- •1Вопрос. Задачи и направления библиограф. Работы
- •3 . Цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •5.Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •6.Бібліяграфічнае падраздзяленне бібліятэкі і яго асноўныя функцыі
- •7. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі
- •8.Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі
- •9 Асабливасци дба у нав.И спец. Биб-ках
- •10 Дбф.Яго структура
- •11.Афіцыйныя дакументы і бд прававой інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •13.Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •12 .Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф бібліятэкі
1Вопрос. Задачи и направления библиограф. Работы
Асноўнымі напрамкамі бібліяграфічнай дзейнасці з'яўляюцца:
– стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарату;
– складанне бібліяграфічных матэрыялаў рознага зместу, прызначэння, формаў;
– бібліяграфічнае абслугоўванне, накіраванае на давядзенне бібліяграфічнай інфармацыі да спажыўцоў;
– фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў;
– метадычная работа ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці;
– падрыхтоўка і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк;
– навукова-даследчая дзейнасць па пытаннях функцыянавання бібліяграфічнай інфраструктуры;
– кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю.
у перыяд інфарматызацыі грамадства і распаўсюджвання электронных камунікацый, адбываюцца пэўныя змены і ў бібліяграфічнай дзейнасці:
– змяняюцца носьбіты інфармацыі
– змены ў аб'екце бібліяграфавання
– значна пашыраецца інфармацыйная база бібліяграфічнай дзейнасці за кошт выкарыстання як уласных, так і аддаленых “віртуальных” фондаў і інтэрнет-рэсурсаў;
– мяняюцца сродкі перадачы бібліяграфічнай інфармацыі і іх магчымасці;
– адбываюцца змены ў тэхналогіі ажыццяўлення бібліяграфічных працэсаў;
– карэнным чынам мяняюцца магчымасці абслугоўвання
Таму не толькі захоўваецца, але і ўскладняецца роля бібліяграфіі як пасрэдніка ў пераўтварэнні і забеспячэнні доступу да інфармацыі.
2. Бібліяграфічная дзейнасць: арганізацыя, методыка і тэхналогія
пад арганізацыяй разумеецца ўстанаўленне мэтанакіраванага парадку і ўзаемадзеяння паміж элементамі сістэмы
арганізацыю бібліяграфічнай дзейнасцітрэба разглядаць у некалькіх аспектах: у межах краіны – як сукупнасць устаноў, якія выконваюць бібліяграфічныя функцыі і ўзаемасувязі паміж імі; у межах пэўных інфармацыйных устаноў, бібліяграфічных цэнтраў – як сукупнасць падраздзяленняў, якія выконваюць бібліяграфічныя функцыі і ўзаемасувязі паміж імі; нарэшце, як функцыю кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на ўпарадкаванне дзейнасці і стварэнне ўмоў, што забяспечваюць вытворчасць і выкарыстанне бібліяграфічных прадуктаў і паслуг.
"методыка бібліяграфічнай дзейнасці"абазначае сукупнасць навукова абгрунтаваных прынцыпаў, прыёмаў і правіл, якія садзейнічаюць рацыяналізацыі бібліяграфічнай дзейнасці. Методыка тлумачыць, як, якім чынам вырашаць канкрэтную задачу, якіх правіл патрэбна прытрымлівацца.
Тэхналогія –гэта сукупнасць працэсаў, аперацый і сродкаў іх рэалізацыі, прымяненне якіх забяспечвае вытворчасць канчатковага прадукту з заданымі якасцямі. Бібліяграфічная тэхналогія – гэта паслядоўна ажыццяўляемыя, мэтанакіраваныя дзеянні з дакументамі ці звесткамі аб іх для стварэння і прадастаўлення спажыўцам бібліяграфічных прадуктаў і паслуг. Тэхналогія дае адказ на пытанні: што рабіць? З чым рабіць? Што ў выніку трэба атрымаць? Вынікам тэхналагічнага працэсу з'яўляецца канкрэтны бібліяграфічны прадукт або паслуга.Бібліяграфічны прадукт– гэта вынік бібліяграфічнай дзейнасці ў дакументальна фіксаванай форме, які можна шматразова выкарыстоўваць у працэсе задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей.
Да бібліяграфічных паслуг адносяцца вусныя даведкі, метадычныя кансультацыі, якія выдаюцца ў працэсе даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, дні бібліяграфіі, дні інфармацыі, вусныя бібліяграфічныя агляды і інш.
Бібліяграфічная паслуга –гэта вынік падрыхтоўкі і давядзення да спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі ў адпаведнасці з паступіўшым запытам