Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
226.3 Кб
Скачать

23. Катэгорыя маст. Пафасу. Віды і функцыя пафасу ў маст. Творы.

Маст. пафас – эмацыйна-пачуццёвая настраёвасць твора, у рэчышчы якой вырашаецца ідэйна-змястоўнае заданне твора.

Катэгорыя пафасу вядома са старажытнасці.

Вылучаюцца 3:

- трагічны (утвараецца шляхам распаду героікі, герой уваходзіць у супярэчнасці з аўтарытэтным ідэалам і імкнецца яго пераадолець);

- гераічны (гармонія паміж гуманістычным ідэалам і аўтарыт. ідэалам);

- сатырычны (герой не бачыць, што ён меншы за тыя патрабаванні, якія патрабуе рэальнасць).

У аснову іх класіфікацыі пакладзены прынцып суаднесенасці аўтарытэтнага ідэалу, які ўвасабляецца ў ролі вышэйшых боскіх сіл, і гуманістычнага, які ўвасабляецца ў функцыі маст. персанажа.

У новай літаратуры (18 ст.) ідэалы мяняюцца месцамі. На першым месцы гуманістычны ідэал, чалавек і яго ўласцівасці. З’яўл. маладыя віды пафасу:

- драма (аўтарытэтны ідэал большы за гуманістычны ідэал);

- ідылія (няма супярэчнасцей міжасабовага плана);

- гумар (гуманістычны ідэал большы за аўтарытэтны ідэал).

24. Стыль у маст. Творы. Марфалогія і тыпалогія маст. Стыляў.

Стыль – асн. заканамернасці ўстановак і іх індывідуальнасць у адначассе.

Тыпалогія – больш агульныя, прынцыповыя ўстаноўкі.

Марфалогія адлюстроўвае тэндэнцыю індівідуальнага ўвасаблення літ. задачы.

Паводле тыпалогіі стылі:

1. рацыянальныя – грунтуюцца на аб’ектывізаваным светаўспрыманні: рэалізм (старажытны, рэалізм 19 ст., магічны), класіцызм, сентыменталізм;

2. ірацыянальныя – на суб’ектывізаваным светаўспрыманні: рамантызм, мадэрнізм, постмадэрнізм.

Марфалогія стыляў скіравана на канцэнтрацыю індывідуальна-творчых установак пісьменніка.

Асн.:

- тэматыка твора;

- эйдалагічныя (вобраз) прыкметы стылю;

- сістэма персанажаў, якая фарміруецца па прынцыпах ступені ўлючанасці ў сюжэтна-фабульны бок твора, паводле яе ідэйна-маст. задачы пры вырашэнні філасофскіх, маральна-этычных праблем, ступені набліжанасці персанажаў да аўтара.

Характар дэталізацыі:

- дэталі побыту;

- партрэта;

- псіхалагічныя;

- сімвалічныя.

Стыль ахоплівае сістэму светапоглядных каштоўнасцей пісьменніка, уяўляецца як пэўная структура адлюстравальнага слова, вызначае моўную рэальнасць тэксту.

Сам тэрмін грэчаскага паходжання, ст.гр.stilos – прылада для пісання. Стыль убірае ў сябе і асн. эстэт. прыёмы афармлення маст. матэрыялу, спецыфіку выкарыстання маст. тропаў, сам характар вобраза творчасці, асаблівае маст. светаўспрыняцце рэчаіснасці пісьменніка.

Паняцце стыль мае нек.значэнняў:

1) стыль эпохі (убірае найбольш агульныя правілы і прыёмы, грунтуецца на дамінантных прынцыпах эстэт.-філасоф. успрыняцця рэчаіснасці.)

2) стыль літ. напрамку (рам-тызм – ідэя кантрасту)

3) стыль пісьменніка (сукупнасць прыёмаў і спосабаў абагульнення жыцця, якія падкр-ць значымыя ўласцівасці маст. твора)

Катэгорыя маст. стылю праяўляецца праз:

1. жанравую прыроду маст.твора, кожны жанр стварае сваю устойлівую сістэму маст.прыёмаў.

2. вобразнасць, эйдалагічныя прыкметы стылю, звязаны з тэмат-праблемн. зместам маст. твора.

3.маст.сітуацыя – пэўны спосаб растаноўкі персанажаў вакол пэўнага тыпу канфлікту.

4. дэталізуючы слой – дэталі склад-ць мікравобразы свету (па сваіх фармал. Прыкметах дэталі могуць быць:рэчыўныя,пейзажу,партрэту і інш.)

5. моўная рэальнасць тэксту.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]