Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

16. Эпіка. Праблема эпічнага героя. Структура эпічнага твора.

Роды літаратуры — самыя агульныя асаблівасці зместу і формы маст. твораў, якія вынікаюць са спосабаў узнаўлення жыцця. Кожны род па-рознаму адлюстроўвае жыццё. Для кожнага свае сродкі і патрабаванні.

Э п а с (у перакдадзе з грэчаскай — слова, апавяданне) адлюстроўвае аб’ектыўную рэчаіснасць ва ўсіх яе падрабязнасцях, нясе у сабе абмалёўку і тлумачэнне характараў, знешніх падзей, фактаў, прычым аўгар выступае (нават калі ён быццам непасрэдна ўдзельнічае ў падзеях) як апавядальнік.

Эпас

  • аб’ём ад самага малога да самага вял.

  • паказвае знешнія праявы жыцця

  • эпічны твор апісальны, ёсць канкр. сюжэтныя лініі

  • мова свабодна арганізавана

  • не часта ўжываюцца маст. сродкі

  • паступовае знаёмства з абставінамі, з героямі твора, з іх жыццём, іх учынкамі і г.д.

  • патрабуе засяроджанасці, разважлівасці, самастойнай ацэнкі ўсяго, пра што расказваецца.

Эпічныя жанры:

1. кананічныя (эпапея);

2. некананічныя.

Адрозненне.

Для кананічных жанраў хар-на:

- стылістычная аднамернасць (слова як паданне);

- абсалютнае эпічнае мінулае, якое было аддаленым, завершаным цалкам;

- абсалютная эпічная дыстанцыя аўтара ад героя, чытача ад аўтара.

Для некананічных жанраў хар-на:

- стылістычная трохмернасць – рэакцыя слова на слова (адлюстраванае, адлюстравальнае і інтэнцыйнае аўтарскае слова) – філасофскія разважанні і назіранні;

- спецыфіка хранатопу: хар-ны хранатоп незавершанай сучаснасці (дзеянне нібы закончана, але яно застаецца адкрытым, незавершаным);

- абсалютная дыстанцыя замяняецца на зону кантакта аўтара і чытача, герой становіцца другім маім “я”.

Эпічны герой будуецца на спалучэнні стылістычнай трохмернасці. Ён – вынік узаемадзеяння гэтых 3 стыхій.

Эпічны герой – вынік рэактыўных момантаў. Рэакцыя аўтара на свайго героя – не толькі ідэйны змест (ацэнка), але і ступень дасведчанасці героя, ступень бачання героя. Аўтар можа свой кругагляд перадаваць герою, усвядомлена звужаць, абмяжоўваць яго. Так разгортваецца інтрыга.

Эпічны герой заўсёды хранатапічны. Час і прастора фарміруюць складаны рух душэўных перажыванняў. Хранатоп эпічнага героя азначае перажыванне часу. Эпічны час суаднесены з катэгорыяй вечнасці, таму хранатоп эпічнага героя азначае перажыванне вечных каштоўнасцей.

Маст. персанажы раскрываюцца праз маст. эпізоды. А самі маст. эпізоды – прычыны адноснай свабоды прасторы і часу.

У адрозненне ад драмы ў эпасе ўсё рухомае.

17. Раман як эпічны жанр. Гіст. Мадыфікацыя эпічнай жанравай сістэмы: навела, апавяданне, аповесць.

Раман (з фр. — твор на раманскай мове) — вял. эпічная форма, якая паказвае жыццё чалавека ў шырокіх сувязях з гр-вам. Раман х-ца значнай гр.-сац. з’явай, некалькімі сюжэтнымі лініямі, групай герояў, некалькімі гал. героямі. Як правіла, літ. героі падаюцца ў развіцці. Узнік раман у антычнай літаратуры («Дафніс і Хлоя» Лонга). Першымі бел. раманамі з’яўл. «Золата» Ядвігіна Ш. (твор застаўся незакончаным), «Сокі цаліны» Ц. Гартнага, «Сцежкі-дарожкі» М. Зарэцкага.

Раманы могуць утвараць цыклы – дылогія, трылогія (“На ростанях”), тэтралогія, пенталогія (“Трывожнае шчасце”). Буйныя раманы, якія вызначаюцца панарамнасцю адлюстравання жыцця, маштабнасцю, называюцца эпапеямі (“Векапомныя дні” Лынькова).

У залежнасці ад зместу і формы вылучаюць:

- гіст. раман («Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча);

- сацыяльна-бытавы («Сасна пры дарозе» I. Навуменкі);

- філасофскі («Пошукі будучыні» К. Чорнага);

- сатырычны («Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя);

- авантурна-прыгодніцкі («…прызямліўся ў Гародні»);

- дэтэктыўны («Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча);

- раман-хроніку («Палеская хроніка» І. Мележа);

- раман у вершах («Родныя дзеці» Н. Гілевіча) і інш.

Дасканалы раман утрымлівае некалькі гэтых мадыфікацый.

Шматлікасць гал. і пабочных сюжэтных ліній, якія існуюць паралельна і перакрыжоўваюцца, неабмежаванасць у часе і прасторы, вял. колькасць дзейных асоб рознага кшталту (станоўчых і адмоўных), наяўнасць пазасюжэтных элементаў (аўтарскія адступленні, устаўныя эпізоды, пейзажы) - усё гэта дае магчымасць Р.стаць самым ёмістым, сінтэтычным відам суч. літаратуры ўвогуле.

Для рамана хар-ны:

1)хранатоп незавершанага цяперашняга - хар-ца абсалютнасцю мінулага.Прошласць –уласцівасць эпічнага літ.роду.

2)стылістычная трохмернасць-сучасны твор фарміруецца некалькімі відамі маст.слова.Словам як прамой аўтарскай накіраванасцю,словам як аб*ектам адлюстравання(адлюстраваным словам),словам адлюстравання ці адлюстравальным словам.

3)спецыфічнай зонай пабудовы вобразаў- кананічны эпічны жанр хар-ца абсалютнай дыстанцыяй паміж вобразам і аўтарам з аднаго боку і аўтарам і чытачом з другога.Паміж імі існавала дыстанцыя.Аўтар не мог умяшацца у дзеянне свайго героя,ён толькі канстатуе факты.У некаторых эпічных творах абсалютная дыстанцыя ліквідавалася.Герой атрымлівае падтрымку ад аўтара,уступае з імі ва ўзаемадзеянне

Навела- кароткае апавяданне,якое расказвае пра незвычайны выпадак,здарэнне,эпізод з жыцця героя і мае нечаканую развязку.Звычана хар-ца вострым сэжэтам,напружанасцю,драматызмам дзеяння,якое,аднак,развіваецца ва ўмовах паўсядзённага жыцця.Як жанр Н.узнікла ў эпоху Адраджэння.Актыўна развіваецца і ў пазнейшыя часы.У бел.літ-ры з*яўл.ў канцы 19-п.20ст у тв-ці Багушэвіча,Коласа,Ядвігіна Ш.,З.Бядулі.

Апавяданне-жанр эпічнай літ-ры,звычайна празаічны,хаця сустракаецц і ў паэзіі. А.называюць малой эпічнай формай. У адрозненне ад аповесці мае больш простую кампазіцыю,асноўваецца звычайна на адным эпізодзе,асобнай падзеі або здарэнні з жыцця героя.Першыя А.з*явіліся ў к.19 ст.(Ф.Багушэвіч).У пач.20 ст.ужо меліся значныя набыткі ў гэтым жанры- апавяданні Я.Коласа,Ядвігіна Ш.,З.Бядулі,Гарэцкага і інш.

Аповесць- жанр эпічнай літ-ры.Па сваіх памерах знаходзіцца паміж раманам і апавяданнем,таму называюць сярэдняй эпічнай формай. У адрозненне ад рамана мае менш складаны сюжэт,развівае звычайна адну сюжэтную лінію,звязаную з гал. героем,які паказўаны ва ўзаемадзеянні з іншымі персанажамі на працягу пэўнага,нярэдка даволі працяглага часу. Ад рамана і апавядання адрозніваецца не толькі аб*ёмам і хар-рам кампазіцыі,але і своеасаблівай,больш спакойнай манерай апавядання. У бел.літ-ры вельмі пашыраны жанр. Да яго часта звярталіся Я.Колас,К.Чорны,З.Бядуля,Я.Брыль,В.Быкаў.

У аснове падзелу на жанры ляжыць дамінантныя пр-пы.Асн. з*яўляецца- закон 3-х дзеясловаў.Асн. жанры эпікі-раман,аповесць,апавяданне рэалізуюць сябе і маст. заданне праз:1) ілюстрацыю супярэчнасцей; 2)даследаванне супярэчнасцей; 3)выяўленне прычынны-выніковых сувязей паміж супярэчнасцямі.

Жанр – ілюструе(апавяданне,навела); даследуе(аповесць);выяўляе(раман).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]