Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа по Теории и истории СКД Романенко Л.Е...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
263.68 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Кафедра менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці

Прыкладная культуралогія Раздзел «Тэорыя і гісторыя сацыяльна-культурнай дзейнасці»

Рабочая праграма

(для студэнтаў ФКіСКД і ФЗН)

Мінск 2012

Праграма распрацаваны

прафесарам кафедры

менеджменту СКД

к.п.н., дац.

Л.Е. Раманенка

Тлумачальная запіска

Мэтай дадзенага курсу з'яўляецца фармаванне сістэмы ведаў аб тэорыі і гісторыі сацыякультурнай дзейнасці (далей па тэксту СКД), іх інтэгратыўнай ролі ў спасціжэнні культуралагічных тэхналогій і сацыякультурнай практыцы.

Задачы вучэбнага курсу:

  • засваенне ведаў аб СКД як феномене культуры і грамадскай практыцы, яе сувязі з культурай;

  • усвядомленне тэарэтыка-метадалагічных асноў СКД, вызначэнне іх месца і ролі у сацыякультурнай практыцы;

  • фарміраванне уяўленняў аб асноўных групах культурных працэсаў і накірунках СКД; аб шматлікасці суб’ектаў СКД і іх ролі ў культурнай дзейнасці грамадства; аб сацыякультурным вопыце пакаленняў, грамадскіх і дзяржаўных інстытута сацыяльна-культурнай сферы як рэгулятарах сацыякультурнай дзейнасці;

  • вызначэнне тэарэтычнага базісу макра-мідзі-мікрапрацэсаў далучэння чалавека да культуры і соцыума, механізма фарміравання культурнага базісу асобы; сацыякультурнай дзейнасці ў працэсах міжкультурнага дыялогу і палілогу;

  • асэнсаване мастацтва і мастацка-творчай дзейнасці як сацыякультурнай практыкі і яе магчымасцяў ў развіцці чалавека, культуры і грамадства;

  • выпрацоўка ўяўлення аб сферах прыкладнога прымянення культуралагічных ведаў і метадаў;

  • авалоданне сродкамі першапачатковага аналіза сацыякультурнай сітуацыі у часе і прасторы;

  • асэнсаванне сутнасці аматарскай творчасці як сацыякультурнага працэса і прагназаванне тэндэнцый яе развіцця ў Беларусі;

  • фармірванне ўяўлення аб сферах прыкладнога прымянення тэорыі сацыякультурнай дзейнасці ў прафесійнай дзейнасці мэнэджара СКД.

Патрабаванні да ўзроўня засваення зместу дысцыпліны

У выніку вывучэння дысцыпліны выпускнік павінен:

ведаць:

  • асновы прыкладной культуралогіі, якая дазваляе выкарыстоўваць заканамернасці працэса далучэння чалавека да культурнага соцыуму ў спецыфічных умовах рэгіёну, пэўнай установы культуры, арганізацыі, сям’і;

  • дасягненні прыкладной культуралогіі для дзейснага ўздзеяння на развіццё асобы, для кіравання педагагічным працэсам і рэалізацыяй прынцыпаў педагогікі сатворчасці і ўзаемавыхавання ў сацыякультурнай дзейнасці;

  • метадалогію і методыку грамадскай арганізацыі вольнага часу для забеспячэння асноўных кірункаў сацыяльна-культурнай дзейнасці розных груп насельніцтва;

  • прынцыпы арганізацыі і эканомікі ўстаноў культуры для ажыццяўлення эфектыўнага кіравання іх дзейнасцю ў рэальных умовах іх функцыянавання.

умець:

  • фарміраваць у насельніцтва палітычную, прававую, экалагічную, маральна-этычную, эстэтычную, фізічную культуру. Забяспечваць педагагічныя суправаджэнні розных форм грамадскай арганізацыі вольнага часу;

  • далучаць розныя групы насельніцтва ў працэс песперапыннага асветніцтва аматарскай творчасці рацыянальнай арганізацыі вольнага часу;

  • аргументаваць сацыяльную і асобасную значнасць абранага напрамку СКД, прагназаваць умовы і кірункі яе развіцця ў сацыякультурнай сферы;;

  • планаваць і ажыццяўляць выхаваўчую, мастацка-творчую, арганізацыйна-метадычную функцыі ўстаноў культуры;

  • распрацоўваць і ажыццяўляць рэгіянльна-мэтавыя праграмы сацыяльна-культурнай дзейнасці розных груп насельніцтва;

  • вывучаць, назапашваць і распаўсюджваць станоўчы вопыт сацыяльна-культурнай дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў, устаноў культуры, грамадскіх арганізацый;

  • праектаваць сацыяльна-культурныя працэсы ў адпаведнасці з тэарэтычным базісам і палітыкай дзяржавы ў галіне культуры.

  • выкарыстоўваць гістарычны і сучасны вопыт распрацоўкі і рэалізацыі рэгіянальна-мэтавых культурныя праектаў і праграм.