягу 4 тыдняў на базе сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, у сярэдніх і старшых класах.

Згодна з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта, у перыяд пераддыпломнай практыкі вучні павінны авалодаць спосабамі арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы і прафесійнымі педагагічнымі ўменнямі, неабходнымі для кіравання вучэбна-выхаваўчай дзейнасцю вучняў па засваенні беларускай мовы і літаратуры; распрацаваць урокі розных тыпаў і відаў, падрыхтаваць дыдактычныя і наглядныя дапаможнікі ў мэтах рэалізацыі асобасна арыентаванага падыходу; набыць практычныя навыкі выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій; правесці пазаўрочную выхаваўчую, арганізацыйна-метадычную, самастойную і вучэбна-даследчую работу.

Перад пачаткам практыкі праводзіцца ўстановачная канферэнцыя, на якой студэнты атрымліваюць канкрэтныя ўказанні, памяткі па арганізацыі і правядзенні педагагічнай практыкі. На працягу 3 дзён вядзецца назіранне і аналіз дзейнасці настаўніка ў вызначаных класах. Пачынаючы з чацвёртага дня, студэнты праводзяць урокі ў замацаваных за імі класах. Пры размеркаванні класаў улічваць розныя ступені навучання.

За час праходжання практыкі студэнтам неабходна:

  • сустрэцца з прадстаўнікамі адміністрацыі школы, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры; азнаёміцца з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе, традыцыямі школы;

  • правесці 36 урокаў розных тыпаў і відаў па беларускай мове і літаратуры (з іх 24 ўрокі па беларускай мове і 12 урокаў па беларускай літаратуры) і 2 пазакласныя мерапрыемствы (1 мерапрыемства па прадмеце і 1 мерапрыемства выхаваўчага характару);

  • распрацаваць 2 разгорнутыя канспекты ўрокаў (па беларускай мове і па беларускай літаратуры), па іх змесце правесці адкрытыя ўрокі;

  • наведаць урокі ў практыкантаў сваёй групы (не менш 10), зрабіць адпаведныя запісы ў дзённіку студэнта-практыканта;

  • азнаёміцца з метадычнай капілкай і абсталяваннем кабінета беларускай мовы і літаратуры, зместам і работай метадычнага кабінета школы, планам работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы.

Пры падрыхтоўцы да ўрокаў практыкант павінен выкарыстоўваць, акрамя падручнікаў, дадатковую літаратуру, рыхтаваць наглядныя дапаможнікі, пісаць разгорнуты канспект урока, які не менш, чым за 2 дні да правядзення ўрока павінен быць прадстаўлены на агляд настаўніку.

Рыхтуючыся да правядзення пазакласнага мерапрыемства, студэнт таксама складае план-канспект і не менш чым за 3 дні да правядзення мерапрыемства прад'яўляе яго на агляд класнаму кіраўніку.

На працягу ўсёй практыкі студэнты вядуць дзённікі, у якіх фіксіруецца ўся работа, праведзеная імі (гл. Дадатак А).

Будучы настаўнік беларускай мовы і літаратуры павінен умець:

  • планаваць урокі і пазакласныя заняткі па прадмеце згодна праграмы;

  • вызначаць і рашаць адукацыйныя, развіццёвыя і выхаваўчыя задачы ўрока;

  • распрацоўваць канспекты ўрокаў і пазакласных заняткаў;

  • працаваць з метадычнай літаратурай, школьнымі дапаможнікамі;

  • творча адбіраць вучэбны матэрыял, наглядныя дапаможнікі і ТСН у адпаведнасці з мэтамі ўрокаў і заняткаў;

  • выбіраць найбольш эфектыўныя формы, метады і прыёмы правядзення ўрокаў і пазакласных заняткаў па прадмеце з улікам асаблівасцей фізічнага і псіхалагічнага развіцця навучэнцаў, а таксама ўзроўню падрыхтаванасці па прадмеце разам з сацыяльна-псіхалагічнай службай школы;

  • праводзіць дыягностыку ўзроўню развіцця асобы і калектыву навучэнцаў, сфарміраванасці ў школьнікаў ведаў, уменняў па прадмеце ці агульнавучэбных уменняў і навыкаў;

  • выконваць у рабоце з класам санітарна-гігіенічныя нормы і патрабаванні;

  • распрацоўваць наглядныя дапаможнікі, дадатковы матэрыял для ўрокаў і пазакласных заняткаў, унесці ўклад у папаўненне школьнай метадычнай капілкі;

  • ажыццяўляць самааналіз і самаацэнку вынікаў уласнай дзейнасці.

На ўроках мовы студэнты павінны выявіць уменні:

− праводзіць урокі ў адпаведнасці з вызначанай комплекснай мэтай;

− рацыянальна размяркоўваць час на рэалізацыю розных структурных элементаў урока;

− падбіраць дыдактычны матэрыял з улікам яго выхаваўчага патэнцыялу і агульнай насычанасці патрэбнымі арфаграмамі і пунктаграмамі;

− правільна спалучаць індывідуальную і калектыўную формы работы;

− весці мэтанакіраваную працу на ўроках па развіцці мовы; удасканаленні культуры маўлення;

− весці ўлік прабелаў у ведах вучняў і на аснове гэтага планаваць паўтарэнне раней вывучанага;

− сачыць за наяўнасцю і станам вучнёўскіх сшыткаў, зыходзячы з патрабаванняў Адзінага моўнага і арфаграфічнага рэжыму;

− весці класіфікацыю памылак пры праверцы класных і дамашніх работ, дыктантаў, пераказаў, перакладаў і сачыненняў;

− аб’ектыўна ацэньваць веды, уменні і навыкі вучняў па 10-бальнай сістэме.

На ўроках літаратуры студэнты павінны выявіць уменні:

− ажыццяўляць мэты, вызначаныя законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь»: спрыяць гарманічнаму развіццю асобы, рэалізоўваць яе стваральныя здольнасці, фарміраваць нацыянальную самасвядомасць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

− дасягнуць усведамлення вучнямі, што беларуская літаратура − састаўная частка сусветнай культуры;

− змястоўна і метадычна граматна рыхтаваць урокі літаратуры з улікам спецыфікі праграмнага матэрыялу; узроставых асаблівасцей і ўзроўню падрыхтаванасці вучняў;

− суадносіць метады і прыёмы навучання, шляхі аналізу мастацкага тэксту ў адпаведнасці з жанрам і вызначанай мэтай ўрока;

− вучыць школьнікаў арыентавацца ў родава-жанравай сістэме тэорыі літаратуры;

  • сачыць за авалоданнем вучнямі майстэрствам чытання і расказвання, за выхаваннем іх эмацыянальнай чуйнасці, літаратурных здольнасцей;

  • улічваць узроставыя асаблівасці вучняў, іх жыццёвы і чытацкі вопыт пры арганізацыі пазакласнага чытання; выкарыстоўваць краязнаўчы матэрыял; прапагандаваць дасягненні нацыянальнай літаратуры, яе агульначалавечыя каштоўнасці;

  • весці мэтанакіраваную працу па падрыхтоўцы вучняў да ўрокаў развіцця мовы, да напісання творчых работ на літаратурным матэрыяле.

У якасці класнага кіраўніка практыкант павінен выявіць наступныя ўменні:

  • ствараць спрыяльную маральна-псіхалагічную атмасферу ў вучнёўскім калектыве, выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі, супрацоўніцтва;

  • фарміраваць у вучняў патрэбу далучацца да інтэлектуальна-пазнавальнай і пошукавай працы;

  • развіваць арганізацыйныя здольнасці школьнікаў;

  • прымяняць разнастайныя формы выхаваўчай работы з улікам індывідуальных здольнасцей і запатрабаванняў вучняў, захоўваючы прынцып добраахвотнасці;

  • праводзіць індывідуальную працу з бацькамі, бацькоўскім актывам, рыхтаваць і праводзіць бацькоўскія сходы; паседжанні бацькоўскага савету;

  • граматна весці школьную дакументацыю (як прадметніка, так і класнага кіраўніка);

  • пры правядзенні мерапрыемстваў захоўваць асноўныя правілы бяспекі, клапаціцца пра жыццё і здароўе школьнікаў.

2.2 Змест дзейнасці студэнта ў час праходжання практыкі змешчаны ў табліцы 1.

Тыдні

Раздзелы і тэмы практыкі

Змест і формы работы

Развіццё ўменняў і навыкаў

Вынікі

1

(пер-шыя 3 дні 1 тыдня)

Азнаямленне з адукацыйнай установай — базай педага-гічнай практыкі, настаўнікам-прадметнікам, класным кіраў-ніком, з прызна-чэннем і вядзен-нем школьнай дакументацыі

  1. Азнаямленне з матэрыяльнай базай школы, з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе, класе (замацаваным); вывучэнне метадычнага фонду кабінета беларускай мовы і літаратуры, тэхнічных сродкаў навучання і наглядных дапаможнікаў, калян-дарна-тэматычных планаў і планаў-канспектаў урокаў настаўніка і іншай школьнай дакументацыі.

  2. Наведванне і аналіз урокаў настаўніка (не менш 20 урокаў за час праходжання практыкі) і запісы аб выніках наведаных урокаў у дзённіку практыканта.

  3. Складанне плана работы на ўвесь перыяд практыкі, складанне індывідуальнага раскладу правядзення ўрокаў.

  4. Планаванне і распрацоўка канспектаў урокаў па дысцыплінах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

  • адаптацыя да агульнаадукацыйных ўмоў школы;

  • бягучае і перспектыўнае планаванне ў рабоце настаўніка;

  • аналіз наведаных урокаў па прадмеце;

  • рэалізацыя метадычных, сані-тарных патра-баванняў пры складанні школьнага раскладу ўрокаў.

Індывідуальная гутарка з настаў-нікамі-прадмет-нікамі, класным кіраўніком, назі-ранне за вядзен-нем школьнай дакументацыі; уменне аналізу наведаных урокаў (адлюстраванне ў вуснай і пісьмовай формах).

1–2

Практычнае авалоданне мета-дамі, прыёмамі і сродкамі правя-дзення ўрокаў, а таксама кіраў-ніцтва пазнаваў-чай дзейнасцю вучняў.

Правядзенне ўрокаў і ўзаема-наведванне ўрокаў.

  1. Работа з навукова-метадычнай літаратурай, школьнымі падруч-нікамі, прафесійнымі газетамі і часопісамі («Настаўніцкая газета», «Роднае слова», «Народная асвета» і інш.).

  2. Планаванне і распрацоўка канспектаў урокаў па дысцыплінах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

  3. Падбор і выраб наглядных дапаможнікаў да практычных заняткаў сродкаў.

  4. Самастойная падрых-тоўка наглядных дапа-можнікаў, дыдак-тычнага матэрыялу да ўрокаў.

  5. Выкананне ў час работы санітарна-гігіенічных норм і патрабаванняў.

  6. Самааналіз і самаацэнка вынікаў уласнай педагагічнай дзейнасці.

  7. Знаёмства са школьнай дакумен-тацыяй класнага кіраўніка, наведванне класных і агульна-школьных мера-прыемстваў выха-ваўчага характару.

  8. Наведванне і аналіз урокаў настаўніка запісы аб выніках наведаных урокаў у дзённіку практыканта.

  9. Самастойнае пра-вядзенне адкрытых урокаў па беларускай мове і літаратуры, наведванне такіх урокаў у іншых студэнтаў-практыкантаў.

  10. Падрыхтоўка і правядзенне ўрокаў згодна каляндарна-тэматычнага плану.

  • падбор наву-чальнага матэрыялу да ўроку у залежнасці ад ўзроўню падрых-таванасці вучняў, іх узросту і псіхалагічных асаблівасцей;

  • планаванне най-больш эфектыўных форм, метадаў і прыёмаў правядзення ўрокаў з улікам асаб-лівасцей фізічнага і псіхічнага развіцця вучняў;

  • мэтаабумоўленасць выкарыстання нагляд-насці і ТСН на розных этапах урока;

  • распрацоўка канс-пектаў урокаў розных тыпаў і іх практычная рэалізацыя ў ходзе вучэбных заняткаў;

  • аналіз наведаных урокаў і самааналіз уласнай педагагічнай дзейнасці;

  • граматнае афармленне школь-най дакументацыі класным кіраўніком.

Распрацоўка канс-пектаў урокаў.

Самастойная пад-рыхтоўка нагляд-насці

Абмеркаванне канспектаў урокаў з настаўнікам, неабходная карэкціроўка асоб-ных фрагментаў урокаў.

Абмен вопытам

3

Азнаямленне з планаваннем і правядзеннем пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце.

Узаеманаведван-не ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце студэнтаў-практыкантаў.

  1. Наведванне факультатыўных заняткаў (курсаў па выбары), стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, знаёмства з тэматыкай навукова-даследчай вучнёўскай дзейнасці па мове і літаратуры.

  2. Распрацоўка канспекта пазакласнага мерапрыемства па прадмеце, самастойнае правядзенне мерапрыемства.

  3. Распрацоўка ды-дактычнага матэрыялу, падрыхтоўка нагляднасці, падбор неабходных ТСН да правядзення пазакласнага мерапрыемства.

  4. Наведванне і аналіз урокаў настаўніка запісы аб выніках наведаных урокаў у дзённіку практыканта.

  5. Наведванне і ўзаеманаведванне ўрокаў.

  6. Падрыхтоўка і правядзенне ўрокаў згодна каляндарна-тэматычнага плану.

  7. Самастойнае пра-вядзенне урокаў па беларускай мове і літаратуры, у тым ліку і адкрытых, наведванне такіх урокаў у іншых студэнтаў-практыкантаў.

  • індывідуальная праца з вучнямі, якія маюць высокую і павышаную матывацыю да вучэбна-пазна-вальнай дзейнасці;

  • сістэма работы з адстаючымі вучнямі.

Ажыццяўленне рэфлексіі ўласнай дзейнасці па рэалізацыі дыфе-рэнцыраванага падыходу ў навучанні праз пазакласную дзейнасць па прадмеце.

Аналіз наведаных урокаў, пазаласных мерапрыемстваў па прадмеце (запісы ў дзённіку практы-канта).

4

Узаеманаведван-не ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце студэнтаў-практыкантаў.

Планаванне і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў выхаваўчага ха-рактару.

Падвядзенне вы-нікаў практыкі.

  1. Самастойнае пра-вядзенне адкрытых урокаў па беларускай мове і літаратуры, наведванне такіх урокаў у іншых студэнтаў-практыкантаў.

  2. Назіранне і аналіз пазакласнага мера-прыемства па прадмеце, уласнае правядзенне мерапрыемстваў.

  3. Правядзенне па-раўнальнага аналізу ўласнай педагагічнай дзейнасці і дзейнасці іншых студэнтаў-практыкантаў.

  4. Распрацоўка сцэнарыяў і правя-дзенне пазакласных мерапрыемстваў з улікам індывідуальных здольнасцей і запатрабаванняў вучняў, захоўваючы прынцып добраахвотнасці.

  5. Падрыхтоўка справаздачы па выніках практыкі, сістэматызацыя метадычнай капілкі.

  6. Падрыхтоўка сту-дэнтаў да заліку па выніках педагагічнай практыкі.

  7. Самастойнае пра-вядзенне урокаў па беларускай мове і літаратуры, у тым ліку і адкрытых, наведванне такіх урокаў у іншых студэнтаў-практыкантаў.

  • уменне аналізаваць, супастаўляць, рабіць вынікі;

  • абмен вопытам;

  • узбагачэнне ўласнага педагагічнага вопыту.

  • стварэнне спрыяльнай маральна-псіха-лагічнай атмасферы ў вучнёўскім калектыве;

  • развіццё творчых здоль-насцей вучняў;

  • фарміраванне патрэбы далучацца да інтэлектуальна-пазна-вальнай дзейнасці.

Аналіз наведаных урокаў, пазаласных мерапрыемстваў па прадмеце (запісы ў дзённіку практы-канта).

Афармленне спра-ваздачнай даку-ментацыі