Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

spasenie,ИГиП РБ

.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
949.61 Кб
Скачать

дзейнасцю аб'яднаных наркаматаў, пераважалі паўнамоцтвы РСФСР. Пра працэс пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дагавора, уведзеныя дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб'яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органамі Беларусі.

14 снежня 1922 г. Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб'яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей. У ѐй адзначалася, што фактычна такі саюз ужо склаўся і натрабуецца толькі заканадаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым неабходнасць прадастаўлення кожнай з рэспублік гарантый праяўлення ініцыятывы. Для падпісання дакументаў па стварэнні саюзу з'езд выбраў дэлегацыю.

30 снежня I з'езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. Пазней быў разасланы на заключэнне рэспублік і праект першай агульнасаюзнай канстытуцыі. У студзені 1924 г. V Усебеларускі з'езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з'ездзе Саветаў.

У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Беларуская ССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў міжнародных адносінах, заключэнне дагавораў з іншымі дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсѐй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і інш.

Згодна з Асноўным Законам, суверэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР. Пры вырашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна.

Рыжскі Мірны дагавор

18 сакавіка 1921 года – Рыжскі Мірны дагавор (Рыга). З савецкага боку дагавор падпісалі прадстаунікі РСФСР і Украіны. (Канец Вайны, незалежнасць Украіны і Беларусі і акрэс. мяжа, Заходняя часка Беларусі да Польшчы (польчша забяспеч. Выкананне правоў народаў якія знаходзіліся на яе тэрыторыі.) БНР – выступіла супраць.

-6 студзеня 1921 – рабоча-сялянскі дагавор паміж БССР і РСФСР (прэамбула і 7 артыкулаў). З дагавора відаць, што ѐн павышаў дзяржаўна-прававое становішча БССР, але не з’яўляўся раўнапраўным, бо ўсе найбольш важныя пытанні гаспадарчай дзейнасці Беларускай ССР павінны былі вырашацца ў СНК РСФСР.

-Рэзалюцыя ―Аб чарговых задачах партыі па нацыянальным пытанні‖ (10 з’езд РКП(б)) (аб вопыце іншых краін соц. Блока……перальманне).

-Пагадненне урадаў РСФСР і БССР аб фінансавым пытанні (19 студзеня

1922).

-Дэкрэт Прэзідыума і СНК БССР ―Аб правамоцтве для ССРБ дэкрэтаў і распараджэнняў РСФСР.

-Пасановы СНК РСФСР.

Отношенія характерізуются как федератівные (открытіе предстовітельства в Россіі БССР 1921).

65.утварэннен дзяржаўнага апарату у БССР у 1921 – 1922 г. Уваход БССР у склад СССР.

Праблема ўзаемаадносін усіх савецкіх рэспублік у 1922 годзе сістэматычна абмяркоўвалася на ўсіх праходзячых з’ездах. У жніўні 1922 года ЦК КП(б) стварыў спецыяльную камісію па падрыхтоўцы праекта дагавора аб далейшых узаемаадносінах рэспублік, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэспублік. Падрыхтаваны Сталіным праект аўтанамізацыі быў падвергнуты крытыцы (сутнасць праекта: рэспублікі ўваходзяць у склад РСФСР на правах аўтаноміі).

14снежня 1922 года чацверты з’езд саветаў БССР прыняў пастанову аб неабходнасці аб’яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей. У пастанове адзначалася, што фактычна такі саюз ужо склаўся і патрабуецца толькі заканадаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым гарантыі праяўлення ініцыятывы кожнай з рэспублік. Для падпісання дакументаў аб утварэнні саюзаў з’езд выбраў дэлегацыю. 30 мнежня 1922 года першы з’езд саветаў у асноўным зацвердзіў праекты дагавора і дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік (Создание ЦВК СССР)

Пяты ўсебеларускі з’езд саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 года на другім усесаюзным з’ездзе саветаў.

66.ПАЛІТЫКА НАЦЫЯНАЛЬНА – ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЦТВА

УБССР

Неабходнасць унясення змен у канстытуцыю. З’езд у сакавіку 1924 года 6 усебеларускі: Пашырэнне межаў БССР і задачы Савецкага будаўніцтва, адміністрацыйна-гаспадарчы падзел БССР, пытанні канстытуцыі БССР, Выбары ЦВК БССР. З’езд даручыў ЦВК БССР: распрацаваць план новага адміністрацыйна – тэрытарыальнага падзелу, Змены у канстытуцыю: ЦВК БССР – 120 членаў і 30 кандэдатаў (раней 60), Прэзідыум – Старшыні, Сакратар+9 членаў (раней 7), старшыня ЦВК=старшыня СНК (адмена), скалд СНК =

старшыня,намеснікі наркомы+упаўнамочаныя наркомаў СССР.

Тэратарыальна-адміністрацыйнае лзяленне – акруг-раѐн-сельсавет. (ліпень 1924). Выпрацоўка асноўных накірункаў нац. Палітыкі на Беларусі праходзіла ў Барацьбе 2 асноўных плыняў:

-Ідэі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці і культуры (Луцкевіч, Лѐсік, )

-Ідэі бальшэвікоў супрацьлеглыя ( эсэры, акцябрысты).

Палітыка Беларусізацыі, адкрыццѐ БДУ, Дэкларацыя аб абвяшчэні незалежнасці БССР, Змена адносін русафікацыя.

67. Вяртанне у склад Беларускай ССР усходніх раѐнаў Беларусі

Урад БССР прапанаваў свій праект стварэння адзінага эканамічнага раѐна за кошт пашырэння тэрыторыі БССР і уключэння ў яе склад земляў з пераважна

беларускім насельніцтвам. Практычнае ажыццяўленне гэтага праекта пачалося толькі пасля настойлівага патрабавання БССР. У снежні 1923 года прэзідыўм ЦВК СССР зацверзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разглядала матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў склад Беларусі. Улічвалася перавага беларускага насельніцтва. У выніку першага ўзбуйнення БССР у склад рэспублікі былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сеннінскі, Суражскі, Гарадоцкі, Дрысінскі, лепельскі, Оршанскі паветы Віцебскай губерніі. У складзе РСФСР засталіся Себежскі, Небельскі, Вележскі паветы. Былі вернуты Клімавіцкі,

Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілѐўскі, Чэрыкаўскі, Чавусскі паветы Гомельскай губерніі. У складзе РСФСР засталіся Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерніі. Таксама засталіся 18 валасцей Горыцкага і Мсціслаўскага паветаў смаленскай губерніі. У лютым 1924 года прэзідыўм УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змяненні граніц. Тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы і стала складаць 110,5 тым. Км.кв. насельніцтва ўзрасло да 4,2 млн чалавек. Віцебская губернія была ліквідавана. У снежні 1926 года адюылося другое ўзбуйненне тэрыторыі БССР, у выніку якога ў склад рэспублікі былі вернуты рэчыцкі і гомельскі паветы, якія потым былі перайменаваны ў акругі. Гомельская губернія была ліквідавана. Тэрыторыя БССР склала 125,6 мтыс. Км.кв. насельніцтва – 5 млн. чал. 9 чэрвеня 1927 года былі ліквідаваны Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая, Слуцкая акругі. 26 ліпеня 1930 года – апошнія 6 акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раѐннае дзяленне. 15 студзеня 1938 года ў рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне. Віцебская вобласць уключала 20 раѐнаў, Гомельская – 14, Магілеўская – 21, Мінская – 20, Палесская – 15 раѐнаў. У красавіку 1919 года Магілѐўская губернія была пераўтворана ў Гомельскую.

68. Судовыя органы Беларусі у 1920 – 1930 г.

У перыяд, калі праводзілася ліквідацыя рэшткаў рыначных і ўласніцкапрадпрымальніцкіх адносін, што ўзніклі ў перыяд нэпа, перад судамі і пракуратурай ставілася задача ўзмацніць класавую барацьбу з кулакамі, спекулянтамі, мясцовымі нацыяналістамі, шкоднікамі і сабатажнікамі. Узмацніліся судовыя і пазасудовыя рэпрэсіі, якія праводзіліся супраць сялян, каб пазбавіць іх сродкаў існавання і прымусіць працаваць у калгасах, а таксама супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, каб прымусіць увесь народ пакорліва зносіць голад і галечу, якія ўзніклі ў выніку калектывізацыі сельскай гаспадаркі і мілітарызацьгі ўсѐй краіны. У гэтых умовах выдаваліся новыя прававыя акты, што ўзмацнялі таталітарны рэжым, абмяжоўвалі правы Беларускай ССР у сферы эканомікі і праватворчасці.

Судовую сістэму Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцыйны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БCCP.

Да падсуднасці народных судоў адносіліся ўсе крымінальныя і грамадзянскія справы акрамя тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Апошнія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал рэспублікі.

Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі тыя катэгорыі крымінальных спраў, якія ім перадаваліся Рэўтрыбуналам, а дзяжурныя камеры народных судоў прымалі да вытворчасці справы аб дробных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даследавання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна. Дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі разглядала справы,

якія былі ў вытворчасці гэтай камісіі і па якім патрэбна было хуткае судовае разбірацельства.

Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэспубліканскім з'ездзе народных суддзяў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій.

На Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя органы - Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы.

Рэвалюцыйны трыбунал зацвярджаўся СНК БССР. Да яго падсуднасці адносілася раз-гляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыскрэдытацыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцірстве і іншых грамадска небяспечных злачынствах.

Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, разгляд касацыйных скаргаў і пратэстаў па падсудных яму справах ажыццяўляў Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Яго старшынѐй з'яўляўся народны камісар юстыцыі.

Кантроль за вырашэннем спраў у судах і рэвалюцыйных трыбуналах ажыццяўляла Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ Беларусі.

У верасні 1922 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову аб правядзенні судовай рэформы на Беларусі. У выніку былі скасаваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суддзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Касацыйнага трыбунала ўтвораны Вышэйшы касацыйны суд.

Вышэйшы суд меў тры аддзяленні: асаблівай падсуднасці, крымінальнае і грамадзянскае. Вышэйшы суд разглядаў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, якія закон адносіў да яго падсуднасці, а таксама з'яўляўся касацыйнай і надзорнай інстанцыяй для народных судоў рэспублікі.

Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў судовы кантроль за справамі, разгледжанымі ўсімі судовымі органамі Беларусі. Яго рашэнні былі канчатковымі

імаглі быць адменены толькі Прэзідыумам ЦВК БССР.

З15 красавіка 1923 года на Беларусі ўводзілася трохступенная сістэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Беларускай ССР, а для вырашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлумачэння ў неабходных выпадках дзеючага заканадаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвалася ўтварэнне пленума Вышэйшага cyда.

3 1 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда былі ўтвораны акружныя суды ў Мінску, Віцебску, Магілѐве, Бабруйску і Мазыры. У межах тэрыторыі акругі яны выконвалі функцыі, якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю Вышэйшага суда.

У сувязі са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР у

1930 г. адбылася рэарганізацыя і судовых органаў: былі скасаваны акруговыя суды, устаноўлена двухступенная судовая сістэма, пашыраны функцыі народных

судоў, якія сталі разглядаць усе грамадзянскія справы акрамя падсудных Вярхоўнаму суду, таварысцкім, с'ельскім і местачковым судам.

Змены ў судовай сістэме рэспублікі замацавала новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, якое пачало дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вызначаны асноўныя задачы судоў: падаўленне супраціўлення класавага ворага, умацаванне грамадска-працоўнай дысцыпліны, пільная ахова сацыялістычнай уласнасці. Справы аб крадзяжах сацыялістычнай маѐмасці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў максімальна кароткія тэрміны.

У1934г. адбываюцца некаторыя змены ў структуры Вярхоўнага суда

рэспублікі. У яго складзе з'яўляецца спецыяльная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваных органамі НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў) за выключэннем спраў аб здрадзе Радзіме, шпіянажы, тэроры, падпалах і іншых дыверсіях, якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў.

Згодна Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сістэма рэспублікі складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў.

Улютым 1938 г. з увядзеннем на тэрыторыі Беларускай ССР абласнога дзялення ў рэспубліцы ўтвараюцца абласныя суды. Па сутнасці, судовая сістэма БССР ствараецца на падставе агульнасаюзнага Закона аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік. Асноўным звяном на Беларусі па-ранейшаму заставаўся народны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раѐна ці горада і разглядаў большую частку як крымінальных, так і грамадзянскіх спраў. У абласных судах дзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах. У касацыйным парадку яны разглядалі скаргі, пратэсты на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні народных судоў. Абласны суд заставаўся судом першай інстанцыі для спраў, якія аднесены да яго падсуднасці. Аналагічную структуру меў Вярхоўны суд БССР, які ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых органаў рэспублікі.

Такім чынам, у рэспубліцы адзінай інстанцыяй, якая мела правамоцтвы правяраць законнасць і абгрунтаванасць прыгавораў і рашэнняў, якія ўступілі ў сілу, стаў Вярхоўны суд Беларускай ССР.

Значныя змены адбыліся ў сістэме пракурагуры. У 1933г. была ўтворана агульнасаюзная пракуратура, якую ўзначаліў Пракурор СССР. У ліпені 1936 года ўсе ўстановы пракуратуры былі вылучаны з сістэмы народных камісарыятаў юстыцыі і падпарадкаваны непасрэдна Пракурору СССР.

Канстытуцыя СССР 1936 года замацавала новыя арганізазацыйныя прынцыпы пабудовы пракуратуры і яе задачы. Пракурор СССР прызначаўся Вярхоўным Саветам ССCP на сем гадоў. Пракурор Беларускай ССР прызначаўся Пракурорам СССР на пяць гадоў. Усе падначаленыя яму пракуроры прызначаліся Пракурорам БССР і зацвярджаліся Пракурорам СССР. Такі парадак прызначэння на пасады

пракурорскіх работнікаў садзейнічаў усталяванню жорсткай бюракратычнацэнтралізаванай сістэмы, пры якой не толькі народ, але і кіруючыя органы рэспублікі не маглі кантраляваць пракуратуру.

У30-я гады былі праведзены і рэформы у кіраванні органамі міліцыі рэспублікі. Пасля скасавання Наркамата ўнутраных спраў БССР у 1930г.

кіраўніцтва міліцыяй было ўскладзена на Упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку пры СНК БССР. На міліцыю ўскладаліся задачы па прадухіленні, выкрыцці і расследаванні злачыннай дзейнасці, вышуку і затрыманні злачынцаў.

69. крымінальнае і крымінальна – працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.

Крымінальнас права БССР, замацаванас ў Крымінальным кодэксе 1928 года, з пачаткам калсктывізацыі пачало хутка мяняцца. Прымянялася сталінская формула аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму, у выніку ўчыняліся жорсткія меры пакарання, усяляк парушаліся правы чалавека. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 27 студзеня 1930 года ў Крымінальны кодэкс БССР быў унесены артыкул 94, якім прадугледжвалася крымінальнас пакаранне за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, што забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі, у тым ліку за продаж або забойства сваей жывѐлы (кароў, коней, свіней). У гэты перыяд крымінальнае права набывае агульнасаюзны характар. У беларускі Крымінальны кодэкс уносяцца толькі тыя артыкулы, якія папярэдне былі

прыняты вышэйшымі партыйнымі і дзяржаўнымі органамі СССР. У 30-я гады прымаюцца самыя жорсткія законы, накіраваныя супраць "ворагаў народа", "шкоднікаў", "дыверсантаў" і "раскрадальнікаў" сацыялістычнай маѐмасці. Пачатак гэтаму быў пакладзены законам ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1932 года

"Аб ахове маѐмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці", паводле якога нават за нязначы крадзеж людзі караліся смяротнай карай або зняволеннем на 10 гадоў. У 1933г. быў выдадзсны закон СССР "Аб адказнасці служачых у дзяржаўных установах і прадпрыемствах за шкодніцкія акты", па якім ні ў чым невінаватых людзей аб'яўлялі шкоднікамі і дыверсантамі і каралі самымі жорсткімі мерамі. Яшчэ больш суровым быў закон, прыняты 1 снежня 1934г. "Аб

асобым парадку раследавання і рязгляду крымінальных спраў аб тэрарыстычных актах супраць работнікаў Савецкай улады". Асобы,

абвінавачаныя па гэтым законе, пазбаўляліся права карыстацца дапамогай адваката, не маглі абскардзіць прыгавор у касацыйным парадку і нават не маглі падаць хадайніцтва аб памілаванні. Прыгавор аб вышэйшай меры пакарання падлягаў неадкладнаму выкананню. Гэты закон разам з Крымінальным кодэксам Беларусі і іншымі агульнасаюзнымі актамі таго часу даваў свабоду для правядзення масавых рэпрэсій супраць невінаватых людзей.

Дырэктывамі вышэйшых дзяржаўных устаноў планавалася і колькасць людзей, якіх павінны былі рэпрэсіраваць мясцовыя органы і НКУС.

Разгляд такіх спраў праводзіўся часцей за усе несудовымі органамі: ―тройкамі‖, ―двойкамі‖, асобымі нарадамі НКУС і інш., дзе галоўным доказам былі паказанні закатаванных людзей або увогуле не было ніякіх доказаў іх вінаватасці.

70.грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР

у1920 – 1930 г.

Грамадзянскі кодэкс 1923 года - правіла неадчужальнасці дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асоб. Аднак, у сувязі з НЭПам, пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 года было дазволена адчужэнне прадпрыемстваў, якія бяздзейнічалі. Дзярдаўная найбольшая іскавая абарона. Яе можна было запатрабаваць з любога незаконнага ўладання, пры гэтым іскавая даўнасць не прымянялася. Аб’яўляліся незаконнымі здзелкі, накіраваныя на ўрон для дзяржаны. Закон клапаціўся і аб развіціі кааператыўнай уласнасці: дапускаў у пэўных межах прыватную гаспадарчую дзейнасць. Прыватным асобам дазвалялася адкрываць прамысловыя і гандлевыя прадпрыемствы з абавязковым захаваннем нормаў, якія рэгулявалі прамысловую і гандлевую дзейнасць. Дазвалялася перадаваць маемасць у вызначаным памеры ў спадчыну. Закон прадугледжваў права прыватнай уласнасці на адзін жылы будынак, плошчай не быльш чым 25 кв. сажняў. Шырокае распаўсюджанне ў гэты перыяд атрымалі дагаворы з прыватнымі асобамі на арэнду дзяржаўных прадпрыемстваў, машын і іншай маѐмасці, на выкананне падрадных работ, продаж на камісійных асновах прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў. У 1926 годзе - адменена абмежаванне памеру маѐмасці, якая магла пераходзіць у парадку атрымання спадчыны і дарэння. У 1929 годзе было пашырана кола спадчыннікаў па закону у выніку ўключэння ўсыноўленнікаў і іх сыходных. Грамадзяне атрымалі права завяшчаць сваю маѐмасць дзяржаўным установам, прадпрыемствам, грамадскім і кааператыўным арганізацыям. Устаноўлены ГПК РСФСР 1923 года парадак выканання правасуддзя па грамадзянскіх справах прадугледжваў актыўны ўдзел суда і пракуратуры ў вырашэнні грамадзянска-прававых спрэчак. У першую чарку закон абараняў інтарэсы дзяржавы. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 2 лютага 1929 года былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў ГПК 1923 года. Быў замацаваны абавязак суддзі разглядаць справы ў адпаведнасці з законамі БССР і СССР і пастановамі мясцовых органаў улады, выдадзенымі на аснове законаў. Устанаўлівалася магчымасць прымянення судом аналогіі права пры вырашэнні грамадзянска-прававых спрэчак. Суд не меў права адмовіць у вырашэнні справы з-за адсутнасці або непаўнаты закона. Закон вызначаў падставы, па якіх дапускаліся адступленні ад прынцыпу галоснасці. Суду прадастаўлялася права разглядаць справы пры неяўцы аднаго з бакоў, калі меліся дакладныя звесткі аб уручэнні гэтаму боку паведамлення.

71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.

Новая Канстытуцыя БССР, якая складалася з 13 глаў і 76 артыкулаў, была прынята VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў толькі 11 красавіка 1927 г. У ѐй БССР абвяшчалася дзяржавай дыктатуры пралетарыяту, уся ўлада ў якой належала Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, і аб'яўлялася, што ў яе аснове ляжаць палажэнні Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатуемага народа, прынятай III Усерасійскім з'ездам Саветаў, Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г., асноў

Канстытуцыі БССР 1919 г. і Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г.

Уадпаведнасці з Канстытуцыяй правам выбіраць і быць выбраным у

Саветы, якія з'яўляліся палітычнай асновай дзяржавы, карысталіся ўсе грамадзяне рэспублікі незалежна ад расы, полу, нацыянальнасці і адукацыі, якім да дня выбараў споўнілася 18 гадоў, за выключэннем так званых кулакоў, гандляроў, асоб, якія жылі на непрацоўныя даходы, служыцеляў рэлігійных культаў і манахаў, былых служачых і агентаў паліцыі, псіхічна хворых і асуджаных за карыслівыя і іншыя злачынствы. Выбары ў органы ўлады праводзіліся на аснове ўсеагульнага для працоўных, не зусім роўнага для рабочых і сялян выбарчага права пры адкрытым галасаванні. Выбары на з'езды былі шматступеньчатымі. Канстытуцыя замацавала за выбаршчыкамі права адклікання дэпутатаў і абавязак апошніх рабіць справаздачу аб сваѐй рабоце.

Канстытуцыя замацавала факт уваходжання БССР у склад Саюза ССР з правам свабоднага выхаду, вызначыла суверэнныя правы рэспублікі самастойна прымаць сваю канстытуцыю, уносіць у яе адпаведныя змены, ствараць вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вызначаць адміністрацыйнатэрытарыяльнае дзяленне і інш.

Уновай Канстытуцыі былі паўтораны палажэнні папярэдняй Канстытуцыі рэспублікі аб правах і абавязках грамадзян, гаварылася, што ўсе грамадзяне БССР маюць права свабодна карыстацца роднай мовай. Была замацавана роўнасць беларускай, рускай, яўрэйскай і польскай моў, аднак прызнавалася перавага беларускай у зносінах з дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі.

Асноўным Законам рэгламентавалася дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання, пабудаваных у адпаведнасці з адміністрацыйнатэрытарыяльным дзяленнем (акруга, раѐн, горад, мястэчка, сельсавет).

Спецыяльны раздзел Канстытуцыі прысвячаўся гербу, сцягу і сталіцы БССР.

Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, паводле Канстытуцыі 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў БCCP. Згодна з артыкуламі 24, 27, 30 Канстытуцыі да выключнай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саветаў адносіліся пытанні дапаўнення і змянення асноўных палажэнняў Канстытуцыі, а таксама канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, якія прымаліся ЦВК рэспублікі ў перыяд паміж з'ездамі, змяненне межаў рэспублікі, выбары ЦВК Беларусі і прадстаўнікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР.

ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж Усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ен быў заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады, склікаў з'езды, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР (арт. 31, 33, 34, 38). Асноўную арганізацыйную работу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконвалі Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторыя камісіі.

Усклад Прэзідыума ўваходзілі старшыня, сакратар і да 20 членаў. Прэзідыум ЦВК у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і

кантралюючым органам улады. Ён меў права склікаць сесіі ЦВК БССР, як правіла, адзін раз у месяц, але ў Канстытуцыі БССР 1927 г. гэты тэрмін не вызначаўся, а дзейнічала норма права, якая была запісана ў дапаўненнях да Канстытуцыі, прынятых II Усебеларускім з'ездам Саветаў у 1920 г. Акрамя таго, Прэзідыум меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, забяспечваў правядзенне з'ездаў Саветаў.

Штодзѐнную выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў (арт. 53). У яго склад уваходзілі старшыня СНК і яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобыя галіны дзяржаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў СССР: па замежных, ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Паводле Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісараў Саюза ССР.

Структура мясцовых органаў дзяржаўнай улады адпавядала адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, што быў замацаваны Канстытуцыяй 1927 г. (арт. 54). Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раѐна быў адпаведна акруговы ці раѐнны з'езд Саветаў, a іх выканаўчымі органамі - акруговыя або раѐнныя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саветаў мелі найвышэйшую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. Для кіраўніцтва бягучымі справамі і ажыццяўлення пастаноў і дэкрэтаў вышэйшых органаў акруговыя і раѐнныя выканаўчыя камітэты ўтваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перыяд паміж пасяджэннямі выканаўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.

У артыкуле 2 Канстытуцыі Беларусі 1927 г. замацавана палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту і ажыццяўляе свае задачы на аснове саюза рабочых і сялян. Але ў рэальнасці склалася так, што ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляла Камуністычная партыя бальшавікоў. Менавіта па гэтай прычыне ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партийных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія зацвярджаліся ў партыйных камітэтах. Такая сістэма назна-чэння кіруючых кадраў атрымала назву "наменклатура". Адначасова адбылося зліццѐ партыйнага і дзяржаўнага апарату. Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партыйныя - дзяржаўных савецкіх устаноў. Такі парадак доўжыўся да таго часу, пакуль Кампартыя ў канстытуцыйным парадку заставалася "кіруючай і накіроўваючай сілай у грамадстве" (да 1991 г.).

72. парушэнні законнасці ў Беларусі ў 1920 – 1950 г. (прычыны і сутнасць). Дзуйнасць НКУС, органаў пракуратуры і суда.

НКУС СССР быў створаны 10 ліпеня 1934 г. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова.

Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на месцах асабліва актывізавалася пасля забойства С.М.Кірава. У дзень пагібельнага выстралу, 1 снежня 1934 г., ЦВК СССР па прапанове Сталіна прыняў пастанову "Аб парадку вядзення спраў аб падрыхтоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў". Па-першае, у

адпаведнасці з пастановай следства па названых справах павінна было заканчвацца ў дзесяцідзѐнны тэрмін, а абвінаваўчае заключэнне ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу выключаецца спаборнасць "бакоў" - пракурора і адваката, гэта значыць разгляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачванне, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае абскарджанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пасля яго абвяшчэння. Ужо да канца 1934 г. колькасць арыштаваных за так званую "падрыхтоўку ці ўчыненне тэрарыстычных актаў" рэзка узрасла. Дакументы сведчаць, што органы НКУС па прамым указанні Сталіна былі дакладна з'арыентаваны на барацьбу з так званымі "ворагамі народа".

Масавыя рэпрэсіі фактычна ўзаконіла сумесная пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 17 чэрвеня 1935 г. "Аб парадку правядзення арыштаў". Практычна ўвесь змест гэтага дакумента тычыцца працэдуры дазволу на арышты органамі НКУС членаў ЦВК СССР і ЦВК саюзных рэспублік, кіруючых работнікаў наркаматаў Саюза і рэспублік, а таксама прыраўнаваных да іх супрацоўнікаў цэнтральных і мясцовых устаноў, членаў і кандыдатаў УКП(б), ваеннаслужачых вышэйшага, старшага і сярэдняга начсаставу.

Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэднічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэалогіі і забеспячэння законнасці. Ідэалагічная падрыхтоўка выяўлялася ў тым, што І.В. Сталін высунуў тэорыю абвастрэння класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Невыпадкова ѐн так настойліва пачынаючы з 1928 г. укараняў у грамадскую свядомасць міф пра абвастрэнне класавай барацьбы, у час якой няма месца спачуванню, няма літасці ні старым, ні малым, ні жанчынам.

Рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, у тым ліку і на Беларусі, мелі "дактрыналъны характар". Яны вырасталі з ідэйнай пасылкі класавай барацьбы аж да поўнага знішчэння праціўніка. Бальшавіцкі лозунг "Хто не знамі, той супраць нас!" стаў ажыццяўляцца ў поўным маштабе.

Злавесную ролю ў здзяйсненні масавых рэпрэсій у гады культу асобы сыграў А.Я. Вышынскі. Як тэарэтык права ѐн падвѐў навуковую базу пад самавольства і беззаконнасць, стварыў у прававой навуцы становішча, пры якім душылася кожная жывая думка. Апраўданню самавольства служыла і "тэорыя" Вышынскага, з годна з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах галоўным і рашаючым доказам з'яўлялася прызнанне самога абвінавачваемага. Яна нацэльвала супрацоўнікаў НКУС на тoe, каб любой цаной і любымі сродкамі дабівацца ад арыштаваных прызнання сваѐй віны.

Арышты невінаватых людзей - адно са звѐнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы, назваць сябе "ворагам народа". Зразумела, што пры законных метадах следства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеяння на арыштаванага. Калі да

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]