- •Азначэнне паняцця "гістарычная крыніца". Прырода гістарычнай крыніцы. Суадносіны гістарычных крыніц і гістарычных дапаможнікаў.
- •Сістэматызацыя і класіфікацыя гістарычных крыніц.
- •.Класіфікацыя пісьмовых крыніц
- •Азначэнне крыніцазнаўства. Аб'ект і прадмет навукі. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •Месца крыніцазнаўства ў сістэме гуманітарных ведаў.
- •Месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных ведаў.
- •Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Сярэдневякоўя.
- •Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Адраджэння. Дзейнасць "эрудытаў" у галіне фарміравання элементаў крыніцазнаўства як навукі.
- •Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XVIII - XIX ст.
- •Развіццё крыніцазнаўства ў пач. XX ст.
- •Фарміраванне крыніцазнаўства як навукі ў ссср у 1917 - 1950-я гг.
- •Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XX ст.
- •Развіццё крыніцазнаўства ў Беларусі.
-
Азначэнне паняцця "гістарычная крыніца". Прырода гістарычнай крыніцы. Суадносіны гістарычных крыніц і гістарычных дапаможнікаў.
ШТО ТАКОЕ ГІСТАРЫЧНЫЯ КРЫНІЦЫ
Слова «крыніца» ўвогуле вызначае ў нашай мове любы рэзервуар,
любую адтуліну, з якіх штосьці выцякае ці штосьці можна зачэрпнуць,
пачатак ручая. У пераносным сэнсе «крыніца» - аб'ект, з якога можна за-
пазычыць нейкую інфармацыю (звесткі, веды) аб тым або іншым аб'екце.
Вызначэнняў гістарычнай крыніцы шмат. Аднак у большасці з іх
акрэсліваюцца тры характэрныя рысы. Па-першае, гэта пэўная фіксаваная
інфармацыя (аб'ект). Па-другое (паколькі крыніца гістарычная), яна
змяшчае інфармацыю аб рэальным жыцці чалавечага грамадства ў мінулым. I трэцяе: нельга сцвярджаць, што гістарычная інфармацыя
змяшчаецца ў крыніцы, быццам малако ў збане; толькі нахілі - пацячэ;
колькі ўліта, столькі выльецца, прычым такой каларыйнасці, тлустасці,
якой нам патрэбна. Гістарычная інфармацыя не існуе папярэдне ў крыні-
цы, не запазычваецца збоку, яна «вырастае» з інфармацыі аб мінулым у
працэсе яе вывучэння. Крыніца дае нам патрэбную інфармацыю тады,
калі яна ўключаецца ў працэс гістарычнага даследавання.
Такім чынам, гістарычная крыніца - гэта аб'ект, што змяшчае
інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага
даследавання.
Катэгорыя «гістарычная крыніца» ўжываецца ў вузкім і шырокім
сэнсе. У першым выпадку пад гістарычнай крыніцай разумеюць
«прадукты дзейнасці чалавека» - усё тое, што створана ў выніку яго мэта-
накіраванай псіхафізічнай дзейнасці. Нават у такім сэнсе азначаная
катэгорыя ўключае велізарную разнастайнасць аб'ектаў: ад леташсаў да
каналаў, плацін і касмічных караблёў. Шэраг даследчыкаў (Зараз іх усё
болей) акрэсліваюць катэгорыю «гістарычная крыніца» ў яе шырокім
сэнсе, разумеючы пад гістарычнай крыніцай усё тое, адкуль можа быць
пачэрпнута інфармацыя аб мінулым (геаграфічнае асяроддзе, кліматыч-
ныя ўмовы, прыродныя з'явы). Безумоўна, у першыя тысячагоддзі свайго
існавання чалавек вельмі моцна залежаў ад прыродна-кліматычных умоў,
ад геаграфічнага асяроддзя, і нераўнамернасць гістарычнага развіцця ў
гэты час з'яўляецца таму пацверджаннем. Гісторык не можа пакінуць іх
па-за ўвагай і пры вывучэнні наступных перыядаў. Аднак названыя вышэй
фактары з'яўляюцца найважнейшай умовай чалавечай дзейнасці, а не
прычынай гістарычных падзей. Усе яны могуць быць вывучаны метадамі
іншых навук (астраноміі, геафізікі, геалогіі, медыцыны і г. д.).
-
Сістэматызацыя і класіфікацыя гістарычных крыніц.
КЛАСІФІКАЦЫЯ I СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ГІСТАРЫЧНЫХ КРЫНІЦ
Пры групаванні гістарычных крыніц адрозніваюць іх сістэматызацыю
і класіфікацыю, якія дазваляюць у разнастайнасці ўбачыць сістэму,
вызначыць групы, якія адрозніваюцца па пэўных прыкметах і
асаблівасцях. Сістэматызацыя адбываецца ў выніку дзейнасці
даследчыка, калі той стварае такую сістэму, якая б адпавядала мэтам і
задачам яго даследавання, і бярэ за аснову толькі адну са шматлікіх
знешніх прыкмет крыніцы. Пры гэтым могуць быць выбраны наступныя
прынцыпы сістэматызацыі:
1) храналагічны, які ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы:
антычная, сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя - гісторыя
другой сусветнай вайны і г. д.);
2) рэгіянальны (гісторыя Прыбалтыкі, усходнеславянскіх зямель,
Заходняй Еўролы);
3) этнічны (гісторыі татар, цыган і г. д.);
4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі);
5) персанальны (дзейнасць Вітаўта).
У адрозненне ад сістэматызацыі, класіфікацыя - раскрыццё ўнутрана
неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц:
тыпамі, родамі і відамі. Класіфікацыя не проста сістэматызуе крыніцу ў
зручныя для вывучэння групы, але і садзейнічае больш глыбокаму яе
аналізу. Пры гэтым не прымаецца пад увагу форма крыніцы. Пры
афармленні спіса выкарыстаных крыніц і пошуку новых часам іх
падзяляюць на апублікаваныя і архіўныя.
3 самага пачатку азнаямлення з гістарычнымі помнікамі гісторыкі
заўважылі, што адны з іх з'яўляюцца «рэшткамі» асобных падзей, другія ў
большай ступені апавядаюць аб іншых падзеях («паданні»).
Да «паданняў» адносілі ўсе паведамленні, якія апісваюць
гістарычныя факты, гавораць аб іх, але саміх гэтых фактаў не фіксуюць і ў
сучаснасць не пераносяць. Падкрэслівалася, што ў паданнях перад намі
паўстаюць не самі факты і нават не іх асобныя часткі, а толькі іх
адлюстраванне ў свядомасці нейкіх інфарматараў. Гэтыя паведамленні аб
гістарычных фактах ствараліся спецыяльна для захавання і перадачы
гістарычнай інфармацыі і таму яны разглядаліся як суб'ектыўныя ў
большай ступені, чым «рэшткі». «Рэшткамі» называлі часткі з'яў, якія
захаваліся (астанкі людзей, матэрыяльныя сляды іх дзейнасці - хатнія
рэчы, зброя і г. д., пісьмовыя дакументы для надзённых патрэб). Сюды ж
адносілі мову, песні, рэлікты старых звычаяў. У якасці галоўнай
прыкметы «рэшткаў» вызначалі, што яны не ствараліся спецыяльна для
перадачы інфармацыі аб мінулым.
ў 1970-
1980-я гг. атрымалі распаўсюджанне класіфікацыі па тыпах, родах і відах.
Л. М. Пушкаровым, А. П. Пранштэйнам была прапанавана класіфікацыя
па спосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыі
. У адпаведнасці з ей усе
крыніцы падзяляюцца на наступныя тыпы (тып аб'ядноўвае крыніцы, якія
адрозніваюцца спосабам кадзіроўкі інфармацыі і яе захоўвання):
1) пісьмовыя, 2) рэчавыя, 3) этнаграфічныя, 4) вусныя (фальклорныя),
5) лінгвістычныя, 6) фонадакументы, 7) фотакінадакуменгы.
I. Д. Кавальчанка
нрапанаваў класіфікацыю не паводле спосабаў, а паводле формаў
фіксавання ійфармацыі: рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-
выяўленчыя, пісьмовыя і фонадакументы.
У апошнія гады вялікую цікавасць выклікала тыпалагічная
класіфікацыя гістарычных крыніц, прапанаваная С. О. Шмітам Па-
першае, яна ахоплівае ўсе крыніцы гістарычнага паходжання. Па-другое,
азначаная класіфікацыя вельмі зручная для ўспрымання, паколькі ў яе
аснову пакладзена знешняя «матэрыяльная» форма крыніцы. У
адпаведнасці з класіфікацыяй С. О. Шміта, вызначаюць наступныя тыпы і
падтыпы:
1. Рэчавыя крыніцы ва ўсёй іх разнастайнасці (ад помнікаў археалогіі
да сучасных машын і бытавых прадметаў). Дарэчы, гэта дазваляе ўлічыць,
што ў выніку дзейнасці чалавека змяніўся і жывёльны, і раслінны свет.
Таму да азначанага тыпу крыніц можна аднесці не толькі чучалы жывёл,
птушак і муляжы пладоў, гербарыі (што выстаўлены ў нашых музеях), але
і саміх жывёл, птушак, расліны і іншыя прыродна-геаграфічныя крыніцы
пстарычнага (штучнага) паходжання (выведзеныя з дапамогай чалавека
пароды жывёл і інш.).
2. Выяўленчыя крыніцы:
а) мастацка-выяўленчыя (творы выяўленчага мастацтва, мастацтва
кіно і фатаграфіі);
б) выяўленча-графічныя (крыніцы, што змяшчаюць інфармацыю,
перададзеную пры дапамозе наглядных графічных вобразаў, якія
не складаюць алфавіту);
в) выяўленча-натуральныя (фатаграфіі, дакументальныя кінакадры).
3. Моўныя крыніцы:
а) размова (і фонадакументы, якія яе фіксуюць);
б) помнікі вуснай творчасці (фальклор);
в) пісьмовыя помнікі (уключаючы эпіграфічныя) ва ўсёй
разнастайнасці іх формаў і відаў.
4. Канвенцыянальныя (ад лац. сопvепtiопаlis - умоўны) крыніцы з
вялікай колькасцю формаў і відаў - нотны запіс, знакі матэматычнай і
іншай сімволікі, інфармацыя, зафіксаваная на машынных носьбітах і г. д.
Можна меркаваць, што гэта адзін з найбольш недакладна акрэсленых
тыпаў крыніц.
5. Паводзінскія крыніцы. Гэта назва (якая не вельмі ўдала гучыць на
беларускай мове) усё ж дазваляе дакладна акрэсліць пэўны тып крыніц.
Па-першае, сюды можна аднесці зрокава-назіральныя звычаі і абрады
(рытуалы) - калектыўныя і індывідуальныя дзеянні (працоўныя, сямейна-
бытавыя, святочныя, спартыўныя і інш.). Звычаі і абрады вывучаюцца
этнографамі. Аднак тэрмін «этнаграфічныя крынііш» (як гэта і адзначае
С. О. Шміт) нельга прызнаць удалым, паколысі ўласна этнаграфічнымі
матэрыяламі, што выкарыстоўваюцца этнографамі ў сваёй працы і нават у
палявой практыцы, з'яўляюцца таксама рэчавыя крыніцы, пэўныя
пісьмовыя запісы і г. д.
6. Гукавыя, ці аўдыё-крыніцьі. Сюды С О. Шміт уключае гукі ў
шырокім і вузкамузыкальным сэнсе («гукі», «звоны», «шумы»). Сюды ж
адносяць і запісы галасоў птушак, жывёл.
Класіфікацыя С. О. Шміта дазваляе нібы ахапіць адным позіркам усю велізарную
колькасць крьгаіц - і ў гэтым яе галоўная каштоўнасць. Яна найлепшым
чынам падыходзіць да навучальных мэт, музейнай і краязнаўчай
дзейнасці.