Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

spasenie,ИГиП РБ

.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
949.61 Кб
Скачать

З'езд абвясціў права беларускага народу на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. Падчас паседжання назіралася розніца ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі ад БСГ (Беларуская Сацыялістычная Грамада) і т.зв. "абласнікамі" (Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў), якія прадстаўлялі галоўным чынам рэгіѐны Усходняй Беларусі. Калі першыя казалі пра пэўную форму аўтаноміі альбо незалежнасць краіны, то другія бачылі будучыню Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі.

Была абрана Рада Кангрэсу, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партый, а таксама Выканаўчы камітэт Рады Кангрэсу.

Пасля доўгіх дыскусій у ноч з 17 па 18 снежня 1917 года быў прыняты першы пункт агульнай рэзалюцыі: "Першы Усебеларускі З’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган краѐвай улады ў асобе

Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем". Бальшавікі пільна сачылі за ўсім, што адбываецца на з'ездзе, да часу не перашкаджалі яму. Аднак як толькі дэлегаты пераадолелі разыходжанні і здолелі прыняць першы пункт рэзалюцыі і гэтым паставілі па-за законам мясцовую бальшавіцкую ўладу, 17 снежня 1917 будынак, у якім праходзіў кангрэс быў акружаны бальшавіцкімі атрадамі, а дэлегаты былі разагнаныя.

Рада Кангрэсу і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР.

56. Брест-літоускі мірны договор. Абвяшчэнне БНР. Устауныя граматы.

9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага краю, Выканкам Усебеларускага з'езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя, нягледзечы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасць яго тэрыторыі. Але мірныя перагаворы па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці вымушана было спешна эвакуіравацца ў Смаленск.

Пасля ўцѐку бальшавікоў Выканкам Усебеларускага з'езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ѐн звярнуўся да народа Беларусі з першай Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынѐй якога стаў адзін з лідэраў БСГ I. Варонка.

9 сакавіка 1918 г. Выканкам прыняў другую Устаўную грамату, у якой

абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда.

Граматы паказвалі, што Рада БНР бярэ курс на ўсталяванне на Беларусі дэмакратычных асноў грамадскага ладу. З іх асноўнымі палажэннямі згадзіліся меншавікі і эсэры. Прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, яўрэйскіх сацыялістаў ўвайшлі ў Раду БНР. 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск - Свянцяны - Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных зямель. Гэта яшчэ больш нараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху. Расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Беларусі.

25 сакавіка пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР. Акт аб незалежнасці БНР прызналі Украіна, Літва, Турцыя, Фінляндыя. Бальшавікі заяўлялі, што стварэнне БНР - гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў. Рада БНР звярнулася да германскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавала за вызваленне Беларусі, прасіла дапамагчы ў стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала ў БНР востры палітычны крызіс. Са складу Рады выйшлі прадстаўнікі эсэраў, меншавікоў і яурэйскіх сацыялістаў, БСГ раскалолася. Утварыліся новыя партыі.

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. Рада БНР пакінула Мінск. Акт аб незалежнасці Беларусі прымусіў бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да яе і пазней пайсці на стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Вынікі сказанага: 1) трэцяя ўстаўная грамата, прынятая 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады БНР, пры ўсім яе значэнні толькі дэкларавала незалежнасць Беларусі, застаючыся на самой справе толькі палітычнай акцыяй. 2) нельга адмаўляць, што Рада БНР і яе Народны сакратарыят, прэтэндуючы на ролю заканадаўчага і выканаўчага органаў, стварылі пэўную палітычную структуру з зародкам дзяржаўнай арганізацыі. Лічачы сябе выразнікамі і абаронцамі інтарэсаў беларускай нацыі, члены гэтых органаў прыклалі шмат намаганняў для рэалізацыі яе права на самастойную дзяржаўнасць.

Разам з тым у юрыдычным сэнсе БНР дзяржавай не стала. Наяўнасць самастойнай дзяржаўнасці прадугледжвае не толькі абвяшчэнне тых ці іншых афіцыйных дэкларацый, але і функцыяніраванне рэальнай сістэмы органаў улады на пэўнай тэрыторыі, выпрацоўку і прыняцце законаў, іх рэа-лізацыю, гэта значыць праватворчую дзейнасць, выкананне кантрольных функций, гарантыю забеспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Усѐ гэта адсутнічала, таму БНР з'яўлялася толькі зародкавай формай, магчымай перспектывай дзяржаўнага ўтварэння. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнічных межах пражывання беларусаў, сваю юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла.

Пагранічных падзелаў і службы не было, як не было і арміі. Адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміраваліся органы ўлады на месцах. 3) у БНР не было і канстытуцыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Функцыі ўрада абмяжоўваліся ажыццяўленнем паўнамоцтваў нацыянальнага ўрада пры германскай акупацыйнай адміністрацыі і рашэннем шэрагу задач у культурна-асветніцкай сферы, а таксама ў галіне развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю.

Германская адміністрацыя разглядала ваенныя, палітычныя і эканамічныя праблемы Беларусі толькі з пазіцыі ўмацавання акупацыйнага рэжыму. Таму бясспрэчны той факт, што незалежнасць, дзяржаўнасць пад акупацыяй немагчымы, бо сваей рэальнай улады заваѐўнік ніколі не аддае.

Устаўныя граматы БНР Першая Устаўная грамата – 21 лютага 1918г. - Выканкам Усебеларускага

з'езда абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынѐй якога стаў адзін з лідэраў БСГ

I.Варонка.

Упершай устаўной грамаце падкрэслівалася, што беларускі народ павінен здзейсніць свае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці - на нацыяналь-на-персанальну аўтаномію.

Правы нацыі павінны знайсці свае здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму.

Другая устаўная грамата – 9 сакавіка 1918г.- Выканкам абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі ўсе грамадзяне незалежна ад роду заняткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання.

Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ѐй. Другой устаўнай граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды (слова, друку, сходаў і т.д.), адмянялася прыватная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, кожны народ атрымліваў права карыстацца сваей мовай. Першая і другая устаўныя граматы павінны былі стаць першымі заканадаўчымі актамі, якія фіксавалі асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкавання Беларусі, вызначалі яе тэрыторыю, правы і свабоды грамадзян, а таксама формы ўласнасці, хоць дакладнай сацыяльна-палітычнай орыентацыі не выражалі. Не вызначалі яны і пазіцыі Рады ў адносінах да акупантаў.

Трэцяя Устаўная грамата25 сакавіка 1918г.- абвяшчала незалежнасць БНР. Па задуме яе складальнікаў як бы завяршала працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіравала стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі германа-

аўстрыйскага боку і Савецкай Расіі. Трэцяя ўстаўная грамата пры ўсім яе значэнні толькі дэкларавала незалежнасць Беларусі, застаючыся на самой справе толькі палітычнай акцыяй.

57.1-ы з’езд компартыі бальшывікоу. Дзяржауна-правое значэнне яго пастаноу. Межы БССР.

У кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх камуністычных секциях погляды на перспективы дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі. Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.

27снежня 1918 г. у Наркамаце РСФСР пад старшынствам І.В. Сталіна адбылася нарада па пытаннях, звязаных з утва-рэннем БССР. У ѐй прынялі ўдзел прадстаўнікі Аблвыканкамзаха, Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Белнацкама. На гэтай нарадзе былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі, яе кіруючым партыйным цэнтры. Кіраўніцтву Цэнтральнага бюро беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку Дз.Ф. Жылуновічу і А.Р. Чарвякову, даручалася падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

30снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР

іКПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магі-лѐўская і Смаленская губерні. ПаўночнаЗаходняя арганізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, складанай часткай РКП(б). Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП(б)Б. ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Дз.Ф. Жылуновічам.

58.Першы урадіБеларускай ССР і яго маніфест.

1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест аб абвяшчэнні

Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды пераехаў і Часовы ўрад. Кіраўніцтва рэспублікі пачало падрыхтоўку да I Усебеларускага зезда саветаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак адразу пасля таго, як удзельнікі I з'езда КП(б)Б раз’ехаліся на месцы, з шэрагу губерняў у ЦК РКП(б) пайшлі лісты з пратэстамі супраць утварэння БССР

ііх уключэння ў склад рэспублікі. 9 студзеня 1919 г. Віцебскі губернскі партыйны камітэт дэлегіраваў у Маскву свайго прадстаўніка для пастаноўкі пытання аб выключэнні губерні са складу БССР і далучэнні да РСФСР. Такія ж звароты прынялі ўлады Магілѐўскай і Смаленскай губерняў. Пазіцыя губернскіх улад супраць уваходжання ў склад Беларускай ССР як нельга лепш супала, а можа, і прадвызначыла новае рашэнне ЦК РКП(б) адносна Беларускай савецкай рэспублікі. 16 студзеня 1919 г. вышэйшы партыйны орган без папярэдняга абмеркавання з урадам БССР і ЦБ КП(б)Б пастанавіў выключыць са складу рэспублікі Віцебскую, Магілѐўскую, Смаленскую губерні. Крыху пазней Масква паведаміла кіраўніцтву рэспублікі яшчэ адно сваѐ рашэнне: правесці абяднанне Беларускай і Літоўскай савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. Зноў неспрыяльная знешнепалітычная сітуацыя стала галоўнай прычынай усіх гэтых змен.

Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі

1студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні, як рады і яе слуг, так таксама і нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі.

3прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяржавы і ўтварэння яе ўладных органаў на аснове рашэння парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Аднак на тым этапе РКП(б) праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функцыі і такія рашэнні не толькі мелі юрыдычную сілу, але і станавіліся нормай.

Найбольш характэрнымі рысамі, прадэклараванымі ў «Маніфесце» былі: 1) сцвярджэнне прынцыпаў сацыялістычнага будаўніцтва ў інтарэсах большасці насельніцтва, г.зн. працоўных; 2) звязаная з тым яскрава выражаная нацыянальная накіраванасць; 3) прынцып пралетарскага інтэрнацыяналізму.

Прынцып сацыялістычнага будаўніцтва знайшоў месца ў пункце 7, аб зямлі: «7. Уся зямля памешчыкаў і буйных землеўладальнікаў, манастыроў, цэркваў, касцѐлаў і духавенства, з усім жывым і мѐртвым інвентарам, а таксама лясы, воды

інетры робяцца ўласнасцю працоўнага народа Беларусі».

Праз тэкст «Маніхвэсту» праходзіць тэма пралетарскага інтэрнацыяналізму. Сувэрэннасць Савецкай Беларусі, абвешчаная ў «Маніфесце», не азначала аслаблення сувязяў і адмены падпарадкавання РСФСР. «Маніфест» замацаваў двойсцвенны характар узаемабаковых адносін паміж БССР і РСФСР. Беларуская Савецкая рэспубліка ў якасці афіцыйных прызнавала кіруючыя ворганы ўлады РСФСР.

59. Першы з’езд саветаў Бел. Дэкларацыі з’езда.

З’езд адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919 года. Па даручэнні ЦК партыі і ЦВК (Цэнтральны выканкам) у яго рабоце ўдзельнічалі старшыня ЦВК Якаў Свярдлоў і прадстаўнікі працоўных Літвы — старшыня ўрада Літоўскай ССР В. МіцкявічусКапсукас. На з’ездзе прысутнічалі 230 дэлегатаў з правам голасу. На з’ездзе былі прынятыя рэгламентаваныя адносіны с РСФСР. Дэлегаты з’езда выказаліся ў

Дэкларацыі аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж Беларускай ССР і РСФСР.

І З’езд прыняў Канстытуцыю БССР, пад назваю «Дэклрацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа». У Канстытуцыі заканадаўча замацавалася дыктатура пралетарыяту, у задачах гаворылася аб пераходзе ад капіталізму да сацыялізму, ліквідацыю падзела грамадства на класы. Заканадаўча замацоўвалася адмена прыватнай уласнасці на зямлю, лясы і нетры, на сродкі вытворчасці і пераўтварэнне іх у дзяржаўную уласнасць.

Найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належыла з’езду Саветаў. У пэрыяд паміж з’ездамі яе здзяйсняў ЦВК, адказны перад Усебеларускім з’ездам Саветаў.

Першы Усебеларускі з’езд Саветаў зацвердзіў герб і сцяг БССР.

2 лютага 1919 г. ЦБ КП(б)Б з удзелам старшыні Усерасейскага ЦВК Якава Свярдлова, старшыні Літоўскай Савецкай рэспублікі Вікенція МіцкевічаКапсукаса, прадстаўнікоў партыйных і савецкіх ворганаў Літвы і Беларусі абмеркавалі пытанне пра зліццѐ Літвы і Беларусі ў Літоўска-Беларускую ССР. Гэтая прапанова была адобрана Я. Свярдловым і дэлегатамі з’езду. Шэраг беларускіх дзеячаў (пяць чалавек), якія выступілі супраць аб’яднання і адрывання тэрыторыі, былі арышатаваны.

На першым з’ездзе саветаў прымаецца зварот да ўсіх народаў і іх урадаў ―Аб прызнанні БССР і ўступленні з ѐй у непасрэдныя дыпламатычныя адносіны‖.

Прымаюцца 2 дэкларацыі:

1.―Аб неабходгнасці ўстанаўлення цесных эканамічных і палітычных сувязей са сваім старэшым братам – Расійскай савецкай рэспублікай‖

2.Прапаноўваецца вырашыць пытанне аб аб’яднанні БССР і Літоўскай ССР. Гэта было выклікана тым, што 16 студзеня 1919 года ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілѐўскай, Смаленскай губерніі, а астатняй тэрыторы – да ЛССР.

У дэкларацыі першага з’езду саветаў БССР былі адзначаны 2 прычыны ўтварэння ЛітБел ССР:

1.Гістарычная сукупнасць працоўных Беларусі і Літвы

Неабходнасць хутчэйшага разгону белагварджейскага беларуска-літоўскага ўраду, так як ―урады БССР і ЛССР выступаюць адзіным контррэвалюцыйным фронтам‖. Такім чынам буферная рэспубліка стваралася з мэтай барацьбы супраць БНР і Літоўскай буржуазнай дзяржавы.

60. Першая канстытуцыя БССР.

Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919 - першая Канстытуцыя БССР. Прынята 3 лютага 1919 г. на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Створана на ўзор Канстытуцыі РСФСР 1918 г. Складалася з Дэкларацыі правоў працуемага і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіцыйную назву дзяржавы – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асноўныя задачы дзяржавы – 1) устанаўленне дыктатуры пралетарыяту; 2) падаўленне супраціўлення звергнутых класаў; 3) знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам; 4) ухіленне ад дзялення грамадства

на варожыя классы; 5) пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці (леса, нетры і вада), якія абвяшчаліся нацыянальным здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакратычныя свабоды – сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, саюзаў. Праца прызнавалася абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (ЦВК).

Трэці раздзел прысвячаўся дзяржаўным сімвалам рэспублікі.

61. Літоўска – Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.

У дэкларацыі першага з’езду саветаў БССР былі адзначаны 2 прычыны ўтварэння ЛітБел ССР:

1.Гістарычная сукупнасць працоўных Беларусі і Літвы.

2.Неабходнасць хутчэйшага разгону белагварджейскага беларускалітоўскага ўраду, так як ―урады БССР і ЛССР выступаюць адзіным контррэвалюцыйным фронтам‖. Такім чынам буферная рэспубліка стваралася з мэтай барацьбы супраць БНР і Літоўскай буржуазнай дзяржавы.

Сталіца – Вільно; Председатель ЦВК(цік) – К.Г. Ціховскій; Председатель СНК – В.С. Міцкевічус-Капсукус; Губерні вошедшіе в состав – Мінская, Гродненская, Віленскую, Ковеньская і частка Сувалавскай.

Дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 шляхам аб’яднання ССРБ і Літоўскай ССР. У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня. Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развѐрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

У красавіку-верасні 1919 значная частка Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

62. аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ.

Летам 1920 года пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі ад белапольскай акупацыі.

12 ліпеня 1920 года ў Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж РСФСР і буржуазнай Літвой. (Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, а таксама Віленскі кр. да Польшчы). Урад РСФСР не лічыўся з думкай беларусаў па

тэрытарыяльным пытанні. Пасля вызвалення ад акупацыі Мінскай губерніі, вышэйшым органам улады стаў Мінскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт.

Гэта дзяржаўны і палітычны акт аб аднаўленні Беларускай ССР на асновах, вызначаных у Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі 1 студзеня 1919 г. Прынята 31 ліпеня 1920 г. на сумесным пасяджэнні Мінскага губернскага ВРК (Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта) з шэрагам палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Мінскай губерні. У ѐй не былі зафіксаваны патрабаванні аб уключэнні ў склад Беларусі Віцебскай, Магілѐўскай, Смаленскай губерняў, аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай, аб стварэнні самастойнага беларускага войска і інш. Прыняцце Дэкларацыі было абумоўлена вызваленнем Беларусі ад польскай акупацыі і фактычнага скасавання Літ-Бел ССР.

У Дэкларацыі аб незалежнасці БССР меліся яшчэ два важныя моманты: указвалася, што рэспубліка з'яўляецца суверэннай савецкай дзяржавай, і ў самым агульным плане вызначаліся яе межы (Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і буржуазнымі дзяржавамі, якія прымыкаюць да яе). Паводле Дэкларацыі да склікання з’езда Саветаў БССР уся ўлада ў рэспубліцы перадавалася Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту БССР, адмяняліся ўсе законы і пастановы польскай акупацыйнай улады.

63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.

Уліпені 1920 г., калі Чырвоная армія паспяхова рухалася на захад, была рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія намячаліся I з'ездам КП(б)Б у студзені 1919 г., аднак гэтага не адбылося. Пасля паражэння савецкіх войскаў на Вісле межы маладой рэспублікі заставаліся замацаванымі толькі на паперы (у рэзалюцыі I з'езда КП(б)Б і ў Дэкларацыі ад 31 ліпеня 1920 г.).

Уперыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Гэта прывяло да канфрантацыі бальшавікоў з беларускімі эсэрамі, якія выступал! за цэласную і незалежную беларускую дзяржаву. Пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмовілася падпісаць "Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ" у прапанаваным выглядзе, хоць першапачаткова выказвалася ў яе падтрымку.

Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларускай ССР было здзейснена на

II Усебеларускім з'ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З'езд унѐс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР і завяршыў сваю

работу выбраннем ЦВК БССР. Дакументы з'езда з'явіліся фундаментам далейшага прававога бу-даўніцтва ў Беларускай ССР.

Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступление 16 жніўся 1920 г., занялі значную частку Беларусі. РСФСР вы-мушана была пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай - з другога, а 18 сакавіка 1921 г. - мірны дагавор, які замацаваў змяншэнне тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам болыш

чым 4 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, а таксама заходнія паветы Смаленшчыны па-ранейшаму заставапіся пад юрысдыкцыяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі шэсць паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1,6 млн чалавек.

Нягледзячы на існаванне адноўленай БССР, беларускую дэлегацыю для ўдзелу ў перагаворах, на якіх вырашаліся пытанні тэрыторыі рэспублікі, запрасіць не палічылі патрэбным. Гэта падкрэслівае непаўнату, фармальнасць яе дзяржаўнага суверэнітэту на дадзеным этапе.

Са свайго боку Рада БНР, якая працягвала функцыяніраваць, выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. У адваротным выпадку Рыжскі дагавор для Беларусі не мог мець юрыдычнай сілы, што супярэчыла нормам міжнароднага права. У сувязі з гэтым Рэўкомам БССР было прынята рашэнне аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на далейшых этапах перагавораў'.

П Усебеларускі з'езд Саветаў, які праходзіў у снежні 1920 г. у Мінску, пацвердзіў не толькі асноўныя палажэнні Маніфеста рабоча-сялянскага савецкага ўрада ад 1 студзеня 1919 г., але і адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавору.

Дэлегацыя Савецкай Расіі была супраць удзелу Беларусі ў перагаворах у Рызе. Палякі таксама не жадалі, каб у перагаворах прымала ўдзел самастойная дэлегацыя ССРБ, якая імкнулася да аднаўлення адзінства сваей тэрыторыі перш за ўсѐ за кошт заходняй часткі Беларусі.

Прычынамі адмоўных для Беларусі вынікаў Рыжскага (1921 г.) дагавору былі: няўдачная для РСФСР вайна з Польшчай; ідэі сусветнай рэвалюцыі, якім аддавала перавагу расійскае кіраўніцтва і якія перашкаджалі вырашэнню практычных задач нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання народаў былой царскай Расіі; раскол і слабасць нацыянальнага руху, недастатковая падтрымка яго на міжнародным узроўні.

Працэс станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лѐсаў беларусаў з лѐсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсѐ рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумоўлівалі тое, што ў ѐй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных груп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм.

Нельга адмаўляць рэальнасці ажыццяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці ў форме савецкай рэспублікі, аднак пры гэтым неабходна ўлічваць, што ўжо ў пачатку 30-х гг. рэальнага суверэнітэту БССР, як і іншыя рэспублікі, не мела. Да таго часу СССР з прычыны самой логікі развіцця цэнтралізаванай адміністрацыйнай сістэмы, існавання манаполіі балынавікоў на ўладу поўнасцю ўсталяваўся ў якасці таталітарнай дзяржавы.

64. Дзяржаўна – прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.

Узаемаадносіны БССР з РСФСР да 1923г.

Пасля ўтварэння БССР узнікла неабходнасць ва ўрэгуляванні ўзаемаадносін новай савецкай рэспублікі з РСФСР. Пастановай ад 31 студзеня 1919 г.

Прэзідыум УЦВК РСФСР прызнаў незалежнасць Беларускай ССР.

1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР з мэтай аб'яднання намаганняў усіх савецкіх рэспублік ва ўмовах грамадзянскай вайны прыняў дэкрэт аб стварэнні ваеннага

союзу рэспублік.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. рэспубліка, знаходзячыся ў стане найцяжэйшай гаспадарчай разрухі, прыступіла да мірнага будаўніцтва. У цэнтры ўвагі органаў улады і кіравання было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. Цяжкае эканамічнае становішча ўзмацнялася незадаволенасцю сялян харчразвѐрсткай. У сувязі з гэтым пераход да новай эканамічнай палітыкі, замена харчразвѐрсткі харчпадаткам садзейнічалі аднаўленню народнай гаспадаркі рэспублікі.

У гэты перыяд актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з'езда Саветаў, Цэн-тральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦВК БССР Савета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦВК А.Р. Чарвякоў. СНК прымаў меры па аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рэалізацыі праграмы пераходу да новай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоўцы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаванню савецкай улады і г .д.

У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час знаходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР. Не задавальняючыся становішчам "малодшага брата" ў адносінах да РСФСР, аб чым было прама заяўлена на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у дэкларацыі "Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР", рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве.

Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР заканадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 г., ратыфікаваны УЦВК РСФСР і ЦВК БССР у ліпені 1921 г. У ім прызнаваліся "незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў", падкрэслівалася, што "з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да былой Расійскай Імперыі для ССРБ не вынікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было", і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюзу ўрады абедзвюх рэспублік аб'яўляюць аб аб'яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знешняга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; пошты і тэлеграфа. Аб'яднаныя наркаматы ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыццяўлялася праз Усерасійскі з'езд Саветаў і УЦВК, а ў СНК БССР яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор сведчыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім былі ўдакладнены ўзаемаадносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, связаных з

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]