Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
98.82 Кб
Скачать

11. Знакi прыпынку пры простай мове. Афармленне цытат I спасылак.

12. Перакладзiце тэкст на рускую мову.

Фiзiчнае выхаванне як частка культуры чалавека накiравана на тое, каб вырасцiць здаровае, гарманiчна развiтае пакаленне. Урокi фiзiчнай культуры не толькi выконваюць выхаваўчыя i аздараўленчыя задачы, але i спрыяюць адаптацыi дзяцей да навакольнага асяроддзя, умацоўваюць iх здароўе.

Сродкi фiзiчнага выхавання можна ўмоўна падзялiць на дзве групы: 1) фiзiчныя практыкаваннi, рухомыя i спартыўныя гульнi; 2) рэжым дня, правiлы асабiстай гiгiены, загартоўванне i iнш. Правiльная арганiзацыя фiзiчнага выхавання немагчыма без улiку стану здароўя, анатама-фiзiялагiчных, палавых, iндывiдуальных асаблiвасцей дзяцей i падлеткаў, iх фiзiчнай падрыхтаванасцi. Фiзiчныя практыкаваннi ўплываюць не толькi на асобныя органы, але i на арганiзм у цэлым.