Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ Федорова.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
88.75 Кб
Скачать

26. Арг-ныя асабл-ці ібз кар-каў нт і мк.

Арганізацыйнай асаблівасцю бібліяграфічнай дзейнасці па тэхніцы, прыродазнаўстве, сельскай гаспадарцы, медыцыне з’яўляецца тое, што ёю займаюцца разнастайныя ўстановы – універсальныя, шматгаліновыя, галіновыя, навуковыя бібліятэкі, інфармацыйныя цэнтры, навуковыя ўстановы, Інстытуты Нацыянальнай Акадэміі навук, выдавецтвы, рэдакцыі часопісаў, вышэйшыя навучальныя ўстановы і г.д. Умоўна ўвесь шлях бібліяграфіі разглядаемых галін можна падзяліць на тры этапы: першы – 1919–60- гг. XX ст.,1другі – 61–91 гг. XX ст., трэці – сучасны, з 1992 г. Станаўленне бібліяграфіі прыродазнаўчай, тэхнічнай, сельскагаспадарчай і медыцынскай літаратуры адбывалася ў цяжкіх умовах. 20–30-я гады ў гаспадарчых адносінах былі вельмі складанымі ў рэспубліцы. Але паступова становішча паляпшалася, развівалася прамысловасць, ствараліся навукова-даследчыя ўстановы, аднаўлялі дзейнасць былыя і адчыняліся новыя выдавецтвы, бібліятэкі, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Усё гэта станоўча ўплывала на развіццё бібліяграфічнай дзейнасці ўвогуле і галіновай у прыватнасці. Значныя змены адбыліся ў1960-х гадах, якія можна разглядаць як пачатак другога этапу ў развіцці бібліяграфіі навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу. На гэтым этапе былі створаны дзве новыя галіновыя бібліятэкі: у 1960 г. – БелСГБ, а ў 1977 – РНТБ. У гэты час адбыліся колькасныя і якасныя змены ў масіве бібліяграфічнай прадукцыі: значна ўзрасла колькасць асобна выдадзеных паказальнікаў па актуальных напрамках біялагічных, фізіка-матэматычных, хімічных навук, энергетыкі, раслінаводста, жывёлагадоўлі. Бібліятэка АН распачала падрыхтоўку бібліяграфічных штогоднікаў па флоры і фауне, Палессі, сумесна з НДІ адпаведных напрамкаў – па водных рэсурсах, квантавых генератарах, БелСГБ – штогоднікі “Льноводства”.Узнік шэраг выданняў бягучай бібліяграфічнай інфармацыі, якія выходзілі штомесячна або штоквартальна: «Автоматизированные системы управления», «Механизация и автоматизация» і інш. Значны ўплыў на паляпшэнне напрамкаў дзейнасці і тэматыку бібліяграфічных дапаможнікаў мела рэспубліканская нарада работнікаў бібліятэк 1962 г., прысвечаная бібліяграфічнай рабоце і яе каардынацыі. Нарада прыняла “Палажэнне аб каардынацыі дзейнасці бібліятэк Беларускай ССР у галіне рэкамендацыйнай і навукова-інфармацыйнай бібліяграфіі і даведачна-бібліяграфічнай работы”, якое адыграла станоўчую ролю ў пашырэнні бібліяграфічнай дзейнасці.Мэта– арганізацыйна замацаваць, устанавіць узаемасувязь у рабоце бібліятэк па стварэнні навукова-дапаможных паказальнікаў і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання. У 1974 годзе - “Палажэнне аб каардынацыі дзейнасці бібліятэк Беларускай ССР у галіне навукова-дапаможнай бібліяграфіі і інфармацыйна-бібліяграфічнай работы”. У ім былі раскрыты функцыі не толькі галіновых цэнтраў і напрамкі іх дзейнасці, але і функцыі бібліятэк, якія ўваходзяць у галіновыя групы. У адпаведнасці з гэтымі дакументамі цэнтрамі бібліяграфічнай дзейнасці былі прызначаны:– у галіне прыродазнаўчых і дакладных навук – ЦНБ імя Я.Коласа НАН;– у галіне медыцыны і аховы здароўя – Рэспубліканская навукова-медыцынская бібліятэка (РНМБ);

– у галіне сельскай гаспадаркі – Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка (БелСГБ);– у галіне тэхнікі – Урадавая бібліятэка, функцыі якой былі перададзены створанай ў 1977 годзе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ).У пэўнай ступені гэта садзейнічала развіццю бібліяграфічнай дзейнасці. Значна павялічылася колькасць бібліяграфічных паказальнікаў, узрасла ўдзельная вага самастойных дапаможнікаў. Былі дасягнуты значныя поспехі ў методыцы састаўлення бібліяграфічных прадуктаў. Разам з тым, яшчэ шмат праблем заставаліся невырашынымі. Так, да канца не былі вырашаны пытанні каардынацыі і кааперацыі пры планаванні і падрыхтоўцы бібліяграфічнай прадукцыі, як прыклад, вялікая колькасць персанальных паказальнікаў, асабліва гэта тычылася такіх галін, як сельская гаспадарка і прыродазнаўства.У пачатку 90-х гадоў у сувязі з атрыманнем незалежнасці, змянілася сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, што пэўным чынам паўплывала на ўсе кірункі дзейнасці дзяржавы, у т.л. і на арганізацыю сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі і ўвогуле на інфармацыйна-бібліяграфічную дзейнасць. Гэты перыяд можна разглядаць як пачатак трэцяга (сучаснага) этапа развіцця бібліяграфічнай дзейнасці. На гэтым этапе распрацавана праграма развіцця Дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (ДСНТІ), створаны Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій НАН Беларусі. Існуючая сістэма навукова-тэхнічнай інфармацыі РБ дазваляе выдзеліць дзяржаўныя, галіновыя, рэгіянальныя цэнтры, якія займаюцца падрыхтоўкай інфармацыйна-бібліяграфічнай прадукцыі. Дзяржаўныя (рэспубліканскія) цэнтры скіраваны на падрыхтоўку бягучых інфармацыйных паказальнікаў, прысвечаных, пераважна, аднаму віду дакумента – патэнтам, стандартам, справаздачам, дэпаніраваным рукапісам. Сярод іх Беларускі інстытут сістэмнага аналізу (БелІСА), Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Галіновыя рэспубліканскія бібліятэкі РНТБ, ЦНБ імя Я.Коласа НАН Беларусі, РНМБ, БелСГБ рыхтуюць інфармацыйныя рэсурсы ў традыцыйным і аўтаматызаваным рэжымах, якія прысвячаюцца актуальным праблемам прыродазнаўчых навук, тэхнікі, медыцыны, праблем аграпрамысловага комплексу. На рэгіянальным узроўні асноўнымі цэнтрамі з’яўляюцца абласныя навуковыя бібліятэкі, рэгіянальныя навуковыя медыцынскія бібліятэкі (Віцебск, Гродна, Гомель, Брэст), а таксама абласныя філіялы РНТБ (у Гродне, Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску). На галіновым узроўні ў рэспубліцы дзейнічаюць інфармацыйныя цэнтры па медыцыне, метралогіі, па будаўніцтве і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]