Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ Федорова.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
88.75 Кб
Скачать

13.Дзейнасць галіновых цэнтраў нті федэральнага і галін.Ўзроўняў па падрыхтоўцы інф.Прадукцыі.

Акрамя цэнтраў, якія спецыялізуюць на падрыхтоўцы інф.выданняў, у якіх адлюстраваны асобныя віды дакументаў, шэраг расійскіх федэральных цэнтраў з’яляюцца галіновымі і найбольш поўна ажыццяўляюць аналітыка-сістэтычную апрацоўку расійскага і замежнага галіновага патока дакументаў.

У ДСНТІ існуе навукова-тэхнічны цэнтр Інформрегістр, які ажыццяўляе рэгістрацыю электронных выданняў.

Звесткі аб айчынных БД па ўсіх галінах навукі, тэхнікі і народнай гаспадаркі ўтрымлівае: электронный каталог дзяржаўнай рэгістрацыі баз і банкаў даных уключае больш 5 тысяч запісаў. На падставе электроннага каталога ствараецца яго друкаваная версія «БД России» у 2-х тамах. Таксама цэнтр выдае “Российские электронные издания” – анатаваны бібліяграф.каталог электронных дакументаў у галіне прыродазнаўства і тэхнікі, медыцыне, фармакалогіі, ваеннай справы. У складзе даведачнага апарата алфавітны паказальнік электронных выданняў, паказальнік уладальнікаў БД.

Апісанні айчынных і міжнародных нарматыўных дакументаў (стандартаў, праектаў стандартаў і рэкамендацый) па інфарматыцыі і вылічальнай тэхніцы змяшчае БД “Информнорматив”.

Такім чынам, можна канстатаваць, што выданні федэральных цэнтраў ДСНТІ ахопліваюць увесь комплекс дакументаў, якія прадстаўляюць інтарэс для карыстальнікаў інфармацыі.

Колькасць галіновых інфармацыйных цэнтраў скарачаецца. Тым не менш існуюць буйныя цэнтры ў галіне будаўніцтва (Усерасійскі навукова-даследчы інстытут праблем навукова-тэхнічнага працэсу і інфармацыі ў будаўніцтве), аўтамабільным будаўніцтве (Інфармаўтадар), чорнай і каляровай металургіі (“Черметинформация”) і інш. Яны выдаюць розную інф.прадукцыю, напрыклад, інфармацыйны ЦЭД па будаўніцтве – рэфератыўны часопіс “Строительство. Архитектура и ЖКХ”, іншыя цэнтры – экспрэс-інфармацыю, аглядную інфармацыю, бібліяграфічныя паказальнікі асобных відаў дакументаў (прамысловых каталогаў, будаўнічых нормаў). Таксама часта складаюцца даведнікі галіновага характару, напрыклад, “Электрооборудование для промышленных предприятий”.

Інфармацыйныя цэнтры тэрытарыяльнага ўзроўню дзейнічаюць ва ўсіх буйных прамысловых рэгіянальных цэнтрах.

Напрыклад, Пензенскі, Навасібірскі інстытуты навукова-тэхнічнай інфармацыі. Нарэгіянальным ўзроўні дзейнічаюць і філіялы буйных галіновых бібліятэк. Напрыклад, Сібірскі філіял ДПНТБ Расіі, Паўночна-заходні філіял УНСГБ і інш. Асноўнай функцыяй гэтых цэнтраў і бібліятэк з’яўляецца забеспячэнне доступу да інф.рэсурсаў федэральных інф.цэнтраў, сусветных інф.рэсурсаў, а таксама стварэнне ўласных бібліяграфічных і рэфератыўных паказальнікаў, фактаграфічнай інфармацыі, БД.

14.Азначэнне і структура інфарм. Патрэбнасцей спецыялістаў нт і мк.

У ГОСТ 7.73 – 96 «Пошук i распаўсюджванне iнф-цыi» адзначаецца, што iнфармацыйная патрэбнасць – гэта характарыстыкi прадметнай вобласцi, значэнне якiх неабходна устанавiць для выканання пастаўленай задачы ў практычнай дзейнасцi». Iнфар.патрэбнасцi падзяляюцца на прафесiйныя i непрафесiйныя, пры гэтым, для спецыялiстаў навукова-тэхнiчнага i мед.комплекса характэрна ў першую чаргу наяўнасць прафес.iнф.патрэбнасцей. Прафесiйная iнфар.патрэбнасць – гэта уласцiвасць чалавека (калектыва), якая адлюстроўвае неабходнасць атрымання iнф-цыi, звязанай з яго прафес.дзейнасцю. Сучаснае развiццё навукi, практычнай дзейнасцi спецыялiстаў патрабуюць ад iх ведання прыярытэтных кiрункаў развiцця, сусветных i айчынных дасягненняў ў сваёй галiне, магчымасцей выкарыстання дасягненняў, эканомii сыравiны i матэрыялаў.

Праф.iнф.патрэбнасцi спецыялiстаў навукова-тэхнiчнага i мед.комплекса магчыма разглядаць па тэрытарыял.прымеце, ў залежнасцi ад сферы навукова-вытворчага комплексу, характару неабходнай iнф-цыi, часу ўзнiкнення i перыяду дзеяння, профiльнасцi. Так, напрыклад, па тэрытар.прымеце iнф.патрэбнасцi падзеляюцца на:

1.агульнарэспублiканскiя; 2.тэрытарыяльныя;3.галiновыя;

4.групавыя; 5.iндывiдуальныя.

Агульнарэспублiканскiя характэрызуюць цалкам адметныя патрэбнасцi спецыялiстаў навукова-тэхнiчнага i мед.комплекса, што дазваляе адрознiваць iх ад патрэбнасцей, напрыклад, гуманiтарн.сферы.Тэрытарыяльны ўзровень iнф.патрэбнасцей характэрызуе патрэбнасцi рэгiёнаў РБ, якiя спецыялiзуюцца на вытворчасцi пэўных вiдаў прадукцыi, вырошчваннi раслiн цi жывёл. Яны звязаны з галiновай i тэматычнай накiраванасццю развiцця даследванняў i распрацовак рэгiёна. Iнф.патрэбнасцi галiновага ўзроўня характэрызуюць патрэбнасцi спецыялiстаў, занятых ў пэўных галiнах гэтага комплекса: машынабудаваннi, раслiнаводстве, матэматыцы, педыятрыi i iнш. Групавы ўзровень iнф.патрэбнасцей адлюстроўваюць тыповыя патрэбнасцi пэўных групп спецыялiстаў: навуковых супрацоўнiкаў, практыкуючых ўрачоў, iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў i iнш.Iндывiдуальны ўзровень характэрызуе патрэбнасцi канкрэтнага спецыялiста навукова-тэхнiчнага i мед.комплекса. З улiкам дзейнаснага падыходу, iнф.патрэбнасцi разглядаюць як патрэбнасцi спецыялiстаў сфер «навука», «тэхнiка», «вытворчасць», «спажыванне». Для кожнай з iх характэрна пэўнае выкарыстанне iнфармацыi. Напрыклад, для спецыялiстаў сферы «навука» характэрна пашырэнне тэматычных межаў iнф.патрэбнасцей у сувязi з iнтэграцыйнымi працэсамi, якiя адбываюцца ў галiнах, адсюль некаторая нестабiльнасць iнф.патрэбнасцей. Для iх неабходна паўната прадстаўлення iнф-цыi, яе аператыўная падача. Iнф.патрэбнасцi спецыялiстаў сферы «вытворчасць», напрыклад, адносна стабiльныя. Для спецыялiстаў неабходна рэгулярна атрымоўваць iнф-цыю звязаную з тым тэхналагiчным працэсам, у якiм яны задзейнiчаны. Неабходна iнф-цыя як тэхналагiчнага характару, так i арганiзацыйнага – аб рынках збыту прадукцыi, аб накiрунках дзейнасцi канкурэнтаў. У залежнасцi ад характару неабходнай iнф-цыi iнф.патрэбнасцi падзяляюцца на патрэбнасцi ў бягучай i рэтраспект.iнфармацыi; патрэбнасцi ў вузкатэматычнай i шырокатэматычнай iнфармацыi; патрэбнасцi ў галiновай i межгалiновай iнфармацыi; патрэбнасцi ў фактаграфiчнай i канцэптаграфiчнай iнфармацыi.

Увагу па вывучэнне iнф.патрэбнасцей спецыялiстаў надавалi Э. Бернштэйн, Д. Шэхурын, С. Кагаткоў, Д. Блюменау. Прыкладныя даследаваннi iнф.патрэбнасцей спецыялiстаў-машынабудаўнiкоў праводзiлi М.Iваноў, Т. Каралёва, Р. Ровiна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]